Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
Порах для агняпальнай зброі вырабляўся на парахавым млыне пад Варшавай, вытворчасьць якога складала 21.472 фунты штогод. Апрача яго існавала яшчэ некалькі меньшых парахавых млынаў, пераважна на тэрыторыі Кароны. Сыравіны дл^ вытворчасьці хапала. Сялітра ў вялікіх маштабаз вывозілася з Украіны, ішла на экспарт у Аўстрыю ды па Бугу ў Данцыг. Залежы серы меліся ў кракаўскім ваяводстве. Пад час паўстаныія 1794 года пэўную ролю ў забясьпячэньні порахам войска адыгралі ахвяраваньні, якія рабіліся купцамі й буўнымі магнатамі з уласных запасаў. Пэўны запас пораху й гатовых набояў павінен
быў мець кожны рэгімент пяхоты. Так, напрыклад, 5 пяхотны рэгімент Вялікага княства Літоўскага ў 1792 годзе меў у паўкавым запасе 31770 баявых набояў, куль “неапраўленых” у паперу 2000, апраўленых, але бсз пораху 7900, волаву 195 фунтаў і пораху 1138 фунтаў. 8-мы поўк, адзіны з паўкоў набраўшы двухбатальённы склад, меў у запасе 33 031 баявых набояў, 35226 вучэбных, 1358 куль, 1124 фунты волаву і 102 фунты пораху.
Халоднай зброяіі у пяхоце былі шпагі й шаблі ў афіцэраў, цесакі й багінеты ва ўнтэр-афіцэраў ды шэраговых. Афіцэры паўка пешай літоўскай гвардыі былі ўзброены шпагамі, якія адпавядалі тагачасным прускім, расейскім і аўстрыйскім аналагам. Шпагі мелі паўкруглую гарду і невялікі шчыток зьверху для аховы рукі. Эфесы шпагаў былі пазалочаны. Афіцэры артылерыі й вайсковыя інжыверы ўжывалі шаблі аналагічныя шаблям Кавалерыі Нарадовай, з эфссам выкананым з простага жалеза, ці медзі, з прамакутнай гардай. Цесакі зброя кшталту кароткай шаблі, якія ўжывалі унтэр-афіцэры й шэраговыя ў пяхоце ды артылерыі, былі пераважна айчыннай вытворчасьці і абапіраліся на саксонскі ўзор цесака 40-50 гадоў 18 стагоддзя. Яны лічыліся больш зручнымі ва ўжываньні, чым тагачасныя прускія і расейскія. Цесак насіўся на пендэнце ў скураных похвах, зшытых па форме ляза. Пэўная частка пяхоты Вялікага княства была ўзброена прускімі і расейскімі цесакамі.
Багінеты, як і стрэльбы, былі ў большасьці прускай вытворчасці, чатырохграністыя, даўжынёю 70 і 40 см. Трубка багінета, якой ён насоўваўся на рулі, была забясьпечана спружыннай зашчоўкай, якая забясьпечвала добрую фіксацыю багінета на рулі.
Шэраговыя янычарскіх харугваў мелі на ўзбраеньні апрача стрэльбаў з багінетамі, прамыя цесакі з шырокім лязом і рукаяцьцю, падобнай на рукаяць “карабелы” улюбёнага тыпу шляхецкай шаблі XYIII стагоддзя. Афіцэры янычараў ужывалі аздобныя шляхецкія шаблі. Забясьпечанасьць пяхоты цесакамі была рознай у асобных паўках, так 5-ты пешы рэгімент ВКЛ меў на ўзбраеньні 117 старых расейскіх цесакоў вырабу Тульскага
заводу і 552 штукі новых, айчыннай вытворчасьці. 6-ты поўк на 724 чалавека меў 624 цесакі, 8-мы поўк, у астатнім нядрэнна забясьпечаны, меў на свой двухбатальённы склад у 1295 жаўнераў, усяго 800 цесакоў.
Рыхтуючыся да паўстаньня, ведаючы як не хапае ў краі агняпальнай зброі й абвучанай ею валодаць рэгулярнай пехоты, Касьцюшка наперад вызначыў ролю, якую павінна была адыграць адвечная сялянская зброя косы. У Вялікім Княстве пад час паўстаньня дзейнічалі 3 аддзелы, якія зваліся касінерскімі ці пікінерскімі, але ўзброеных косамі байцоў не бракавала й ў іншых паўстанцкіх фармаваньнях. Пад час паўстаньня, упершыню ў свеце ўбачыў сьвет адмысловы падручнік па вырабу паўстанцкай зброі і тактычных прыёмах яе ўжываньня “Кароткая навука а піках і косах” Пятра Айгнера. Па гэтай крыніцы можна скласьці ўяўленьне, як выглядала сялянская каса, пераробленая ў грозную зброю.
“Косы для кашэныія травы” і “Косы для рэзаньня сечкі, ці рэзакі” павінны былі быць насаджаны таўчком на дрэўка пасьля таго, як каваль выпраміў на агню іхнія пяткі і прабіў на іх дзьве дзіркі пад цвікі. Адмыслова падабраныя дрэўцы для баявых кос павінны былі мець 4 локця (238 см) даўжыні й таўшчынёю ў 2 цалі (5 см). У верхнім канцы дрэўка прарэзалася ўздоўж на глыбіню пяткі й ў гэтую шчыліну ўбівалася пятка касы. Дадаткова яна мацавалася да дрэўка двумя цьвікамі й грубым жалезным кальцом шырынёю ў 2 цалі, набітым наверх дрэўка. Да дрэўка мацаваліся 2 жалезныя паласы ў локаць (59,5 см) даўжынёй “адно з боку вастрыя, другое з абуха”, якія засьцерагалі дрэўка ад “сячэньня палашом”. Канцы “кос для рэзаньня сечкі” у мейсцы, дзе да пераробкі мацавалася драўляная ручка павінны былі быць кавалём “накшталт пікі, з двух бакоў разклёпаны і завостраны”.
У гэтым жа падручніку былі абумоўлены стандарты баявых дзідаў. Наканечнікі дзідаў павінны былі быць 12 цаляў (30 см) даўжыні, з гэтага 7 цаляў (17,5 см) прыпадала на грот шырынёю ў 2,5 цалі (6,25 cm), a 5 цаляў на ўтулку. Да ўтулкі былі
прыкутыя дзве жалезныя паласы, даўжынёй каля 45 см, якія прыбіваліся да дрэўка цьвітані. Як і ў баявых косаў, гэтыя палосы засцерагалі дрэўка ад удараў халоднай зброі. Унізе дрэўкі пік сканчаліся груба каванымі жалезнымі наканечнікамі утокамі, для захаваньня раўнавагі і лягчэйшага ўтыканьня ў зямлю, пад час адпачынку пікінёраў. Для дрэўцаў пік былі ўсталяваныя 4 памеры. У першым шэрагу баявога шыхтаваньня пікінеры неслі пікі даўжынёй у 4 локці (238 см), у другім 5 локцяў (298 см), у 3 6 локцяў (358 см), а дзіды прызначаныя для абарОны акопаў і шанцаў, мелі даўжыню ў 7 лакцёў (418 см). Найменьш было зроблена дзідаў першага шэрагу, бо іх ўжывалі толькі ў тых атрадах, дзе наогул ня было агняпальнай зброі.
Са з’яўленьнем паўстанцкай пяхоты, узброенай падобным чынам, зьмянілася й сама тактыка бою. Атакі ворага павінны былі спыняцца агнём стральцоў ды рэгулярнай пяхоты, таксама палявой артылерыі (пры яе наяўнасці), а контратака праводзілася раптоўным наскокам касінераў, якія да гэтага моманту перазоўваліся за нейкім сховішчам. Падобныя атакі Касьцюшка загадваў праводзіць бягом, вузкімі калонамі па 4 альбо 8 чалавек у шэраг. Атака падтрымлівалася з флангаў трапным агнём стральцоў. Атакуючая калона касінераў падзялялася на паўсэкцыі ў 16 альбо сэкцыі па 32 касінеры.
Роля, якую вызначыў Касьцюшка касінерам, была аналягічная той, якую адыгрывалі ў арміях таго часу Эўропы грэнадзёрскія роты, якія ўжывалі для атакаў “у багінеты”, калі бой дасягаў рашаючай фазы. Для падобных атакаў дзіды й косы былі нават выгаднейшыя, чым стрэльбы з багінетамі. Найкарацейшая з косаў ці пік мела перавагу над стрэльбай з багінетам у даўжыні, у, паўметры.
Пры ўсіх моцных баках гэтай зброі, касінеры й пікінеры маглі эфектыўна дзейнічаць толькі пад прыкрыцьцём палявых умацаваньняў з артылерыяй і пры падтрымцы рэгулярнай пяхоты, якая павінна была прыкрываць атакуючую калону касінераў агнём з абодвух флангаў. Таму асобна дзеючыя атрады касінераў, пры сутыкненьні з рэгулярнай пяхотай расейцаў і прусакаў, гераічна гінулі пад варожымі ядрамі і кулямі.
Г/ІАВА 5.
УЗБРАЕНЬНЕ АРТЫЛЕРЫІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў 1792 1794 гг.
У першай палове 18 ст. у арміях Францыі, Расеі, Аўстрыі і Прусіі адбыліся зьмены, якія дазволілі артылерыі заняць пазыцыі роўназначнага пяхоце й кавалерыі роду войск. На падставе досьведу войнаў XYII першай паловы XYIII ст. у артылерыі была створана новая сыстэма арганізацыі (конная артылерыя, паўкавая артылерыя) прыняты палепшаныя сыстэмы артылерыйскага ўзбраеньня, выпрацавана новая тактыка ўжываньня ратылерыі.
Галоўнай мэтай рэформаў артылерыйскага парку было зьмяншэньне колькасьці тыпаў і калібраў гармат. Гэта разнастайнасьць стварала цяжкасці ў забясьпячэньні артылерыі і ейным ужываньні на полі бою. У 1732 годзе у Францыі генерал Вальер правёў рэформу артылерыйскага парку, якая зьменшыла колькасьць калібраў гармат. На ўзбраеньні засталіся гарматы калібрам у 24, 166 12, 8, 4 фунты. Вальер аднак ня ўлічыў узрастаньня ролі палявой артылерыі. Гарматы былі занадта цяжкія для палявых баявых дзеяньняў: руля 24-фунтавай гарматы важыла 2550 кг, 8 фунтавай 1050 кг. У 1753 г. у Аўстрыі князь Йозеф фон Ліхтенштейн упершыню ўвёў сыстэму, якая ўлічвала патрэбу ў лёгкіх ды манэўраных гарматах. На ўзбраеньне аўстрыйскай артылерыі былі прынятыя 3, 6 і 12фунтовыя палявыя гарматы і 7-фунтовыя гаўбіцы. Рулі гарматаў мелі даўжыню ў 16 калібраў і вагу адпаведна ў 240, 414 і 812 кг. Карыстаючыся аўстрыйскім досьведам генерал Грыбеваль таксама ўвёў у французскай артылерыі новую сыстэму, у якой палявыя гарматы 12, 8 і 4-футовага калібру мелі адпаведна вагу: 890, 590 і 300 кг. Даўжыня рулі для ўсіх гармат была вызначана ў 18 калібраў. На ўзбраеньне таксама былі прыняты 8 і 6-футовыя гаўбіцы. Былі ўведзены стандартныя памеры для лафетаў, восяў
■
і памераў колаў. Гэтым забясьпечвалася магчымасьць хуткай замены пашеоджаных элементаў запаснымі часткамі з артылерыйскага парку, альбо з уласных пашкоджаных гармат. 3 гарматамі сыстэмы Грыбаваля французская артылерыя здабыла славутыя перамогі пад час напалеонаўскіх войнаў.
Дзякуючы аблягчэньню гармат, артылерыя значна палепшыла сваю манэўровасьць на полі бою. Шырока пачалі ўжываць артылерыйскія набоі ў картузах палатняных мяшэчках, якія зьмяшчалі неабходный зарад пораху. Для надзейнага вядзеньня агню былі ўвудзены прадпальнікі медныя полыя трубкі, набітыя гаручым рэчывам, якія ўстаўляліся ў запальную адтуліну, замест простага насыпаньня ў запал пораху. Паляпшэньні ў сыстэме 1 зараджаньня й паляпшэньне балістычных вартасцяў гарматаў дазволілі артылерыя атрымаць перавагу над пяхотай у дыстанцыі і хуткастрэльнасьці. Убойная адлегласьць гарматнага стрэлу дасягнула 600 1000 м, тады як у крамянёвай стрэльбы з гладкай руляй яна складала максымальна 200 м. Стрэл ядром з 3фунтавай гарматы з невялікай адлегласьці па калоше пяхоты забіваў ад 30 да 60 чалавек, стрэл карцеччу (валавянымі кулямі) быў яшчэ больш эфектыўны. На прайягу хвіліны з гарматы можна было стрэліць 4 разы. Таму атака кавалерыі ці пяхоты на артылерыйскія батарэі ў канцы 18 стагоддзя рэдка сканчалася пасьпяхова. Агонь артылерыі зрабіўся фактарам, які вырашаў вынікі бітваў.
Рэфармаваньне артылсрыі Рэчы Паспалітай, якая за першую палову XYIII ст. прыйшла ў поўны заняпад, распачаў у 60-я гады генерал Брюль, камандуючы Корпусам Артылерыі Кароннай. 3 літоўскага боку дзейсныя намаганьні прыкладаў генерал ратылерыі літоўскай Казімір Нестар Сапега, які ўзначальваў Корпус Артылерыі Літоўскай з 1775 г. Былі моцна павялічаны штаты артылерыстаў.у Варшаве ў 1776 г. была ўтворана Артылерыйская Школа, якая да 1792 г. падрызтавала каля 400 афіцэраў для кароннай і літоўскай артылерыі. У 1767 г. Брбль выдаў “Павіннасьці Корпусу Артылерыі Кароннай” статут, якім карысталіся ўсе артылерысты войска Рэчы