Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
У канцы 18 стагоддзя аніводная кавалерыя ў Эўропе, за выключэньнем расейскіх казакаў, ня была ўзброена коп’ямі ці дзідамі. Тып узбраеньня таварыша Кавалерыі Нарадовай кап’ё з харугаўкай, шабля, як і мундур, перайшлі пасьля падзелаў да суседзяў былой Рэчы Паспалітай разам з часткамі, сфармаванымі з яе ўраджэнцаў. У канцы XYII1 пачатку XIX стагоддзя існавалі польская аўстрыйская гвардыя, поўк Таварышаў прускіх, поўк коннататарскі й коннапольскі ў расейскім войску. Па ўзору гэтых кавалерыстаў, названых уланамі, ва ўсіх арміях Эўропы быў уведзены падобны мундур і тып узбраеньня. Шмат былых камандзіраў і жаўнераў літоўскай кавалерыі Нарадовай вярнуліся на Радзіму ў складзе арміі Напалеона, у складзе рэгулярных уланскіх паўкоў французскай кавалерыі.
Узбраеньне драгунаў, якія засталіся пасля 1775 года толькі як поўк Літоўскай коннай гвардыі, складалася (у шэраговых) з палаша, пары пісталетаў й карабіна з “багінетам” (штыком). Багінет змяшчаўся ў похвах, прымацаваных да пендэнта, каля похваў палаша. Карабін вісеў на правым плячы драгуна на флінтпасе, альбо быў прытарочаны да сядла. Афіцэры былі ўзброены палашамі з ажурнай пазалочанай гардай, на якой месціўся каралеўскі шыфр адзнака прыналежнасьці да гвардыі.
ГЛАВА 4.
УЗБРАЕНЬНЕ ПЯХОТЫ ВОЙСКА ВКЛ
У пачатку 18 стагоддзя пяхота войска Вялікага Княства Літоўскага была ўзброена йераважна швэдскімі й прускімі стрэльбамі з крамйёвым замком і багінетам прускім мушкетам узору 1701-1713 гадоў і швэдскім узору 1699 года. 3 1703 па 1728 год пяхота цалкам вывела з ужытку старыя стрэльбы з кнотавым запалам і з гэтага моманту ў галіне ўзбраеньня стала на адным ўзроўні з заходнеэўрапейскай пяхотай.Стрэльбы зваліся “флінтамі”. Яны зараджаліся з дапамогай драўлянага шомпала, з адным працоўным канцом, акутым жалезам. Страляла гэтая зброя на 200 крокаў, але адлегласйю трапнага стрэлу складала 100-150 крокаў. Але ўжо ў 70-я гады 18 стагоддзя падобныя стрэльбы лічыліся састарэлымі, да таго ж рэфармаваньне пяхотных паўкоў патрабавала значна большай колькасьці стрэльбаў з багінетамі. У 1759 годзе ў расейцаў была закуплена вялікая партыя прускіх стрэльбаў.здабытых імі як трафеі пад час сямігадовай вайны, і навялікая колькасьць старых, адслужыўшых тэрмін, расейскіх стрэльбаў.
23 чэрвеня 1777 года Дэпартамент Вайсковы заключыў кантракт з купцамі братамі Рафаловічамі, на дастаўку з Прусіі 4,540 шт. стрэльбаў па 34 злотыя за штуку. Зброя павінна была быць дастаўлена да ліпеня 1778 года. Кожная стрэльба павінна была быць зроблена паводле адзінай мадэлі. Стандарт якасці датычыўся як калібра, так і замкоў, ложа з сухога арэхавага дрэва, спрунжын для атрыманьня шомпала ў ложы, багінетаў на спрунжыннай зашчоўке і іншых частак стрэльбы. Кожны асобнік зброі павінен быў выпрабоўвацца на мейсцы закупкі трымя стрэламі. Пры знаходжапыіі, пасля выпрабаваньня, нейкіх Дэфектаў, стрэльба выбракоўвалася. Да кожнай стрэльбы дадавалася 12 формаў для ліцьця куль. У кантракце было абумоўлена, каб “жалезабыло ў рулях, багінетах, замках добрае. Кожная штука ў замках добрая”. Стрэльбы, закуііленыя
што высыпаньне пораху на палічку робіцца немагчымым. Даводзілася прачышчаць адтуліну, што займала шмат часу. Нягледзячы на гэта, да пачатку XIX стагоддзя прускія стрэльбы з падобнай сістэмай запалу лічыліся лепшымі ў Эўропе. Стрэльбы ўзору 1750 года мелі даўжыню 1 м 14 см, калібр 17,67 мм і адпаведна важылі 5,24 кг. Стрэльбу ўзору 1780-1782 гадоў мелі адпаведна 1,45 м даўжыні, калібр 17,61 мм і важылі 5 кг. Стрэльбу ўзору 1780-1782 гадоў мелі адпаведна 1,45 м даўжыні, калібр 17,61 мм і важылі 5 кг. Абодва ўзоры мелі гладкія, без нарэзаў рулі, зараджаліся з баку рулі, з дапамогай шомпала 11 грамамі чорнага дымнага пораху і стралялі 31 грамовай куляй на адлегласьць 220 м.
13 чэрвеня 1789 года з Берліна да Варшаўскага арсенала было выпраўлена 14 950 пар пісталетаў і 7646 кавалерыйскіх карабінаў, a 9 ліпеня 15.000 няхотных стрэльбаў з багінетамі і рэшта карабінаў, якой бракавалаў першым транспарце. 18 ліпеня 1789 года Шулеру быў пасланы загад аб дадатковай замове 6.940 кавалерыйскіх карабінаў. Паўкам быў разасланы ардананс, каб тыя дасылалі да Варшаўскага арсенала кватармайстараў з вазамі для атрыманьня новай зброі. На кожны поўк было выдадзена па 1000 шт. новых прускіх стрзльбаў, пры паўкавых арсеналах было дазволена пакінуць старыя стрэльбы, якія дагэтуль меліся на ўзбраеньні. Усяго было закуплена 15.000 кавалерыйскіх карабінаў па 36 злотых і 15.000 пяхотных стрэльбаў з багінетамі па 45 злотых за штуку. 7 красавіка 1791 года на Патсдамскай мануфактуры было замоўлена яшчэ 7.200 пяхотных стрэльбаў. Князь Курляндзкі, васал Рэчы Паспалітай, ахвяраваў на справу ўзбраеньня войска 4.080 стрэльбаў. Такім чынам была набрана колькасьць агняпальнай зброі, дастатковая, каб узброіць існаваўшую на той момант колькасьць жаўнераў. Але запасу зброі на выпадак павялічэныія войска не існавала. Так, паводле । паўкавых рапартаў у Камісыю Вайсковую, у пяхотных паўках Вялікага Княства мелася агняпальнай ручной зброі: у 1 паўку (шэф вялікі гетман літоўскі М4хал Казімір Агінскі, камандзір паўкоўнік Рымінскі) мелася патсдамскай зброі на камплект
аднаго батальёну (725 чалавек), у 3 паўку шэфа гетмана Людвіка Тышкевіча, пад камандай Ігната Гедройца поўны камплект патсдамскай зброі на 1 батальён, у 5-м паўку шэфоўства Паўла Грабоўскага, пад камандай паўкбўніка Мацея Франкоўскага мелася 117 расейскіх стрэльбаў вытворчасці Тульскага заводу, і 684 прускія стрэльбы.
У 6-м паўку шэфоўства Ксаверыя Несялоўскага, ваяводы навагрудскага, пад камандай паўкоўніка Казіміра Рушчыца мелася 634 прускіх стрэльбы. У 7-м паўку'шэфоўства Казіміра Нестара Сапегі генерала артылерыі літоўскайг пад камандай паўкоўніка Феліцыяна Гаржэнскага меўся камплект патсдамскай зброі ў разліку на 1 батальён. Толькі 8-мы, Радзівілаўскі іюўк, пад камандай паўкоўніка Дамініка Дзедзеркі меў 1331 прускую стрэльбу амаль поўны камплект у разліку ла 2 батальёны.
Востры недахоп агняпальнай зброі стаўся прычынай таго, што ў 1794 годзе ня толькі паўстанцкія аддзелы, але і рэгулярныя паўкі пяхоты ВКЛ былі часткова ўзброеныя дзідамі й косамі.
Стральцы ці “егеры” адборныя стралкі ў пяхоце, былі ўзброеныя штуцарамі наразной зброяй, прызначанай для трапнай стральбы з вялікай адлегласьці. Дзякуючы нарэзам унутры рулі, куля набывала круцячы момант, што дазваляла дасягнуць адлегласці ўбойнага стрэлу ў 400-500 м. Але нарэзы ўскладнялі зараджаньне штуцара, які саступаў пяхотнай стрэльбе ў хуткастрэльнасьці адзін стрэл па 3 хвіліны, тады як са стрэльбы з гладкай руляй рабілі 1 стрэл за хвіліну. Вялікую ролю ва ўтварэньні стральцоў, як часткі пяхоты ў войску рэчы Паспалітай, адыграў Тадэвуш Касьцюшка. 3 уласнага досьведу ўдзельніка вайны за незалежнасьць Злучаных Штатаў ён ведаў, якія страты ворагу могуць нанесьці трапныя стралкі, якія дзейнічаюць разсыпным шыхтам і ўзброеныя наразнымі штуцарамі. Паводле сеймавай ухвалы ад 8 кастрычніка 1789 года павінна было быць утворана 4 асобных батальёна стральцоў.потым было вырашана ўтварыць па 1 роце пры кожным рэгіменце. У выніку фінансавых цяжкасцей і недахопу наразной зброі да 1792 года ў пяхотных паўках войска Вялікага
княства Літоўскага кожнай роце было дададзена 15 стральцоў. Яны былі ўзброены пераважна штуцарамі айчыннай канструкцыі. Вытворчасьць падобных штуцараў была наладжана на мануфактуры ў Казеніцах (Польшча), закладзенай каралём у 1788 годзе. Да 1 жніўня 1790 года ў войска было пастаўлена 750 штуцараў, вырабленых на 2-х фабрыках: у Казеніцах і Конскіх. Гэта была зброя даўжынёю 109 см, вагой 3,87 кг. Калібр рулі з 7-ю нарэзамі складаў 16,4 мм. 3-за недахопу штуцараў айчыннай вытворчасці, 400 шт. было закуплена на фабрыцы ў Зуле (Саксонія). У інструкцыі, распрацаванай для стральцоў, загадвалася, каб “стрэльбы ці штуцары на левым плячы трымаць, калі ў шыхце парадным, пры іншых чыннасцях вольна, паводле( выгоды і ўпадабання”. Улічваючы каштоўнасьць наразной зброі, у пункце 12-м інструкцыі патрабавалася, каб “пасля варты стрэльбу на калы ці дрэвы вешаць не павінны, але ў кардэгардыі (памяшканьні для варты Г.М.) у мейсцу сухім і бясьпечным”. Штуцар насіўся на флінпасе з нефарбаванай скуры (флінтпасы ў звычайных пяхотных стрэльбаў былі зробленыя з чорнай альбо бялёнай скуры).
Набой для пяхотнай стрэльбы выглядаў, як папяровая, альбо скручаная з пергаменту ( пад час паўстаньня 1794 года было знішчана шмат старых кнігаў), трубка, у якую зьмяшаліся адмераная колькасьць пораху й валавяная куля. Каб порах не высыпаўся, трубка завязвалася ніткамі з абодвух канцоў. Набоі рабілі самі жаўнеры, атрымоўваючы для гэтага паперу, порах, ніткі і кулі з батальённага арсеналу. Кулі ліліся ў Віленскім арсенале альбо, пад час баявых дзеяньняў у палявых батальённых варштатах, для чаго ў паўку заўсёды меўся запас волаву ў злітках “сьвіньнях”. Пры сабе жаўнер меў у лядунцы ад 25 да 30 гатовых набояў. Для зараджаньня стрэльбы жаўнер скусваў ніжні, завязаны на нітку, канец папяровага набою, каб порах і куля маглі свабодна прыбіцца шомпалам на дно рулі, а частка пораха высыпацца праз запальную адтуліну на запальную палічку пад час прыбіваньня набою шомпалам. Верхняя частка папяровай трубкі ўтварала пыж своеасаблівы кляп, які шчыльна
трымаў парахавы зарад і кулю ў рулі.
Пад час абвучэньня залпавай стральбе “плутонамі” (узвадамі) жаўнер выконваў наступныя 13 камандаў: 1) Зброю да гары 2) Адвядзі курок 3) Прыкладзіся (цэлься Г.М.) 4) Палі 5) Курок на сваё мейсца 6) Дастань набой 7) Адкрый набой (па гэтай камандзе жаўнер скусваў зубамі ніжнюю частку набоя) 8) Падсып на палічку 9) Замкні палічку 10) Набой у рулю 11) Дастань шомпал 12) Прыбій набой 13) Шомпал на сваё мейсца. Пасля ўзбраення пяхоты прускімі стрэльбамі з варонкавым запалам зьнікла патрэба ў камандзе “Падсып на палічку”, бо порах, як прыгадвалася вышэй, сам высыпаўся на палічку пры прыбіваньні шомпалам набою. На практыцы, ужо абвучаным жаўнерам падаваліся толдькі 3 каманды “Плутон гатуйся, прыкладзіся, палі”. Пад час бою, у громе страляніны й гэтыя каманды скараціліся да складаў Тон Туй Цэль Паль. Апрача баявых, ці як тады казалі “вострых” набояў, у паўку мелася пэўная колькасьць вучэбных халастых набояў без куль. Паводле пяхотнага статуту Рэчы Паспалітай 1789 года, для “агнявого экзерцерунку” 9г.зн. вучэньня Г. М.) на кожнага жаўнера прыпадала па 18 вычэбных набояў у год. Крамянёў для замкоў на стрэльбах пачаткова было закуплена ў Берліне 60000 штук, па 20 злотых за тысячу. Кожны крамень быў разлічаны на 30 стрэлаў. Таму закупкі працягваліся, і ў траўні 1792 года ў Віленскім арсенале ў запасе мелася 249 780 крамянёў і вялікая колькасьць паперы для нарыхтоўкі набояў.