• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восень у Вільнюсе  Маргарыта Прохар

    Восень у Вільнюсе

    Маргарыта Прохар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 318с.
    Мінск 2014
    74.71 МБ
    Звычайна ўдзень, калі мне сумна, я браў машыну і бязмэтна ездзіў ля мора. I ў гэты дзень я вырашыў праехацца. Неба было шэрым: адчувалася, што збіраецца на дождж. Вецер з мора трывожна гнаў дробныя хвалі, рыхтуючыся да буры. Слабыя рокаты грому чуліся пакуль аддалена і глуха, але час ад часу прамільгвалі першыя маланкі. Я павярнуў да лясных дзюнаў. Тут было пустэльна і ціха, толькі адзінока вурчала мая машына, пераадольваючы пад’ёмы. Калі я заехаў у лес,
    раптоўны сполах маланкі разарваў неба, падзяліўшы яго надвое асляпляльна яркім полымем. I ўслед за гэтым ударыў гром, нібыта нешта страшнае разарвалася там, у глыбіні нябёсаў. Разам з гэтым аглушальным рокатам на зямлю абрынулася лавіна дажджу. Я ледзь паспеў збочыць з дарогі, як паліло са страшэннай сілай. Я сядзеў у салоне, нібыта ў будцы бясплатнага атракцыёна жахаў, нічога не бачыў з-за вады, што аблівала шкло, чуў толькі шум дажджу, які аглушальна барабаніў па машыне, нібыта нехта забіваў цвікі ў дах і шкло. Праўда, гэта працягвалася нядоўга, потым додж пачаў слабець, засталася толькі слота. Я завёў машыну і вырашыў вярнуцца. 3 цяжкасцю выязджаючы з гразі на дарогу, у здзіўленні, як я не пагразнуў тут назаўсёды, я ўбачыў жанчыну. Яна стомлена рухалася насустрач мне. Пад’ехаўшы бліжэй, я пазнаў у ёй Інгрыду. Спыніўшы машыну, я паклікаў яе:
    — Інгрыда!
    Яна падняла галаву і таксама ўбачыла мяне. Я выскачыў з машыны і пабег ёй насустрач.
    — Што ты робіш тут, у дажджы?
    Яна ўздыхнула:
    — Трэба з’ездзіць да мамы. Яна жыве ў суседнім пасёлку. Я ішла на аўтобус. Тут непадалёку прыпынак.
    — Ты прамокла, ты ўся прамокла!..— з трывогай заўважыў я.— Такі дождж...
    — He, не вельмі. Я перачакала залеву ў леснічоўцы. Шкада толькі, што я, відаць, спазнілася на аўтобус.
    — Сядай у машыну, я давязу цябе,— прапанаваў я.
    Яна моўчкі паглядзела на мяне, на машыну, раздумваючы над нечым сваім, чаго мне не зразумець так адразу. Я ўжо засвоіў гэта і таму не прыспешваў яе.
    — Добра,— нарэшце згадзілася яна.
    Я дапамог ёй зняць дажджавік і пасадзіў у машыну.
    — Спачатку прама, а потым я пакажу дарогу.
    Я завёў матор, і мы паехалі, паволі расплёскваючы калюжы, валюхаючыся на калдобінах, цяпер яшчэ абцяжараных граззю.
    Толькі калі мы выехалі на шасэ, я нарэшце змог паглядзець на яе, адарваўшыся на секунду ад дарогі. I тут нашы погляды сустрэліся. Яна адразу ж апусціла вочы, а потым нечаму
    Паўночнае лета
    Паўночнае лета
    стоена злёгку ўсміхнулася. За гэтыя імгненні я гатовы быў ехаць бясконца.
    — Тут трэба павярнуць,— раптам страпянулася яна і паказала рукой туды, дзе стаяў указальнік нейкага пасёлка.
    Я павярнуў і зноў паехаў лесам. Увесь гэты час я думаў, як жа мне ёй сказаць пра галоўнае. Як ёй сказаць, што я кахаю яе, што гэта яна прыснілася мне ў пару майго далёкага юнацтва, а значыць, маё каханне да яе — не проста каханне, а мара ўсяго майго жыцця. A мары збываюцца вельмі рэдка, і таму трэба цаніць, калі яны збываюцца. Як жа мне сказаць ёй пра гэта?.. Як змясціць гэта ўсё ў яе сусвеце, правілах яе жыцця?..
    У час, калі я пакутліва разважаў аб гэтым, дарога, падняўшы нас на гару, рэзка пайшла ўніз, і машына заехала ў яміну, залітую вадой. Я ўздыхнуў: прыйдзецца выходзіць, класці пад калёсы голле, каб неяк выехаць.
    — Ты пасядзі, я зараз,— сказаў я Інгрыдзе.
    — He, я дапамагу табе, гэта ж усё з-за мяне,— спакойна запярэчыла яна і выйшла з машыны.
    Я даўно заўважыў: яна заўсёды рабіла так, як хацела, на дзіва незалежна, і толькі яе мяккая ўсмешка нагадвала пра тое, што яшчэ не згасла пяшчота яе душы, што яна — сапраўдная, ранімая, светлая, што яна чакае кахання,— там, унутры, і проста хаваецца за знешнім спакоем і ўпэўненасцю, выпрацаванай гадамі жыцця, больш цяжкімі і сумнымі, чым радаснымі. Таму я не стаў пярэчыць. Мы набралі голля і рушылі да машыны. Паклаўшы ўсё гэта пад колы, я сеў за руль, каб вывесці машыну з ямы. Яна з цяжкасцю падавалася, але ўсё ж я выехаў на дарогу і заглушыў матор.
    — Інгрыда, сядай, едзем! — крыкнуў я.
    I ўбачыў, як яна бегла, высокая і стройная, і вецер нібыта абдымаў яе. Калі яна падбегла, я адкрыў дзверцы і дапамог ёй прышпіліцца: дарога коўзкая, ці мала што...
    I тут я адчуў, як яе цела замерла пад маімі рукамі. Я не вытрымаў і абняў яе.
    — Андрэ!.. Андрэ... — спачатку супраціўляючыся, усклікнула яна, але потым сама парывіста абхапіла мае плечы сваімі тонкімі, як лаза гэтых мясцінаў, рукамі.
    — Інгрыда, я кахаю цябе!.. Я... — нарэшце сказаў я тое, пра што так многа думаў.
    — He, маўчы, маўчы-маўчы!..— у нейкім шаленстве, як тады, на гары Ведзьмаў, прашаптала яна.— Нічога не гавары, гэта нельга, маўчы!..
    — Але я... я не магу нічога не гаварыць. Я ж кахаю цябе,— пастараўся я растлумачыць ёй ізноў.
    — Не!..
    — Але я не так кахаю, як ты, відаць, думаеш. Я кахаю цябе назаўсёды. Заўсёды і назаўсёды. Ты разумееш?
    Я адчуваў, што яна неяк напружылася ўся і замерла ад маіх апошніх словаў. Аднак я спяшаўся сказаць ёй усё, не разважаючы больш ні аб чым. Толькі сказаць ёй усё!
    — Так, я ведаю, гэта лёс. Я жанаты, але кахання паміж мной і Эльзай даўно няма. Мы жывём разам толькі таму, што менш адзінока, мы прывыклі і не перашкаджаем адзін аднаму. Да кахання гэта ўжо не мае ніякіх адносінаў. Эльза зразумее мяне. Я ўсё вырашыў. Мы будзем з табой разам. Ты кахаеш мяне, ты ж кахаеш мяне! Чаму ж ты не скажаш гэтага?
    Ад маіх словаў яна прытулілася да мяне, нібыта ўцякала ад небяспекі, цесна прытулілася і раптам пацалавала. Відаць, так яна хацела сказаць, што кахае мяне. Можа, словы для яе былі большым грахом, чым гэты пацалунак. Потым я пастараюся разгадаць яе загадкі, а цяпер трэба нарэшце сказаць галоўнае, пра што я раней не мог і марыць.
    — Ты паедзеш са мной, у Францыю? Мы паселімся ў партовым горадзе дзе-небудзь на поўначы, каб ты менш сумавала па родных мясцінах. Я буду заўсёды з табою. Я нават буду лавіць рыбу, як тыя, каго ты ведаеш. Ты думаеш, я змагу навучыцца добра лавіць рыбу?
    Яна ўсміхнулася.
    — Ты паедзеш? — з радаснай надзеяй яшчэ раз спытаў я.
    I тут яна згодна кіўнула. He, ізноў не сказала, толькі кіўнула, але гэта таксама быў добры знак. Няхай так: нельга патрабаваць ад чалавека больш, чым ён можа.
    Я моцна-моцна прыхінуў яе да сябе. Прымружыў вочы і ўявіў: наш дом ля мора, кветкі, я і Інгрыда. I сонца над намі. I так добра, добра!..
    Яна адарвала мяне ад летуценняў, раптоўна загаварыўшы сама:
    — Ты толькі паабяцай, што зараз паедзеш.
    Паўночнае лета
    Паўночнае лета
    — Так, мы зараз паедзем,— страпянуўся я.— Я адвязу цябе да маці.
    — Гэта так, але мы гаварылі пра іншае. Ты ж можаш цяпер паехаць у Францыю?
    — Навошта? — здзівіўся я.
    — Табе ж трэба пагаварыць са сваёю жонкай, усё вырашыць.
    — Так, сапраўды. I чым хутчэй, тым лепш. I як гэта мне самому не прыйшло ў галаву! — шчасліва засмяяўся я.
    Яна таксама ўсміхнулася, чамусьці неадрыўна гледзячы на мяне, нібыта гатовая і засмяяцца, і заплакаць адначасова...
    ІЎІы ізноў рушылі па лясной дарозе. Але цяпер гэтая паездка здавалася мне зусім іншай. Я ехаў і насвістваў вясёлую мелодыю, час ад часу пераглядаючыся з Інгрыдай, якая таксама сарамліва ўсміхалася мне ў адказ.
    У пасёлка, да якога мы нарэшце даехалі, яна папрасіла спыніць машыну.
    — Тут я выйду,— проста сказала яна, адкрываючы машыну. Але, раптоўна азірнуўшыся, кінулася да мяне і на секунду прытулілася да маёй шчакі. А потым адхінулася і пачала нешта таропка шукаць у сваёй сумачцы.
    — Вось. Вазьмі,— сказала яна і падала мне пярсцёнак з бурштынам.— Гэта талісман. Вазьмі.
    Я ўзяў пярсцёнак, пачаў прымерваць на палец, а яна ў гэты час незаўважна выслізнула з машыны. Я паспеў толькі азірнуцца і крыкнуць у адказ:
    — Я кахаю цябе! Помні — кахаю!
    Яна азірнулася. Яе твар асвятліла тая самая мяккая ўсмешка, што мне заўсёды падабалася. Інгрыда махнула мне рукой. Я таксама адказаў ёй, паказваючы пярсцёнак з бурштынам — яе падарунак. Яна ўбачыла і кіўнула мне, а потым паволі пайшла ў бок пасёлка.
    Я пачакаў, пакуль яна не знікне за даляглядам, а потым развярнуў машыну і паехаў назад, у гатэль. Яна мае рацыю: чым хутчэй я патлумачу ўсё Эльзе, тым хутчэй змагу забраць Інгрыду ў Францыю. 3 Эльзай у нас была дамоўленасць: мы разыходзімся без пытанняў, калі хтосьці з нас знойдзе сабе другога. Але пакуль жывём разам — нічога не ўтойваць адно
    ад аднаго і не весці тайных інтрыг, якія маглі б выклікаць кпіны і скампраметаваць Эльзу на яе рабоце ў замежным аддзеле ваеннага ведамства. Я ж якраз і збіраўся выканаць гэтыя ўмовы.
    Калі я выехаў на шасэ, паказалася сонца — летняе сонца сярод дажджу, нібыта яшчэ адзін падарунак мне. Я павярнуў на лясную дарогу, паволі праязджаючы нейкі пасёлак, і раптам з адчыненага акна старэнькага двухпавярховага доміка пачуў вельмі прыгожую мелодыю. Мне нават падалося, што гэты лёгкі, чысты жаночы голас цудоўным чынам з’явіўся з сугучча дажджу і сонца. Ён спяваў пра каханне — задумліваплаўна, настальгічна светла, нібыта нараджаўся прама з сэрца: «...будзь заўсёды са мной, маё каханне... заўсёды сагравай мяне... ніколі не пакідай... ты назаўсёды са мной... ты назаўсёды...»
    Я не вытрымаў, спыніў машыну і выйшаў пад цёплы дождж. Я стаяў і глядзеў, як з даху гэтага сонечна-жоўтага дамка льецца дождж на ласкавыя кветкі, што цёпла прыжыліся на карнізах, і плыве гэтая дзівосная, нібыта створаная адначасова з усмешкі і настальгіі, песня пра каханне...
    Я глядзеў, успамінаў Інгрыду, яе мяккія валасы і тонкія рукі, яе пацалунак, парсцёнак, што яна мне падарыла... Я глядзеў на сонечны дождж у кветках вясёлага дамка і слухаў гэтую цудоўную мелодыю, якая пераносіла мяне ў краіну мараў, слухаў і глядзеў, глядзеў і слухаў...
    I ў нейкі момант я раптам зразумеў: вось так выглядае шчасце.
    Сэрца маё таксама спявала разам з усім, што бачыў, сэрца стукала лёгкім смешным дажджом, усміхалася кветкам.
    Я сапраўды быў шчаслівы, проста немагчыма шчаслівым...
    Я зірнуў на бурштынавы пярсцёнак. Яна падаравала яго мне,— значыць, яна мяне кахае і будзе са мною назаўсёды. I гэты яе пацалунак — парывісты, адчайны, нібы заміранне сэрца...
    Так, калі б я тады здагадаўся пра ўсё, то, відаць, крануўся б розумам...
    А так я не здагадваўся, што яна развітвалася са мной. Так, Інгрыда развітвалася са мной... Яна тады не магла мне гэтага