Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
Такія ж самыя, як у шэраговага, ужываліся лейбік і штаны. Паверх прадпісанага чорнага шаўковага гальштука афіцэры ў 1794 г. часта павязвалі белае накрухмаленае жабо, альбо “якабінскі” гальштук, завязаны на адмысловы вузел з доўгімі вострымі канцамі, якія тырчэлі ў розныя бакі.
Шапка ў афіцэраў пяхоты была вельмі падобная на вышэйапісаныя шапкі афіцэраў і таварышаў кавалерыі. Янабыла той жа вышыні, але верх шапкі абшываўся ў афіцэраў літоўскай пяхоты сінім сукном. У ніжняй частцы шапка абшывалася “баранкам” аколышам з каракуля “на 3 цалі вышыні”. Канструкцыя верха шапкі, якая надавала ёй чатырохкутную форму, адпавядала канструкцыі кавалерыйскай шапкі. Знутры яна таксама была набіта бавоўнай.
Паверх аколыша, шапка абшывалася залатым ці срэбным галунам, што адзначала афіцэрскую годнасьць яе уладальніка. Да аколышы мацавалася белая тканевая кукарда з каралеўскім шыфрам. Часта замест шыфра афіцэры мацавалі на кукарду срэбны кавалерскі крыжык альбо выяву “Пагоні” э жоўтага мэталу. Дадаткова шапка ўпрыгожвалася шнурамі з кісьцямі.
Афіцэры пяхоты насілі па адным эпалеце, колерам, адпавядаўшым колеру прыборнага мэталу. На эпалеце месьціўся знак паводле чыну штаб альбо обэрафіцэра. Знакі афіцэрскага чыну былі наступныя: чатыры папярэчныя паскі шэф палка, тры паскі паўкоўнік, дзве паскі падпаўкоўнік, адна паска майор. Капітан насіў на эпалеце 4 зоркі, паручнік 3, падпаручнік 2, харунжы 1.
Пендэнт насіўся пад афіцэрскім шарфам і рабіўся з шоўкавай
цесьмы, затканай срэбнай альбо залатой ніткай, а па краях у колеры вылогаў паўка. У колеры мэталу паўка была выканана клямра спражка да пендэнта, згодна з гэтым жа колерам і шабля ў афіцэра была апраўлена ў медзь альбо ў жалеза. Як і ў кавалерыі, афіцэрам пяхоты была дазволена апранаць паверх курткі капоту, якая шылася з цёмна-сіняга сукна, з каўнерам і манжэтамі у колерах вылогаў паўка. Капота зашпільвалася на іузікі і даўжынёй была “да паў-нагі”. ІІендэнт апранаўся паверх капоты.
У рэчышчы вайсковых рэформаў Чатырохгадовага сойму, паўкі пяхоты павінны былі займець асобныя роты стральцоў ці “егераў” трапных стралкоў, якія былі ўзброены наразнымі штуцарамі і дзейнічалі рассыпным шыхтом. Але сіл й гроша на гэта не ставала і 20 красавіка 1791 г. Камісыя Вайсковая пастанавіла, каб кожнай роце было нададзена па 15 стральцоў з адным унтэр-афіцэрам. Усяго ў пяхотным паўку трохбатальённага складу павінна было быць 120 стральцоў пры 8 унтэр-афіцэрах. Для стральцоў у 1781 г. была складзена інструкцыя з 12 пунктаў, дзе рабіўся асаблівы націск на індывідуальную падрыхтоўку кожнага стральца, каб дасягнуць належнага ўзроўню агнявой і фізічнай падрыхтоўкі. Набіралі стральцоў сярод абвучаных і дасьведчаных жаўнераў, якія вызначаліся трапнай стральбой. Разам з тым патрабавалася, каб кандыдаты ў стральцы мелі добрае здароўе, былі сярэднягя роста “лёгкія, жвавыя і спрытныя”. У стральцы бралі ў асноўным былых паляўнічых, у Польшы курпаў і мазураў, а на Літве паляшукоў. У інструкцыі сярод шматлікіх задач, якія клаліся на плечы стральцоў, адзначалася, што тыя павінны: “скалы і горы пераадольваць, на вал ці бруствар на бягу ўзьбірацца, як у лесе і зараслях, альбо ў іншых мейсцах патрулі чыніць, 3d дрэвам, плотам, фосам, пагоркам укрывацца, з мейсц тых жа да заслоны сабе абраных, скрытна да іншых перасоўвацца”. Адпаведна гэтым задачам уводзілася і форма для стральцоў. Іх апранулі ў зялёныя курткі і штаны, якія цяжэй было заўважыць у лесе. Кроем мундуры стральцоў не адрозьніваліся ад мундураў
звычайнай пяхоты. Колер вылогаў на куртках і лампасаў на штанах, а таксама колер выборнага мэталу адпавядаў колерам таго паўку, у склад якога ўваходзілі стральцы. Замест пяхотнай каскі шэраговыя стральцы атрымалі чорныя капялюшы з шырокім крысом “рондам”, абшытыя патульі гарунам у колеры прыборнага мэталу. Левы бок крыса звычайна загінаўся і прышпільваўся да тульі з дапамогай тканёвай какарды, упрыгожанай кіткай з белага конскага воласу. Падобныя капяюшы карысталіся ў 1794 г. вялікай папулярнасьцю ня толькі ў рэгулярных частках пяхоты, але й ў артылерыстаў, але асабліва яе ўпадабалі паўстанцкія стралецкія атрады і жаўнеры міліцыі асобных паветаў й гарадоў.
Уся амуніцыя “ледэрверк” у стральца была зроблена з чонай скуры, каб тая ня кідалася ў вочы. Зьпераду на пендэнце мацаваўся доўгі скураны патранташ, прыкрыты зверху шырокім кляпанам, засьцерагаўшым набоі ад дажджу. Унтэр-афіцэры і афіцэры стральцоў атрымалі высокія ківеры з брыльком, упрыгожаныя па ніжняй частцы залатым ці срэбным галунам. Да ківера мацавалася какарда з кіткай. На пярэдняй частцы ківера, як і ў шэраговага стральца на капялюшы вісеў белы віты шнур.
14 кастрычніка 1789 г. Камісыя Вайсковая выдала расклад па паўкавой і ротнай амуніцыі, разлічыўшы яе на запланаванаю колькасьць паўка двухбатальённага складу (батальён 725 чалавек) у 1394 шэраговых і унтэр-афіцэраў. У паўкавы набор рыштунку павінны былі ўваходзіць рэчы, разьлічаныя на 9-ці і 18-гадавы тэрмін ужываньня. У скдад рэчаў, разьлічаных на 9гадовую выслугу ўваходзілі: 1394 пендэнта па 6 злотых за штуку, 24 паса для бубнаў па 5 зл., 1280 флінтпасаў (рамянёў для стрэльбаў) і фандэклаў (скураных чахлоўдля. стрэльбаў) па 3 зл., 1494 тарністраў па 5 зл. У склад рэчаў, разьлічаных на 18 гадоў уваходзілі: 88 унтэр-афіцэрскіх лядунак па 12 зл., 1248 жаўнерскіх лядунак па 18 зл., 1394 цесакі па 12 зл., 24 паўкавых па 90 зл., 16 сякераў і цяслярскіх фартухаў па 32 зл. У склад палявога рыштунку для кожнай роты ўваходзілі:
намёты для ротнай варты , агнявой варты і лазарэту 3 шт., жаўнерскія намёты 18шт., кацялкі па адным на 4 жаўнеры, флягі бляшаныя па адной на кожнага, чахлы на зброю, харугаўкі фуражэрныя для абазначэньня ротнага абозу, абозныя коўдры па адной на жаўнера і шанцавае начыньне. Тады ж Камісыя Вайсковая загадала паводле гэтага раскладу выплочваць ленунг месячнае жалаваньне жаўнера, і таксама аплочваць розныя паўкавыя выдаткі. Зь ленунга, які складаў 14 зл. штомесяц, выдаткоўваліся грошы на розныя бягучыя патрэбы на “прымундурак” (штаны, боты й бялізну), рамонтзброі, ротны посуд і рыштунак. На шматгадовыя патрэбы, як то, на зброю, 1 ледэрверк, вялікі мундур (куртку, зімовыя штаны, каску), шынялі, грошы загадана было “пры штабах у касах рэгіментовых перахоўваць, да часу патрэбы, пад 3-мя ключамі”.
Гвардыя Вялікага Княства Літоўскага як конная так і пешая,захавала пад час рэформаў 1785-1791гг. сваеасаблівы мундур, які розьніўся кроем і колерамі ад іншых частак пяхоіы і кавалерыі Вялікага Княства. Поўк Літоўскай коннай гвардыі пасьля скасаваньня ў 1775 г. 3-х драгунскіх паўкоў, застаўся адзіным паўком конніцы ВКЛ , апранутым у мундуры дарэформэннага крою. Гвардзейцы працягвалі ўжываць старую драгунскую форму, але чырвонага колеру колеру гвардыі. Шэраговыя насілі чырвоныя мундуры, двухкутныя капялюшы “бікорны”, парыкі, ужывалі ласіны вузкія штаны з добра вырабленай, фарбаванай у белы колер ласёвай скуры, вельмі зручныя для верхавой язды. Як адзінка прыналежнасці да драгунаў, засталіся высокія батфорты з чорнай скуры й крагі пальчаткі з раструбамі, пашытыя са сьветлай замшы. Капялюшы ў шэраговых былі абшытыя жоўтым галунам. Лфіцэры коннай гвардыі насілі чырвоны мундур без лацканаў, з высокім адкладным каўнерам і манжэтамі блакітнага колеру, з двумя эпалетамі залацістага колеру. Афіцэры, як і шэраговыя, ужывалі парыкі і бікорны, насілі ласіны .батфорты й крагі. Рэгімент першай гвардыі літоўскай таксама заставаўся ў мундурах, вытрыманых у агульнаэўрапейскіх канонах. Афіцэры і жаўнеры
ўжывалі чорныя капялюшы бікорны і парыкі. Грэнадзёрская рота паўка першай гвардыі (адзіная такая рота ў войску ВКЛ), насіла высокія шапкі, абшытыя мехам, з высокай мэталічнай пласыіінай зь пераду, якая была ўпрыгожана выбітым каралеўскім шыфрам. Жаўнеры і афіцэры насілі чырвоныя мундуры зь сінімі вылогамі й стаячым каўнерам. Шэраговыя мелі два цёмна-сініх суконных пагона, афіцэры два жоўтых эпалета. Дадаткова адзнакай афіцэрскай годнасьці быў “рынграф” мэталічная пласьціна, у форме маладзіка, упрыгожаная каралеўскім шыфрам. Рынграф насілі на грудзях і ён адзначаў прыналежнасьць уладальніка да афіцэраў гвардыі. Цікавым элементам мундура гвардзейца былі цёмна-сінія штаны, якія ўпрыгожваліся адмысловай аздобай з жоўтага шнура, што рабіла гвардзейцаў падобнымі на венгерскіх гусараў.
У форме старога пакрою засталіся 4 харугвы т.зв. “венгерскай” пяхоты. Сама назва з'яўлялася рудыментам з XYI-XYII ст.ст., калі ў войску ВКЛ пэўную ролю адыгрывалі пяхотныя роты, набраныя з мад'яраў і валахаў (жыхароў часткі сучаснай Румыніі). 3 пачатку 17 ст. венгерскія пяхотныя харугвы вербаваліся з ураджэнцаў ВКЛ, але вопратку ды ўзбраеньне мелі паводле мад'ярскага ўзору. 3 пачатку 18 ст. гэтыя харугвы апраналіся і ўзброіваліся, як і ўся пяхота ВКЛ, па саксонскім ўзоры. Мундур падобнага ж крою блакітна-шэрага колеру з чырвонымі вылогамі, яны захавалі да 1794 году.
Такімі ж фармаваньнямі пяхоты, якія выконвалі функцыі ганаровай варты пры гетманах ВКЛ, былі янычарскія харугвы. Яны былі сфармаваныя на ўзор турэцкіх янычараў адборнай турэцкай пяхоты. Жаўнеры гэтых харугваў насілі высокія янычарскія шапкі са зьвісаючым назад тканевым шлыкам. Афіцэры й жаўнеры насілі з чырвонага сукна з кароткімі рукавамі, якія апраналіся на доўгі белы жупан. Куртка афіцэраў была ўпрыгожана эпалетамі і пятлі цамі зь кісткамі і дадатковай залацістай акаёмкай па краю чорнай абшыўкі. На ногі апраналіся шырокія шаравары чырвонага сукна і боты з жоўтай скуры ўафіцэраў і чорныя ў жаўнераў. Галаўным уборам у афіцэраў
3. Зак. 5181.
янычарскіх харугваў была высокая чырвоная шапка, вакол якой намотвалася белая чалма, упрыгожаная белай кіткай.
Артылерысты войска Вялікага Княства з 1789 г. насілі мундуры аналагічныя кроем' мундурам пяхоты. Колерамі артылерыі былі пры цёмна-зялёным мундуры чорныя каўнеры, лацканы, манжэты і лампасы на штанах.
Як і пяхота, артылерысты апраналі пад куртку белы лейбік. Апрача зімовых суконных штаноў зялёнага колеру з чорнымі лампасамі, артылерысты ўжывалі белыя палатняныя штаны, якія запраўляліся ў боты. Ролю галаўнога ўбору выконвала каска, вельмі падобная на пяхотную. Наперадзе каскі, над брыльком, меўся латунны паясок “кшталту галуна”, над якім бамбардзіры насілі мэталічную эмблему палаючай бомбы, а кананіры у выглядзе дзьвух скрыжаваных гарматных руляў. Тыя ж элементы аздобы былі паўтораны на лядунках. Кітка на касках была зроблена з чорнага конскага воласу й мацавалася зь левага боку круглай мэталічнай кукардай. Колер прыборнага мэталу быў для ўсіх чынаў артылерыі ВКЛ вызначаны як жоўты ці залацісты. Афіцэры артылерыі адрозьніваліся ад ніжніх чыноў шарфамі. На каске ў афіцэраў мацавалася пры дапамозе белай тканёвай какарды, блая ніткай і белы шнур. Рамень для лядункі быў чорны. Як і ў пяхоце, афіцэрам-артылерыстам было дазволена апранаць паверх курткі капоту зялёнага сукна з жоўтымі гузікамі, чорным каўнерам і манжэтамі. Замест каскі афіцэры часта ўжывалі шапку “рогатувку”, аналагічную крсем шапкам афіцэраў кавалерыі й пяхоты, але зь верхам, абшытым чорным аксамітам. Пад час паўстаньня 1794 г. усе чыны артылерыі ВКЛ шырока ўжывалі чорныя фетраваныя капялюшы з шырокім крысам “рондам”, запіутым зь левагабоку, накшталт тых, якія ўжываліся ў стральцоў.