• Газеты, часопісы і г.д.
  • Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

    Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

    Міхась Грыгор'еў

    Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
    Памер: 168с.
    Мінск 1994
    35.95 МБ
    ч.)( 2-гі (207 ч.), 3-ці (250), 4-ты (330 ч.), 5-ты (329 ч.), 6-ты (193 ч.), з паўстанцкіх конных аддзелаў былі поўк конны Лідскага павету пад камандаваньнем Нарбута (158 вершнікаў), міліцыя павету Ваўкавыскага (118) і Кавалерыя Драгічынская (211 вершнікаў). На пражскіх умацаваньнях стаяла каля 100 гарматаў, таму Сувораў не разлічваў весці доўгую артылерыйскую дуэль. Расейскія жаўнеры рыхтавалі да штурму драбіны і фашыны (зьвязкі гальля, якімі завальвалі роў).
    У 3 гадзіны ночы 4 лістапада 7 расейскіх штурмавых калёнаў з ііоўначы, усходу і поўдня занялі ісходныя пазыцыі для штурму. А 5-й гадзіне раніцы быў пададзены сігнал для штурму і тры артылерыйскіх батарэі: Дэрфельдэна, Пацёмкіна і Ферзена адкрылі агонь з гарматаў. Пася кароткага, але моцнага агнявого шквалу на штурм умацаваньняў пайшла расейская пяхота, a артылерыя перанесла агонь углыбь і пачала руйнаваць будынкі прадмесьця. Камандуючы абаронай генерал Зайончак у першыя ж хвіліны бою быў паранены ў жывот. У хуткім часе штурм ператварыўся ў рукапашную разню. Асабліва зацятая штыкавая бойка віравала каля былога каралеўскага зьвярынца, дзе прыкрываючыся палісадамі, мужна змагаўся 5-ты літоўскі пяхотны поўк. Трымаючы сваю пазыцыю, ён патрабаваў у Ваўжэцкага дапамогі, але той быў ужо на гэты момант кантужаны расейскім ядром. Ад’ютант пасадзіў Ваўжэцкага на каня і павёў на мост, каб вывезьці ў Варшаву. Каля маста стаяла кінутая гармата і апрытомнейшы Ваўжэцкі злез з каня, сабраў гарматны разлік І прымусіў яго зрабіць некалькі стрэлаў па падбягаючых да места расейскіх егерах. За некалькі гадзін рукапашнай бойкі практычна ўсе абаронцы Прагі былі выразаны. У ліку загінуўшых былі літвіны Якуб Ясінскі, генерал Павал Грабоўскі, паўкоўнік Мейен. Акрамя абаронцаў, жаўнеры Суворава выразалі ўсё мірнае насельніцтва Прагі, разам з жанчынамі і дзецьмі.
    Уначы да Суворава з’явіляся дэпутацыя магістрата Варшавы для прыняцьця ўмоў капітуляцыі горада. 9 лістапада расейскія войскі пад музыку паўкавых аркестраў увайшлі ў Варшаву. Але
    Тамаш Ваўжэцкі не лічыў справу Паўстаньня скончанай. Вырашыўшы ваяваць да апошняй магчымасьці, ён з рэшткамі дывізіі Гедройца, якая не брала ўдзел у абароне Прагі, і кароннай дывізіяй Панятоўскага рушыў у напрмку Кракава. Але голад, дызентэрыя і дэзерцірства хутка зьнішчылі гэта войска. Урэшце 19 лістапада Ваўжэцкі быў узяты ў палон генералам Дзянісавым.
    Пры сустрэчы з Суворавым ён адмовіўся даваць абяцаньне не ваяваць у далейшым з расейцамі і быў адвезены ў Петрапаўлаўскую крэпасьць.
    Прыблізны сьпіс паўстанцкіх аддзелаў, якія фармаваліся ў Вялікім Княстве Літоўскім пад час Паўстаньня 1794 г.
    (Паводле: Br.Gembarzewski Rodowody pulkov polskich i oddzialov rownorzednych od r. 1717 do r. 1831 Warszawa, 1925 )
    Кавалерыйскія паўстанцкія аддзелы:
    Поўк конны Гарадзенскі, камандзір паўкоўнік Андрэй Казаноўскі Утвораны ў маі ў Саколцы
    Бітвы: Крупчыцы 17.9., Берасце 19.9., Мацеевіцы 10.10
    Кавалерыя Віленская, камандзір генерал-майорТадэвуш Корсак Утворана ў чэрвені
    Бітвы і сутычкі: Івянец 19.6., абарона Вільні 19/20.7.
    Кавалерыя Ковенскага павету:
    Кавалерыя Паморская: камандзір Крушынскі
    Поўк кавалерыі Лісоўскага.
    Валанцёры конныя Троцкія: камандзір татарын Мухля
    Поўк 1 -шы конны ахвотнікаў(валанцёраўГ.М.)Жмудзкіх: камандзір генерал-майор Ян Нагурскі.
    Поўк конны Лідскага павету: камандзір Нарбут
    Бітвы і сутычкі: бітва пад Коўнам 25.4
    Кавалерыя Брэсцка-Літоўская: камандзір Марцін Пашкоўскі Бітвы і сутычкі: бітва пад Мацеевіцамі 10.10., абарона Прагі 4.10. Поўк 2-гі конны княства Жмудзкага: камандзір паўкоўнік Панятоўскі Жмудзкія конныя валанцёры, камандзір Пжэцішэўскі
    Бітвы і сутычкі: сутычка пад Пашалотамі 10.7
    Кавалерыя Кобрынская: камандзір генерал-майор Казімір Рушчыц Бітвы і сутычкі: Слонім 2.8., Кобрын 15.9.
    Поўк конны князя Казіміра Сапегі: камандзір Сапоцька, утвораны ў жніўні.
    Корпус конны генерал-майора Шаата
    Гарадзенскія конныя стральцы: камандзір падпаўкоўнік Сахацкі Шавельскія валанцёры: камандзір генерал-майор Стетекевіч Бітвы і сутычкі: бітва пад Загорамі 16.6
    Расонскія уланы: камандзір генерал-майор Януш Тышкевіч Бітвы і сутычкі: сутычка пад Жаграмі 9.6
    Кавалерыя Прэнская: камандзір паўкоўнік Улан
    Віленскія валанцёры:
    Бітвы і сутычкі: бітва пад Ашмянамі 8.6
    Пешыя паўстанцкія аддзелы
    Стральцы зямлі Бельскай: камандзір майор Цэтыс
    Бітвы і сутычкі: сутычка пад Лахавым 1.7
    Батальён касінераў: камандзір Даукша
    Міліцыя Гарадзенская: камандзір Эренкрейц
    Утворана 25.5
    Батальён стральцоў: камандзір Грабінскі
    Бітвы і сутычкі: Солы 25.6, абарона Прагі 4.10
    Валанцёры Гарадзенскага:Утвораны ў чэрвені
    Корпус Гарадзенскі: камандзір генерал-майор Канстанцін Ельскі Пікінеры/касінеры Вількамірскія: камандзір Камар
    Бітвы і сутычкі: Пашалоты 10.7, абарона Прагі 4.11
    Батальён Брэсцка-Літоўскі: камандзір падпаўкоўнік Кулеша
    Бітвы і сутычкі: бітва пад Крупчыцамі 17.9
    Аддзел Лісоўскага:
    Аддзел паўстаньня Курляндскага: камандзір генерал-майор Мірбах
    Утвораны 27.6
    Вольныя стральцы: камандзір Міхал Казімір Агінскі
    Бітвы і сутычкі: Валожын 15.6, Івянец 19.6
    Батальён Стральцоў Ковенскіх: камандзір генерал-майор Прозар
    Бітвы і сутычкі: Шемберк 3.6, Радзівілішкі 12.6
    Бельскія пікінеры: камандзір майор Рольцберг
    Бітвы і сутычкі: сутычка пад Ставішкамі 3.7
    Кобрынскія стральцы: камандзір генерал-майор Казамір Рушчыц Стральцы Віленскія і Упіцкія: камандзір капітан Сацкевіч .
    Бітвы і сутычкі: бітва пад Салатамі 29.7
    Стральцы князя Казіміра Сапегі: камандзір Гейштар
    Стральцы Гарадзенскія: камандзір паўкоўнік Сахацкі Бітвы і сутычкі: абарона Прагі 4.11
    Стральцы Шавельскія: камандзір генерал-майор Стеткевіч
    Бітвы і сутычкі: бітва пад Загорамі 22.6
    Стральцы Гарадзенскія: камандзір паўкоўнік Міхал Трэмбіцкі
    Утвораны1675
    Бітвы і сутычкі: абарона Прагі 4.11
    Стральцы Расонскія: камандзір генерал-майор Міхал Тышкевіч
    Віленская Муніцыпальная Гвардыя:
    Утворана ў маі
    Аддзел Цельшаўскага паўстаньня: камандзір генерал-майор
    Вайткевіч
    Стральцы: камандзір падпаўкоўнік Валан
    Бітвы і сутычкі: абарона Прагі 4.11
    Міліцыя Ваўкавыскага павету:
    Бітвы і сутычкі: абарона Прагі 4.11 Стральцы Княства Жмудзкага
    6 <ак. 51X1
    Ілюстрацыя 1.
    Рэгімент Гвардыі пеіпай ВКЛ.
    Утвораны ў 1717 годзе.
    Места кватэраваньня: Варшава.
    Шэфы: Генерал Флемінг, падскарбі ВКЛ (1717-1759)
    Кн. Адам Чартарыйскі (17591775)
    Генерал-маёр кн.Станіслаў Ябланоўскі (17751784)
    Ігнат Тызенгаўз (17841793) высланы ў Ресею 15.04.1794
    Паўкоўнікі: Франц Шыльдэнбах (1770)
    Ян Дэскур (1774)
    Ігнат Тызенгаўз (1789-1793)
    Бітвы і сутычкі: Варшаўскае паўстаньне 17-18.04.1794 г.
    На малюнку :
    Афіцэр Рэгіменту Гвардыі пешай Літоўскай у мундуры ўзору 1792 г. Мундур гвардыі, як і раней, абапіраўся на агульнапрыняты ў Эўропе стыль. На галаве афіцэра бікорн абшыты жоўтым галунам , аналягічны бікорну коннай Гвардыі Літоўскай, але ўпрыгожаны кіткай чорнага коляру. Мундур чырвоны з сінімі вылогамі. На грудзях у афіцэра рынграф.
    Афіцэр узброены шпагай , похвы якой прычэплены да бандальера з чорнай скуры.
    Ілюстрацыя 2.
    На малюнку :
    Шэраговы Рэгіменту Гвардыі пешай Літоўскай у мундуры ўзору 1792 г. Мундур аналягічны кроем афіцэрскаму, але з суконнымі пагонамі замест эпалетаў. Бікорн упрыгожвае пампон жоўтага коляру. На штанах адмысловая аздоба, характэрная толькі для паўку пешай Гвардыі Літоўскай.
    Ілюстрайыя 3.
    На малюнку :
    Шэраговы грэнадзёрскай роты Паўка пешай Гвардыі Літоўскай. Адзнакай грэнадзёраў быў высокая шапка, якая з пераду ўпрыгожвалася металёвай пласьцінай з выбітым на ёй каралеўскім вензелем (шыфрам). Паверху пласьціны шапка была абшыта чорнай футрай, а зь пераду зьвісаў эцішкет з белага вітога шнура. Колерам прыборнага металу ў Літоўскай Гвардыі быў жоўты. Грэнадзёры , як і астатнія жаўнеры і афіцэры Гвардыі насілі парыкі. Асаблівасьцю зьнешняга выгляду грэгадзёраў былі пьппныя і закручаныя вусы прадмет гонару жаўпераў.
    Ілюстрацыя 4.
    Рэгімент Гвардыі коннай ВКЛ.
    Утвораны ў 1717 годзе , як Лейбрэгімент драгунаў каралеўскіх ВКЛ, а з 1762 году Рэгімент конны Караля Ягамосьці Вялікага князя Літоўскага. 3 1784 году Рэгімент Гвардыі коннай ВКЛ і,апошняя назва , з 1793 г. Рэгімент карабінераў Гвардыі коннай ВКЛ.
    Места кватэраваньня: Горадня (1717-1783); Пружаны (1783-1792) Шэфы: генерал кн. Сапега (1717-1755), генерал кн. Радзівіл (17551759), генерал-лейтынант Станіслаў Ігнаці Радзівіл (1759-1764), генерал-маёр Грабоўскі (1765-1786), кн.Мікалай Радзівіл (1786-1790), Стрыенскі Ян (1792).
    Паўкоўнікі: кн. Мікалай Радзівіл (да 1786), Хрыстафор Энгельгардт (17861794).
    Бітвы і сутычкі: Барская канфедэрацыя.
    Паўстаньне 1794 г. пад Берасьцем 6.07.1794 і абарона Прагі 4.11.1794.
    На малюнку:
    Маёр Рэгімента Гвардыі коннай у мундуры ўзору 1792 г. Гвардыя ВКЛ працягвала ўжываць мундуры так званага "іншаземнага" кроя. Афіцэр апрануты ў чырвоны з сьветла-сінімі вылогамі (колеры гвардыі) мундур бяз лацканаў і падпярэзаны афіцэрскім шарфам. Поўк лічыўся драгунскім, таму і афіцэры і шэраговыя ўжывалі высокія батфорты і ласіны з белай скуры. Колерам прыборнага металу ў Літоўскай коннай Гвардыі быў жоўты. Афіцэр на малюнку ўзброены гвардэйскім палашом з багата аздобленай гардай.
    Палаш гвардэйскі , якім былі ўзброены афіцэры Рэгіменту коннай Гвардыі Літоўскай. Гарда пазалочаная, у дэкор упісаны каралеўскі іпыфр.
    Ілюстрацыя 5.
    На малюнку :
    Бамбардзір Корпусу Артылерыі ВКЛ у мундуры на 1792 1794 г.г. Бамбардзіры з'яўляліся камандзірамі гарматных разьлікаў. На каске ў бамбардзіраў зьмешчана латунная эмблема ў выглядзе палаючай гранаты. На пярэдняй частцы над брыльком каска ўпрыгожана латуннай паскай, якая зьнешне нашадвае галун. Чорная кітка мацавалася кукардай у выглядзе кавалерскага крыжа. Выява палаючай гранаты месьцілася таксама на лядунках бамбардзіраў.
    Бамбардзір апрануты ў летнія пгганы , запраўленыя ў боты. Акрамя таго, артылерысты ўжывалі зялёныя суконныя штаны з чорнымі лампасамі.
    8-	мі фунтовая гаўбіца зробленая паводде ўзору французскай гаўбіцы сыстэмы Грыбаваля. Адна з двух тыпаў гармат , якія меліся на ўзбраеньні Корпусу Артылерыі ВКЛ пад час паўстаньня 1794 году. Лафет гаўбіцы паказаны ў разрэзы. На малюнку бачна жалезная вось лафета і жалезны шруб з дапамогай якога ажыцьцяўлялася вертыкальная наводка гаўбіцы.