Восень у Вільнюсе
Маргарыта Прохар
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 318с.
Мінск 2014
I таму лепш прамаўчы, не кажы, што гэтага з табой ніколі не здарыцца.
I таму лепш прамаўчы, калі не можаш суцешыць таго, хто плача за сцяной.
Памятай, што дабро / зло — заўсёды ў адным куфлі...
Ён раптам адчуў, што хтосьці паклаў яму на плячо руку. Яна была лёгкай і слабой. Марцін абярнуўся. Ля яго стаяла Марта, і па шчацэ яе павольна расплывалася сляза.
— Марта? Як тут аказалася?
Яна кіўнула на дзверы. Так, ён усё ж забыўся замкнуць дзверы за служкай.
— Чаму ты плачаш? Што здарылася?
Яна зірнула на яго, і ў яе вялікіх вачах было маленне.
— Тата... Трэба ісці да таты. Ён зачыніў дзверы і не выходзіць.
Падобна, усе пачынаюць вар’яцець. Марцін схапіў дзяўчынку за руку (не хапала яшчэ, каб яна кудысьці ўцякла) і выскачыў з нумара.
— Дзе ён?
Марта паказала на дзверы ваннай. Марцін прыслухаўся: нейкі грукат ля батарэі, вады не чуваць.
Марцін не стаў стукаць: не было часу на сантыменты. Ён сабраўся, глыбока ўдыхнуў і з размаху наваліўся плячом на дзверы. Замок вылецеў гэтак жа хутка, як і ставіўся кімсьці на дарэмшчыну.
За аблокамі душы
За аблокамі душы
Марцін убачыў Чэслава. Ён паўляжаў, сагнуўшыся, ля батарэі з абрыўкам вяроўкі. Марта прыйшла своечасова, а калі ў цябе некалькі секунд для таго, каб памерці, звычайна нічога не атрымліваецца.
— Вылазь сам,— закамандаваў Марцін.— He ганьбіся перад дачкой.
Чэслаў паслухмяна падняўся і выйшаў з ваннай. Калі яны праходзілі ў пакой, Марцін зло прашыпеў яму ў патыліцу:
— Дурань! Ты пра дзяўчынку падумаў?
— Я стаміўся, я не магу так болыл!
— А хто каго пытае? Самы няшчасны на зямлі знайшоўся? Доўга шукалі, мусіць. Гэта — справа няхітрая, а ты вазьмі пражыві, слабо? Эх ты, нікчэмнасць!
— Ды не быў я такім,— ціха вымавіў Чэслаў.— Пакуль Эльза была жывая... I Марта была іншай.
...Усе мы калісьці былі іншымі.
А час бяжыць, не спыняецца, знішчае запасы нашых сіл, выпівае вінаградны, хмельны напой маладосці.
/ мы ўжо не можам тое, што калісьці маглі.
/ мы не паспяваем тое, што паспявалі.
I мы баімся саміх сябе, таму што мы ўжо не тыя, што былі.
Таму што бяжыць час...
Што ж нам рабіць? Жыць. Жыць такімі, якія мы ёсць: зраненымі лёсам, задаволенымі, сытымі / галоднымі — жыць.
— Пайшлі,— сказаў Марцін і павёў іх да сябе.
Увайшоўшы ў нумар, патэлефанаваў і замовіў служцы прынесці цукеркі і садавіну.
— Частуйся,— сказаў ён, прапаноўваючы ласункі Марце.
— He хачу,— ціха вымавіла яна.
Ён не стаў угаворваць, проста пакінуў пачастунак побач з ёй на канапцы.
— А табе не шкада Ніну?
Чэслаў не адказаў, толькі хваравіта заварушыў вуснамі.
— Шкада...
— I мне шкада. Тады навошта ты гэта зрабіў?
— Я вельмі, вельмі хацеў бы бачыць яе побач з сабой...
Дзіця. Дарослае дзіця. Як дзеці жадаюць цацку на Новы год, так і ён чакаў Ніну.
— Я кахаю яе,— здушаным голасам дадаў Чэслаў.
...Каханне... Каханне — адлюстраванне на вадзе. Глядзіш, глядзіш, набліжаешся да яго, а паспрабуеш дакрануцца, злавіць рукой, забраць да сабе — і няма нічога. Каханне...
— Вернеш мне дакументы Алега,— сказаў Марцін.— Інакш Ніне будзе яшчэ горш, чым ёсць. Будзь жа мужчынам, трымай удар!
Чэслаў нарэшце такі падняў вочы на Марціна і ўпершыню паглядзеў болыл упэўнена.
— Добра, я ўсё вярну. А зараз пакінь мяне.
— Ты ўпэўнены?
Зрэшты, калісьці трэба яго будзе адпускаць, не дзяжурыць жа над ім суткамі, як квактуха ў куратніку. Марцін падышоў да Марты, узяў яе за руку.
— Падыдзі да бацькі.
Яна паслухалася.
— Зараз ты, Чэслаў,— закамандаваў Марцін, і абое наблізіліся адно да аднаго.— Пакляніся, што не пакінеш яе.
Чэслаў паглядзеў на Марту, узяў яе за руку.
— Прабач мяне, мая бедная дзяўчынка. Прабач мяне,— прашаптаў ён.— Усё ў нас будзе добра. Я абяцаю табе.
Марцін паглядзеў на Марту. На імгненне яму здалося, што ў вачах яе нешта змянілася, прамільгнуў асэнсаваны выраз, але потым знік.
Марцін дайшоў да дзвярэй іх нумара і, каб не заўважыла Марта, паклаў пачак грошай у кішэнь Чэславу.
— Ты што?! He трэба мне твае брудныя...
Марцін пхнуў яго ў спіну.
— Гэта не табе, дурань. Табе я не даў бы нічога за тое, што ты нарабіў. Гэта — ёй,— і ён кіўнуў у бок Марты.
Калі зачыніліся дзверы іх нумара, Марцін не спяшаўся сыходзіць да сябе. Пабадзяўся па калідоры, пасядзеў на гасцінічнай канапцы, потым падышоў да акна.
За вокнамі не было цёмна: свяцілі ліхтары, і ў іх дзівосным ружовым святле Марцін адрозніў незлічоныя кропкі. Няўжо снег? Першы снег сёлета. Ранні, вельмі ранні. I дзіўна бачыць яго, нібы дождж у вясёлцы,— у водблісках штучнага ружовага святла. I Марцін нечакана востра адчуў, як жа ён хацеў бы ўбачыць снег на радзіме... Ён разумеў, што там такі ж снег, як тут, але пачуцці перакрывалі розум і таму здавалася, што дома
За аблокамі душы
За аблокамі душы
снег павінен быць іншым, непадобным на гэты, асаблівым, але якім — ён не ведаў. Мусіць, у ім гаварыў сум.
Марцін расчыніў акно, і ў твар яму павеяла холадам і пахам снегу. Некалькі сняжынак, занесеных нязграбным ветрам, кальнулі яго ў шчокі, яшчэ трохі загаслі на кончыку цыгарэты. У гэтым асвяжальна-халодным водары зімы дзесьці блукае новае жыццё. Так ён заўсёды думаў, калі прыходзіла новая пара года. Тады, ён заўважыў, цябе нешта падштурхоўвае, бадзёрыць, і ты нібы прачынаешся, раптам здзіўлена спыняешся адзін пасярод свету, разгублены ўладар звыклага жыцця, і пакутліва пытаеш сябе: а што ж адбылося, што ж так непакоіць мяне? Аглядаешся па баках — нічога і нікога. I толькі пачуцці нервова пастукваюць у сэрца: змянілася, зменіцца, адбудзецца!.. Ідуць дні, і ты чакаеш змен, а нічога не адбываецца, і паволі забываецца гэты пачатак маленькага ўзрушэння ў табе самім, знікаючы ў віры звыклага, штодзённага, і становіцца трохі смешна, і рэвалюцыя, паднятая першым апалым лістком або першай сняжынкай, сыходзіць далёка, у глыб сэрца, нібы прывітанне з дзяцінства ад сляпога ката Базіліа.
Але пакуль імгненне ёсць — няхай яно пажыве, далікатнае і крохкае, быццам танец балярыны на тваёй далоні.
Так ён думаў і глядзеў на снег, які сыпаўся і сыпаўся, не перастаючы, выконваючы выразную каманду зімы: захапіць, апрануць у белую адзежу гэты чужы Марціну горад.
Задумаўшыся, ён здрыгануўся, калі адчуў на сваім плячы нечую руку. Гэта быў Чэслаў.
— Я прынёс дакументы Алега,— і ён працягнуў пашпарт і яшчэ нейкія паперы.
Марцін ведаў, што ён прыйдзе, таму не сыходзіў у свой нумар. Такім чынам, ён хоць бы гэтым разам не памыліўся.
— Ты правільна зрабіў. Ніна будзе рада,— проста сказаў ён.
Чэслаў схамянуўся.
— Ты ўбачыш яе?
— Так. Калі мне ўдасца прыдумаць, як выбрацца адгэтуль.
— Я дапамагу! — Чэслаў ажывіўся, і яго бязрадасныя, счырванелыя ад слёз вочы раптам ажылі.
Марцін разумеў, што гэта на час выбавіла б Чэслава ад самотных хваравітых роздумаў у чатырох сценах гасцінічнага нумара, але з-за дзяўчынкі ён не мог рызыкаваць.
— Гэта мая справа, Чэслаў, і ты нікуды не варты як памагаты ў такіх пытаннях. Маліся, каб Алег і Ніна не надумалі вярнуцца ў Прагу.
Чэслаў апусціў галаву і павольна пайшоў да дзвярэй свайго нумара. Ён выглядаў вельмі дрэнна, і Марцін, трохі падумаўшы, усё ж паклікаў яго:
— Гэй!
Чэслаў спыніўся і павярнуў свой худы засмучаны твар у бок Марціна.
— Беражы дзяўчынку! Я яшчэ вярнуся да вас.
Чэслаў кіўнуў, і на імгненне на яго твары прарэзалася слабое падабенства ўсмешкі, як ражок месяца скрозь хмары. Ці гэта здалося Марціну? Зрэшты, штосьці ён стаў сентыментальны ў апошні час. Мусіць, ад думкі пра вяртанне. Добрыя думкі нешта змяняюць у табе, нават здаецца, быццам свет стаў дабрэйшы і хочацца зрабіць што-небудзь прыемнае іншым людзям — вось такая цудоўная і шчодрая арыфметыка пачуццяў.
Марцін зачыніў акно ў калідоры і накіраваўся ў свой нумар. Заўтра трэба будзе падумаць, дзе дастаць новыя дакументы для сябе, каб з’ездзіць да Ніны. Свяціцца па сваім пашпарце ён не хацеў. Алекс ведае яго, Марціна, і невядома, што ён сказаў паліцыі. Калі ён раскалоўся, то першым выдасць Марціна, а Ніну і Алега ён бачыў толькі аднойчы, таму ў іх яшчэ ёсць трохі часу.
Аднак на сёння з яго хопіць. Трэба выспацца, набрацца сіл. Усё вырашае заўтра. Раніцай ён нешта прыдумае. Вечар не падобны на раніцу. Раніцай усё па-іншаму — выразней, ясней. Але як дажыць, дацягнуць да яе з гэтага вечара? Толькі спаць, спаць... Адчуваць, што ідзе снег, захінаючы ўсё на сваім шляху мяккай ватай, белай кацінай лапай водзіць па шкле, ціснецца ў бетонныя шчыліны, шапкай кладзецца на дахі... усюды снег, снег... Нічога страшнага, гэта проста снег, гукі зімы...
3 гэтай заспакойваючай думкай пра снег Марцін заснуў.
Прачнуўся ён ад разумення важнасці чагосьці нявырашанага. Дакументы. Так, трэба знайсці дакументы і хутчэй. Значыць... Што ж, ранейшая дарога паслужліва прапаноўвала яму знаёмы варыянт. А ён думаў, што з гэтым ужо скончана. Наіўныя надзеі.
За аблокамі душы
За аблокамі душы
Імкнучыся не думаць аб тым, што будзе, калі ён трапіць у паліцыю, Марцін хутка апрануўся, выпіў каву і пайшоў у горад.
Усюды быў снег, але раніцай ён не здаваўся рамантычным, а ўспрымаўся як нешта звыклае, і Марцін, пахрустваючы па марознай маставой, спачатку накіраваўся на вакзал. Там заўсёды маюць справу з дакументамі, раптам удасца знайсці якога-небудзь разяваку.
Але на вакзале было на дзіва мала пасажыраў, затое іх колькасць дапаўняла паліцыя. I Марцін зразумеў, што нічога не атрымаецца: занадта небяспечна і не варта рызыкаваць. He варта таксама спрабаваць неяк расстарацца ў транспарце або краме: ён заўсёды быў дрэнным кішэннікам. Вось Таня, яна магла... Але Тані больш няма з ім.
Як жа яму здабыць гэтыя праклятыя, так патрэбныя яму дакументы? Няўжо прыйдзецца рызыкаваць і ехаць па сваім пашпарце — рызыкаваць сваёй апошняй надзеяй убачыць Дашу? Ці зможа ён гэта зрабіць?
Марцін спыніўся ля агароджы парка і працягваў пакутліва разважаць. Вось сейф — гэта ён мог бы, але ў сейфах захоўваюць іншае, іншае лічаць самым каштоўным — грошы і каштоўнасці. Вядома, калі няма грошай, заўсёды думаеш, што вось з’явяцца яны — і ўсё наладзіцца. I толькі калі ў цябе шмат грошай, ты нарэшце разумееш, што за іх не купіш тое, што табе трэба.
Марцін з сумам агледзеў зімовы парк. Зараз дні кароткія, ужо набліжаўся вечар, а парк быў пусты. Узімку паркі нарэшце перастаюць быць месцамі для спатканняў і шумных кампаній. Яны нарэшце пачынаюць жыць сваім жыццём — жыццём дрэў, птушак, зямлі. У іх ціха і спакойна. Марцін павольна пайшоў некранутай заснежанай алеяй, адчуваючы ў сярэдзіне сябе спусташэнне. Што ж рабіць? Няўжо няма выхаду?