Восень у Вільнюсе
Маргарыта Прохар
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 318с.
Мінск 2014
— Сачу за табой,— нявесела адказаў ён.
Але яна прыняла яго словы за чыстую манету.
— Відаць, лепшае, што ты можаш рабіць — гэта ўсё ж сядзець дома.
За аблокамі душы
За аблокамі душы
— Таня, супакойся. Цяпер не час сварыцца. Мяне прыслала Ніна. У нас бяда: паранілі Сашу. Толькі ты хоць трохі разумееш у медыцыне, толькі ты можаш яму дапамагчы.
— Божа, што з ім? — яна міжволі сціснула рукі, так што было чуваць, як хруснулі пальцы.
— Яго стукнулі нажом у грудзі, цячэ кроў. Нам трэба паспяшацца.
— Добра. Толькі здыму гэты маскарад,— і яна прынялася ліхаманкава зрываць з сябе блакітны парык, акуляры, жоўтыя пальчаткі, запіхваючы ўсё ў сумку.
— Я гатова. Пайшлі.
— Пачакай,— Марцін дастаў насоўку, правёў па яе вуснах, і нарэшце знікла гэтая клоўнская памада, а разам з усімі атрыбутамі — і гэтая незнаёмая яму Таня, якая так непрыемна ўразіла яго сёння ўвечары.
Яны хуткім крокам накіраваліся прэч ад гэтай вясёлай вуліцы. Прайшоўшы паўквартала, пачулі паліцэйскія свісткі.
— Бяжым! — спалохана крыкнула яму Таня і пацягнула за руку — наперад.
Але нешта раптам інстыктыўна спрацавала ў ім, і ён сказаў:
— He. У мяне ўжо ёсць дакументы. Мы проста гуляем. He мітусіся.
— Ты не разумееш, што ўсё гэта значыць! Збяжым! Яны шукаюць мяне! — зараз яна крычала яму прама ў твар, і ў голасе яе гучаў панічны страх, як гэтыя свісткі, якія падарвалі ноч.
Марцін першым убачыў паліцыянта, які раптам з’явіўся з цемры каля суседняга дома, і, моцна прыцягнуў Таню да сябе, заціскаючы рот сваімі вуснамі. Але ад паліцыянта адкараскацца было цяжка, ён усё ж падышоў да іх.
— Дакументы.
Марцін выняў з кішэні пашпарт, дадзены яму сёння Нінай.
Паліцыянт прагледзеў яго і вярнуў, потым звярнуўся да Тані. I тут Марцін з жахам падумаў, што будзе, калі Таня адкрые сумку ў пошуках пашпарта. Там жа ўсе гэтыя рэчы!..
Ён захіліў Таню ад паліцыянта, але па-ранейшаму не адпускаў яе рукі, каб яна, чаго добрага, не памкнулася збегчы. Паказваючы на яе, ён з п’янаватай насмешкай растлумачыў:
— Забаўляемся.
У іншы час той не прапусціў бы гэты факт парушэння, але зараз яму была патрэбна жанчына ў блакітным парыку.
Ужо сыходзячы, яны пачулі, як ён тлумачыў па рацыі, што ў сваім раёне ён нікога падобнага не сустрэў.
Толькі падыходзячы да дома Марцін і Таня нарэшце змаглі супакоіцца. Таня спынілася паправіць туфель. Ён маўчаў. Так яму было лягчэй. Яму, але не ёй.
— Навошта ты так сказаў?
Ён насупіўся.
— У мяне не было выйсця. Ён абавязкова прывязаўся б да цябе.
Яна нічога не адказала, але ён адчуў, што ёй балюча...
— Я дурань. Усё здарылася вельмі хутка. Але я так не думаю,— ён імкнуўся, каб яго голас прагучаў мякчэй: яна так шмат зрабіла для яго. Звяры і тыя здольныя на падзяку. А што зрабіў ён? Зрэшты, жыццё заўсёды было жорсткім, і з чаго б гэта зараз яму змяняцца?
— Добра, пайшлі. Добра, што ўсё хоць так скончылася,— і Таня накіравалася да дома, дзе іх чакаў бедны нямы Саша...
...Тады час ішоў таксама павольна, пакуль Таня не сказала ім, што рана цяжкая, але ён выжыве, усё абыйдзецца.
Хто ж зараз скажа яму, што ўсё абыйдзецца?..
Ён ізноў прыехаў у чужы горад, а чужыя гарады гавораць на чужой для цябе мове, як і тыя людзі, што ў іх жывуць. Таксама асаблівасць геаграфіі. Ты можаш доўга пражыць у чужым горадзе, спазнаць яго вуліцы, але ты ўсё роўна заблудзішся, заблытаешся. Заблытаешся ў сабе самім сярод людзей, цэглы і бетону.
Вось і цяпер ён павольна і правільна едзе, згодна паказальнікам. Хутка ён прыедзе ў чужую гасцініцу Вроцлава, зойдзе ў цёплы і камфортны нумар і, калі нічога не здарыцца, будзе ляжаць у зручнай і цёплай пасцелі, будзе спачатку пакутліва спрабаваць заснуць, потым страціць надзею гэта зрабіць, уключыць святло, возьме цыгарэты і будзе гэтак жа павольна чакаць раніцы.
Чаканне — самае супярэчлівае пачуццё.
Мы ўсё жыццё чакаем чагосьці, хоць цвёрда ведаем, што жыццё — гэта рух і нішто проста так не з’яўляецца ў ёй ніадкуль.
Мы працягваем чакаць, нават разумеючы, што чакаць нам няма чаго.
За аблокамі душы
За аблокамі душы
/ што мы атрымліваем у выніку? У выніку наша жыццё заканчваецца, калі заканчваецца чаканне.
I калі ты пераступіў мяжу маладосці і нічога не прызапасіў у душы для будучыні, ты пачнеш баяцца шукаць новае, вось тады ты і пачынаеш жыць чаканнем.
Паказалася гасцініца, і Марцін прытармазіў. Ужо позна, і людзей не было відаць. I толькі адна фігурка маячыла ля дзвярэй, і не трэба было мець сямі пядзяў, каб здагадацца: гэта Чэслаў. Ён пабег Марціну насустрач, а той стаяў і чакаў яго ля машыны. Чэслаў з кожным метрам бег усё павольней, усё павольней, таму што з машыны ніхто не выходзіў. Ніны не было, і гэтая горкая праўда пачынала паступова даходзіць да свядомасці Чэслава, і ён бег усё павольней, павольней, а потым стомлена перайшоў на крок. Нарэшце ён падышоў да Марціна ўшчыльную:
— Дзе Ніна?
— Далёка,— адказаў Марцін.— Ты сам паспрыяў гэтаму.
— Я?! — Чэслаў сарваўся на крык.— Гэта ты мяне абдурыў! Ты! А зараз спакойненька стаіш, быццам я нічога не ведаю. А я ўсё ведаю!
— А ты выпадкова не ведаеш, дзе дакументы Алега, ты, нягоднік!
— Але я...
— Ты ўсё вылічыў, як старанны бухгалтарскі пацук, але забыўся адну акалічнасць, якая руйнуе любыя разлікі,— каханне. Тут такая справа: або яно ёсць, або яго няма. Зэро. Табе выпала зэро, Чэслаў. Ты прайграў.
— He, яшчэ не ўсё скончана. Ты паедзеш са мной і пакажаш, дзе яны засталіся, інакш...— тут ён дастаў з кішэні пісталет.
Марцін толькі ўсміхнуўся: яшчэ не такія яму пагражалі, толькі смерць у той момант палявала чамусьці за імі самімі. Галоўнае — быць спакойным, не выдаць сябе. I ён адказаў, не губляючы стрыманасці:
— Я нічым табе не дапамагу, Чэслаў. Я не ведаю, куды яны вырашылі паехаць. Я падумаў, што лішняя інфармацыя мне толькі пашкодзіць. I я меў рацыю. Ты дарма чакаў мяне.
— He веру! Hi аднаму твайму слову не веру! Я з самога пачатку не верыў табе, і зараз не веру! — ён нечакана сха-
піў Марціна за каўнер паліто і сціснуў. Мабыць, у гневе сілы падвоіліся, і Марцін захрыпеў, хапаючы ротам паветра і спрабуючы рукамі адарваць ад сябе Чэслава. Але той чамусьці раптам адпусціў яго сам. Марцін, нарэшце перавёўшы погляд з нябёсаў на зямлю (не вельмі зручна глядзець яшчэ кудысьці, калі цябе душаць), убачыў, што Чэслаў ... плача, закрыўшы твар рукамі, па-дзіцячаму ўсхліпвае.
Пісталет валяўся побач, Марцін падняў яго і паклаў у сваю кішэню, але Чэслаў, відаць, гэтага нават не заўважыў.
Марцін азірнуўся. Вакол было па-ранейшаму бязлюдна. Добра, што ён не адыходзіў ад машыны: яна закрывала іх ад нечаканых прахожых, і ніхто не бачыў гэтай дзіцячай гульні з пісталетам.
Зараз, калі Чэслаў зламаўся і плакаў, Марцін мог быць упэўненым, што ўсё для яго не так ужо дрэнна скончылася. Ён аддасць дакументы Алега, зараз яны яму не патрэбныя. Чэслаў — не той чалавек, які вядзе моцны паядынак да канца. I Марціну не было яго шкада. Але ён не адчуваў да яго і нянавісці, злосці. Чэслаў быў і застаўся для яго чужым, аднаразовым, на адну гульню. Як і гэты чужы горад, у які ён сёння прыехаў і калісьці з’едзе і, можа, больш ніколі не ўспомніць.
Калі ўсхліпы сталі цішэй, Марцін спытаў:
— Ты дзе спыніўся?
Чэслаў нешта прамыкаў у адказ і кіўнуў галавой на гасцініцу.
— Тады пайшлі, няма чаго раўці на ўвесь Вроцлав,— і Марцін крануў яго за руку.
Па дарозе ён даў яму насоўку — выцерці твар, прывесці сябе ў парадак, але, здавалася, Чэслаў робіць усё, нібы аўтамат. Гэта насцярожыла Марціна: трэба за ім прыгледзець. Гэтыя два тыдні, пакуль Марцін будзе ва Вроцлаве, Чэслаў не павінен чаго-небудзь выкінуць, а потым няхай робіць з сабой што хоча: вольнаму воля, выратаванаму — выратавальны круг на памяць, як казала Таня.
I Марцін вырашыў замовіць сабе суседні з Чэславам нумар. Кліентаў у гасцініцы было мала (не сезон), і Марціну пашанцавала.
Яны разам падняліся на чацвёрты паверх. Ішлі моўчкі, Чэслаў апусціў галаву, гледзячы сабе пад ногі, як самнамбула
За АБЛОКАМІ душы
За аблокамі душы
і, падобна, не заўважаў нічога, акрамя чырвонай калідорнай дарожкі. А Марцін бачыў усё, і тое, што ён бачыў, яго здзівіла: насустрач ім ішла яшчэ адна самнамбула, толькі ў жаночым абліччы — высокая худая дзяўчынка ў недарэчным жоўтазялёным спартыўным касцюме. Але дзівіла не гэтулькі адзежа, колькі вочы: яны ў яе былі вялікія і, здавалася, глядзелі не на свет, а кудысьці ў адно ім вядомую глыбіню. I гэтая глыбіня палохала сваёй бяздоннасцю.
— Хто яна? — шэптам спытаў Марцін.
Чэслаў падняў вочы.
— Марта! — раптам крыкнуў ён.— Як ты выбралася з нумара?
Дзяўчынка не адказала, але спынілася.
— Чэслаў, хто гэта? — ізноў спытаў Марцін, здзіўлены такім нечаканым паваротам падзей.
— Гэта мая дачка.
Твар яго стаў нейкім хваравіта-шэрым, як тады, пры першай сустрэчы Марціна з ім у парку, калі ён не бачыў, што за ім назіраюць. Зараз ён пачаў важдацца ў кішэнях, нарэшце знайшоў ключ і пайшоў адчыняць пакой. Ён адчыніў дзверы і паклікаў:
— Марта, хадзем.
Але яна працягвала стаяць і глядзець некуды ўдалячынь, нібы чакала яшчэ кагосьці.
— Ну пойдзем жа, Марта,— угаворваў Чэслаў.— Пойдзем, чуеш?
Нарэшце яна перавяла на яго погляд, а потым вельмі ціха спытала:
— А дзе мама? Ты ж сказаў, што сёння прывядзеш маму. Чаму ж яе няма?
Марціну здалося, што Чэслаў сагнуўся, сціснуўся неяк ад гэтых яе слоў.
— Мама... Мама захварэла і не зможа да нас прыехаць.
— Ізноў? — маркотна спытала дзяўчынка.
— У наступны раз, Марта, у наступны раз. Але, толькі калі ты будзеш слухаць тату. А зараз пойдзем, пойдзем са мной.
Дзяўчынка ўздыхнула і паслухмяна накіравалася да пакоя. Чэслаў прапусціў яе наперад і зачыніў дзверы.
А Марцін раптам адчуў, што сёння ён сапраўды не зможа заснуць.
...He ўсё так проста ў гэтым жыцці.
Таня мела рацыю, калі казала: не спяшайся нікога асуджаць, не спяшайся нікога ўздымаць.
Скульптурныя ідалы разбіваюцца аб зямлю, а на брудзе расце рыс.
Дабро і зло змяшаліся ў адным куфлі, і кожны вып’е яго рана або позна — і зразумее, што
...ідалы разбіваюцца аб зямлю, а на брудзе расце рыс.
I лепш прамаўчаць, чым потым злізваць свае пляўкі з самога сябе,
таму што бумеранг заўсёды вяртаецца, і гэта ні ад каго не залежыць.