• Газеты, часопісы і г.д.
  • Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

    Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

    Міхась Грыгор'еў

    Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
    Памер: 168с.
    Мінск 1994
    35.95 МБ
    што горад вырашана здаць. Уначы абаронцы пакінулі пазыцыі, выйшлі зь Вільні і ўздоўж Віліі рушылі ў накірунку Дукштаў.
    15 жніўня ў рэйд у тылы расейскіх войскаў выправіўся аддзел Стафана Грабоўскага. Камандзір з аддзелам у 800 жаўнераў 7га і 8-га пяхотнага паўкоў, 1000 валанцёраў і 200 вершнікамі 4га паўка Пярэдняй Стражы і 5 гарматамі пад камандай капітана артылерыі Нялепіца, рухаўся на Меншчыну з мэтаю ўзьняць там паўстаньне. Аддзел здолеў атакай захапіць Бабруйск. Але паўкоўнікі рыхтуемага Менскага паўстаньня Зенковіч і < Грабоўскі ня здолелі падтрымаць яго значнымі сіламі і аддзел патрапіў пад Слуцкам (Любань) 5 верасьня ў пастку і быў разгромлены. Сам камандзір Стафан Грабоўскі загінуў у баі.
    На Жмудзі працягваліся актыўныя баявыя дзеяньні. Міхал Агінскі з аддзелам у 1500 пяхоты і сотню вершнікаў зьдзейсьніў сьмелы рэйд на Дынабўрг, але горад узяць ня здолеў. Гедройц, далучыўшы да свайго аддзелу Вілкамірскіх касінераў пад камандаваньнем Камара, прыняў бой пад Пашалотамі і Йонішкамі. Найбольш буйная сутычка з расейскімі войскамі адбылася 29 ліпеня пад Салатані. У ёй акрамя батальёнаў 1-га і 6-га пяхотных паўкоў прымалі ўдзел Віленскія й Упіцкія стральцы і кавалерыя Ковенскага павету. Але ўсе баявыя посьпехі былі змарнаваны стратай Вілыіі. 12 вераснЯ Касьцюшка загадаў Гедройцу разам з усімі паўстанцкімі аддзеламі адступіць са Жмудзі і прарывацца да Горадні на злучэньне з рэшткамі дывізіі Хлявінскага, якія пасьля страты Вільні і баёў на Жмудзі, таксама адступала да Горадні.
    8 верасьня прусакі, пад пагрозай выбухнуўшага ў Вялікапольшчы паўстаньня, зьнялі аблогу з Варшавы і адыйшлі на захад. Расейскі генерал Ферзен таксама быў вывеў свае войскі з-пад Варшавы і адыйшоў на поўдзень, стаў лягерам за Віслай, недалёка ад Варшавы. Екацярына II, даведаўшыся аб зьняцьці прусакамі аблогі, абазвала прускага караля Фрыдрыха Вільгельма “чалавекам без кішак і сораму”. Як толькі Расеяй былі атрыманы гарантыі захаваньня міра з Турцыяй, з поўдня быў выкліканы найбольш таленавіты з расейскіх генералаў -
    Сувораў,пра якога сучасьнікі казалі, што “ён адзіны варты цэлага войска”. Сувораў, немарудзячы, сабраў 11000 войска з 39 гарматамі, выйшаў зь Нямірава на ўкраіне і фарсіраваным маршам, не зважаючы на багны Палесься й адсутнасьць шляхоў, рушыў на Літву. Ягонай мэтай было, авалодаўшы Берасьцем, сабраць частку расейскіх войскаў, якія дзейнічалі на Літве і ісці на злучэньне з паручусамФерзена пад Варшаву. Касьцюшка, даведаўшыся аб маршы Суворава, загадаў узмацніць дывізію Серакоўскага, якая павінна была абараняць Берасьце. На дапамогу ёй быў пасланы генерал Князевіч з лепшым 10-м каронным пяхотным паўком і аддзелам у 320 валанцёраў.
    Дывізыя Серакоўскага на 14 верасня ў асноўным складалася з каронных частак. 3 літоўскіх фармаваньняў у ейны склад уваходзілі: 3 Поўк Пярэдняй Стражы (263 вершнікі), частка 4га паўка Пярэдняй Стражы пад камандай паўкоўніка Ахматовіча, поўк пад камандаваньнем Казаноўскага (215 чалавек), паўс^анцкая Кобрынская Кавалерыя й Берасьцескі батальён пад камандаваньнем Кулешы. Сувораў, які прайшоў за 16 дзён 560 вёрстаў, стаў лягерам у Кобрыне. 15 верасьня зь лягера ў Цераспалі (прадмесце Берасця) насустрач яму выйшаў Серакоўскі з дывізіяй, якая налічвала 5000 чалавекаў і мела 28 гарматаў. Серакоўскі абраў пазіцыю пад фальваркам Крупчыцы ў 5-ці вёрстах ад Кобрына, каля кляштара кармелітаў. Адразу было загадана капаць шанцы й насыпаць батарэі для гарматаў. 16 верасьня прайшло спакойна. На наступны дзень а 8-й гадзіне раніцы непрыяцель быў заўважаны на фронце. Серакоўскі даручыў камандаваньне правым крылом Панятоўскаму, левйе крыло ўзаначаліў генерал Красінскі, рэзэрвам камандаваў паўкоўнік Кёніг. Багністая рэчка Трасцяніца добра прыкрывала фронт дывізіі, на грэблі пад карчмою Серакоўскі загадаў насыпаць батарэю на 2 гарматы. На заслону тылоў быў пастаўлены 3-ці літоўскі поўк Пярэдняй Стражы. 3 9 раніцы гарматы Серакоўскага адкрылы агонь, але расейскія гарматы маўчалі. Потым адразу пачалася расейская атака, дывізія Серакоўскага была захоплена з флангаў, на тылах таксама
    з’явіўся праціўнік. Серакоўскі вырашыў адыходзіць, прыкрываючы адыход няхотным карэ і 3-м паўком Пярэдняй Стражы. А 4-й гадзіне бітва скончылася. Раніцай 18 верасьня дывізыя дайшла да лягера ў Цераспалі. Але а 6-й раніцы 19 верасня кавалерыя Суворава атакавала лягер з двух бакоў. Серакоўскі пачаў адыходзіць, але атакі расейскай кавалерыі працягваліся й адыход ператварыўся ў разгром. Былі страчаны ўсе гарматы. Пад час абодвух бітваў 3-ці поўк Пярэдняй Стражы страціў 16 чалавек, 4 поўк 54 чалавекі. 112 чалавек было забіта ў паўку Казаноўскага, а Кобрынская кавалерыя, якая пад Цераспалем пайшла ў контратаку супраць расейскай кавалерыі, была пасечана ўся. Генерал Князевіч, які ішоў на дапамогу, здолеў толькі сабраць рэшткі разьбітых частак. Касьцюшка, даведаўшыся пра разгром пад Берасьцем, адразу паслаў дапамогу рэшткам дывізыі Серакоўскага, у тым ліку Пінскую брыгаду Кавалерыі Нарадовай, пад камандаваньнем Копеца. Серакоўскі адвёў ізноў сфармаваную дывізыю ў Пльшчу.
    Цяпер галоўнай задачай было не даць злучыцца Сувораву з Ферзенам, які стаяў пад Варшавай. Касьцюшка без эскорта, з адным толькі сваім ад’ютантам Нямцэвічам прыскакаў у Горадню, для інспэкцыі літоўскіх вайсковых сілаў. Тым часам да Горадні зьбіраліся ўсе вайсковыя часткі і паўстанцкія аддзелы, якім было загадана 12 верасьня адыходзіць са Жмудзі. Найперш да Горадні прыйшоў Юры Грабоўскі з рэшткамі дывізіі Хлявінскага. Потым генерал Франгоўскі з 3 тысячамі паўстанцаў, і генерал Мейен з 2500 бяззбройных. Нарэшце падыйшоў Павал Грабоўскі і дывізія Рамуальда Гедройца. У Горадню была перанесена Цэнтральная Літоўская Дэпутацыя.
    Касьцюшка падзяліў усё літоўскае войска на 2 дывізіі. Першай, пад камандай Ваўжэцкага і Гедройца, ён загадаў рухацца да Варшавы, другую пад камандаваньнем Макраноўскага і Ясінскага, накіраваў на Берасцейска-Варшаўскі тракт. 20 верасьня дывізія Ваўжэцкага выйшла да Варшавы, цягнучы з сабою абоз у 100 вазоў са срэбрам, забраным з дэпазітаў павятовых Вайскова-цывільных Камісій, а таксама са скурамі і
    палатном для вайсковых патрэбаў.
    Касьцюшка ад’ехаў з Горадні, даведаўшыся, што генерал Ферзен перайшоў праз Віслу і рушыць на злучэньне з Суворавым. Началыіік паўстаньня накіраваўся ў лягер пад Коцк у Польшчы, дзе стаялі дывізіі Серакоўскага і Панінскага. Загадаўшы Панінскаму з дывізіяй трымаць абарону на рацэ Вепр і чакаць загаду да ўмяшаньня ў бітву, Касьцюшка з дывізіяй Серакоўскага рушыў насустрач Ферзену. У дывізіі Серакоўскага на гэты момант знаходзіліся: Пінская брыгада кавалерйі Нарадовай пад камандаваньнем Копеца, 3-ці літоўскі поўк Пярэдняй Стражы, якім камандаваў Мустафа Ахматовіч і аддзел Кавалерыі Берасцейска-Літоўскай. 10 кастрычніка Касьцюшка сутыкнуўся з корпусам Ферзена пад Мацеёвіцамі. Касьцюшка меў 7000 жаўнераў і 21 гармату супраць 14000 войска і 60 гарматаў у Ферзена. На дапамогу Касьцюшку павінна была падыйсці дывізія пад камандаваньнем генерала Панінскага, але ён загаду не выканаў і Касьцюшка застаўся з удвая меньшымі, чым у Ферзена, сіламі. Корпус Ферзена 10 кастрычніка нанёс паражэньне войскам паўстанцаў, а сам Касьцюшка, цяжка паранены, быў узяты ў палон. Разам з ім у палон трапіў і Нямцэвіч і брыгадзір Копец.
    Начальнікам узброеных сіл 12 кастрычніка Найвышэйшая рада прызначыла замест Касьцюшкі літвіна генерал-лейтэнанта Тамаша Ваўжэцкага. Чын генерал-лейтэнанта той атрымаў за ўзяцьце Лібавы і арганізацыю паўстаньня на Жмудзі, меў рэпутацыю патрыёта і смелага жаўнера, але не вызначаўся добрым веданьнем стратэгіі і тактыкі.
    14 кастрычніка Сувораў атрымаў паведамленьне аб Мацеёвіцкай бітве і разгроме паўстанцаў. Яіпчэ раней Рэпнін (галоўнакамандуюча расейскімі войскамі, якія змагаліся з паўстаньнем) перадаў Сувораву камандаваньне над Ферзенам і Дэрфельдэнам. Сувораў загадаў Дэрфельдэну рухацца з Горадні на Буг, а Ферзену да Мінска Мазавецкага. Сам Сувораў з войскамі рушыў з боку Берасьця. Задачай 2-х літоўскіх дывізій, якія рухаліся да Варшавы, было прайсці праз абцугі расейскіх
    карпусоў, якія з трох бакоў набліжаліся да Варшавы. Першай да Варшавы дайшла дывізія Рамуальда Гедройца ў колькасьці 5500 жаўнераў, якая была пастаўлена на левы бераг Віслы, з таго боку, адкуль Ваўжэцкі чакаў магчымага нападу прусакоў. 14 кастрычніка камандуючы літоўскім войскам Макраноўскі прысягнуў на вернасьць новаму галоўнакамандуючаму Ваўжэцкаму. Макраноўскі вёў сваю дывізію да Варшавы, падзеленай на 3 калёны. Адной з іх камандаваў ён сам, двума астатнімі Гаржэнскі і Мейен. 20 кастрычніка Сувораў злучыўся з Дэрфельдэнам. Агульныя іх сілы з гэтага моманту складалі 30000 жаўнераў і 84 гарматы. Пад мястэчкам Кабылкаю 26 кастрычніка калёны дывізіі Макраноўскага сутыкнуліся на маршы з войскамі Суворава. Адбіўшы шэраг кавалерыйскіх атак, дывізія здолела прабіцца да Варшавы, але згубіла ўвесь абоз і артылерыю, якія знаходзіліся ў калёне пад камандаваньнем Мейена. Да Варшавы Макраноўскі давёў 6922 жаўнера. Між тым Варшава ліхаманкава рыхтавалася да абароны. Умацоўваліся шанцы і батарэі, якія былі зроблены яшчэ пад час першай (13 ліпеня 6 верасня) аблогі Варшавы. Галоўным пунктам абароны з’яўлялася Прага прадмесьце Варшавы на левым беразе Віслы. Толькі здабыўшы Прагу, вораг мог авалодаць адзіным мастом праз раку і прарвацца ў саму Варшаву. Абарону Прагі ўзначаліў генерал Зайончак, які, агледзеўшы ўмацаваньні, падлічыў, што для іх абароны патрэбна 45000 жаўнераў. Рэальна ён для гэтай мэты меў 15000, з якіх па падліках польскіх даследчыкаў ад 7800 да 4120 жаўнераў складалі літвіны з дывізій макраноўскага і Гедройца. 2 лістапада 1794 г. свае пазыцыі на ўмацаваньнях Прагі занялі: 3-ці Літоўс.кі пяхотны поўк (583 жаўнеры), 4-ты пяхотны поўк (724 ж.), 5-ты пяхотны поўк (739 жаўнераў), 7мы пяхотны поўк (374 жаўнеры), батальёны стральцоў пад камандай Валана і Грабінскага (58 і 278 стральцоў адпаведна), Стральцы Трэмбіцкага (478 ч.). 3 кавалерыйскіх літоўскіх частак у апошняй бітве паўстаньня ўдзелыіічалі: Поўк гвардыі коннай літоўскай (226 жаўнераў); 2-я брыгада Кавалерыі Нарадовай (114 жаўнеры). Паўкі пярэдняй стражы Літоўскай; 1-шы (66