Восень у Вільнюсе
Маргарыта Прохар
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 318с.
Мінск 2014
Машына, лёгка падаўшыся на павароце, вывела яго на шырокую вуліцу Брно. Замігацелі крамкі, аўтастаянкі, кавярні, а калі ён павярнуў у завулак і, папятляўшы згодна з паказальнікамі, выехаў на ўскраіну Брно, зразумеў: трэба сабрацца, таму што хутка ён будзе ў Яна, і яго чакае нялёгкая, калі не сказаць жорсткая, гутарка. Таму што жыццё прызвычаіла яго даводзіць любую справу да канца...
Ян трымаў невялікі шынок для аматараў добрага чэшскага піва і добрай чэшскай свініны. У будні выручка была невялікай, затое вечарамі ў выходныя сюды сцякаліся аматары багатых фуршэтаў на прыродзе. Недалёка быў лес, і Ян расчысціў лужкі, паставіў столікі, і бізнес яго расквітнеў. Да яго з’язджаліся гулякі не толькі з Брно і найблізкіх мястэчкаў і фальваркаў, але і ў Празе ведалі пра яго шынок і весялосць па выходных. Мала хто ведаў, а хто ведаў, таго Ян прасіў забыцца,— аб тым, што раней ён займаўся зусім іншай справай — скупкай каштоўных «цацак», з якімі да яго і прыехалі ўчора Алег і маленькая Ніна. Марцін прасіў іх пакуль ні пра што не казаць, таму што ведаў, што Яна не так проста ўгаварыць пачаць усё спачатку. Прайшло два гады, як ён адышоў ад спраў, і Марцін выдатна разумеў, што той адчувае — звычайнае шчасце, што табе пашанцавала: ты нажыў прыстойныя грошы і не засвяціўся. Калі ў чалавека ўсё так, як яму трэба, ён нічога больш не жадае, нібы карова, гатовая дняваць і начаваць на блаславёнай травяністай пашы. I ў кожнага яна свая, паша жыцця, а ў каго няма — той імкнецца да яе і марыць. Самае небяспечнае ў гэтай справе — задумацца пра жыццё, пра сутнасць рэчаў, пра ненадзейнасць схованкі, пра бескарыснасць дзён і не падараваную нікому вечнасць.
Гэта было апошняе, пра што падумаў Марцін, выходзячы з машыны і ўважліва ўзіраючыся ў задаволены і румяна-круг-
лявы твар Яна, па-ранейшаму рослага, дужага, толькі крыху патаўсцелага ад сядзячага жыцця.
— He бярэ цябе час,— пахітаў галавой Марцін.— Малайчына.
Той задаволена ўсміхнуўся і кіўнуў на дзверы шынка, упрыгожаныя пампезнай шыльдай «У Яна».
— Праходзь.
Марцін, злёгку нахіліўшыся, увайшоў у цёплую залу. Тут усё было з дрэва — сталы, лаўкі, разьбяныя табурэты, стойка, бар, нават сцены ўпрыгожаны разьбярствам. Над барам — карціна Марыі «На ўзлеску». Калісьці Марцін угаварыў Яна купіць яе. Ён заўсёды імкнуўся дапамагаць Марыі.
3 раніцы наведвальнікаў не было, але Ян, відаць, асцярожнічаў: усё роўна не спыніўся ў зале, а хутка правёў Марціна ў сваю маленькую каморку. Там іх чакалі Алег і Ніна. У іх вачах ясна чыталася хваляванне і напружанне, але Марцін зрабіў выгляд, што не звярнуў на гэта ўвагі. Цяпер усё ў гэтай справе залежала ад яго, і ён разумеў гэта, таму спакойна прысеў no634, нібы яшчэ адзін заезджы лайдак-госць.
Паўнаватая і яркая афіцыянтка прынесла кнедлікі і свініну.
— Тарэзка, піва — фірмовага,— закамандаваў Ян, і па адмысловай усмешцы, што задаволена асвяціла яго твар, Марціну стала зразумела: Ян уладкаваўся ў сваім шынку зусім не з камфортам халасцяка.
Усе прыняліся моўчкі есці. Каб развеяць напружанае маўчанне, Марцін спытаў:
— Ну што, стары, працвітаеш? Скажы праўду.
Ян ізноў самазадаволена ўсміхнуўся.
— Нарэшце збылася мая мара: цішыня, спакой, грошы. Што яшчэ трэба?
Марцін так і меркаваў. Так, яму цяжка будзе пераканаць Яна ўзяцца за старое, але ён быў упэўнены, што зробіць гэта.
— Што там у Алекса?
— Звычайны шмон. He своечасова, вядома. Але так — праверка,— растлумачыў Алег.
Марцін зморшчыўся.
— Яму ўсё мала?
Ян спахмурнеў.
— Алег не ведае, але я ведаю: у яго ўзялі наркотыкі.
За аблокамі душы
За аблокамі душы
Гэтага Марцін не чакаў. Значыць, Алекса можна выкрасліць са справы.
— Як гэта было, вы не засвяціліся? — спытаў ён у Алега.
— Мы толькі пад’ехалі і ўбачылі паліцэйскіх. Я пазваніў табе, і мы адправіліся сюды. Перад домам нават не спыняліся.
Марцін уважліва паглядзеў на Ніну. Яна заўсёды разумела яго, і цяпер пад яго поглядам хутка паднялася і кранула за плячо Алега.
— Пойдзем, нам трэба адпачыць. Цэлую ноч на нервах.
Яны сышлі, так было трэба, таму што пры гэтай гутарцы з Янам Марціну не патрэбныя сведкі.
Калі Алег і Ніна сышлі, Ян занепакоіўся:
— Яны сёння не з’язджаюць?
Марцін запаліў і, зрабіўшы паўзу, адказаў з націскам:
— Усё залежыць ад цябе, Ян.
— Што ты хочаш сказаць?
Марцін не спяшаўся, абдумваючы кожнае слова.
— Як пажывае твая дачка, Ян? Наколькі я ведаю, яна ўсё яшчэ ў цёткі.
Ян нервова выхапіў з пачка цыгарэту.
— Ты ж кінуў паліць, або я не маю рацыю? Хоць табе прыйдзецца ўспомніць не толькі гэта з твайго мінулага, і ёй даведацца аб ім.
Ян моўчкі паліў, і ў вачах яго застыгла калючая злосць. Марцін чакаў. Нарэшце Ян спытаў:
— Што ты задумаў?
— Гэта іншая гутарка. Mae людзі прыехалі сюды не лячыцца на водах і ўплятаць свініну. Яны прыехалі не з пустымі рукамі. Каменьчыкі. Гэта табе знаёма.
— Я даўно не займаюся скупкай, і ты гэта ведаеш! — Ян пляснуў кулаком па стале.
— Спакойна. Так, я ведаю. Мы разлічвалі на Алекса, але Алекс пагарэў. У мяне няма выхаду, Ян.
— Ты не зможаш мяне прымусіць! Я не хачу зноў гэтага кашмару — сядзець азадкам на вуглях!
— Памыляешся, я гуляю напэўна. Гэта мая апошняя справа. Ты зразумеў? Думаю, ты ведаеш, што такое апошняя справа.
Ян з грукатам адсунуў крэсла і рвануўся праз стол да Марціна, чуваць было яго ашалелае дыханне.
— Ты не зробіш гэта, ты нічога не скажаш! Я ж ведаю цябе, Марцін. У цябе не хопіць духу, ты не такі!
Марцін усміхнуўся:
— Ты маеш рацыю, Ян. Я, мабыць, сапраўды не змагу яе пакрыўдзіць. Але, магчыма, у мяне разгуляецца жоўць або будзе дрэнны настрой і я вырашу, што ты яе проста больш ніколі не ўбачыш.
Ян без сіл апусціўся на свой прыгожы разьбяны зэдлічак і, нібы дарэшты спустошаны баксёр, паспрабаваў адказаць апошнім — самым слабым — ударам:
— У мяне няма такіх грошай, каб заплаціць табе за камяні.
— He хлусі, Ян. Так, ты адышоў ад спраў, але не ад грошай. Алекс захоўвае іх у цябе, нібы ў банку.
— Які ж ты гад, Марцін! — сказаў ён і меў, па сутнасці, рацыю.
Але нікому не бывае прыемна пачуць абразу як адзіную праўду пра сябе. I Марцін хацеў цяпер толькі аднаго: хутчэй скончыць гэтую гутарку.
— Каменьчыкі ў Ніны.
— Ты давяраеш іх жанчыне?
— He хвалюйся, Ян, яна не менш за цябе разбіраецца ў дыяментах. I будзь асцярожны. Мы не любім жартаваць.
3 гэтымі словамі Марцін выйшаў з каморкі, прайшоў залу міма ўстрывожанай Тарэзкі, якая, вядома ж, падслухоўвала, і зноў апынуўся каля сваёй машыны.
Ён праслізнуў на сядзенне, апусціў галаву на руль і заплюшчыў вочы...
...Божа, як ён стаміўся!..
Стаміўся ісці, чапляцца, дужацца, паказваць зубы.
Жыццё ляціць па прамой, і ты разам з ім — гадзіна, дзень, год, і з жахам усведамляеш, што павароту не будзе, і табе вечна ляцець па гэтай праклятай дарозе, пакуль не скончыцца бензін і ты не ператворышся ў пыл.
Але быў, быў жа час!..
Ён мог яшчэ спыніцца. Ці не мог?..
...Тады, у гэтым пакойчыку ў Тані.
— Што ты ўмееш рабіць? — спытала яна праз дзень, калі ён ачуняў ад снатворнага.
У яго не было нават сіл пратэставаць супраць іх і лёсу.
За аблокамі душы
За аблокамі душы
— Фатаграфаваць. Я фатограф. Стрынгер. Той, хто робіць «гарачыя» здымкі.
— 3-за гэтага цябе выперлі з радзімы?
— Можна сказаць, так. Гэта нешта змяняе?
— He злуй. Тут і без цябе ёсць каму злавацца,— адказала яна.— Як твая рука?
Ён злёгку прыпадняў левую. Болю не было, але ўсё цела заставалася слабым, нібы падушка, набітая пёрамі па самую патыліцу. I ты ў велізарнай лужыне па самую патыліцу, таму што ты ўсё памятаеш, і цябе, мужчыну, шкадуе жанчына. Ён заўсёды крыўдзіўся, калі яго шкадавалі. Мусіць, таму, што не прыйшоў час зразумець: жаль жанчыны — часта пачатак кахання.
Ён паглядзеў Тані ў вочы — вялікія, шэра-блакітныя. Такія вочы больш адчуваюць, чым бачаць.
— Скажы, навошта ты мяне шкадуеш? He варта. Я прыношу людзям адны непрыемнасці.
— Усе калі-небудзь прыносяць непрыемнасці. Нельга ўсё жыццё чэрпаць з бочкі адзін мёд. I мульцікі заканчваюцца ў дзяцінстве.
— А ты разумная,— заўважыў ён.
— Разумная гаварыць. He ўсім разумным балбатунам шанцуе ў справе.
Сапраўды так!.. Адчай з новай сілай авалодаў ім.
— Прыстрэлілі б мяне, ці што?.. Дарэчы, чаму не прыстрэлілі? Або я сам — магу.
Ён памацаў правай рукой пад падушкай. Ну вядома, пісталета там не было.
— Гэта ты забрала? — спытаў ён.
— Ніна,— проста адказала яна.— Вось Ніна — сапраўды разумная. Толькі...
— Што?
— Нічога. Адпачывай.
— I колькі мне тут яшчэ валяцца? — спытаў ён з іроніяй.— Ці тут курорт для бамжоў?
— Супакойся і паеш.
— Я не буду есці гэтую атруту! — крыкнуў ён.
— Дарма. Тады ўсе мае старанні дарэмныя.
— Таня!..— выгукнуў голас з-за дзвярэй.
— Іду! — і яна павярнулася сыходзіць.
— Пачакай,— раптам папрасіў ён.— Дай руку.
Яна спынілася і даверліва працягнула яму далонь. I ён, наблізіўшы яе да сваіх вуснаў, пацалаваў.
Потым ён убачыў яе вочы. Яны раптам сталі вільготнымі, гэтыя вялікія шэра-блакітныя вочы незразумелай яму жанчыны.
— Паеш,— прашаптала яна ціха.— Так трэба. Гэта ненадоўга.
— Так, я ўсё зразумеў. Хай будзе так. Хай у вас будзе менш праблем.
I так прайшоў тыдзень — паміж ноччу і днём, памяццю і снамі...
...Хтосьці настойліва стукаў у шкло машыны, і Марцін ачнуўся ад гэтага груку і ўбачыў маленькую Ніну. Яе твар выглядаў устрывожаным.
— Нешта не так з Янам? — спытаў ён, паднімаючы шкло.
— He,— і, адказаўшы, яна замоўкла, але напружанне не сыходзіла з яе твару.
Марцін ведаў, што прыспешваць Ніну нельга. Калі яна маўчыць — значыць, шукае словы. Значыць, здарылася нешта сапраўды непрыемнае.
«Божа мой, як жа я стаміўся. Як жа мы ўсе стаміліся»,— зноў падумаў ён, паглядаючы на гэты маленькі, засяроджаны ў нежаночых праблемах твар.
— Алег,— нарэшце прагаварыла яна.— Алег забыўся або згубіў дзесьці дакументы. Мы перарылі ўсе сумкі: іх няма. Ён хоча вярнуцца ў Прагу, праверыць дома,— і яна паглядзела на яго так, быццам ён, так, толькі ён мог усё выправіць.
Такім чынам, Ніна пачала здаваць. Усе яны пачалі здаваць. Усе занадта стаміліся ад такога жыцця. Гэта падобна на млоснасць, калі цябе кормяць толькі печывам або толькі каўбасой. I цябе ванітуе, ты болыл не можаш. Ты здаеш.