• Газеты, часопісы і г.д.
  • Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

    Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

    Міхась Грыгор'еў

    Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
    Памер: 168с.
    Мінск 1994
    35.95 МБ
    Нешматлікі корпус літоўскіх інжынэраў ужываў мундур, аднолькавы кроем і колерамі з мундурамі артылерыстаў. На касках шэраговых сапёраў мелася выява ў выглядзе скрыжаванай сякеры й рыдлёўкі. Штабныя і старэйшыя афіцэры інжынэрных войскаў насілі парадныя мундуры сьветла-зялёнага
    колеру з чорнымі аксамітнымі вылогамі. Да параднага мундуру ўжываліся белыя штаны, якія насіліся навыпуск паверх ботаў. Капота, якую насілі афіцэры, была зялёнага колеру, даўжынёю да каленаў. На галаве вайсковыя інжынеры насілі афіцэрскую шапку, такую як у кавалерыі й пяхоце, з чорным аксамітным верхам з аколышам “сівога баранку”, да якога мацавалася белая кукарда зь белай ніткай.
    Генеральскі мундур новага крою быў прыняты ў 1789 г. У агульным кроі ён не адрозьніваўся ад афіцэрсхіх мундураў, прынятых у 1785 91 гг. Куртка генералаў мела цёмна-чырвоныя вылогі з адзнакамі генеральскага чыну была вышыўка ў выглядзе хвалістай перавітай стужкі (усталяванай яшчэ на мундуры старога крою прыказам Дэпартаманту Вайсковага за 23 жніўня 1785г.), якая змяшчалася на каўнеры ды на манжэтах рукавоў. Генералмайор меў вышыўку ў адну стужку, генерал-лейтэнант у дзве. Такія ж стужкі меліся на генеральскіх шапках, вышэй аколыша. Генералам войска Вялікага Княства належала ўжываць стужку залацістага колеру. Генеральскія шапкі былі аднолькавага крою з афіцэрскімі, толькі верх абшываўся блакітным аксамітам. Пад парадны мундур апраналіся чырвоныя штаны з залатымі лампасамі, штаны насіліся паверх ботаў. У склад палявога генеральскага мундуру ўваходзілі шэрыя находныя штаны, падшытыя скурай, для верхавой язды й такія ж, але цёмначырвоныя з сінімі лампасамі. Па-за службай генералы насілі шапку з цёмна-сінім мяккім верхам бяз стужак, куртку з чырвонымі, таксамабез адзнакаў генеральскага чыну, і чырвоныя штаны з вузкімі залацістымі лампасамі. Да так званага “малога” мундуру апраналі белыя палатняныя штаны, якія запраўляліся ў боты. Апрача таго мелася і так званая “бальная” генеральская форма, якая ўжывалася пад час палацавых прыёмаў і д?яржаўных урачыстасьцяў. Гэта была папросту генеральская форма старога (да 1789 г.) крою. Яна складалася зь сіняга доўгага мундуру , з вышытымі каўнерамі й манжэтамі, кароткіх белых штаноў, з панчохамі й чаравікамі. Парык і чорны трохкутны капялюш, абшыты па верхнім краі белым ворсам, дапаўнялі
    гэта палацава-прыдворнае аблічча генерала.
    Генералы артылерыі й корпуса інжынераў насілі на галаве чорны капялюш з шырокім крысам, падгорнуты з левага боку. На ім месьцілася белая тканевая кукарда й высокая чорная кітка. Тулья капалюша была абшыта па нізу шырокім залатым галунам. Цёмна-зялёная куртка з чорнымі вылогамі была ўпрыгожана па каўнеры ды манжэтах залатой хвалістай стужкай (адной у генерал-мойора і двумя ў генсрал-лейтенанта). Эпалеты, як і колер усяго прыборнага мэталу, былі залацістага колеру, на зялёныя штаны нашываліся падвоеныя чорныя лампасы.
    Але сярод генералаў войска Вялікага Княства , асабліва кавалерыйскіх, заставалася шмат прыхільнікаў старых “кунтушовых” убораў. У такім выпадку, каўнеры ды манжэты кунтушоў, пашытых у мундурных колерах ( сінім з чырвонымі вылогамі), упрыгожваліся генеральскімі адзнакамі хвалістымі стужкамі.
    Увесь пашыў мундураў, ботаў ды шынялёў адбываўся на мейсцах кватараваньня вайсковых частак. 23 красавіка 1790 г. Камісыяй Вайсковай была падлічана неабходная колькасьць сукна, неабходная для пашыву новай формы для літоўскіх паўкоў. Сукно на мундуры закупалася па сярэднім кошце 3 злотых 15 грошаў за локаць. 3 7-мі мануфактураў у Рэчы Паспалітай, якія пастаўлялі сукно для войска, дзьве знаходзіліся на тэрыторыі Вялікага Княства. Гэта былі гародзенская мануфактура, закладзеная яшчэ гародзенскім старастам Антоніям Тызэнгаўзам і мануфактура ў мястэчцы Новы Двор. Шмат сукна закупалася ў Данцыгу, ГІрусіі, Саксоніі. Але сукна катастрафічна не хапала, асабліва калі былі набраны рэкруты для ўкамплектаваньня пяхотных паўкоў другіх батальёнаў. 29 кастрычніка 1790 г. Камісыя Вайсковая надрукавала адозву да мануфактур, асобных рамесьнікаў і купцоў з заклікам, каб тыя зьвярталіся ў Камісыю са сваімі прапановамі. Часам шэфы паўкоў ці паўкоўнікі абмундуроўвалі нованабраных жаўнераў для 2-гіх батальёнаў за ўласны кошт.
    Ледэрверк і ратная амуніцыя таксама замаўляліся на мейсцы,
    іх выраблялі часьцей за ўсё мястэчковыя рамесьнікі па прадстаўленых мадэлях.
    Падчас паўстаньня 1794 г. справамі забясьпячэньня войска займаўся Вайскавы Камісарыят, а надалей Аддзел Вайсковых Патрэбаў Найвышэйшай Народнай Рады. Праблему забясьпячэньня войска мундурамі намагаўся вырашыць Дэпартамант абмундураваньня ды палявых рэквізітаў. Галоўнай задачай дэнартаманта было здабываньне патрэбных для вырабу абмундураваньня матэр'ялаў, перш за ўсё фарбаванага сукна, палатна й скуры. Выраб неабходных элементаў абмундураваньня Дэпартамант зьдзейсняў, абаліраіочыся на варштаты рамесьнікаў. У гэтых жа мэтах урад загадаў канфіскаваць мануфактуры Патоцкага й Якубовіча і пашырыць на іх вытворчасьць, а таксама разьмясціць вялікія замовы на выраб сукна на шасьці іншых вялікіх мануфактурах, у тым ліку на мануфактурах у Горадні ды Новым Двары. Але ў хуткім часе пачаў адчувацца недахоп фарбавальнікаў для сукна. Таму часам новаўтвораныя батальёны пяхоты апраналіся ў мундуры зь нефарбаванага сукна, не заўжды нават з каляровымі вылогамі. Калі пачалася падрыхтоўка да восеньскіх баёў у жніўні 1794 г. былі ўведзены кантрыбуцыйныя меры й рэквізіцыі ўсялякіх запасаў сукна, нягледзячы на ягоны колер. Рэквізавалася таксама палатно на кашулі, чэхцеры й падшыўкі. Ужо ў чэрвені праводзіліся рэквізіцыі палатна на бялізну, намёты ды іншыя вайсковыя патрэбы. Уся гэтая разнастайнасьць здабытых з розных крыніц матэр'ялаў безумоўна ўплывала на стракатасьць жаўнерскіх мундураў.
    Сам начальнік паўстаньня 26 мая 1794 г. выдаў загад, у якім патрабавалася “ва абмундураваньні жаўнера не намагацца дасягнуць аднастайнасці ...апранаць жаўнера, ак найтаньней, як найвыгадней дзеля ягонага здароўя”. Гэты прыказ началыііка аргумэнтаваўся наплываючымі рапартамі камандзіраў вайсковых частак аб жахлівым становішчы ў стане абмундураваньня. У восені 1794 г. асабліва роспачныя рапарты прыходзілі ад камандзіраў літоўскіх рэгулярных паўкоў ды паўстанцкіх аддзелаў. Літоўскі жаўнер на гэты момант у большасьці быў
    апранут у летнюю форму без шынялёў, “а да таго галодны, варты шкадаваньня, няпэўна на такога жаўнера Бацькаўшчына спадзявацца можа”. Пяхотныя роты практычна ня мелі належачых ім намётаў ротнага рыштунку і начыньня. У ліпені 1794 г. Касьцюшка выдаў загад “каб з сукна хлопскага, альбо сярмяг рабіць курткі,аздабляючы іх толькі абшлагамі каляровымі”. У восені 1794 г. у справе абмундураваньня ўрад мог разьлічваць толькі на ахвяраваньні і рэквізыцыі. Асноўнымі перашкодамі для забесьпячэньня войска формай былі недахоп грошай на аплату рамесьнікаў, скарачэньне фабрычнай вытворчасі і і нежаданьне купцоў рабіць вайсковыя пастаўкі ў крэдыт. 15 і 17 жніўня 1794 г. былі абвешчаны ўніверсалы Найвышэйшай Народнай Рады, абавязуючыя вайскоўцаў да прымусовага продажу з кожных 5 дымоў 2-х кашуль задарма, адной пары ботаў за 6 зл. і адной сярмягі за 10 злотых. Цяжарам былі абложаны таксама мяшчане , а асобным універсалам яўрэі абавязаны былі даставіць 44000 кашуляў, 22000 кажухоў, 22000 штаноў і 22000 пар ботаў.
    У Кавалерыі Нарадовай і паўках Пярэдняй Стражы разнастайнасьць у мундурах дадаткова вынікала з факту “даношваньня” элементаў мундура, пашытых часткова да рэформы 1785 г. альбо да 1791. Разам з тым ужываліся розныя новыя формы, асабліва галаўных убораў, якія стварала нярэдка фантазыя саміх камандзіраў. Вялікая разнастайнасьць убораў панавала ў нованабраных і добраахвотніцкіх фармаваньнях кавалерыі. Пераважаў у іх “новы мундур кавалерыі” сярмягі, зваўшыяся таксама “гунямі”. Сярмягі ў гэтым выпадку абразалі на вышыню кален і з абрэзанага сукна рабіліся высокія, абшытыя пунсовай тканінай каўнеры, а на грудзях пунсовыя лацканы. 3-за недахопу сукна сіняга колеру, шыліся зялёныя курткі й шапкі з зялёным верхам. Паўстанцкая кавалерыя ўжывала й чорныя капялюшы, кшталту стралецкіх, і “пікаваныя" шапкі, абшытыя тканінай розных колераў.
    Апрачастарых пяхотных паўкоў, недаўкампектаваных і дрэнна забясьпечаных, на тэрыторыі Вялікага Княства было ўтворана
    25 паўстанцкіх пешых аддзелаў (конных 19). У асноўным яны былі ўтвораны па паветах ці ваяводствах у колькасьці ад роты да батальёну. 14 аддзелаў зваліся стралецкімі альбо “атрадамі стральцоў вольных”. Батальёны і атрады стральцоў імкнуліся ў меру магчымасьці апранацца ў стралецкі мундур зялёнага колеру й чорныя капялюшы з шырокім крысом, але каляровыя вылогі на куртках мелі толькі асобныя байцы. У большасці стралецкіх аддзелаў пераважалі цывільныя ўборы альбо шытыя з разнастайных тканін курткі вайсковага крою. Напрыклад батальён стральцоў зямлі бельскай быў улетку 1794 бяз ботаў ды мундураў, аніхто ў ім ня меў шынялёў, і толькі ўвосені ён атрымаў трохі патрэбных яму зялёных мундураў ды чорных капялюшаў.
    У вялікіх гарадах урадам было дазволена ствараць муніцыпальную міліцыю, якая складалася з мяшчан узростам ад 15 да 50 гадоў. У Вялікім княстве міліцыя была ўтворана ў Вільні і Горадні. Яна арганізоўвалася ў дзесяткі, сотні й тысячы і абмундуроўвалася згодна з існуючымі магчымасьцямі й гусгамі арганізатараў. У чэрвені 1794 г. Найвышэйшая Нарадовая Рада загадала, каб афіцэры муніцыпальнай міліцыі замест эпалетаў , якія ўжываліся ў рэгулярным войску, насілі суконныя пагоны, на якіх павінны былі знаходзіцца адзнакі функцый, якія яны выконвалі. Начальнікі гарадскіх акругаў (раёнаў) насілі на пагонах літары W.C.N. (“Вольнасьць, Цэласьць, Незалежнасьць”), тысячнікі лацінскую літару “М”, сотнікі “С”, дзесятнікі “X”. Літары выконваліся з пазалочанай бляхі.
    Нямала ва ўсіх аддзелах было рэкруцкіх сярмяг, з-пад якіх выглядалі лапці, у якіх рэкрут быў забраны з хаты. На галовах стракайелі чырвоныя, чорныя, шэрыя й блакітныя “рагатувкі”, чорныя капялюшы, магеркі й футраныя шапкі. У народных строях дзейнічалі цэлыя атрады паспалітага рушэньня й тэрытарыяльнай абароны, міліцыі, якую выстаўлялі ваяводствы, паветы й гарады.