Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)  Міхась Грыгор'еў

Войска ВКЛ ад Сасаў да Касьцюшкі (1765-1794)

Міхась Грыгор'еў
Выдавец: Выдавец Зьміцер Салошкін
Памер: 168с.
Мінск 1994
35.95 МБ
На куртку прышываліся эпалеты, якія зваліся таксама “шліфамі” альбо “параменікамі”. Паштовыя і таварышы мелі па адным эпалеце на левым плячы, у паштовага ён быў суконны, у таварыша зроблены з залацістай альбо срэбнай ніці. Афіцэр насіў два эпалеты з адзнакамі афіцэрскага чыну на кожным.
Адзнакай афіцэрскай годнасці быў шарф затканы па срэбры чырвонай ніткай і такі ж цемляк на шаблі, у таварышаў таксама меўся цемляк, але просты “ніцяны”, а ў паштовых ён быў зроблены са скуры. “Пендент” пас для падвесу шаблі, у паштовага рабіўся з фарбаванай у белы колер скуры і зашпільваўся гладкай, без аніякай выявы спражкай “клямрай”. Таварышы і афіцэры да такого ж пендента ўжывалі спражку з выбітым на ёй каралеўскім “шыфрам”, альбо выявай “Пагоні”. Замест скуранога белага пендента таварышы часта ўжывалі тканевы, затканы срэбранай ніткай, з чырвонай акантоўкай па краях.
Лядунка скураная торбачка для набояў у паштовага рабілася з чорнай скуры й вісела праз плячо на рамяні з ласёвай скуры, фарбаваным у белы колер з аднаго боку, з умовай ,каб “ад дажджоў не змываўся й мундур не фарбаваў”. На рамяні зьмяшчаўся жалезны шомпал для пісталету. Сама лядунка была ўпрыгожана выявай “Пагоні”, выбітай на круглай блясе. Афіцэры і таварышы ўжывалі такую ж лядучку. Шомпал паводле прэпісу павінен быў мясьціцца ў лядунцы, але таварышы часта мацавалі два шомпала на рамяні ад лядункі на ўзроўні грудзей. Апрача прадпісаных лядунак з чорнай скуры на белым рамяні, шляхта шырока ўжывала і “дзедаўскія і прадзедаўскія” лядункі, багата аздобленыя каштоўнымі мэталамі, якія насілі праз плячо на затканых срэбрам ці золатам “бандалетах” ці “бандальерах”.
Куртка новага крою каштавала 19 польскіх злотых, жупанік
4 зл., шаравары 13 зл., чэхцеры 5 зл., клямра 26 грошаў, пара ботаў 12 зл., кіцель 6 зл. 13 грошаў, фуражэрка 1 зл., ківер з бляхай, шнурамі ды кіткай 8 злотых 7 грошаў.
Усе часткі абмундураваньня паштовы атрымоўваў у палку ці брыгадзе. Зь “ленунга” аплаты наштовага, якая складала 45 злотых штомесяц вылічваўся 1 злоты на рамонт зброі і амуніцыі. На штогадовы рамонт і аднаўленьне кіцеля, фуражэркі, на шыхтовы мундур, які абнаўляўся кожныя 2 гады, і епанчу, якая выдавалася раз на 4 гады, штогод зь ленунга вылічвалася 30 злотых. Афіцэры й таварышы павінны былі абмундуроўваўцца за ўласны кошт, а да 1790 г. маглі наогул “ад’ехаць” са службы, абмундураваўшы ды ўзброіўшы замест сябе двух паштовых, Апрача абмундураваньня, конскай вупражы ды ўзбраеныія, кожная кавалерыйыкая частка мела неабходныя для нясеньня службы штодзённыя рэчы. Для брыгады Кавалерыі Нарадовай у склад такіх прадметаў уваходзілі: 2 вялікіх намёты, альбо 10 малых для афіцэраў і “варты агнявой” (арсеналу) і “штафдартовай” (сьцягу брыгады), намёт для капліцы й лазарэту. На швадрон для ўнтер-афіцэраў, паштовых, фельчараў, кавалёў ды інш. прыпадала 14 вялікіх намётаў. Апрача таго брыгада мела “на балянсе” 194 кацялкоў, 13 чахлоў, торбы для аўса, 25 трубаў для падачы сігналаў, 24 “абозныя харугаўкі” шасты са сьцяжкамі для абазначэньня месца кватараваныія брыгады, 1 палявую кузьню,
Новы ўбор для кавалерыі хутка вызначыўся, як элегантны і практычны, які ня скоўваў рухаў жаўнера ані пад час верхавой язды, ані пад час пешай абознай службы. Выдатная якасьці новага мундуру садзейнічалі таму, што ў 1789 г. ён быў уведзены для пяхоты Рэчы Паспалітай. У пешых паўках войска Вялікага Княства Літоўскага ён быў афіцыйна ўведзены ва ўжытак арданансам за 17 ліпеня 1789 г. Крой такога мундура адпавядаў тагасаснай канцэпцыі вайсковага кіраўніцтва Рэчы Паспалітай, якое меркавала ў будучыні ўжываць на полі боя толькі лёгкую пяхоту, здольную да хуткіх маршаў і манэўраў.
Нагадваем, што да 1789 г. літоўскі жаўнер насіў мундур, які
кроем сваім паходзіў яшчэ ад саксонскіх узораў 30-40 гадоў 18 ст. На крэйду для бяленьня рамянёў і пудру для парыкоў выдавалася на роту 100 злотых, тады як на порах і амуніцыю 150 зл. штомесяц. Пасля рэформы абмундураваньня, якая адбылася ў1789 г., на зьнешні выглял усяго пяхотнага паўка выдаткоўвалася 1 800 зл., а на амуніцыю й рамонт зброі 10 000 злотых штогод. У гэтых мундурах паўкі ВКЛ прайшлі вайну 1792 г. і прынялі ўдзел у паўстаньні 1794 г.
Галоўным крокам у рэформе ўборау і пяхоты была ліквідацыя вузкага і доўгага мундзіра старога тыгіу. Замест яго была ўведзена куртка “кроем курткі Кавалерыі Нарадовай зробленая”, зялёнага колеру для артылерыі ды інжынераў і цёмна-сіняга для пяхоты. Колер вылогаў пяхотнай куріткі залежыў ад нумару паўка. Было ўсталявана 7 такіх колераў і 2 колера прыборнага мэталу: жоўты (медзь альбо латунь) і белы (цына альбо срэбра). Адзін колер вылогаў прыпадаў у гэтай сыстэме на 2 паўкі, якія розьніліся паміж сабою колерам прыборнага мэталу. Такім чынам кожны поўк быў апрануты па-іншаму. Гэта мела вялікае значэньне для ад’ютантаў ці ардынарцаў, пры дапамозе якіх кіравалі маршамі й бітвамі. Тыя зь першага позірку маглі пазнаць поўк, да якога везьлі загад, дастаткова было ўбачыць мундур хаця б аднаго жаўнера. Таксама і камандуючы, аглядаючы поле бітвы, мог па мундурах арыентавацца ў дыслякацыі ўласных палкоў.
Пад куртку апранаўся лейбік, даўжынёю на “паў-паса” са стаячым каўнерам “на паў-цалі” вышынёй, які зашпільваўся на абшытыя тканінай гузікі, альбо кручкі. На шыю павязвалі гальштук” шоўкавую хустку чорнага колеру. Замест курткі пяхота магла апранаць белы летні калет са стаячым каўнерам у колеры вылогаў, зашпілены на гузікі “ад нізу да гары”. Кароткія, да кален, штаны жаўнер зьмяніў на доўгія белыя (улетку) штаны “не абцягнутыя, ані празьмерна прасторныя, вышынёю ў пасе вышэй сьцёгнаў”, якія на маршы запраўляліся ў боты, а пад час аглядаў і парадаў выпускаліся паверх і зачапляліся за падэшву стрэмячкамі. Апрача летніх, палатняных, уводзіліся суконныя
зімовыя штаны. Яны шыліся з тканіны цёмна-сінягя колеру з лампасамі ў колерах паўка.
Замест чаравікаў з панчохамі пяхота атрымала боты новага ўзору, з халявамі назад, “зыіераду высокія па калена”. Такія боты былі вельмі дарэчы для маршаў па багністых абшарах Беларусі. Замест капялюшаў “бікорнаў”, шэраговыя атрымалі каскі з чонага фетру са скураным брыльком, які засьцярагаў вочы ад сонца.
У адрозьненьне ад касак кароннае пяхоты, якія нагадвалі формай невысокія цыліндры, пляскатыя ўгары, літоўскія каскі нагадвалі высокія цыліндры з пакулістым верхам. Зь верху яны былі упрыгожаныя грэбнямі з чорнага конскага воласу, замацаваныя такім чынам, што каскі нагадвалі шлемы антычных воінаў. Для прыгажосьці з левага боку каскі мацавалася яшчэ белая кітка. Рамень пад падбароддзем трывала мацаваў каску на галаве жаўнера. Зпераду каску ўпрыгожвала пласьціна белага альбо жоўтага мэталу, на якой была выбіта выява каралеўскага вензэля, альбо “Пагоня”. Са з’яўленьнем на галаўным уборы жаўнера выявы дзяржаўнага сымбаля, зьмяніўся сам рытуал аддачы вайсковай пашаны. Жаўнер пры гэтым ужо не павінен быў, яе раней, нахіляць галавы, але “у прыстойнай паставе стаўшы, левай рукой дакрануцца да пераду каскі”. Каскі служылі і як дадатковая ахова пад час бою. Высокія, зробленыя з цьвёрдага фетру, зыіераду акутыя мэталам, а зьверху меўшыя грэбень з конскага воласу, яны добра баранілі галаву жаўнера ад удараў халоднай зброяй зьпераду й зьверху.
Па-за шыхтом жаўнеры ўжывалі суконныя “фуражэркі” падобнага крою, як у кавалерыі. Шынялі ў шэраговых павінны былі быць шэрага колеру, з суконнымі пагонамі, зьпераду зашпіляліся на гузікі. Даўжыня рукавоў у шынеля рэгламентавалася проста “каб да запясьця раўняўся”. “Ледерверк” пасы для нашэньня зброі (флінтпас, пас для лядункі, пендент) захоўваўся стары. Тарністар торба для жаўнерскага прыпасу павінен быў быць скураны з бляшанай флягай, якая мацавалася на клапане тарністра. Лядунка, як і
раней, рабілася з чорнай скуры з выявай “Пагоні” на ёй. У зімовую пару шынель апраналася на куртку, а ледэрверк апранаўся зьверху. У дождж ледэрверк апранаўся на куртку: a зьверху жаўнер накідваў шынель. У загадах адзначалася “каб жаўнер у першым і другім выпадках мог вольна сабой валодаць у кожным ужываньні зброі, як і пры выкананьні розных эвалюцый аніякай ня меў невыгоды”.
Зьнешні выгляд шэраговага таксама вызначаўся ўжо не нямецкай модай, але элементарнымі патрабаваньнямі асабістай гігіены. Патрабавалася, каб жаўнер меў “валасы гладка зьпераду зачасаныя, ззаду у коску заплеценыя, дагары падрэзаныя, якія ў роўнасці каўнера толькі спушчаныя могуць быць” і не надта вялікія вусы.
У ніжніх чыноў аніякіх адрозненьняў у мундурах не існавала. На куртку шэрвговага прышываліся два суконныя пагоны “на раменьнікі”, якія служылі для замацаваныія на плячы рамянёў ледэрверка. Для гэтай мэты верхнія канцы пагонаў прышпільваліся на гузік. Пагоны шыліся з тканіны паўкавога колеру. У чотных паўкоў яны, як правіла, мелі акантоўку цёмнасінягя колеру. Унтэрафіцэры адрозніваліся ад шэраговых толькі срэбнай ці залатой (згодна з колерам прыборнага мэталу) акантоўкай з галуна на каўнерах, манжэтах і пагонах.
Насэсыі Камісыі Вайсковай 11 сакавіка 1791 г. быў прыняты рахунак на мундур шэраговага. У ягоны склад уваходзілі: мувдур (куртка) коштам 19 зл., калет летні на 2 гады за 11 зл. 20 гр., штаны зімовыя суконныя, чэхцеры (летнія палатняныя штаны) 2 зл., падштанікаў пара і шкарпэткі за 4 зл., 2 кашулі 7 зд., гальштук Ізл. 19 гр., 2 пары чаравікаў 18 зл., фуражэрка на 2 гады 1 зл., рукавіцы зімовыя на 2 гады 1 зл., шынэль на 4 гады 6 зл. 13 гр., пас (пендент) 3 зл., каска коштам у 3 злотыя. Чаравікі выдаваліся ў дадатак ад ботаў. Яны шыліся з халявамі ў 8 цаляў вышыні, абцас вышынёю ў 1 цалю. Поўны мундзір жаўнера каштаваў 38 злотых. Як бачым, пяхоце, як і ў кавалерыі, для пэўных рэчаў агаворваўся тэрмін іхняй службы, па выслузе якога яны замяняліся, астатнія выдаваліся жаўнеру
штогод. 3 жаўнерскага “ленунга”, які складаў 14 злотых на месяц (168 злотых штогод), выдаткоўваліся грошы на ягоную абмундуроўку ды амуніцыю (апрача зброі).
Крой і колеры афіцэрскай курткі практычна не адрозьніваліся ад курткі шэраговага, патрабавалася толькі, каб ззаду, у таліі яна была больш завужана, а зьпераду разыходзілася “але так, каб клапы маглі быць зашпілены, для ўкладаньня наверх пендента і шарфа”.