• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восень у Вільнюсе  Маргарыта Прохар

    Восень у Вільнюсе

    Маргарыта Прохар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 318с.
    Мінск 2014
    74.71 МБ
    Яна спакойна вытрымала яго погляд і адказала цалкам сур’ёзна:
    — А мне анёлы чамусьці ніколі і не дапамагалі. I я таксама, як бачыш, не з правільных. 3 дрэнных, як кажуць.
    — Ну што ж, тады пайшлі.— Марцін крыва ўсміхнуўся: — Мабыць, нам з табой па дарозе.
    * * *
    Ён быў упэўнены, што патрапіць у які-небудзь прытон. Але Таня (так звалі яго спадарожніцу) прывяла яго ў звычайную кватэру ў старэнькім доме ў нейкай тупіковай вулачцы. Гэта было трохпакаёвае царства — у параўнанні з тым, дзе Марцін жыў каля месяца. Мэбля была таннай, але зручнай, герань на вокнах і нават вялікі кот, які з цікаўнасцю паглядзеў на новага госця.
    Неўзабаве з’явілася і гаспадыня кватэры, Таніна прыяцелька.
    — Я прынесла тапкі.
    Голас у яе быў нізкі, але прыемны. Марцін падняў галаву і ўбачыў перад сабой невысокую і вельмі хударлявую дзяўчыну, якая нагадвала маленькую птушачку...
    — Ніна,— прадставілася яна.
    — Марцін.
    — Чэх? — яна відавочна здзівілася.
    — He. Свой. У дзяцінстве так мама назвала, мабыць, прадчувала, куды мяне занясе мой дурны лёс.
    — А вы нешта ведаеце аб сваім лёсе? — іранічна спытала Ніна.
    — Трохі. Тамоў так на дзесяць.
    — Любіце жартаваць? Я таксама.
    — У маім становішчы лепш змрочная сатыра.
    Ніна была відавочна не згодна.
    — Спачатку ўсе так кажуць. Потым разумеюць, што жыццё наогул не залежыць ні ад чаго. Жыццё — гэта не я, не ты, гэта прастора і час. Вялікае палатно для падзей. Хтосьці не вытрымлівае фармату і стварае рамкі, як агароджваюць у дзіцячым садку сваю пясочніцу. Разбураная пясочніца — не падстава для пакут, а добрая магчымасць паглядзець на свет людзей і рэчаў вольна і без сарамлівасці.
    — Ваша філасофія?
    — Проста развагі, каб вам не было так журботна,— Ніна ўсміхнулася. У яе была прыгожая ўсмешка — яркая, асвятляла твар. Рэдкая з’ява — ён ацаніў як былы фатограф.
    Увайшла Таня, прынесла вопратку.
    Ён з цяжкасцю пераапрануўся, сарамліва звязаўшы ў вузельчык сваю брудную бялізну.
    — Ідзі за мной,— і Таня правяла яго ў маленькі пакой.
    — Можа, чаю?
    — Так, было б нядрэнна.
    У чаканні Тані ён прысеў на канапу і адчуў сапраўдны спакой, адлучанасць ад усяго, што было і не было. I, мусіць, таму яму раптам здалося, што дома: пачуццё, якое па дзіўнай іроніі лёсу раптам прыходзіць да тых, хто страціў свой сапраўдны дом назаўжды, хто доўга бадзяецца і раптам аказваецца ў цеплыні, выгодзе, у мяккай краіне зманлівых успамінаў. Ці надоўга і што будзе далей — гэтыя пытанні перастаюць хваляваць, калі лёс перакочвае цябе, як мячык па мінным полі. Няма сэнсу задаваць такія пытанні.
    Увайшла Таня.
    — Пабудзь са мной,— нечакана папрасіў ён.— He памятаю, калі ў апошні раз хтосьці складаў мне кампанію.
    Таня прысела побач.
    Памаўчаўшы, ён сказаў:
    За аблокамі ДУШЫ
    За аблокамі душы
    — Выбачай за грубіянства. Я не хацеў, каб так выйшла. Я думаў яго прыстрашыць, але ўсё атрымалася інакш. I гэтая камедыя з пісталетам... Я быў вельмі злы на сябе.
    Таня прамаўчала. У гэтым яна мела рацыю: словы часам руйнуюць тую далікатную часцінку цеплыні, якая ўзнікае паміж двума людзьмі, якія спачуваюць адзін аднаму. Разважаць, распавядаць, ацэньваць — усё гэта прыйдзе і, можа, нешта зменіць у іх адносінах. Але прыспешваць падзеі няма чаго. I яны моўчкі проста працягвалі сядзець побач.
    Нарэшце Таня сказала:
    — Я пайду. Высыпайся.
    — Так, дабранач,— прагаварыў ён у адказ.
    Сапраўды, яму трэба выспацца, інакш ён кранецца розумам.
    Марцін паваліўся на канапу, прыціснуўся лбом да сцяны і не заўважыў, як проста і ціха заснуў.
    * * *
    Хтосьці размаўляў за дзвярыма, і гукі прарываліся скрозь сон, нібы нехта забіваў цвікі ў сцяну.
    — Ты сказала, што ён зможа працаваць з намі.
    — Мусіць. Можна паспрабаваць. Па-мойму, яму няма куды падзецца. Як нам калісьці.
    — Ну ведаеш, нельга жыць аднымі здагадкамі!..
    — Пагавары з ім. Я думаю, ён пагодзіцца.
    — Добра.
    — Ніна...
    — Што яшчэ?
    — Ніна, ён забіў Гельмута.
    — Што? Гэтага наркамана, які вымагаў у цябе грошы?
    — Так, учора я сустрэла яго ў завулку. Ён паспрабаваў ізноў збіць мяне. He ведаю, чым бы гэта ўсё скончылася, калі б не Марцін. У яго, дарэчы, пісталет, праўда, без патронаў. Ён паспрабаваў застрэліцца пасля забойства.
    — Псіх.
    — He падобна, але ён хацеў застрэліцца.
    — Адкуль у яго пісталет? Гэтая гісторыя можа быць небяспечнай, калі труп Гельмута знойдзе паліцыя.
    — Што, па-твойму, мне заставалася рабіць?
    — He трэба істэрык. Трэба было ўначы разабрацца з гэтым. Чаму ты адразу не сказала мне ўсю праўду, а напляла казку аб няшчасным, які можа быць карысным?
    — Ты б выштурхнула яго прэч. Я ведаю цябе, Ніна.
    — Я думаю пра іншых. Пра цябе, дарэчы.
    — Я веру, але... Я не магла яго кінуць!..
    — Магла — не магла... Зараз ён тут. Алег паспрабуе нешта даведацца аб Гельмуце, а ты і твой Марцін будзеце сядзець і чакаць — і нікуды ні кроку. Раскажаш Алегу пра знаёмых Гельмута. Трэба высветліць, хто з іх бачыў цябе з ім.
    Галасы сцішыліся, замест іх Марцін пачуў лёгкае рыпанне і заўважыў, што хтосьці адчыняе дзверы ў яго пакой. Скрозь напаўадкрытыя павекі ён убачыў маленькую Ніну. Яна спынілася на парозе і некаторы час стаяла, уважліва разглядаючы яго, а потым выйшла, асцярожна зачыніўшы дзверы.
    Такім чынам, ён прынёс гэтым людзям праблему. Але яны яшчэ не ведаюць усёй праўды. Яны не ведаюць, што ён забіў паліцэйскага. Лепш сысці адгэтуль, пакінуць іх. Марцін паспрабаваў устаць, але гэта яму не ўдалося: балела ўсё цела, асабліва пашкоджаная рука. Высілкам волі ён прыпадняў локаць, загарнуў рукаў кашулі. Учора ён пераканаў Таню не важдацца з бінтам: рана здалася яму дробязнай. Але зараз рука злёгку спухла, а рэзаная рана на плячы ссінела. Мусіць, патрапіла інфекцыя.
    У дзверы пастукалі, а затым увайшла Таня. Цяпер, пры дзённым святле, ён ясна адрозніў сіняк на яе правай шчацэ.
    — Прывітанне. Ну як ты? — мабыць, яна хацела спытаць весела, але атрымалася занадта напружана, і Марцін з пачутай гутаркі пад дзвярыма разумеў чаму.
    — Я прынесла табе паесці,— і яна паставіла на тумбачку паднос з талеркамі і кубкам кавы.— Ой, а што гэта? — выгукнула яна, убачыўшы яго руку.
    Марцін паспешліва абцягнуў рукаў кашулі.
    — Не-не, так не будзе, пакажы руку!
    — А ты разумееш у гэтым штосьці?
    — Між іншым, я — амаль медсястра: у інстытуце праходзілі медпадрыхтоўку. Так што паказвай руку!
    ЗА АБЛОКАМІ ДУШЫ
    За аблокамі душы
    Зморшчыўшыся ад болю, Марцін вытрымаў агляд. Таня прадэзынфіцыравала рану, памазала нейкай смуроднай маззю і ўбінтавала.
    — А ты які інстытут заканчвала? — спытаў ён, зацікаўлены яе ўменнем.
    — Замежных моў. Заканчвала, ды не закончыла.
    — Шкадуеш?
    — Шкадаваць — занятак для ідыётаў або лайдакоў. Што зроблена, тое зроблена,— і яна рэзка накіравалася да выхаду.
    — Таня, пастой.... А што гэта за кватэра, гэтыя людзі? A то я нават не ведаю, дзе знаходжуся.
    — А навошта табе ведаць? Менш ведаеш — мацней спіш. Ты ж хацеў застрэліцца?
    — Было.
    — Тым больш нічога страшней за смерць, якой ты так жадаў, з табой не адбудзецца.
    — Дзякуй за суцяшэнне,— сказаў ён услед зачыненым дзвярам.
    Падумаў: «Добра, што хоць на ключ не замыкаюць».
    Але праз некаторы час ён зразумеў, што ключ — адноснае паняцце. Выпіўшы для бадзёрасці кавы, прынесенай Таняй, ён раптам адчуў, што яго хіліць да сну, ён апускаецца ў глейкую дрымотнасць, рассоўваюцца межы свядомасці. Мабыць, яму далі снатворнае. Што ж, сапраўды, нічога страшней, акрамя смерці, з ім не можа адбыцца, так што не варта хвалявацца.
    Хвалявала іншае — успаміны, жаль ідыётаў і лайдакоў, як выказалася Таня.
    ...3 той — далёкай, незабытай...
    Гэтая апошняя гутарка з братам.
    — Гнюс! — сказаў тады Павел.— Даша — мая жонка, не спрабуй яе спакусіць. I чаму ты заўсёды імкнешся рабіць дрэннае?!
    Ён не імкнуўся, гэта хлусня, але ў яго сапраўды чамусьці так выходзіла, што ён рабіў не тое. Але Паўлу гэта не растлумачыш, як не растлумачыш і тое, што Даша пакахала яго, а ён — яе, што яны сталі адным цэлым, і такое бывае рэдка, і што кахаюць не таму, што ты такі як усе або не такі, дрэнны або добры, разумны ці не, а кахаюць таму, што кахаюць...
    Выява Дашы, яе мілы твар, яе рука з тонкімі пальцамі, што нервова сціскалі жоўты восеньскі ліст падчас іх апошняй сустрэчы,— усё гэта, выкліканае з глыбінь яго свядомасці, раптам пачало губляцца, і ён адчуваў, што не здольны сабраць гэта зноў — тое, што расплывалася, знікала, смяялася і плакала над ім у вокнах і сценах: фрагменты твару, яе згубленых вуснаў, кавалкі ўсмешкі — усё было нібы на палатне Далі, і нарэшце панеслася мігатлівай кропкай у бязважкасць, у сон, куды апускаўся і ён сам.
    * * *
    Крок за крокам, нібы дзеці, якія вучацца хадзіць, мы ўзгадваем карціны дзён, якія калісьці маляваў час нашымі ўчынкамі і пачуццямі, нібы старым пэндзлем памерлага таленавітага мастака. Так здаецца нам, і ніхто не можа забараніць хаваць і адкрываць у сэрцы сакрэтны куфэрак з тымі карцінамі мінулага, і гэта ўжо нейкае дасягненне ў жыцці, адваяваны гран-кавалак волі. Часам успаміны прыходзяць да нас у сне, быццам нічога не здарылася, а ўсё як ранней: Карфаген цэлы, цэлы і ты...
    ...Марцін адкрыў вочы, вяртаючыся з памяці. Нейкі цыбаты спадар просіць дазволу сесці за столік. Марцін зірнуў на гадзіннік: час прыспешваў. Заўтра ехаць у Брно, і трэба паспаць хаця б трохі. Ён заплаціў, кінуўшы шчодрыя чаявыя афіцыянту або памяці аб сабе,— і выйшаў. Як тады, у халодную восеньскую ноч. Але зараз яму было куды ісці, хоць гэтая думка прынесла яму, сённяшняму, невялікае суцяшэнне.
    * * *
    Яму заўсёды падабаліся маленькія еўрапейскія мястэчкі, асабліва калі ты прыязджаеш у іх соннай прахалоднай раніцай. У неахвотным восеньскім світанку вынырваюць гатычныя дахі дамкоў, і не хапае толькі Карлсана з дзіцячай казкі, і плюшак, і ўсмешлівай, распаўнелай на кухні ад гэтых самых плюшак гаспадыні, і цябе самога — хлопчыка са шчаслівага дзяцінства.
    Ціха і спакойна на вуліцах такіх мястэчкаў, калі не зазіраць у вокны жыцця. Тады на імгненне прыйдзе да цябе водгук
    За аблокамі душы
    За аблокамі душы
    казачнай мелодыі, нібы хтосьці неасцярожна крануў шкляную чарадзейную палачку,— і яна адгукнулася лёгкім, чыстым гукам...
    У такія хвіліны нікуды не хочацца з’язджаць, нічога не хочацца вырашаць, ні пра што думаць. Застыць у гэтым мястэчку назаўжды, і нічога, нічога не памятаць. Шчаслівы той, хто гэта можа сабе дазволіць. Ён — не.