Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
кароннай і літоўскай артылерыі ў 1792-1794 гг.
Акрамя выдачы афіцэрскіх патэнтаў, кароль здолеў правесьці, па-за ўладаю сойму, яшчэ адну значную рэформу, зрабіўшы моцны ўплыў на падвышэньне якаснага ўзроўню афіцэрскага корпусу Рэчы Паспалітай. 11 траўня 1783 Вайсковая канцэлярыя Яго Каралеўскай Мосьці выдала “Дэклярацыю”, згодна зь якой з 1 студзеня 1784 ва ўсім войску забараняўся продаж і набыцьцё афіцэрскіх пасадаў і чыноў. Да гэтага моманту чын афіцэра вызначаўся таўшчынёй кашальку яго самаго, альбо ягоных патронаў. “Дэклярацыя” адчыняла шлях да вайсковай кар’еры бедным, але здольным афіцэрам. Але вакансыяў у частках не хапала, паколькі раней набыўшым свае чыны афіцэрам дазволена было працягваць службу. Часам, каб атрымаць пасаду, афіцэр папросту набываў яе ў свайго папярэдніка. Яшчэ ў 1795 г. ужо пазбаўлены кароны Станіслаў Лўгуст прасіў у Екацярыны II вярнуць былым афіцэрам войска Рэчы ІІаспалітай 400 000 дукатаў, заплочаных тымі за свае чыны й пасады. Але, нягледзячы на недапрацоўкі, “Дэклярацыя” адчыніла шлях да пасадаў такім здолыіым афіцэрам, як Касьцюшка, Серакоўскі, Рушчыц, Дзедзерка й іпмат якім іншым.
Дэпартамант Вайсковы, які ў сваёй дзейнасьці абапіраўся на стары склад службоўцаў Камісыі Вайсковай, распрацаваў у 1777 годзе новы “Рэгулямін” для пяхоты, а ў 1786 г. для кавалерыі. Гэты “Рэгулямін” зьменшыў колькасьць таварышаў й павялічыў колькасьць паштовых, якія маглі набірацца шляхам вярбоўкі. Брыгады й паўкі кавалерыі былі падзелены на тактычныя адзінкі швадроны, для якіх у “Рэгуляміне” 1786 г. была абумоўлена мэтода навучаньня й парадак баявога шыхтаваньня й дзеяньня пад час бою. Тадыж быў прыняты новы мундур кавалерыі, які адкрыў этап рэформаў у галіне абмундураваньня войскаў Кароны й Літвы.
У 1786 у Казеніцах пад Варшавай, была закладзена першая ў Рэчы Паспалітай мануфактура па вырабу ручной агняпальнай зброі.
У канцы 80-х гадоў 18 ст. імкненьне да рэформаў гаспадарства
g -
ахапіла шырокія колы грамадства Рэчы Паспалітай. Палітычны лягер, які імкнуўся да глыбейшых рэформаў дзяржаўнай пабудовы, зваўся патрыятычным. Ягоныя прыхільнікі сярод шляхты разумелі, што з умяшальніцтвам суседзяў ва ўнутраныя справы дзяржавы і замахі на яе незалежнасьць магчыма пакончыць толькі шляхам павелічэньня войска й паляпшэньнем яго арганізацыі і сыстэмы кіраўніцтва. Міжнародная сытуацыя ў гэты момант складалася для патрыятычнага лягеру спрыяльна. Расея была зьвязана вайной з Турцыяй. Паміж дзяржавамі, якія ўдзельнічалі ў першым падзеле Рэчы Паспалітай існавала шмат супярэчнасцяў. Прусія, варожа настроеная ў гэты час да Аўстрыі і Расеі, была гатова падтрымаць рэфарматарскія памкненьні патрыятычнага лягеру.
На сойме, скліканым у 1788 г., пераважалі прыхільнікі рэформаў. Сойм абвесціў сябе Канфэдэрацыяй (зьнішчыўшы права “ліберум вета”) і дзейнічаў 4 гады, замест традыцыйных 2 га^оў. 22 кастрычніка 1788 г. сойм ухваліў павелічэньне колькасьці войска да 100 000 жаўнераў. Распрацоўкай і ажыцьцяўленьнем гэтага праекту павінна была заняцца Камісыя Вайсковая Абодвух Народаў, якая была ўтворана 23 лістапада 1788 г. замест Дэпартаманту Вайсковага. У склад Камісыі ўвайшлі 4 гетманы, але толькі з правамі сяброў, і 12 камісараў. 3 літоўскага боку ў яе ўвайшло 5 камісараў, у тым ліку Язэп Несялоўскі, ваявода наваградскі, Язэп Забелла і Мікалай Радзівіл. Кворум для прыёма рашэньняў быў вызначаны ў 7 асобаў. Усягодаканца 1782 г. Камісыя правяла 1033 пасяджэньні з кворумам. Гетманы каронныя і літоўскія фактычна ўхіліліся ад працы ў Камісыі, але жалаваньне за свае пасады ў ёй атрымоўвалі рэгулярна. Фактычным прэзыдэнтам Камісыі зрабіўся Язэп Несялоўскі, адначасова шэф 6-га літоўскага пяхотнага паўку. Камісыі былі перададзены ўсе вайсковыя справы. У канцэлярыі Камісыі працавалі з боку Вялікага Княства; пісар літоўскі Ясінскі, рэгент літоўскі Трэмбецкі, касір літоўскі Ашторп, таксама канцылярысты, архіварыусы, капіісты. Вайсковым судом ў літоўскім войску загадваў генерал-аўдзітар
Лукашэвіч. Кароль адмовіўся ад выдачы патэнтаў афіцэрам, цяпер на афіцэрскія пасады ад генерала да капітана прызначаў Сойм, а на ніжэйшыя Камісыя Вайсковая.
Праект Стотысячнага войска прадугледжваў павялічэньне войска Вялікага Княства Літоўскага да 33 тысячаў жаўнераў, зь іх 10650 кавалерыстаў, 20330 пяхтуроў і 1661 жаўнера Корпусу Артылерыі і Інжынерыі. Колькасныя суадносіны родаў войскаў адпавядалі падобнай прапорцыі ў тагачасных эўрапэйскіх арміях. Праект прадугледжваў урэгуляваньне колькаснага складу ўсіх часткаў войска: поўк пяхоты па 3 батальёны, складзеныя з 4 “кампаніяў” (ротаў) кожны, брыгада Кавалерыі Нарадовай па 12 харугваў, поўк Пярэдняй Стражы па 10 харугваў, і Корпус Артылерыі Літоўскай з 10 ротаў. Навацыяй павінна было зрабіцца ўтварэньне пры пяхоце Вялікага Княства 2-х батальёнаў стральцоў. Літоўскае войска, паводле праекту, падзялялася на 2 дывізыі, кожная зя якіх мела, апрача пяхоты, уласную кавалерыю й артылерыю, г.зн. былі адзінкамі Вышэйшага тактычнага падзелу. Жалаваныіе для войска павінна была выплочваць Камісыя Скарбовая, забясьпячэньнем фуражом, харчам і забясьпячэньнем кватэр павінны былі займацца камісыі цывільна-вайсковыя, абіраемыя на сойміках.
Галоўнай перашкодай на шляху зьдзяйсненьня гэтага праекту зрабілася састарэлая сыстэма набора войска. Існаваўшая з часоў Стэфана Баторыя традыцыя вярбоўкі добраахвотнікаў большменш эфектыўна дзейнічала ў справе набору шляхецкай кавалерыі, але ў пяхоту шляхта ня йшла. Да тагож добраахвотнікаў дазволена было вербаваць толькі ў каралеўскіх і “духоўных” (царкоўных) мястэчках і тэрыторыях. У “добра дзедзічных” шляхецкіх, вярбоўка была забаронена. 9 студзеня 1789 г. выйшаў наказ Сойма пра вярбоўку 120 чалавекаў на кожную роту. Дзеля гэтага паўкоўнікі пяхотных рэгімэнтаў атрымалі па 10 000 злотых. Кожнаму завербаванаму адразу выплочваўся 3-месячны “ленунг” (жалаваньне). Ад вярбоўкі звальняліся: прыгонныя ды іх парабкі, рамесьнікі й надворная чэлядзь, замежнікі, фурманы й пастухі пры статках. У выпадку
завербаваньня кагосьці з пералічаных яго наказвалася вярнуць (хаця за звальненьне паўсюдна бралі хабар). Тэрыторыя вярбоўкі абмяжоўвалася ваяводствам, ці паветам, дзе кватараваў поўк. Ад вярбунку звальняліся “людзі лёзныя”, г.зн. бяз пэўных заняткаў. 9 лютага выйшаў наказ пра вярбоўку ў кавалерыю, 20 красавіка Камісыя Вайсковая са згоды Сойму дазволіла вярбоўку яшчэ 50-ці чалавек на роту, a 22 чэрвеня яшчэ 50-ці на роту. Нягледзячы на ўвядзеньне новых падаткаў, грошаў на запланаванае пяцікратнае павялічэньне войска катастрафічна ня хапала. Да таго ж ня хапала й жадаючых, паколькі страшэнна была звужана сацыяльная прастора для вярбоўкі і ейная тэрыторыя. 21 лістапада была дазволена вярбоўка яшчэ 50-ці чалавек на роту. Фактьгчна дзьве апоіпнія вярбоўкі былі сарваныя Літоўскай Камісыяй Скарбовай, якой на набор сямі батальёнаў патрабавалася каля 3 млн. злотых, якіх невядома дзе было ўзяць.
Нарэшце 7 сьнежня 1789 г. сойм дазволіў набор “рэкрута кантановага” (якога потым назвалі кантаністам) па адным з 50ці каралеўскіх і царкоўных “дымоў” (гаспадарак) і адным са 100 “дымоў” шляхецкіх. Шляхта, якая ня мела прыгонлых, плаціла замест рэкрута па 2 злотых. Ад рэкрутаваньня была звольнена двухмільная зона каля межаў дзяржавы. Рэкрута патрабавалі пастаўляць здаровага, ня меней 66 цаляў росту.не маладзей 18 і не старэй за 35 гадоў. 50 ці 100 “дымоў”, якія далі рэкрута на 6-ці гадовы тэрмін, ці “капітуляцыю”, звальняліся на гэтыя гады ад новага набору. Жаўнер, які бездакорна праслужыў два тэрміны (12 гадоў), вызваляўся з прыгону.
Нарэшце войска было забясьпечана жывой сілай, адзінай магчымай на тыя гады методай. Але й гэтая сыстэма мела пэўныя недахопы. Выдача аднаго рэкрута з 50 ці 100 дымоў на пэўны тэрмін не магло забясьпечыць папўненьне стратаў у хворых і дэзэрцірах.
Вызначэньнем колькасьці рэкрутаў па паветах займаліся камісыі цывільнаўвайсковыя. Але калі на тэрыторыі паветаў, з якіх рэкрутаваўся поўк, рэкрутаў бракавала, то палкавыя каманды вярталіся ні з чым, бо ў іншыя паветы ехаць за
рэкрутамі было забаронена. Камісыі цывільна-вайсковыя піырока злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі, вызначаючы розную колькасьць рэкрутаў на адную й тую ж колькасьць “дымоў”. 1шы пяхотны поўк войска ВКЛ рэкрутаваўся са Слонімскага, Лідскага й Слуцкага паветаў. 2-гі пяхотны поўк, са штаб-кватэрай у Горадні, пасылаў свае каманды ў Прэны, Паставы ды Эйшышкі. Зўці поўк, са штаб-кватэрай у Коўна, рэкрутаваўся ў асноўным жмудзінамі з Панявежы, Шаўляў, Расонаў, Вількаміра й Тэльшаў. 4-ты поўк, са штаб-кватэрай у Менску, праводзіў набор у Мазырскім і Бабруйскім паветах. 5-ты поўк са штабам у Берасьці, камплектаваўся кантаністамі з-пад Пінску й Ваўкавыску. 6-ты поўк, шэфам якога з’яўляўся прэзыдэнт Камісыі Вайсковай Ксаверы Несялоўскі, меў штаб-кватэру ў Наваградку і камплектаваўся зь ягоных ваколіцаў. 7-мы поўк набіраўся з Ашмянскага павету, Троцкага й Віленскага ваяводстваў. 8-мы поўк камплектаваўся ў Слуцаку й Нясьвіжы. Корпус Артылерыі знаходзіўся ў Вільні і рэкрутаваўся з Браслаўскага, Упіцкага й Ковенскага паветаў.
8 кастрычніка 1789 г. Сойм удакладніў запраектаваную колькасьць войскаў для ВКЛ: 8 пешых палкоў двухбатальённага складу (у батальёне 725 чалавек),2 брыгады Кавалерыі Нарадовай па 2421 коней, 5 палкоў Пярэдняй Стражы па 1098 коней, рэгіменты гвардыі коннай і пешай. Набор рэкрутаў з-за недахопу сродкаў, маруднасьці й злоўжываньняў у камісыях цывільна-вайсковых адбываўся вельмі марудна. На пачптак 1792 г. 6 пяхотных палкоў Вялікага Княства не завершылі фармаваньне другіх батальёнаў і рушылі на вайну ў складзе аднаго батальёну. Толькі 8-мы “Радзівілаўскі” пяхотны поўк, пад камандаю здольнага палкоўніка Дзедзеркі, набраў поўны камплект рэкрутаў, і ў чэрвені 1792 г. складаўся з двух батальёнаў (8 ротаў). 3 набліжэньнем вайны 1792 Камісыя Вайсковая высунула праект набраньня па ўсёй Рэчы Паспалітай дадаткова 30 275 кантаністаў, але праект не пасьпелі ажыцьцявіць. Да пачатку вайны 1792, колькасьць войска ВКЛ удалося павялічыць да 18 тыс. 515 чалавекаў.
Камісыя Вайсковая актыўна займалася справай забясьпячэньня войска абмундураваньнем, зброяй і амуніцыяй. У 1789 г. была прынята новая форма для пяхоты, артылерыі й корпусу інжынераў. Паводле традыцыйнага парадку жаўнераў апраналі шэфы палкоў, атрымоўваючы на гэта грошы і пэўны ўзор. Але ў рэчаіснасьці, шэфы часта шылі мундур з больш нізкаякаснага сукна, чым тое, на якое даваліся грошы, а розьніцу ў кошце клалі сабе ў кішэню.