• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восень у Вільнюсе  Маргарыта Прохар

    Восень у Вільнюсе

    Маргарыта Прохар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 318с.
    Мінск 2014
    74.71 МБ
    — Вы ідзеце ў стары пасёлак? — здзіўлена спытала яна. — Так.
    Яна пахітала галавой.
    — Выбралі няўдалы час. Цяпер там амаль нікога няма: зранку сыходзяць на працу ў гатэль.
    — А вы? — спытала я.
    — Мне трэба паліваць мае ружы,— сур’ёзна адказала яна. — А можна мне з вамі — паглязець на іх?
    — He, гэтыя ружы не любяць чужых.
    Я здзівілася.
    — I Hito ж у іх асаблівага, у гэтых ружах?
    Яна ўважліва паглядзела на мяне:
    — А вы не ведаеце?
    — He,— прызналася я.
    — Я — кветачніца гары Ведзьмаў, так мяне тут называюць. Я прыношу ружы тым, хто хоча аднесці іх на гару Ведзьмаў, каб забыць свае памылкі і гора. А вы што, не аднеслі туды свае ружы?
    — He.
    — Вы ўсё роўна калі-небудзь аднясеце іх туды. Гэта асаблівыя кветкі,— сказала яна так сур’ёзна, што іранічная ўсмешка, гатовая з’явіцца на маім твары, засталася дзесьці ўнутры.
    — Вы хочаце сказаць, што Андрэ кожны тыдзень купляў у вас ружы, каб аднесці іх на гару Ведзьмаў?
    — Так,— адказала яна і чамусьці ўздыхнула.— А вы зналі мсье Андрэ? — раптам спытала яна, і я не знайшла, што ж ёй адказаць.
    — Увогуле, так,— нерашуча адказала я.— А з ім нешта здарылася тут? — Я імкнулася даведацца прычыну гэтай гісторыі з ружамі і гарой Ведзьмаў.
    Але дзяўчынка нічога не адказала мне, толькі сумна пахітала галавой і прыспешыла крок. Мне падалося не зусім зразумелым, чаму ж яна больш нічога не сказала.
    — Пачакайце! — крыкнула я ёй наўздагон.
    Яна азірнулася і з нейкім дакорам заўважыла:
    — Вы ж толькі што сказалі, што ведалі мсье Андрэ. Вы сказалі няпраўду.
    — He зусім,— не згадзілася я.— Пачакайце, я магу ўсё патлумачыць!
    — Мне трэба спяшацца.
    I яна пайшла яшчэ хутчэй. He бегчы ж мне за ёй... і я паспрабавала хаця б задаць апошняе пытанне, якое мяне хвалявала.
    — Эй! — аклікнула я яе.— А дзе ж гэтая гара Ведзьмаў?
    На маё здзіўленне, кветачніца ўсё-такі азірнулася. Яна нават спынілася. Узмахнуўшы рукой, яна паказала на маленькі лясок на гары, за сеткаю дзюнаў.
    Я паглядзела туды. Гара Ведзьмаў, ружы, Андрэ...
    I, стоячы ў ветры, сярод пустэльных дзюнаў, я падумала: вельмі дзіўна, што Андрэ з’ехаў у той вечар, калі хтосьці толькі што прыехаў сюды. Ён жа сам гаварыў, што ў гэтыя паўночныя мясціны ніхто не прыязджае проста так, толькі ў нечым асаблівыя і дзівакаватыя людзі. Тут не модны курорт для дыскатэк ля мора.
    Дык што ж здарылася з Андрэ?
    Мая журналісцкая інтуіцыя падказвала мне: здарылася нешта незвычайнае, паколькі нават гэтая маленькая кветачніца нічога не хоча гаварыць. Можа, мне падкажа тая загадкавая гара Ведзьмаў? I тут я з усмешкай злавіла сябе на думцы: звычка журналіста ўсё высвятляць, не пакінуць каменя на камені ад любой таямніцы, пераследуе мяне і тут. Хаця... Ці ж толькі
    ПАЎНОЧНАЕ ЛЕТА
    Паўночнае лета
    таму гісторыя Андрэ, чужога чалавека, з якім мы ўсяго толькі абмяняліся некалькімі фразамі, хвалюе мяне? I, задаўшы такое пытанне, я раптам з горыччу ўсвядоміла, што гэтая чужая гісторыя захапіла мяне больш ад таго, што мяне ўжо не хвалюе свая гісторыя, сваё жыццё. Можа, гэтая загадка адцягне маю ўвагу ад доўгіх і пакутлівых роздумаў, супакоіць залішне патрабавальнае сумленне, аддаліць час прыняцця рашэння, што ж мне рабіць далей у сваім жыцці і што павінна быць у ім, чым напоўніць яго, які зрабіць паварот і як пазбавіцца болю, што разрывае маё сэрца?.. Аддаліцца і ўбачыць сваё жыццё і будучыню.
    Што ж я тады раблю тут, пасярод гэтай сцежкі, па якой кожны вечар хадзіў у гэты пасёлак Андрэ? Ці варта ісці па слядах чужога жыцця і што гэта можа прынесці мне? Ці не лепш проста пасядзець на беразе мора і паразважаць аб сваім лёсе, раскласці ўсё на свае палічкі, скласці непрадузятую карціну?..
    I, падумаўшы так, я раптам зразумела: не, менавіта гэтага я зараз больш за ўсё не хачу рабіць.
    Паволі сыходзіў са сцежкі сілуэт кветачніцы, роўна дыхала мора, белазубай усмешкай усміхаліся дзюны, і ўсё навокал нібыта казала, угаворвала: навошта ж мы прыспешваем час?.. «Усё прыйдзе, усяму свой час...» — нібыта гаварылі гэтыя пустэльныя краявіды, якія прайшлі выпрабаванне на трываласць стагоддзямі і таму ведалі, што гаварылі.
    I я скіравалася ў бок узвышша, дзе шумеў лес і дзе павінна быць гара Ведзьмаў.
    Гэта быў звычайны лес — сосны, бярозы, асіны. Гэты лес, відаць, не адрозніваўся нічым, калі зняць адчуванне, што там, за ім — дзюны, белая літоўская пустыня. Тады адчуванне лесу змяняецца: ён становіцца загадкавым. Тут і ўспамінаецца гара Ведзьмаў. Кветачніца не ўдакладняла, куды мне ісці ў гэтым лесе, нібыта ён сам павінен падказаць мне гэта. Дзіўна, але так і здарылася. Я ўбачыла драўляную скульптуру. Яе цяжка было не заўважыць — агромністая статуя з сухога старога дрэва: унізе, у падножжы — выява вялікай рыбы, а на верхавіне — твар, пакрыты зморшчынамі старасці, але не страшны, а хутчэй добры, толькі суровы. I на самай вяршыні — змеі і совы. Аднак самае галоўнае — вялікая галіна-рука, што паказвала напрамак.
    I я пайшла туды па тым абазначэнні. I з гэтага моманту адчула, што сэрца маё б’ецца хутчэй, больш усхвалявана, чым звычайна. Мне раптам уявіліся густыя непраходныя зараснікі, крыкі соваў, нечакана вынырваючых з суцэльнай лістоты. I якім жа было маё здзіўленне, калі замест гэтага я ўбачыла акуратную старую лесвіцу, даволі зручную і надзейную для таго, каб падняцца наверх, на вершаліну. I на кожным лесвічным пралёце — ліхтарык і лаўка. He гара Ведзьмаў, а турыстычны маршрут. Унутрана ўсміхнуўшыся гэтаму, я ўсё ж адчула нейкае расчараванне. Але толькі я паспела так падумаць, як нешта з шумам праляцела ў мяне над галавой. Я ледзь паспела прыхіліцца да жаласліва ўсхліпнуўшых старых парэнчаў, як гэтае «нешта» прасвісцела міма мяне і ўпала на лесвіцу. Нахіліўшыся, я ўбачыла, што гэта — чырвоная ружа. Падняўшы галаву, я не заўважыла наверсе нікога, хто мог бы яе скінуць. Звесіўшыся з парэнчаў уніз, я азірнулася. Аднак унізе было толькі мора, якое шумела па-ранейшаму нязмоўчна-ласкава. Нарэшце я адважылася і крыкнула:
    — Эй, хто там?
    Але мне адказала толькі рэха. Я пачакала хвіліну, потым спусцілася ўніз. Ружа гэтак жа безудзельна ляжала на прыступцы старой лесвіцы. Я нахілілася і ўбачыла, што яна зламана. Я падняла ружу. Дзіўна, яна зламалася не пры падзенні. Надлом быў стары. I хто мог скінуць яе? Усё гэта было падобна на нейкі таямнічы знак. I ўвогуле ўсё тут гаварыла пра нейкую таямніцу: гэтая цішыня, парушаемая толькі глухім шумам разгойдваемых ветрам соснаў, маўчанне і недасказанасць ва ўсім. I мне раптам вельмі захацелася разгадаць загадку гэтых мясцін.
    Я пачала падымацца па лесвіцы вышэй, пакуль не аказалася на самым версе. Азірнуўшыся сярод зараснікаў з невядомымі чырвонымі ягадамі, я прыкмеціла сцежку з выгаралай ад сонца травой і старой ігліцай ды пачарнелымі шышкамі. Але, відаць, я ўжо прывыкла да кантрастаў звычайнасці і загадак.
    Сцежка вывела мяне да незвычайнай каменнай пячоры. Падобна, гэта было месца, якое я шукала. Наверсе я заўважыла скульптуры трох Ведзьмаў, якія нечаму ўсміхаліся. Можа, ад таго іх і назвалі добрымі? Я падышла бліжэй. Вядома, я ўнутрана падрыхтавалася ўбачыць тут могільнік высахлых
    Паўночнае лета
    Паўночнае лета
    ружаў, як у фінале любой няўдалай легенды. Аднак чамусьці тут не было ні кветкі. Але ж не можа быць, каб Ведзьмы сапраўды забіралі кветкі!.. Ці гэта я натрапіла не на тое месца?
    Я апусцілася на калені і зазірнула ўнутр пячоры. I там я заўважыла пялёсткі — усё, што засталося. Няўжо гэта легенда — праўда? Здаецца, я пачынаю ў яе верыць.
    Я глядзела на гэтыя пялёсткі і паспрабавала ўспомніць, што яшчэ гаварыў Андрэ ў той вечар пра гару Ведзьмаў. Але тады я слухала не зусім уважліва... Вечарам трэба будзе схадзіць у стары пасёлак, у гэтае Kavine, дзе бываў Андрэ, і паспрабаваць даведацца нешта болыв акрэсленае.
    * * *
    Я прыйшла ў Kavine, калі ўжо цямнела: у гэты час усе, хто хацеў адпачыць пасля працы, былі там. Я адкрыла рыпнуўшыя ў завесах цяжкія драўляныя дзверы і апынулася ў ціхай утульнасці мінулага — таго, чаго больш няма, але што засталося маленькім востравам памяці, як гара Ведзьмаў, старыя рыбакі, сцежка сярод дзюнаў, агароджаная сухой, патрэскваючай лазой.
    Я выбрала столік, дзе сядзела ўчора. Нада мною праходзіла вузкая вітая драўляная лесвіца. Гэта было не вельмі зручна, аднак я адчула, што за гэты дзень сустрэчы з легендамі стала крыху прымхлівай. Таму і села за ўчарашні столік і стала чакаць. Хутка да мяне падышла афіцыянтка.
    — У вас утульнае Kavine,— сказала я, каб неяк пачаць размову.
    — Дзякую.
    Я крыху памарудзіла, разважаючы, як жа акуратна спытаць пра Андрэ.
    — Што вы будзеце заказваць? — спытала мяне афіцыянтка.
    Я заказала грог.
    «Яна прынясе грог, і тады я абавязкова спытаю пра Андрэ»,— падумала я, падбадзёрваючы сябе гэтай думкай.
    Праз хвілін пяць вярнулася афіцыянтка і прынесла грог, паставіла на столік і збіралася сыходзіць.
    — Пачакайце,— спыніла я яе.
    — Штось яшчэ жадаеце? — ветліва пацікавілася яна.
    — Я хачу вас спытаць: думаю, вы ведалі мсье Андрэ, француза, ён часта сюды прыходзіў,— я запытальна паглядзела на яе.
    Але яна нічога не сказала, а я заўважыла, як раптам змяніўся выраз яе твару: стаў раптам сумным, як у дзяўчынкікветачніцы пры ўпамінанні аб Андрэ.
    Я не стала больш распытваць. Было бачна: гэта не мае сэнсу. Відаць, гэтая гісторыя так і застанецца для мяне таямніцай. Мне нічога не заставалася, як проста адпачыць сёння, гэтак жа, як і ўсім, хто прыйшоў у гэтае Kavine. Іграла ціхая музыка, гучалі літоўскія песні, людзі за столікамі пілі піва і грог, няспешна размаўляючы. Усім было спакойна і ўтульна. I я падумала: можа, забыць гэтую гісторыю з Андрэ? Яна захапіла мяне сваёй загадкай, але ж калі ўсе, каго я ні запытаю, робяцца чамусьці самотнымі, навошта прыносіць ім сум?
    I толькі я прыйшла да гэтай думкі, як убачыла, што афіцыянтка, якая абслугоўвала мой столік, падышла да нейкага старога ля стойкі бара і нешта пачала яму гаварыць, паказваючы на мяне.
    Так, відаць, я, сама таго не падазраючы, звязалася з нядобрай гісторыяй. Гэтыя перашэпты пачыналі мяне раздражняць. Я вырашыла, што лепш дапіць свой грог і пайсці адсюль. Так я і зрабіла.
    Было ўжо зусім цёмна, калі я выйшла з Kavine. Але цяпер я няблага ведала дарогу, і мне не было страшна, што я раптам саб’юся са шляху.