Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
Бітвы і сутычкі: Вайна 1792: Мір 11.06., Берасьце 23.08.
Паўстаньне 1794: Салаты 29.07., абарона Вільні 11.08.
У 1790-1792 гадах поўк камплектаваўся рэкрутамі з наваколіц Наваградка.
На малюнку:
Шэраговы 6-га пешага паўка ў форме па-за шыхтом. Ледэрверк зьняты. На галаву, замест каскі, апранута шапка-фуражэрка. На адгорнутых рагах крыса курткі бачна акантоўка паўкавога коляру. Штаны зімовыя, суконныя, запраўленыя ў боты.
Цясак саксонскага тыпу айчыннай вытворчасьці. Падобнымі цясакамі былі ўзброены шэраговыя, унтэр-афіцэры і стральцы пешых паўкоў войска ВКЛ, а таксама бамбардзіры і кананіры Корпусу артылерыі Літоўскай.
Рукаяць цясака апраўлена ў жалеза альбо медзь, похвы драўляныя, абцягнутыя скурай.
На похвах металічны кручок для падвешваньня цясака на скураной абойме пендэнта. Ужываліся таксама іншыя варыянты пераробкі саксонскага тыпу цясака.
Ілюстрацыя 18.
На малюнку:
Афіцэр 6-га Пешага Паўка войска ВКЛ у мундуры ўзору 1789 году. На афіцэрскай шапке замест прадпісанай ашыўкі аколыша чорным каракулем, аколыш абшыты сівым каракулем. Афіцэрскі шарф , таксама ў парушэньне статута, павязаны пад куртку. Шабля вісіць на бандальеры. Штаны летнія, палатняныя, запраўлены ў боты. Колер прыборнага металу, як ва ўсіх цотных паўкоў, белы.
Першапачатковы знак ордэна "Вайсковага гонару" залаты альбо срэбны авальны медаль, памерам 42,8 32,2 мм. Выбіваўся з 12 чэрвеня да канца жніўня 1792 году.
Ілюстрацыя 19.
Рэгімент 7-мы пешы ВКЛ.
Утвораны з гарадзенскага батальёну ў 1790 годзе.
Места кватэраваньня: Вільня (1791), Смаргонь (1791), Ашмяны (1792), Вільня (1793), Смаргонь (1794).
Шэфы: Казімір Нестар Сапега (1790-1792), Людвік Гельгуд (17931794),
ПаўкоЎнікі: Фелікс Гаржэцкі (1790-1791), Стэфан Грабоўскі (1791-
1794).'
Бітвы і сутычкі: Вайна 1792: Берасьце 23.07.
Паўстаньне 1794: Паўстаньне ў Вільні 22-23.04; Солы 25.06., абарона Вільні 11.08., Любань 4.09., абарона Прагі 4.11.
Поўк камплектаваўся рэкрутамі з Ашмянскага павету, з Троцкага і Віленскага ваяводзтваў.
На малюнку:
Шэраговы 7-га пешага паўка . Куртка запшілена на правы шэраг гузікаў, на нагах белыя палагняныя штаны, запраўленыя ў боты.
Ілюстрацыя 20.
Рэгімент 8-мы пешы ВКЛ.
Утвораны 1.03.1790 году як Рэгімент дому Радзівілаў. Раззброены расейцамі ў студзені 1794 году. Адноўлены ў красавіку таго ж гбду.
Места кватэраваньня: Нясьвіж (1791), Чарнобыль (1791),Нясьвіж (1792), Сталовічы (1793), Нясьвіж (1794).
Шэфы : Караль Радзівіл (1790), Севярын Ржэвускі.
Паўкоўнікі: Міхал Радзівіл, Севярын Ржэвускі (з 1.03.1790), Дамінік Дзядзерка (1791-1793).
Бітвы і сутычкі: Вайна 1792: Мір 11.06., Зэльва 4.07., Залужжа 11.07., Берасьце 23.07.
Паўстаньне 1794: Солы 25.06., абарона Вільні 11.08., Любань 4.09.
У 1790-1792 гадах поўк камплектаваўся рэкрутамі з ваколіцаў Нясьвіжа і Слуцака. Падчас паўстаньня 1794 году часта зваўся Касійерскім.
На малюнку:
Афіцэр 8-га пешага паўка ВКЛ апрануты ў мундур узору 1789 г. Куртка запшілена на левы шэраг гузікаў, зьверху курткі апрануты бандальер з чорнай скуры, на якім падвешана шабля. Штаны суконныя, выпушчаныя паверх ботаў.
Узор нашэньня афіцэрскага цемляка , прадпісаны ў 1791 годзе дая афіцэраў і таварышаў кавалерыі, афіцэраў пяхоты, артылерьгі і вайсковых інжэнераў. Для афіцэраў усіх радоў войскаў цямляк выконваўся са срэбнай і чырвонай цясьмы. Для таварьппаў у Кавалерыі Нарадовай і Пярэдняй Стражы цямляк рабіўся ніцяны. Паштовыя таксама ўжывалі цямлякі, але зробленыя з форбаванай у белы колер скуры.
Ілюстрацыя 21.
1-я Брыгада Кавалерыі Нарадовай войск ВКЛ.
Утворана ў 1776 годзе, звалася таксама Гусарскай ці Ковенскай.
Места кватэраваньня: Коўна, Менск (1789), Кейданы (1790), Вількамір, Панявеж, Расоны, Шаўлі.
Камандзіры: Казімір Тышкевіч (да 1778), Сымон Забелла (да 1791), Мікалай Сілістроўскі, Вранкоўскі (з 1792).
Бітвы і сутычкі: Вайна 1792 : Сьвержань 10.06., Мір 11.06., Берасьце 23.07.
Паўстаньне 1794: Шчучын 13.05., Панявеж 20.05., Шкуды 12.08.
На малюнку:
Таварыш 1-й Ковенскай брыгады Кавалерыі Нарадовай у мундуры на 1794 год. Мундур падобнага крою быў прыняты ў 1785 годзе для брыгадаў Кавалерыі Нарадовай і паўкоў Пярэдняй Стражы і ўжываўся да канца Паўстаньня 1794 году. Таварышы ў Кавалерыі Нарадовай часта ўжывалі два эпалеты замест аднаго, прадпісанага статутам.
Брыгады Кавалсрыі Нарадовай мелі жоўты прыборны метал.
ГІіка (ланча, кап'ё,спіса), прадпісаная для ўзбраеньня таварьппаў у брыгадах Кавалсрыі Нарадовай і паўках Пярэдняй Стражы. Грот і палосы па баках дрэўка, якія засьцерагалі яго ад удараў халоднай зброі сталёвыя. Грот мог быць трох, альбо чатырохграністы. Пасярэдзіне дрэўка скураны цямляк у дадзеным выпадку ня ўпрыгожаньне, але пятля для рукі верішпка. На доле дрэўка скураное стрэмечка для нагі, на выпадак, калі піка знаходзіцца ў паходным становішчы з цямляком ,апранутым на плячо. Дрэўка пікі ,паводле Рэгуляміна 1786 году, фарбавалася ў чырвоны колер. Да верхняй частцы пікі, пад гротам, мацавалася харугаўка.
Ілюстрацыя 22.
2-я Брыгада Каварерыі Нарадовай войск ВКЛ.
Утворана ў 1776 годзс з харугваў лёгкай конніцы, т.зв. "пяцігорацаў". Звалася таксама Пяцігораскай ці Пінскай.
Места кватэраваньня: Пінск і ягоныя ваколіцы.
Камандзіры: Ксавэры Хамінскі, Пётар Антоні Твардоўскі (з 14.10.1790), Язэп Копец (з 1793).
Бітвы і сутычкі: Вайна 1792: Мір 11.06., Дубенькі 18.07.
Паўстаньне 1794: Мікалаеў 23.05., і-я абарона Варшавы 13.07-6.09., Вільня 10.08., Швэдзкія батарэі 25.08., Паважкі 26-28.08., Блонь 9.09., Мацеёвіцы 10.10., Прага 4.11.
На малюнку:
Маёр 2-й ІІінскай брыгады Кавалерыі Нарадовай у мундуры ўзору 1785 году. На куртке добра бачна каляровая акантоўка па швах на сьпіне. На куртку павязаны афіцэрскі шарф, адзнакай маёрскай годнасьці з'яўляецца адна папярэчная палоска на эпалетах. Акрамя прадпісаных статутам лядунак з чорнай скуры, у кавалерыі часта
Падобнымі шаблямі былі ўзброены афіцэры пяхоты, вайсковыя інжэнеры, афіцэры і таварьппы Кавалерыі Нарадовай і Пярэдняй Стражы. На малюнку паказаны выгляд зьверху, на якім добра бачны шчыток, які засьцерагаў руку. Похвы шаблі зроблены з дрэва, абцягнуты скурай і акуты жалезам.
Ілюстрацыя 23.
1-шы поўк Пярэдняй Стражы войск ВКЛ, Яго Каралеўскай Мосьці Вялікага князя Літоўскага.
Утвораны ў 1776 годзе з харугваў лёгкай кавалсрьп (уланскіх). Пасьля разгрому паўстаньня 1794 году поўк залічаны ў склад расейскага войска пад назвай Літоўска-татарскага.
Места кватэраваньня: Онікшты, Рэжыца (1789), Хлапенічы (1790), Відзы.
Паўкоўнікі: Мустафа Бараноўскі (1785-1792), Міхал Кіркор.
Бітвы і сутычкі: Вайна 1792: Опса 22.05., Мсьцібаў 10.07.
Паўстаньне 1794: Абарона Вільні 11.08., Войіпкі 14.08., абарона Прагі 4.11.
На малюнку:
Афшэр 1-га паўку Пярэдняй Стражы ў мундуры ўзору 1776-1785 іадоў. 3 1785 году паўкі Пярэдняй Стражы ўжывалі мундуры аналягічныя мундурам брыгад Кавалсрыі Нарадовай, але з традыцыйным белым колерам прыборнага металу.
Ілюстрацыя 24.
3-ці поўк Пярэдняй Стражы Булавы польнай ВКЛ.
Утвораны ў 1776 годзе з харугваў лёгкай конніцы . Назва сьведчыць аб тым, што да 1789 году шэфам паўка быў Польны гетман ВКЛ.
Места кватэраваньня: Мазьгр, Лоеў (1789), Мазыр (1790), Стрэшын (1791), Ваўкавыск (1792).
Паўкоўнікі: Казімір Раманоўскі (1776-1785), Антоні Хлявінскі.
Бітвы і сутычкі: Вайна 1792: Зэльва 4.07.
Паўстаньне 1794: Крупчыцы 17.09., Берасьце 19.09., Мацеёвіцы 10.10., абарона Прагі 4.11.
На малюнку:
Афіцэр 3-га паўка Пярэдняй Стражы ў епанчы. Епанча апраналася паверх курткі пад час дажджу і зашпілівалася на гузікі падшытыя споду. Літоўская кавалерыя ўжывала цёмна-сінія епанчы з чырвонымі ( у колер вылогаў мундура) каўнерамі. На малюнку бачны невялікі дадатковы каўнер епанчы , з-пад якога выглядае чырвоны каўнер курткі. Куртка зашпілена на правы шэраг гузікаў, каб зручней насіць бандальер з авальным срэбным медальёнам на ім. Афіцэр апрануты ў чырвоныя іптаны, якія ў 1792-1794 гадах ужывалі як
Палаш з імпартовым прускім лязом і прыробленай да ляза рукаяцьцю мясцовага вырабу. Падобныя палашы былі на ўзбраеньні паштовых у Кавалерыі Нарадовай і паўках Пярэдняй Стражы войска ВКЛ у 1792-1794 гадах. Гарда жалезная, похвы драўляныя , абцягнутыя скурай і акутыя жалезам.
Ілюстрацыя 25.
4-ты поўк Пярэдаяй Стражы войска ВКЛ.
Утвораны ў 1733 годзе з прыдворных татарскіх харугваў Патоцкага. Уваходзіў у склад Саксонскага войска. На службу ў войска ВКЛ перайпгоўу 1764годзе.
Места кватэраваньня: Камянец-Літоўскі (1782-1787), Барысаў (1790). Паўкоўнікі: Сіхадзінскі (1733), Чымбай Мурза Рудніцкі (1756-1764), Язэп (Юсуф) Беляк (1764-1794), Мустафа Ахматовіч (1794)загінуў пад Мацеёвіцамі.
Бітвы і сутычкі: Вайна 7-мі гадовая. Барская канфедэрацыя: Слонім 3.07.1769., Сталовічы 21-22.09.1771. Вайна 1792: Сьвержань 10.06., Мір 11.06., Зэльва 4.07., Ізабэлін 7.07., Мсьцібаў 10.07., Берасьце 23.07.
Паўстаньне 1794: Крупчыцы 17.09., Берасьце 19.09., Мацеёвіцы 10.10., абарона Прагі 4.11.
Поўк традыцыйна камплектаваўся з літоўскіх татараў.
На малюнку:
Паштовы 4-га паўка Пярэдняй Стражы ў фетравым ківеры ўзору 1785 году. Ківер упрыгожаны шнурамі ("кордамі") . Жаўнер ня мае шыйнага гальштука, апрануты ў сінія зімовыя штаны з чырвонымі лампасамі. Паштовы ўзброены палашом у металёвых похвах і прускім карабінам узору 1787 году.
Ілюстрацыя 26.
5-ты поўк Пярэдняй Стражы войска ВКЛ.
Утвораны ў 1733 годзе з прыдворных харугваў Патоцкага. Да 1764 году ўваходзіў у склад Саксонскага войска.
Места кватэраваньня: Сухаволя (1772), Крынкі (1789), Вялена (1792). Паўкоўнікі: Аляксандар Мустафа Карыцкі ( да 1785), Горыч (17851787), Станіслаў Бушэўскі (1787-1792), Людвік Лісоўскі (1792-1794).
Бітвы і сутычкі: 7-мі гадовая вайна. Барская канфедэрацыя : Сталовічы 21-22.09.1771.
Паўстаньне 1794: Абарона Вільні 11.08., абарона Прагі 4.11.
Поўк традыцыйна набіраўся з літоўскіх татараў.
На малюнку:
Паштовы 5-га паўка Пярэдняй Стражы ў мундуры ўзору 1776 году. Паўкавы коляр зялёны. Паштовы апрануты ў кароткую куртку "катанку”, на галаве высокая "пікаваная" шапка, якую да 1785 году ўжывалі паштовыя ва ўсіх паўках Пярэдняй Стражы ВКЛ. Праз плечы перакінута лейка для лядункі і флінтпас для нашэньня карабіна з правага боку.