• Газеты, часопісы і г.д.
  • Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

    Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

    Міхась Грыгор'еў

    Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
    Памер: 168с.
    Мінск 1994
    35.95 МБ
    Паспалітай. У 1781 г. убачыла свет 3-томная праца прафесара Артылерыйскай школы капітана Язэпа Якубоўскага пад назвай “Навука Артылерыі”.
    Новыя гарматы для артылерыі Рэчы Паспалітай, у першыя гады караляваньня Станіслава Аўгуста, адліваліся паводле аўстрыйскіх узораў. У 1765 г. у Варшаве была адноўлена дзяржаная людвісарня, якая ўтрымоўвалася за кошт караля. Пачаткова яна адлівала толькі палявыя 3-фунтовыя гарматы з даўжынёю рулі ў 16 калібраў і вагою ў 225 кг і 8-фунтовыя гаўбіцы. Пасля Барскай канфэдэрацыі людвісарня ўзнавіла сваю дзейнасьць і пачала адліваць, акрамя вышэйназваных тыпаў, 6 і 12-фунтовыя гарматы й марціры. Была засанавана людвісарня ў Вільні з штатам у 23 майстры пад кіраўніцтвам началыііка Віленскага арсенала генерал-майора Кронемана і механіка Францішка Заліўскага. За час свайго існаваньня ў ёй было адліта 113фунтовых гармат.
    3 1779 г. усе гарматы адліваліся паводле мадэляў, зацьверджаных Каралём і абапісаных пазьней у “Навуцы Артылерыі” Язэпа Якубоўскага. Сыстэма гэта абапіралася на досьвед аўстрыйскіх ды францускіх артылерыстаў. Для палявых гармат былі абраны калібры ў 3, 6 і 12 фунтаў, з даўжынёй рулі ў 18 калібраў. Вага рулі 6-фунтовай гарматы складала 500 кг. Для 3-фунтовых гарматаў даўжыня рулі была вызначана ў 12 калібраў “як для тых, якія будуць паўкавой зброяй, якая патрабуе найвышэйшай лёгкасьці”. Падзел і памеравыя суадносіны частак рулі былі абраны такія, якія ўжываліся ў францускіх ды аўстрыйскіх палявых гарматах. Цапфы часткі рулі, прызначаныя для мацаваньня рукі на лафеце, былі размешчаны на лініі канала рулі. На ліштве другога колца (літога выступа на рулі) быў выбіты нумар гарматы, на цапфах яе вага. Пасярэдзіне “галавы” пярэдняй часткі рулі, было ўкручана “зярно”, якое служыла для нацэльваньня. “Вока” дзірка канала рулі, заторквалася ў паходзе скураной затычкай, прымацаванай ланцужком да гарматы. Запальная адтуліна закрывалася “клапкай” затычкай з волава.
    Гаўбіцы, якія зваліся “гранатнікамі”, ужаваліся двух тыпаў: кароткія для палявых дзеяньняў, і доўгія, якія служылі для здабываньня ўмацаваньняў. Даўжыня рулі ў кароткіх гаўбіц складала 5 калібраў, у доўгіх 9 калібраў. Каб граната разрывалася ў неабходны момант і на адпаведнай адлегласьці, да гранаты мацавалі запал рознай даўжыні з рознай хуткасцю гарэньня. Вартасьці запалу стасаваліся да дальнасьці стрэлу гаўбіцы, каб дасягнуць эфектыўнага выбуху гранаты.
    Рулі ўсух гарматаў былі ўпрыгожаныя гэрбам Рэчы Паспалітай, часам разам зь ім зьмяшчаўся гэрб караля, альбо ягоная манаграма. Гатматы, якія адліваліся за кошт ахвяравальніка, упрыгожваліся т. зв. “фундушовымі” надпісамі.
    Рулі гарматаў месьціліся на лафетах, фарбаваныя ў зялёны колер. Абодва бакі лафета былі ўпрыгожаны накладным каралеўскім “шыфрам” і нумарам гарматы. Да бакоў лафета былі прымацаваны жалезныя крукі “гакі”, на якіх месьціўся рыштунак для зараджэньня. 3 аднаго боку мацаваліся шчотка для чысткі канала рулі і шомпал для прыбіваньня набою. 3 другога боку два шасты, з дапамогаю якіх здзясыіялі паземную наводку гарматы. На васях лафету меліся скураныя пастронкі для перасоўваньня гарматы на пазыцыі. Паміж сьценкамі лафету зьмяшчалася скрынка для амуніцыі, у якой знаходзіўся грайцар своеасаблівы штопар, які накручваўся на канец шомпала, калі ўзьнікала патрэба выцягнуць з рулі нястрэліўшы набой. Апрача грайцара, у скрынцы ляжаў кавалак бавоўны для чысткі гарматы і ключ ручка ад шруба, з дапамогай якога наводзілі гармату. Амуніцыйная скрынка таксама фарбавалася ў зялёны колер, сьценкі яе былі аздобраны нумарам гарматы.
    Для простападнай наводкі ў 12-фунтовых гарматаў служыў жалезны шруб. У 6 і 3-фунтовых гарматаў для гэтай мэты служыў драўляны, акуты жалезам клін, які перасоўваўся жалезным шрубам, пакладзеным паземна. Да кожнай гарматы дадаваўся парадак, альбо “процкар”, акуты жалезам, пафарбаваны ў зялхны колер. Перадок меў ланцугі для запражаньня коней і тармазы на колах.
    На 12-фунтовае ядро ў рулю ўкладалася 4 і 1/2 фунтаў пораху, для набояў з карцеччу -4,5 фунтаў. Колькасьць пораху, неабходная для стрэлу гарматай, .залежала ад адлегласьці стрэлу.
    Апрача гарматаў, адлітых на Варшаўскаіі ды Віленскай людвісарнях, на ўзбраеньні Вялікага Княства патрапіла 20 3-фунтовых гармат, адлітых у 1784 коштам генерала літоускай артылерыі Казіміра Неастара Сапегі. Гэта былі стандартныя гарматы калібрам у 3 фунты (75 см), упрыгожаныя гэрбам Рэчы Паспалітай. пад дзяржаўным гэрбам зьмяшчалася выява гэрба Сапегаў “Ліс”. Вакол гэрбаў ішоў надпіс, складзены з абрэвіятур імя Сапегі і ягоных тытулаў.
    Прыказам Камісыі Вайсковай Абодвух Народаў за 27. чэрвеня 1790 г. усе 3-фунтовыя гарматы разьмяркоўваліся па пяхотных паўках. Паўкавая артылерыйская каманда складалася з 1 афіцэра, 4 унтэр-афіцэраў і 18 шэраговых. Кожнаму пяхотнаму батальёну прыдавалася па дзве Зўфунтовыя гарматы. Да 4-х паўкавых гарматаў дадаваліся 3 вазы з амуніцыяй. На вазах павінна было знаходзіцца 133 набоі з ядрамі і 133 з карцеччу. Апрача набояў на вазах занахадзіліся: прадпальнікаў 1000, кноту зьвязак 6, шлеяў для перасоўваньня гарматаў 10, 12 параў пастромкаў, 4 ланцугі для чапляньня гармат, 4 рыдлёўкі, 4 сякеры, 4 матыкі, 3 дамкраты, 1 мерка для пораху ад 1/2 лота да 1 фунта, 4 сёдлы, свеч сальных 2 капы, 29 іглаў, 6 шыл, 6 нажніц, 6 нажоў, 1 малаток, 1 абцуг, 1 асялок, 3 ліхтара, 6 кананірскіх намётаў.
    У рэчаісьнаці ў вайне 1792 г. толькі 8-мы пяхотны поўк меў належачыя яму 4 гарматы, 2-гі і 6-ты паўкі мелі на дзьве 3-х фунтовыя гарматы, а астатнія наогул не атрымалі паўкавой артылерыі. У 6-м паўку на май 1792 г. мелася набояў з ядрамі 197, а з карцеччу 95, у 8-м паўку на ягоныя чатыры гарматы прыпадала 336 набояё з ядрамі і 60 з карцеччу. У Віленскім арсэнале ляжала 20 трохфунтовых гармат без лафетаў, у тым ліку 12 з ахвяраваных Сапегам. Там жа месьціўся стратэгічны запас 8290 гарматных зарадаў, з іх з Ядрамі 4512, запальваючых 450, гранатаў 303, карцечных набояў 2823. Пораху мелася
    195 цэнтнераў. 24 мая 1792 г. з Польшчы надыйшоў першы абоз артылерыі, дасланы на дапамогу Корпусу Артылерыі Літоўскай, які меў поўны штат добра абвучаных артылерыстаў, але практычна застаўся без гармат. Першы транспарт з Варшаўскага Арсеналу складаўся з 12 3-фунтовых; 18 6-фунтовых гармат і 6ці 8-фунтовых гаўбіц кожная. Да кожнай гарматы дадаваўся асобны воз з амуніцыяй. на іх было дастаўлена да Вільні 1800 шасціфунтовых і 2400 трохфунтовых набояў з ядрамі, а зарадаў з карцеччу пдпаведна 900 і 1200. Гаўбіцы былі забясыіечаны 300 гранатамі ды 42 запальваючымі набоямі. 27 чэрвеня быў выпраўлены другі абоз, у якім везьлі 4-ры 12-фунтовыя гарматы і 300 набояў зь ядрамі і 150 з карцеччу да іх. Пад час вайны 1792 г. артылерыя ВКЛ згубіла 7 гармат. Але асноўны ўдар па баяздольнасьці Корпуса Артылерыі Літоўскай нанесла Таргавіцкая канфэдэрацыя і другі падзел Рэчы Паспалітай. У выніку другога падзелу Рэччу Паспалітай было згублена 226 гарматаў. На пачатак паўстаньня ў войску ВКЛ заставалася баяздольнымі 20 3-фунтовых палявых гарматаў, ня лічачы замкавай артылерыі і гарматаў без лафетаў. Пазней з Кароны былі прысланы на дапамогу яшчэ 18 гарматаў калібрам 6 і 12 фунтаў.
    ГЛАВА 6.
    БАЯВЫЯ ДЗЕЯНЬНІ РЭГУЛЯРНЫХ ВАЙСКОВЫХ ЧАСТАК I ПАЎСТАНЦКІХ АДДЗЕЛАЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ПАД ЧАС ПАЎСТАНЬНЯ 1794 г.
    Першы бой, які прыняло войска Вялікага Княства, адбыўся ў Вялікодную ноч у Вільні. Расейскі гарнізон складаўся з 2-х пяхотных паўкоў (Нарвскага і Пскоўскага), батальёна егераў, данскога паўка Кірэева і 4 рот ратылерыі (18 гарматаў) пад камандай майора Тучкова. Частка расейскіх войскаў стаяла на Пагулянцы прадмесьці Вільні. Гарнізон узначальваў генерал Арсеньеў. Літоўскія часткі, якія стаялі ў горадзе, складаліся з 2-х ротаў IY-га і 2 ротаў YII-га пяхотных паўкоў ды артылерыстаў без гарматаў. Пад Вільняй стаялі рэшта YII-та паўка і 2 швадроны татараў з Палка Пярэдняй варты Азулевіча. Паўстаньне рыхтавалася штабам на чале з паўкоўнікам Корпуса інжынераў Якубам Ясінскім. У склад паўстанцкага штабу ўваходзілі: Неслухоўскі, былы прэзідэнт Камісіі Вайсковай, князь Гедройц, брагадзір Хлявінскі, паручнік Калантай, ІІацей і Хадкевіч. Паўстанцы распалагалі сіламі ў 380 жаўнераў супраць у 8 разоў большага расейскага гарнізона. Але літоўскія Жаўнеры займалі Віленскі замак і Арсенал. У начы з 22 на 23 красавіка паўстаішы атакавалі расейскі гарнізон. Жаўнерамі каманадаваў Якуб Ясінскі і капітан YII-га паўку Салецкі. Паўстаўшыя хутка абяззброілі расейскі гарнізон, узяўшы ў палон 1012 жаўнераў. Капітан ратылерыі Нялепец арыштаваў на Антокалі генерала Арсеньева. Гетіан Кассакоўскі быў арыштаваны на вул.Дамініканскай паручнікам Гаўласінскім і капітанам Клечкоўскім. Было захоплена 8 гармат, але на Пагулянцы падняў трывогу майор Тучкоў, зь якім засталіся 2200 пяхтураў і 10 гарматаў. Раніцай ён распачаў бамбардыроўку Вільні, але заўважыўшы падыход да горада рэшткаў IY і YII-га паўкоў.адступіў ад горада й
    5.	Зак. 5181.
    накіраваўся на злучэньне з ген.Цыцыанавым, які стаяў у Горадні. 23 красавіка, не марудзячы, на Віленскім рынку быў абвешчаны Акт Паўстаньня Народу Літоўскага. Тады э была ўтворана “Найвышэйшая Часовая Замяшчаючая Рада”, пазней названая “Дэпутацыяй Цэнтральнай Вялікага Княства Літоўскага”, паколькі назва “Найвышэйшая” выклікала ў палякаў абвінавачваньні ў літоўскім сэпаратызме. Дэпутацыя складалася з 8 радцаў і 32 намеснікаў, абраных са шляхты.
    9 мая абвесціла Акт Паўстаньня Брэсцкае Ваяводства пад, кіраўніцтвам генерала земянскга Казаміра Нестара Сапегі. Віленчукі ў першай налове мая сфармавалі муніцыпальную гвардыю ў колькасьці 3000 чалавек, добра абмундураваную, узброеную стрэльбамі, пісталетамі, дзідамі й бердышамі. 11 мая Міхал Агінскі праводзіў агляд гэтых фармаваньняў. Апрача міліцыі Вільня выставіла 2 батальёны пяхоты. 19 мая ў Горадні камісар Гарадзенскага павету Яўхім Храптовіч правёў перапіс мяшчан, “бяз розьніцы стану” (у тым ліку й шляхту) і сфармаваў з іх міліцыю Гарадзенскую, якая была падзелена на сотні й тысячы, з сотнікамі й тысячнікамі на чале, і ўзброена стрэльбамі, дзідамі ды косамі. 2 чэрвеня Тадэвуш Касьцюшка выдаў адозву да жыхароў Вялікага Княства літоўскага. У ёй ён абвяшчаў на тэрыторыі Вялікага Княства Паспалітае Рушэньне. Кожныя 5 сялянскіх “дымоў” павінны былі выставіць 4 рэкруты “са стрэльбай, лядункай ды дзідай”. 50 “дымоў” выпраўлялі аднаго вершніка з канём, сядлом, шабляю, пісталетамі і дзідаю. У хуткім часе ў Вільні было сабрана 6000 рэкрутаў. Да 5 чэрвеня ў Гарадзенскім павеце было сабрана 5000 “дымовых” рэкрутаў. Паводле загаду Касьцюшкі рэкрутаў выпрўлялі перш за ўсё да лінейных рэгулярных пяхотных паўкоў, а з рэшты папаўнялі батальёне міліцыі. Гарадзенскія рэкруты папоўнілі страты 2-га і 3-га паўкоў, якія фармавалі зь іх 2-я і 3-я батальёны (цалкам у паўкі пайшло 3000 рэкрутаў).