Восень у Вільнюсе
Маргарыта Прохар
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 318с.
Мінск 2014
— А я было зусім паверыла ў легенду. Аказваецца, добрыя Ведзьмы не забіраюць кветкі, а гэта робіце вы. Вось чаму іх не было, калі я прыйшла. Але адкуль узялася тая кветка, што ўпала на мяне?
— Я ўбачыла вас — тады, калі вы прыходзілі днём. Якраз забірала ружы, і адна з іх выпала з рук, а потым вецер кінуў яе вам пад ногі.
— Навошта вы гэта робіце?
— Ведаеце, людзям патрэбна ў штосьці верыць. У дзяцінстве мы можам папрасіць прабачэння ў маці. А дарослым нам часта ўжо няма ў каго прасіць прабачэння. Таму не так і дрэнна — употай дапамагаць людям.
I я была з ёй згодна. Я ж таксама адчула палёгку, калі прынесла свой букет на гару добрых Ведзьмаў — такая сіла веры ў лепшае.
— Я хацела пабачыць вас, каб развітацца. Сёння я ад’язджаю.
Яна ўважліва паглядзела на мяне, памаўчала. Потым нечакана сказала:
— А я пазнала вас па голасе. «Чалавек будучыні» — гэта ж ваша праграма. Я некалі хацела пазваніць, паспрачацца, але не наважылася.
— Мне шкада, што вы гэтага не зрабілі,— сказала я.— Ды і не толькі вы.
Я ўсміхнулася ёй.
* * *
Сабраўшы чамаданы, я ў апошні раз кінула позірк на мора, дзюны.
Здавалася, нічога асаблівага не магло адбыцца ў гэтым пустэльным краі. Аднак адбылося — нябачна і неверагодна — для двух чалавек, мяне і Андрэ.
Што ж мы знайшлі ў гэтым чужым паўночным леце?
Відаць, сілы жыць. У гэтых пустэльных мясцінах, як гэта ні дзіўна, мы знайшлі сілы жыць далей, увабраўшы ў сябе іх мудрасць і цярпенне. Сапраўднае паўночнае лета і лета нашага жыцця супалі. Мы перайшлі пакутлівую мяжу; гэты край нібыта падрыхтаваў нас і адкрыў нам другую палову нашага жыцця, навучыўшы нас верыць у яго, ва ўсё лепшае ў ім.
Паўночнае лета
Паўночнае лета
I я не шкадую аб гэтых днях паўночнага лета. Я ведаю, што больш ніколі не прыеду ў гэты маленькі пасёлак, не ўбачу старога добрага Kavine, але ўсё застанецца ў маёй памяці.
Пад’ехала таксі. Вось і ўсё. Да пабачэння, паўночнае лета!..
Я прашаптала гэтыя словы з заплюшчанымі вачыма, слухаючы толькі роўны шум матора. Але, не вытрымаўшы, азірнулася. I ўбачыла ля дарогі дзяўчынку-кветачніцу. Яна махнула мне рукой. I на нейкае імгненне мне падалося, што з яе кошыка з кветкамі ўзняўся і паляцеў, сарваны ветрам, яркачырвоны пялёстак ружы...
ЗА АЬЛеНАМІ
ДУШЫ
Незвычайная гісторыя, расказаная чалавекам, які пажадаў застацца невядомым
Чаму я такі? Значыць, такім мне дадзена быць...
Дзідро. Сон д’Аламбера
Гэта была яго апошняя справа. Ён гэта разумеў і, магчыма, менавіта таму не адчуваў звычайнай трывогі і напружанасці. Развітанне з чымсьці або кімсьці чамусьці змякчае сэрца, растоплівае невядомую ў ім да таго моманту ільдзінку, выяўляе несвядомае, адмысловае пачуццё — пачуццё цёплага смутку. Так, тое, чым займаўся ён, было за межамі прынятага, правільнага жыцця. I ён быў за гэтымі ж межамі. Але, дзіўная рэч, гэта не многае змяняла: ён жыў гэтак жа, як усе,— ні дрэнна, ні добра. Проста жыў — з дробнымі радасцямі, з успамінамі. I тая справа, якой бы кепскай яна ні была, усё ж была яго справай, яго выбарам. Болыл за тое — яна была часткай яго жыцця, так ужо атрымалася. Паволі мы развітваемся з дзіцячымі цацкамі, першым каханнем і першай здрадай і іншымі фактамі цёплай, прасякнутай токамі жыцця, біяграфіі — гэтак жа і ён развітваўся з той часткай свайго жыцця, якая была звязаная з ёй, справай у чужой краіне і чужым горадзе.
Марцін не спяшаючыся выйшаў да Влтавы.
За аблокамі душы
Было ўжо каля васьмі. На Карлавым мосце ліхтары асвятлялі каменныя фігуркі святых і групкі турыстаў. Ён прыхінуўся да халоднага парапета моста — які стагоддзямі цярпліва прымаў рукі і локці людзей розных эпох і розных краін.
Сёлета ў Празе пачыналася нейкая незвычайная восень: раннія замаразкі, жухлая і ржавая лістота, якая без сіл падала з сухім, хваравітым шоргатам на мерзлаватую з раніцы зямлю паркаў і старыя, ахаладалыя маставыя вуліц і вулачак. He было «златай» Прагі, быў стары, стомлены горад і звычайнае жыццё вакол пабудоў старажытнай готыкі, нібы здзіўленых тым, што раптам апынуліся ў сучасным свеце.
А ўнізе, пад Карлавым мостам, павольна цягнуліся прагулачныя катары, пабліскваючы цёплымі, асветленымі каютамі.
Марцін зашпіліў куртку: ад ракі пацягнула волкім кастрычніцкім ветрам. Змерзлымі рукамі выцягнуў са скамечанага пачатку цыгарэту.
Ці было яму шкада пражытай тут, у гэтым старым горадзе, часткі свайго жыцця? Так, ён прывык, прызвычаіўся да чужога свету і, магчыма, і сам стаў трохі іншым... Чалавек прывыкае да ўсяго, гэта інстынкт самазахавання, і толькі памяць, жывая і моцная, як ртуць, здольна патрывожыць яго, разбурыць усё, што створана жывёльнай звычкай проста жыць — есці, піць, дыхаць. Яна патрабуе чагосьці іншага — таго, што ў гэты год абудзіла ў ім дзікую, аглушальную тугу па іншым: іншым часе, іншых людзях — іх усмешках, іх песнях і проста словах, па іншай цішыні, па іншай восені.
Ад маста ён пайшоў у бок Кампы — пражскай Венецыі. Ён доўга кружыў вулачкамі, нарэшце, выйшаў у вузкі завулак са старымі, абшарпанымі дамамі. Здаецца, тады, восем гадоў назад, гэта адбылося менавіта тут. Ён стаяў зараз пад старым ліхтаром і чакаў. Чамусьці ён заўсёды прызначаў сустрэчы на гэтым месцы. Марцін не быў ні забабонным, ні адмысловым вернікам. Ён лічыў, што Бог толькі дапамагае чалавеку жыць сваім лёсам, і калі рука лёсу адзін раз павярнула яго на тую дарогу, па якой ён ідзе, і павярнула менавіта тут, то гэтае месца, магчыма, прынясе яму поспех. I яно не падманвала яго надзей. Выключэнне было б занадта страшным.
«Што ж, і ты бывай»,— сказаў ён яму, як старому сябру, і раптам злавіў сябе на думцы, што пытае: а ці будзе там лепш?
Але ён адкінуў шкадаванні. Яны атручваюць нам жыццё. Мы ўвесь час баімся нешта зрабіць не так, ідзе гандаль з жыццём, як на танным кірмашы, і, па іроніі лёсу, прайграе якраз той, хто ўсё выверыў і разлічыў....
Аднак час вяртацца дадому: справа не скончана, пакуль Алег і маленькая Ніна не прыедуць з грашыма ў Брно. Ён павінен чакаць іх званка. Міма праязджала вольнае таксі, і Марцін махнуў рукой, спыняючы.
У вокнах ляцела Прага — старадаўняя, знаёмая і да канца не знаёмая, потым пайшлі жылыя раёны — узоры савецкіх будоўляў, падобныя ва ўсіх гарадах, дзе яны былі, так што, калі не выязджаць з мікрараёнаў, можна падумаць, што ты не ў Празе, а ў Маскве, Піцеры або Мінску.
Вось ужо пяць гадоў Марцін жыў на Мадлецкай вуліцы, у доме побач з супермаркетам. Звыкла ён падняўся на чацвёрты паверх, прайшоў да сваёй кватэры. I, як заўсёды, адчыніліся суседнія дзверы.
— Прывітанне, Марыя,— убачыў ён суседку, якая выходзіць на шпацыр з коткай.
Чамусьці яна заўсёды выходзіла з кватэры ў той момант, калі ён вяртаўся дадому. Гэта была стройная жанчына, на выгляд гадоў трыццаці пяці. Калі б не знявечаная левая частка твару, яе можна было б назваць прыгожай. Чымсьці яна нагадвала яму Дашу, і Марціну было прыемна яе сустракаць. Яна не чэшка, але ён не распытваў ні пра што такое: калі ты не спрабуеш даведацца пра чыюсьці таямніцу, табе не прыйдзецца раскрываць сваю. He варта абуджаць прывіды мінулага.
— Як наконт вячэрняга кубачка кавы? — спытала яна.
— Выдатная ідэя.
Ён любіў бываць у яе аднапакаёвай утульнай кватэрцы, піць каву, слухаць яе спакойны голас, і сёння — ён гэта адчуваў — яму неабходны яшчэ хтосьці, проста побач, які ратуе ад глухой цішыні халоднага вечара. Адзінота вызваляе ад абавязкаў перад кімсьці, а гэта і добра і дрэнна.
...Няўжо свет заўсёды будзе дзяліцца на добра і дрэнна?.. I ўнутры цябе, пакуль ты жывы, будзе працаваць гэтая ўпартая спружына дзялення?..
Падышоўшы да дзвярэй, ён праверыў замок і пазнаку. Здаецца, усё спакойна. Ён увайшоў у кватэру і ўключыў святло.
За аблокамі душы
За аблокамі душы
Пераапрануўшыся, падышоў да мінібара і ўзяў каньяк. Сёння быў цяжкі дзень, і ён яшчэ не скончыўся. Цяжэй за ўсё чакаць — гэта ён ведаў па сваім вопыце. Чакаць, калі твой поспех залежыць не ад цябе, а ад іншых.
Ён падышоў да стала, адкрыў шуфлядку і асцярожна дастаў са скрыні газету, якая ляжала там у ганарлівай і ганаровай адзіноце.
Ён раз у тыдзень купляў рускія газеты ў Карлавых Варах, і вось наткнуўся на маленькае, абведзенае чорным паведамленне:
«...выказваем спачуванне родным палкоўніка Васільева Паўла Пятровіча, у сувязі з яго раптоўнай смерцю ад сардэчнага прыступу».
Так, гэта быў Павел. Усё сыходзіцца. I Павел памёрлы. Можа, таму Марціну цэлы дзень было не па сабе. I таму сёння, адчыняючы сейф, ён ізноў адчуў прыступ. Паўсталі бярозы, дача, смех Дашы, маленькая Янка, якая бегла па дарожцы ў сад. Добра, што побач быў Алег, інакш адключыўся б надоўга. He, гэта апошні сейф.
Няўжо зноў амнезія?...
Зазваніў тэлефон.
Глухі мужчынскі голас сказаў Марціну, што ўсё ў парадку, і пачуліся гудкі.
Такім чынам, на сёння ўсё. Марцін прысеў на канапу, прыкрыў рукамі вочы, якія стаміліся ад сённяшняй працы з сейфам, і падумаў, што заўтра трэба будзе ехаць у Брно, дамаўляцца з Алексам. Алекс хітры, як ліс, ніколі не дае сапраўднай цаны, і Алегу з маленькай Нінай з ім не зладзіць. Але ён жа выдатна ведаў, як і пра што трэба гаварыць з Алексам.
Падымаючыся з мяккай канапы, крануў на століку газету, і яна звалілася на падлогу. Паднімаючы яе, ён ізноў падумаў пра Паўла.
Такім чынам, Павел памёр. Гэта павінна быць дрэннай весткай, таму што Павел — яго брат. Але гэта значыць, што Марціну можна вярнуцца назад — сустрэцца з Дашай і Янкай, а гэта самая лепшая навіна за ўсе гэтыя гады. Добра і дрэнна — як жа ўсё перамяшалася ў гэтым жыцці!
У дзверы патэлефанавалі. Ён напружана прыслухаўся. Раздва-тры. Гэта Марыя. Ён накінуў пінжак, узяў камеру і выйшаў
на пляцоўку. Марыя і яе шэрая котка стаялі і чакалі яго. За гады свайго пустэльніцтва ён навучыўся шанаваць, калі цябе хтосьці чакае. Разам яны ўвайшлі ў кватэрку Марыі. Яна накіравалася на кухню, а ён — у гасціную. Марыя выдатна малявала, ён, як былы фатограф, заўсёды дзівіўся, як ёй удаецца знаходзіць незвычайныя ракурсы: знаёмыя віды станавіліся незвычайнымі, загадкавымі.
Пакуль ён разглядаў яе новыя і старыя працы, яна прынесла каву. Котка ўбегла ўслед за гаспадыняй і прывітальна кінулася да Марціна. Жывёлы чамусьці любілі яго.