Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
Пэўны ўплыў на выгляд жаўнераў 1794 г. зрабіла французская рэвалюцыйная сымболіка. Стральцы часта заторквалі за кукарду
на капялюпіы дубовыя ці яловыя галінкі, як сымбаль вольнасьці й надзеі. Паверх чорнага шоўкавага гальштука, прадпісанага статутам , афіцэры павязвалі “якабінскі” гальштук з белай накрухмаленай тканіны, які туга ахопліваў шыю і завязваўся на вузел з вострымі канцамі, якія тырчэлі ў розныя бакі.
У дзень прыняцьця Канстытуцыі 3 мая 1791 г., адзін з яе ініцыятараў Казімір Нестар Сапега, генерал-лейтэнант артылерыі літоўскай, з'явіўся на сойм са сваеасаблівай , вынайдзенай ім самім адзнакай. Яна ўяўляла зь сябе чорную, лакіраванай скуры перавязь, да якой быў прымацаваны срэбны авальны знак з надпісам “Кароль з народам. Народ з каралём!”. У той жа дзень з падобнымі знакамі з'явілася яшчэ некалькі літоўскіх дэпутатаў. Падобныя перавязі сталі называць бандальерамі, раней так часам называлі перавязі для лядунак, рамяні для кавалерыйскіх карабінаў. Падчас вайны 1792 г. і паўстаньня 1794 г. афіцэры пачалі насіць на падоўжаных бандальерах, апранутых цераз плячо, шаблі. У часе кампаній 1792 і 1794 гг. на бандальерах (таксама й на рамянях для лядунак) насілі рознага тыпу бляхі і мэдальёны, абвяшчаючы тым вернасьць Начальніку й справе Паўстаньня. Найболып распаўсюджанай аздобай бандальера былі брошы з выявай прысягаючага Касьцюшкі ды авальныя срэбныя пласьцінкі з надпісамі й лёзунгамі: “Вольнасьць, Цэласьць, Непадлегласьць”; “За Вольнасьць і Айчыну””; “Віватдзень 17/ 18 Апрыліс 1794”; “За начальнікам Касьцюшкай”. На аздобных бляхах і кавалерскіх крыжах на шапках рабіліся гравіраваныя надпісы “Сьмерць альбо Перамога за Айчыяу”. Патрыятычная моладзь рабіла на пласьцінах бандальераў надпісы “Вольнасьць альбо Сьмерць”; “Роўнасьць, Вольнасьць”; “Адзінства і Незалежнасьць”; “За Права і Вольнасьць”. Шмат на якіх з гэтых блях былі выгравіраваны выявы Касьцюшкі.
Вышэйшыя вайсковыя чыны Вялікага Княства Літоўскага, асбліва тыя, якія пачыналі службу ў 60-я гады ХУІІІст., часта былі ўзнагароджаны ардэнамі Белага Арла і Сьвятога Станіслава. Ордэн Белага Арла быў утвораны ў 1705 г. каралём Аўгустам II Сасам і меў у XYIII ст. адну ступень, адзнакамі якой былі
чырвоны кавалерскі крыж з накладзенай на яго выявай белага арла і васьміканцовую залатую зорку з выявай таго ж крыжу. Крыж насіўся на цёмна-сіняй стужцы празь левае плячо, а зорка месьцілася зьлева на грудзях. Для кавалраў ордэну шыліся адмысловыя “ордэровыя” кунтушы, упрыгожаныя вытканай на грудзях зоркай ордэну. Такія тканыя золатам зоркі рабіліся на Гарадзенскай мануфактуры Антонія Тызэнгаўза. Ордэн быў моцна скампрамэтаваны ў вачах тагачаснай грамадзкасьці, паколькі літаральна набываўся за грошы ды раздорваўся фаварытам і замежнікам. Другі ордэн Рэчы Паспалітай, якім былі ўзнагароджаны шмат якія літоўскія вайскоўцы, быў ордэн Сьвятога Станіслава. Ён быў усталяваны 7 мая 1765 г. каралём Станіславам Лўгустам у гонар ягонага патрона Св. Станіслава. Знакамі ордэна былі залаты крыж пад чырвонай эмаллю і срэбная васьміканцовая зорка. Кожны з чатырох канцоў крыжа быў падзены надвое і меў на заканчэньнях залатыя шарыкі. Крыж насіўся праз плячо, на стужцы чырвонога колеру зь белай акантоўкай. Зорка ордэна насілася на левым баку грудзей і мела ў сярэдзіне вензель Св. Станіслава, абведзены зялёнай палоскай з дэвізам ордэна. Гэты ордэн спасьцігнуў той жа лёс, што і ордэн Белага Арла. У некатоыя моманты ягоны кошт вагаўся ад 95 да 160 чырвоных, вядома пры наяўнасці ў пакупніка пратэкцыі ў двары ці ў сойме. Адзінай сапраўднай вайчковай узнагародай Рэчы Паспалітай да 1792 г. можна лічыць срэбны мэдаль, якім узнагароджваліся леншыя выпускнікі Варшаўскага Кадэцкага Корпуса ды Рыцарскай школы) за выдатныя посьпехі ў навучаньні. 3 аднаго боку мэдаль меў выяву каралуўскага шыфра пад каронай, аблямяваны лаўровым вянком, з другога надпіс на лаціне “Diligentia” “Рутіліваму” у аблямоўцы дубовага вянку. Падобным медалём былі ўзнагароджаны Тадэвуш Касьцюшка, Якуб Ялінскі, Юл’ян Урсун Нямцэвіч і некаторыя іншыя выпускнікі Корпусу ураджэнцы Літвы, якія ў 1794 г. сталі на чале Паўстання.
Першым сапраўдным баявым ордэнам Рэчы Паспалітай, a значыць і Вялікага Княства Літоўскага зрабіўся ордэн “Віртуці
Мілітары”, гісторыя ўзьнікненьня каторага непасрэдна зьвязака з вайной у абарону Канстытуцыі 3 мая, якая запалала ў 1792 г. Рашэньне аб усталяваньні “Вайсковых мэдалёў” было прынята каралём у першай дэкадзе чэрвеня 1792 г., на пачатку кампаніі. Першыя ўзоры ордэну былі выкананы варшаўскай майстэрняй 15 чэрвеня. 2 чэрвеня ў лісьце да князя Юзафа Панятоўскага, камандуючага кароннай украінскай дывізіяй, кароль пісаў: “Прыйшло мне на розум пераслаць Табе узоры авальяых мэдалёў, на якіх з аднаго боку будзе зьмешчана маё імя, а зь іншага надпіс “Virtuti Militari”... Будуць гэта мэдалі срэбныя для шэраговых і залатыя для афіцэраў”, Кароль ня быў яшчэ ўпэўнны, ці будзе новы ордэн мець свой статут, ці гэта будзе памятны мэдаль, выданы ўсім удзельнікам кампаніі. Лёс ордэна вырашыла перамога пад Зеленцамі 18 чэрвеня 1792 г. Украінская дывізія пад камандаваньнем князя Панятоўскага разбіла тады групу расейскіх войскаў пад кіраўніцтвам генерала Кахоўскага. Гэта перамога не была рашаючай для хода вайяы, але мела вялікае прапагандыскае значэньне. У сваім рапарце пра бітву князь Панятоўскі пажадаў як мага хутчэй увесьці новы ордэн, бо гэта магло зрабіць вялікі ўплыў на баявы дух войска. 22 чэрвеня кароль выслаў да Панятоўскага 20 залатых медалёў і пажадаў, каб тыя насіліся на стужцы тых жа колераў, як і ордэн Святога 1 Станіслава. Было распачата далейшае адбіваньне ардэноў. Залатыя мэдалі выбіваліся ў Варшаве да канца жніўня 1792 г. Медалі залаты і срэбны, мелі авальную форму 042,8-32,2 мм). На галоўным баку зьмяшчалася каралеўская манаграма SAR (Stanislaus Augustus Rex), увенчаная каралеўскай каронай, пад ёй дзве скрыжаваныя пальмавыя галінкі, перавітыя стужкай. На адваротным баку двухрадковы надпіс “Virtuti Militari” (Гонару Вайсковаму), пад ім дзьве пальмавыя галінкі, як і на першым бак. Тады ж афіцэры, узнагароджаныя мэдалём, пачалі перарабляць яго сваім коштам на крыж. Вопіс крыжу з’явіўся ў патэнце, які атрымалі пазней узнагароджаныя крыжом. Выгляд яго быў наступны: галоўны бок залаты крыж, пакрыты чорнай эмаллю, у зялёнаэмаліраваным лаўровым вянку, у сярэдзіне,
белаэмаліраваны арол на залатым фоне, на рамёнах арла залаты надпіс “Virtuti Militari”. Адваротны бок залаты, на канцах крыжа гравіраваныя літары SARP (Stanislaus Augustus Rex Poloniae), y сярэдзіне ў зялёным вянку цёмнаэмаліраваная Літоўская Пагоня, пад ёй дата “1792”. У хуткім часе быў распрацаваны статут ордэна, паводле якога ён надаваўся за заслугі на полі бітваў, у сутычках з ворагам, згодна з дывізам: “Гонару Вайсковаму”. Прычынай узнагароджаныія маглі быць толькі баявыя заслугі. He маглі атрымаць нават тыя, хто меў вялікія заслугі ў справе арганізацыі войска, але не заслужыў яго ў бітве. Крыж не магчыма было атрымаць аўтаматычна, як вайсковыя ордэны ў іншых дзяржавах, за выслугу пэўнай колькасьці гадоў у войску. Статутордэна абумоўліваў, што крыж атрымаюць тыя, хто “ня толькі выканаў як належыць свае абавязкі, як ім наказываў гонар і доўг, але вызначыўся канкрэтным учынкам, які сьведчыў аб іх сэрцы, альбо таксама ня толькі падалі карысную для ходу вайсковых дзеяньняў параду, але дапамагалі яе выкананьню сваёй выдатнай мужнасьцю”. Ад узнагароджаных патрабавалі “цвёрдага характару й маральнасці”.
Крыж, акрамя афіцэраў, маглі атрымаць таксама шэраговыя (два апошніх класы). Статут акрэсліў падзел крыжа на 5 клясаў: 1) Вялікі Крыж, 2) Камандорскі Крыж, 3) Кавалерскі Крыж, 4) Залаты Крыж, 5) Срэбны Крыж. Крыжы прызначаны былі для нашэньня на блакітнай стужцы з чорнай акантоўкай. Да Вялікага Крыжа дадавалася шасціканцовая срэбная зорка. Статут не абмяжоўваў колькасьць узнагароджаных. Гадавы бюджэт ордэна складаў 300000 злотых. Для узнагароджаных Вялікім Крыжом прызначалася 5 пажыцьцёвых рэнт сумай у 200000 зл., для Камандораў 20 рэнт па 2000 зл., для Кавалераў 100 рэнт па 1000 зл. Апошнія рэнты былі прызначаны для першых па чарговасьці ўзнагароджаньня кавалераў. Кавалеры ордэна шэраговыя жаўнеры, адзначаныя Залатым Крыжом, атрымоўвалі падчас службы падвоенае жалаваньне, былі эволены ад цялесных пакараньняў ды адсіжвалі арышт у “афіцэрскай ізбе”. У выпадку сьмерці кавалера, ягоная сям'я павінна была вярнуць ордэн у
канцылярыю капітула ордэна. Афіцэры, узнагароджаныя падчас вайны 1792 г. залатымі мэдалямі, атрымалі Кавалерскія Крыжы. Першым сярод узнагароджаных быў сам кн. Панятоўскі. Але жаўнераў, якія заслужылі ўзнагароды, было значна болей, чым зробленых медалёў. Нават свой уласны медаль князь аддаў аднаму афіцэру, які, па ягоным меркаваньні, заслужыў узнагароду. Камандорскі Крыж быў прызнаны толькі за князем Панятоўскім, за бітву пад Зеленцамі. Агульная лічба ўзнагароджаных склала 526 асобаў (1 Крыжам Камандорскім, 86 Кавалерскім Крыжам, 439 Срэбньім Крыжам).
Статут ордэна быў прыняты ў момант, калі Таргавіцкая канфедэрацыя, абвесьціўшы сваю ўладу над войскам, выдала першы ўніверсал супраць “бунтаўнічых знакаў”. Згодна зь ім зьнішчаліся патэнты й знакі ордэна. Супраць ганебных універсалаў Канфэдэрацыі выступілі Касьцюшка ды іншыя баявыя афіцэры войска. Князь Еўстафій Сангушка ордэн “на злосьць у тры разы больш заказаў адліць ды насіў яго, выклікаючы жадаючых адняць у яго гэту ўзнагароду”. нарэіпце, у апошні дзень (23 лістапада 1793 г.) сэсыі Гарадзенскага сойму большасцю галасоў пастановы Канфэдэрацыі былі скасаваныя. Тады Рада Няспынная ў сваю чаргу скасавала пастанову сойма. Гэто было бяспрэцэдэнтнае парушэньне законаў Рэчы Паспалітай. Юры Белапятровіч сябра Камісыі Вайсковай ВКЛ 28 сакавіка 1794 г. засьведчыў ад імя Камісыі, што распараджэньне пра скасаваньне ордэна ў Вялікім Княстве Літоўскім ня будзе прызнана, як супрацьзаконнае.
Падчас Паўстаньня 1794 г. Тадэвуш Касьцюшка ня прыняў ад Станіслава Аўгуста прысланыя тым 130 ардэноў. Замест ордэну начальнік узнагароджваў герояў залатымі пярсьцёнкамі з надпісам “Айчына свайму абаронцы”. Але кавалеры ордэна працягвалі насіць Крыжы. Ордэн застаўся самай папулярнай узнагародай у войску Паўстаньня 1794 г., як заслужаная адзнака мужнасьці ў баі і адданасьці Бацькаўшчыне.