• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восень у Вільнюсе  Маргарыта Прохар

    Восень у Вільнюсе

    Маргарыта Прохар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 318с.
    Мінск 2014
    74.71 МБ
    Марцін не вытрымаў яе ўмольнага погляду, адвёў вочы — наперад, туды, дзе сыходзяць удалячынь палі са слупкамі для хмелю, на ціхі лес, які рыхтуецца да спакойнай зімы, на занадта гуллівыя для апошніх дзён восені ранішнія аблокі, што праплываюць у рэдкіх водблісках сонца.
    ...Што, што ён можа зрабіць? Што яна чакае ад яго? Іншага адказу, акрамя таго, які яна ведае і сама, не можа быць...
    За аблокамі душы
    За аблокамі душы
    — Без дакументаў Алег не перасячэ мяжу. Мы не можам узяць яго з сабой.
    Ніна здрыганулася ад гэтых слоў, як ад удару.
    — Марцін, гэта жорстка. Ты чуеш мяне, гэта жорстка!..
    Яна ўся дрыжэла. Ён разумеў яе. Калі людзі кахаюць адно аднаго, гэта прыносіць надзею, што ў свеце стане лепш. Шчасце дваіх — сонца жыцця.
    — Ён сядзе на аўтобус да Прагі, як звычайны пасажыр, і вернецца да вечара. Мы дачакаемся яго. Так, Марцін?
    Марцін уздыхнуў. Логіка змяняе закаханым, у іх усё ідзе ўверх нагамі. I Ніна, такая рацыянальная Ніна, зафантазіравалася.
    — Цяпер дзевяць раніцы. Праз паўгадзіны мы ўсе разам з’язджаем. Я давязу Алега да Нахада, а ты паедзеш са мной у Вроцлав. Калі ўсё ўладкуецца, Алег зможа вярнуцца ў Прагу, а потым прыехаць да нас.
    — Калі яго не знойдуць раней!..
    — Усё будзе залежаць ад яго самога. Гэта будзе вельмі цяжка, але шанц ёсць заўсёды.
    — He! Ты не кінеш яго! — яна паспрабавала крыкнуць, але ён схапіў яе галаву і заціснуў далонню рот.
    Раптам нечы кулак абрынуўся на яго. Марцін застагнаў, адпусціўшы Ніну, і ўбачыў перад сабой перакошаны ад напружання твар Алега.
    — Ну што вы як дзеці...— сказаў Марцін, акрыяўшы ад удару.— I ты,— звярнуўся ён да Алега,— ты не маеш рацыі, ты разява, а махаеш рукамі.
    — Я ўсё чуў! Які ж ты гад, Марцін!
    Марцін заплюшчыў вочы. Можа, ён сапраўды набрыдзь, дрэнь, і правы гэтыя людзі, і не толькі яны. Але чаму за твой клопат аб іх, за праўду, якую не змяніць, ён — дрэнны, яны — добрыя.
    — Можа, я і набрыдзь. Але калі Алекс прагаворыцца, увечары мы ўжо будзем у паліцыі. Усё вырашае час. Вам дваццаць хвілін, або я еду адзін.
    Ён апусціў галаву, што гудзела ад удару, на руль, каб не бачыць іх твараў і вачэй. Па аддаленых кроках зразумеў, што яны сышлі да Яна. Абмацаўшы левую частку галавы ля скроні,
    адзначыў, што будзе сіняк, трэба надзець кепку. Потым ён дастаў з аптэчкі аспірын і глынуў не раскусваючы. 3 дзяцінства ніколі не раскусваў таблетак, хоць Павел заўсёды ўпікаў яго за гэта. Зараз Павел памёр, але ён, Марцін, для яго, мусіць, так і застаўся нягоднікам. Несуцяшальная думка. Ён зірнуў на гадзіннік: да ад’езду засталося дзесяць хвілін.
    Цікава, чым жа ўсё гэта скончыцца?
    Ён заўважыў, што з шынка выйшаў Ян з валізкай і накіраваўся да сваёй машыны. Ён дзейнічае правільна: вязе «тавар» з вачэй далей. Потым ён нажывецца на каменьчыках. Такія, як Ян, жывуць доўга. Заўважыў машынальна, не з зайздрасці. Бо калі сапраўды, то ўсё, што цяпер займае яго думкі — ці будзе гэтая сустрэча з Наташай і Янкай? Гэта да пытання пра цуды на зямлі. Толькі калі ён зробіць усё правільна. Але ўжо цяпер справа пачынае ісці наперакасяк, і ён гэта адчувае. Ніна і Алег — хто б мог падумаць, што з-за іх усё коціцца да чарцей?.. Яму не хочацца ўяўляць, з якімі пачуццямі ён з’едзе без іх...
    I ён раптам зразумеў, што міжвольна час ад часу пазірае на дзверы рэстаранчыка. He, гэта не яны: клапатлівая Тарэзка панесла валізку ў машыну Яна, выйшаў нейкі фермер. Але... Вось, вось і яны. Ён адчуў: яму стала лягчэй. Яны разам давядуць гэтую справу да канца.
    — Паехалі,— сказала Ніна.
    Усю дарогу да маленькага прымежнага мястэчка маўчалі. На ўскраіне Марцін спыніў машыну, дастаў свае старыя правы, працягнуў Алегу:
    — Вазьмі, усё ж дакументы. Спачатку спыніся ў гатэлі, аформіся фермерам.
    Гэта ўсё, што ён мог зрабіць. Нават гэтага рабіць не трэба было, бо ўсё можа здарыцца. Але ён не мог не зрабіць гэтага дзеля Ніны.
    Алег і Ніна выйшлі з машыны, Алег адкрыў багажнік і забраў сваю сумку.
    Марцін сядзеў прама, не паварочваўся ў яго бок, адзін у машыне. У такіх сітуацыях лепш нічога не рабіць і нічога не казаць. Словы мёртвыя, і ты сядзіш, лічыш секунды, калі ўсё гэта скончыцца.
    Да акенца падышла Ніна.
    За аблокамі душы
    За аблокамі душы
    — Садзіся справа,— сказаў ён і адвярнуўся, каб не бачыць яе твару.
    Але яна працягвала моўчкі стаяць.
    — Што яшчэ? — раздражнёна спытаў ён і паглядзеў на яе.
    I тут яго ўразіў яе твар — спакойны і маркотны. Ён ніколі яшчэ не бачыў яе такой.
    — Бывай,— сказала яна.
    I тут ён зразумеў усё. Што ж, ён ні ў чым не мог вінаваціць яе. Кожны робіць так, як ведае, як адчувае яго сэрца. Заўсёды лепш нешта зрабіць, чым шкадаваць аб тым, што не зрабіў.
    — Бывай,— адказаў ён.— Мне шкада, што так выйшла.
    Ён націснуў на газ, і машына кранулася. 3 двух фігурак, што стаялі ля дарогі, адна, маленькая, махнула яму рукой. Гэта была Ніна. Можа, яна засталася яму сябрам? Ва ўсякім разе, яму вельмі б гэтага хацелася.
    I яшчэ, ужо пад’язджаючы да мяжы, ён успомніў нядаўнюю карціну Марыі, гэтыя сляды дваіх, якія разам сыходзяць па цяжкім пяску жыцця.
    А ён едзе ў Вроцлав. Едзе адзін. Такім чынам, ён страціў усіх, вялікую сцяну жыцця. Больш не будзе ў яго лёсе ні Тані, ні Алега, ні беднага нямога Сашы, ні маленькай Ніны. Усе яны знікалі з яго жыцця, адзін за адным, і вось не засталося нікога. Ён ведаў: такое здараецца, не ён першы, не ён апошні. Праўда, няўжо такая думка можа суцешыць?
    Ды хто ён такі, калі падумаць? Нягоднік. Можа, яны і маюць рацыю. Хоць, калі разабрацца, людзі наогул мала падобныя на адбіткі зорак. Людзі звычайныя, ты ведаеш гэта, але ведаеш і тое, што сярод іх ёсць вельмі патрэбныя табе. Ты адчуваеш гэта: яны — патрэбныя. Некаторыя — на час. Як ні балюча развітвацца, але ты ведаеш, што ўсё ж пражывеш без іх. Некаторыя патрэбныя табе назаўжды. Без іх жыццё чамусьці губляе сэнс.
    Смутак успамінаў раз’ядае сэрца, як іржа — жалеза. Вяртацца назад небяспечна — толькі ненадоўга, на крышачку, як даюць мікстуру дзецям. А потым — назад. Думаць аб тым, што цяпер, што ёсць, што таксама калісьці стане мінулым. Але пакуль яно для цябе — сучаснасць. I ён зноў і зноў пачаў «пракручваць» у галаве справу — кіно ў запаволеных кадрах.
    Непадобна, што яны маглі памыліцца. Чэслаў не падвёў: за тры месяцы ў банку ён паводзіў сябе выдатна. I ўчора, калі па сцэнары яму спатрэбілася дапамога, выканаў сваю ролю выдатна, бо дзеля Ніны ён быў гатовы на ўсё, на ўсё, каб яна засталася з ім. Далей: на «хуткай» яны пад’ехалі своечасова, да закрыцця банка, так менш людзей. Пакуль Алег і Ніна пад выглядам дактароў «лячылі» Чэслава, Марцін адкрыў сейф. Праўда, гэтая імгненная амнезія... I Алег, які ўжо сам запіхваў дарагія «каменьчыкі» ў валізку ... але яны паспелі! Усё і ўсе паспелі.
    Набліжаўся прапускны пункт. Марцін перадаў пашпарт для адзнакі. Чаргі не было, і ён праехаў хутка. I толькі, закідваючы дакументы ў «бардачок» машыны, ён раптам успомніў гэты жэст — у Алега. Перад аперацыяй з банкам на адной з вуліц іх спыняў патруль, і Алег паказаў дакументы. Куды ж яны падзеліся потым? Толькі адзін чалавек мог зрабіць гэта, толькі аднаму з іх гэта прынесла б вызначаныя жыццёвыя дывідэнды. Гэты чалавек быў Чэслаў...
    ...Вось і такім бывае каханне.
    Вось і такое яно на нешта спадзяецца.
    Вось і такім яго можна прымаць або не прымаць.
    Але яно ёсць, і нічога з гэтым нельга зрабіць, як нічога нельга зрабіць з тысячамі рэчаў, якія ёсць у гэтым жыцці і якія не выправіць і не змяніць.
    Але Чэслаў, такі ветлівы, нервовы і мяккі Чэслаў...
    I ён зрабіў гэта, і гэта нічога не змяніла ў яго жыцці, таму што нельга спыніць каханне, можна толькі нашкодзіць сабе. Спрачацца з відавочнасцю безвынікова, і дрэнна будзе таму, хто не разумее гэтага.
    ...Чэслаў быў патрэбен ім. Іншай кандыдатуры ў іх не было, з-за гэтага Марцін доўга не мог пачаць справу. I вось здарыўся цуд: з’явіўся гэты ветлівы артыст з чамусьці эканамічнай адукацыяй, на якой калісьці настаяў яго бацька.
    Ён прывязаўся да Ніны ў парку. Яна часта сыходзіла ў парк — шпацыраваць адна. Пра што яна думала — Марцін не ведаў, яна ніколі нічога не распавядала яму аб гэтым. У кожнага свая трагедыя. Але паволі, хочаш ты гэтага або не, даведаешся аб усіх, хто побач з табой. Таня неяк сказала, што ў Ніны ў Расіі загінуў у аварыі маленькі сын, а потым за сварку з дырыжорам
    За аблокамі душы
    За аблокамі душы
    з аркестра папрасілі сысці яе мужа, Алега. I яны вырашылі з’ехаць, пакінуць свой карабель жыцця, які разваліўся, і пабудаваць новы — у прыгожай краіне Эльдарада. Толькі Эльдарада не атрымалася. Праўда, чалавек паступова прывыкае да ўсяго, але і ад памяці не ўцячэш і не схаваешся. Яна — нібы твой цень, пераследуе цябе, асабліва ў ціхія вечары восені.
    I Ніна сыходзіла ў парк.
    Там яе заўважыў Чэслаў. Незразумела, што прыцягнула яго ў гэтай далікатнай маленькай жанчыне, але ён сапраўды ў яе закахаўся. Пры першай жа сустрэчы ён запрасіў яе ў рэстаран, але яна адмовілася. Ён не адставаў. Потым прасачыў яе шлях дадому, пазнаў, дзе яна жыве, і гэта стала небяспечным. У дадатак да ўсяго Алег прыстрашыў, што разбярэцца з ім. I тады Марціну прыйшла ідэя — выкарыстаць Чэслава.
    Ён знайшоў яго ў парку: мабыць, той чакаў Ніну і нерваваўся: паліў цыгарэту за цыгарэтай, і тонкія, нервовыя пальцы яго дрыжэлі, калі ён прыпальваў. Ды і сам ён быў увесь нейкі слабы, хваравіты, і толькі рост рабіў яго худое цела большменш прымальным для погляду. Ён нагадваў тычку на ветры, і было відавочна, што ў жыцці прыходзілася яму несалодка, але не ад фізічных, а хутчэй ад унутраных пакут, быццам нешта прыгнятала яго або не давала супакою, і ён пакутліва імкнуўся ўчапіцца за нешта новае для яго душы. Магчыма, гэтым для яго павінна была стаць Ніна, разважлівая, разумная Ніна.
    Марцін пастаяў некаторы час, назіраючы за Чэславам і разважаючы, як пачаць гутарку. Чым больш ён прыглядаўся да яго, тым прасцей бачыўся падыход.
    — Прывітанне,— сказаў ён.
    Чэслаў неяк хваравіта адхіснуўся, а потым спалохана спытаў: — Вы хто?
    — Я ад Ніны. Ніна патрапіла ў бяду,— і Марцін растлумачыў сітуацыю так, каб не асабліва раскрываць карты: гэты хлюпік з аднаразовых, таму далей ён не зможа быць ім карысным. I Марцін проста сказаў, што Чэслаў убачыць Ніну толькі тады, калі дапаможа ім.