Восень у Вільнюсе
Маргарыта Прохар
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 318с.
Мінск 2014
...Ведаеш, я стараюся, каб мае прабежкі адбываліся рана, на світанку, калі мала машын. Яны раздражняюць мяне. Але сёння транспарта больш, чым звычайна. Як жа я забыўся! Вясной гадзіннікі пераводзяць на час наперад. I сёння якраз такі дзень. Я бягу каля школы і бачу, як дзеці стайкамі сцякаюцца ў шэры пяціпавярховы будынак каля стадыёна. Яны вясёлыя,
BIHILf BVXHO1
ЫНІІ/ HVXHO1
аб чымсьці спрачаюцца, смяюцца, пацвельваюцца адзін з аднаго, абганяюць, даганяюць. Але што гэта? Хлопчык пабег даганяць сабаку — вясёлага, гуллівага. Вось хлапчаня ля краю тратуара, вось ужо на вуліцы, на перакрыжаванні, дзе машыны! Божа, я не вытрымаю гэтага. Я бягу! Я выратую яго! Я лячу, як птушка. Я паспяваю, так, я паспяваю выштурхнуць яго на тратуар. Я паспяваю... Вось толькі сам... Тонкая чырвоная лінія разрываецца перад вачыма, і ў гэтым акрываўленым тумане я бачу цябе, я хутка-хутка набліжаюся да цябе. Таму што больш няма ніякай мяжы, што магла б раздзяліць нас. Яна знікла, расплылася. Я набліжаюся да цябе. Яшчэ крок, яшчэ адзін...
— Здароў, салага. Ну давай, бяжым!.. Гані!..
Ты ўсміхаешся, стрымана, ледзь-ледзь, але ж я адчуваю — ты ўсміхаешся. Ты разумееш, што я не магу быць іншым.
— Яшчэ, салага, яшчэ! Жмі!
Мы ляцім хутчэй за ўсіх. Як дзве стралы, выпушчаныя з нарадзіўшага нас часу. I нічога няма больш жаданага, чым наш апошні забег.
Мы бяжым хутчэй за ўсіх, таму што мы разам.
* * *
...Бяжыць за табою вецер, ці нехта іншы пераказвае твае таемныя памкненні?.. Хто ж можа адказаць пэўна, чым заканчваецца боль твайго сэрца, што можа адбыцца з ім і табой — у рэальнасці альбо дзесьці там, за лініяй?..
Змест
Аповесці
Восень у Вільнюсе 7
Назіральнік 55
Паўночнае лета 113
За аблокамі душы 169
Апавяданне
Убачыць мора 293
Прынцэса і бядняк 299
Тонкая лінія 311
Літаратурна-мастацкае выданне
ПРОХАР Маргарыта Пятроўна
ВОСЕНЬ У ВІЛЬНЮСЕ
Аповесцііапавяданні
Рэдактар Н. В. Філіповіч Мастак У. У. Васюк Мастацкі рэдактар М. Ю. Дайлідаў Тэхнічны рэдактар Т. I. Прышчэпава Стылістычныя рэдактары Ю. В. Тыркіч, А. Я. Чарняк, М. У. Віцько
Падпісана да друку 23.10.2014. Фармат 60*84’/іб. Папера афсетная.
Гарнітура Helios. Афсетны друк. Умоўн. друк. арк. 18,6. Улік.-выд. арк. 17,33. Тыраж 2010 экз. Заказ 771.
Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/5 ад 09.07.2013.
Пр. Пераможцаў, 11,220004, Мінск. www.mastlit.by, e-mail: mail@mastlit.by
ААТ «Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск.
ISBN 978-985-02-1604-5