Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
Лейбік таксама "жупанік" палатняная камізэлька бяз каўнера, якая апраналася паверхкашулі, пад мундур.
Ленунг штомесячнае жалаваньне жаўнера ў войску ВКЛ .
Людвісарня майстэрня ў якой ад ліваліся гарматы і званы.
Лядунка скураная торба для нашэньня набояў.
Палкавы колер колер вылогаў які быў прадпісаны кожнаму пешаму паўку войска ВКЛ. Адзін паўкавы колер прыпадаў на два пешыя паўкі, якія розьніліся колерам прыборнага металу. Літоўская кавалерыя ўжывала адзін колер вылогаў чырвоны, з пэўнымі адценьнямі па паўках. Артылерыя і інжэнерныя войскі ўжывалі чорны колер вылогаў.
Палаш клінковая зброя з шабельнай рукаяцьцю і простым лязом. Палашамі ўзбройваліся паштовыя ў войску ВКЛ.
Палух металёвая дужка (клямар) на скрыжаваньні шаблі. У палух укладаўся вялікі палец рукі, што ўзмацняла ўдар шабляй.
Панцэрныя у 17 стагоддзі сярэдняя кавалерыя ў войску ВКЛ, якая ўжывала кальчугі. Панцэрныя харугвы зваліся таксама "казацкімі". У літоўскім войску праіснавалі да 1775 году, але з пачатку 18 ст. ,як і гусары, перасталі ўжываць ахоўнае ўзбраеньне.
Паштовы шэраговы звалерыі нешляхецкага паходжаньня. Паіптовыя звычайна набіраліся з вольных людзей шляхам вярбоўкі.
Часам таварьпп мог наняць і ўзброіць замест сябе двух паштовых. У баі паштовыя складалі 2-гі, 4-ты і 6-ты шэрагі швадрону.
Пендэнт пас са спражкай, які прызначаўся ддя нашэньня шпагі, шаблі альбо цясака. Афіцэрскі пендант рабіўся з цясьмы і быў затканы срэбрам на чырвоным тле. Пендэнт шэраговых і ўнтэрафіцэраў пяхоты , таварьппаў і паштовых кавалерыі быў скураны. Афіцэры апраналі пендэнт пад афіцэрскі шарф.
Прыборны метал колер усіх металёвых дэталяў мундура: гузікаў, спражак, блях на галаўных уборах і лядунках, аковак халоднай зброі, а таксама эпалетаў, галуноў і вьппывак. Колерам прыборнага металу мог быць жоўты (золата, медзь, латунь), альбо белы (срэбра, жалеза, волава) і вызначаўся рэгулямінамі для асобных частак ці радоў войск. Рынграф металёвая пласьціна ў форме маладзіка, якая месьцілася на грудзях у афіцэраў. У войску ВКЛ у канцы 18 ст. рынграф ужывалі толысі афіцэры Рэііменту пешай Гвардыі.
Рэгулямін вайсковы статут, які распрацоўваўся Камісыяй Вайсковай альбо Дэпартаментам Вайсковым і зацьвярджаўся Соймам. Рэгуляміны зацьверджаныя Соймам былі абавязковымі як для войска Кароны, гэтак і для войска ВКЛ. Рэгуляміны датычыліся тактычнай падрыхтоўцы, узбраеньня і абмундураваньня асобных родаў войска.
Рэгімент афіцыйная назва паўка ў пяхоце і Гвардьгі войска ВКЛ.
Таварыш шэраговы-шляхціц у літоўскай кавалерыі. Займаў месца паміж афіцэрам і паштовым. Падзел на таварышаў і паштовых захаваўся з часоў сярэднявечча, калі кожны рыцар выпраўляўся на вайну з двумятрымя ўзброеннымі вайсковымі слугамі, што складалі ягоны ўласны маленькі аддзел "пошт".
Таршстр таксама "тарністэр" , скураная торба ддя жаўнерскага прыпасу, якую шэраговы пяхоты насіў на левым баку. Да тарністра мацавалася бляшаная біклага.
Флінтпас лейка для нашэньня пяхотнай стрэльбы. У кавалерыі флінтпасам зваўся шырокі пас для нашэньня на баку кавалсрыйскага карабіна. Для чапляньня антабкі карабіна да флінтпаса прыпіываўся адмысловы кручок.
Харугаўка шоўкавы сьцяжок, які мацаваўся да кавалерыйскага капья альбо пікі. Колеры харугавак вызначаліся рэгулямінамі дая кожнай кавалерыйскай часткі.
Харугва злучэньне ў літоўскай кавалерыі . У канцы 18 ст. харугва складалася са 100 вершнікаў.
Цапфы выступы на баках рулі гарматы, з дапамогай якіх руля мацавалася на лафеце.
Цемляк аздоба на рукаяці клінковай зброі, якая звычайна сьведчыла пра афіцэрскую годнасьць уладальніка зброі.
Цясак кароткая шабля, якая была на ўзбраеньні жаўнераў пяхоты і артылерыі войска ВКЛ.
Чэхцеры белыя палатняныя штаны , уведзеныя ў літоўскай кавалерыі ў 1785 годзе, а ў пяхоце ў 1789 годзе.
Шаравары таксама "рэйтузы" кавалерыйскія штаны з разрэзамі і стрэмячкамі ўнізе калашын. У літоўскай кавалерыі ўведзены з 1785 году.
Швадрон злучэньне ў кавалерьгі, якое складалася з двух харугваў. Шліфы таксама "нараменьнікі" эпалеты.
Штуцар стрэльба з нарэзамі ў рулі, якая прызначалася для трапнага стрэлу на вялікую адлегласьць.
Шыфр каралеўскі вензель.
Шэф ганаровы патрон паўка ў войску ВКЛ. Шэф павінен быў сачыць за забесьпячэн^нем свайго паўка амуніцыяй, абмундураваньнем і (да 1778 г.) узбраеньнем. Шэфамі паўкоў былі гетманы і генералы літоўскага войска, а таксама найбагацейшыя магнаты ў Вялікім княстве. Шэф адначасова меў годнасьць першага паўкоўніка свайго паўка.
Зьмест
Ад выдаўцоў 1
Глава 1. Разьвіцьцё вайсковай справы ў Рэчы Паспалітай у другой палове 18 стагодзьдзя. 3
Глава 2. Муйдур і амуніцыя кавалерыі, пяхоты і артылерыі войска ВКЛ у другой палове 18 ст. і пад час паўстаньня 1794 г. 17
Глава 3. Узбраеньне кавалерыі войска ВКЛ 45
Глава 4. Узбраеньне пяхоты войска ВКЛ 51
Глава 5. Узбраеньне артылерыі войска ВКЛ 59
Глава 6. Баявыя дзеяныгі рэгулярных вайсковых частак і паўстанцкіх аддзелаў ВКЛ пад час паўстаньня 1794 г. 65
Прыблізны сыгіс паўстанцкіх аддзелаў ВКЛ 79
Рэканструкцыі мундураў і амуніцыі 82
Партрэты 146
Слоўнік адмысловых тэрмінаў 154
Ад выдаўцоў.
Шаноўны чытач! Вы трымаецё першае выданьне б'^дучай выдавецкай суполкі "ARBOR" , арганізацыя якой зараз падыходзіць да завяршэньня. Дзякуючы дапамозе выдаўца Зь.міцера Салошкіна мы ўжо зараз змаглі прыступіць да ажыцьцяўленьня сваіх выдавецкіх плянаў. Некалькі слоў пра "ARBOR". Ініцыятарам ства’эньня выдавецтва з'яўляецца Павал Казанэцкі, дзякуючы актыўнай падтрымкі якога пабачыла сьвет і гэтая кніжка. У далейшым выдавецтва абяцае ня адступаць ад беларускай тэматыкі, асаблівую ўвагу надаючы разьвіцьцю беларускага кнігадрукаваньня. Аднак паспрабуем меней абяцаць, ды болей рабіць.
А пра гэтую кнігу пісаць няма чаго, яна гаворыць сама за сябе.
З.Вайцяховіч
Навукова-папулярнае выданьне
Міхась Грыгор'еў
Войска ВКЛ Ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)
Рэдактар 3. Вайцяховіч
Падпісана ў друк 25.01.94. Фармат 60Х84'/ібГарнітура Таймс Папера афсэтная № 1. Наклад 3000 паасобнікаў. Зак. 5181.
Выдавец З.Салошкін Ліцэнзія ЛВ № 575 220040 Менск в.Някрасава 35-1-68.
Друкарня «Перамога», 222310, Маладзечна, вул. В. Таўлая, 11.