• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восень у Вільнюсе  Маргарыта Прохар

    Восень у Вільнюсе

    Маргарыта Прохар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 318с.
    Мінск 2014
    74.71 МБ
    Ён блукаў сярод прыціхлых заснежаных дрэў і ўспамінаў Ніну, развітанне з ёй, яе твар, маркотны і нейкае асуджальны, і ўсю яе — маленькую, сур'ёзную птушачку, якая ведае, што яе чакаюць халады, зіма, а яна так і не паляцела ў цеплыню... Марцін праглынуў горкі камяк у горле ад гэтых успамінаў і спыніўся. Парк раптам скончыўся, і перад вачамі Марціна паўстаў супермаркет. Ён ужо свяціўся агнямі рэкламы.
    Ну што ж, гэта апошні шанец. Марцін сціснуў зубы і пашыбаваў да будынка. Можа, яму пашанцуе і ён сустрэне якоганебудзь п’янага і возьме дакументы.
    Ён увайшоў у краму і агледзеўся. Было шматлюдна. Людзі хадзілі ля вітрын, а ля кас стаялі чэргі: усе спяшаліся пасля працы купіць сабе нешта на вячэру. Марцін узяў кошык і хацеў ужо прайсці ў залу, але хтосьці пхнуў яго пад руку. Ён агледзеўся і ўбачыў мужчыну на падпітку з дамай. Яны нешта ажыўлена абмяркоўвалі, падобна, гаварылі пра вандроўку ў цёплыя краіны. Марцін вырашыў прыгледзецца да іх. Ён убачыў, што мужчына паставіў аб’ёмную сумку ў дзясятую камеру захоўвання, а з сабой узяў толькі папернік. Марцін спыніўся, паклаў у адну з камер пальчаткі і накіраваўся за парай у залу. Ён ўважліва прыслухоўваўся да іх, але мог пачуць толькі асобныя фразы: нешта пра Варшаву, пра вылет у пятніцу... Марцін адчуў, як у яго раптам перасохла ў горле. Заўтра... Да заўтра ён мог бы паспець. Так, варта паспрабаваць. I ён, хутка напакаваўшы кошык нейкімі прадуктамі, прайшоў да касы, сочачы за парай. Разлічыўшыся, Марцін накіраваўся да камер. Гэта была знаёмая яму справа, замок — адно імгненне дасведчанай рукі з тонкім лязом, і ён прыадчыніў дзверцы, расшпіліў сумку. Нічога. У другой — нейкія хусткі, пальчаткі. He, яму не шанцуе. Трэба сыходзіць. Але... Ёсць яшчэ адна кішэня злева. Паперы. Марцін дрыготкімі пальцамі прашамацеў па лістах і раптам намацаў нешта цвёрдае і падобнае навобмацак на пашпарты. Выхапіўшы іх, ён хутка пераклаў у загадзя адчыненую ўнутраную кішэню курткі і зачыніў камеру, па-ранейшаму затуляючы яе целам.
    — Пан нешта шукае? — пачуўся над ім голас.
    Марцін павольна абярнуўся. Ахоўнік. Аднак усмешка ветлівая. Марцін, як адзін шанец з тысячы, паказаў яму свой ключ: маўляў, не падыходзіць.
    — Пан не там шукае,— і ахоўнік ветліва паказаў на іншую камеру.— Вось гэтая — ваша.
    Марцін кіўнуў і падышоў да сваёй камеры, дастаў пальчаткі і, захапіўшы пакет з прадуктамі, хутка выйшаў з крамы, як звычайны пакупнік. Калі ахоўнік яго запомніў, дык гэта не страшна. У завулку Марцін адклеіў вусы, зняў кепку і шпурнуў у першы, які трапіўся, смеццевы бак. Потым нецярпліва дастаў
    За АБЛОКАМІ душы
    За аблокамі душы
    з кішэні тое, што ўдалося ўзяць. Гэта былі нейкія запісныя кніжкі і пашпарт.
    Марцін перавёў дух. Ён зрабіў гэта. Такім чынам, у дарогу. Праз паўгадзіны ён быў ужо ў гасцініцы. Разгарнуў пашпарт. Фота было даўнішнім, і мужчына на ім выглядаў падобным да Марціна. Гэта сапраўдная ўдача. Марцін сеў у машыну і накіраваўся ў бок чэшскай мяжы.
    Ехаць было цяжка: пачалася завея. Свістаў вецер, снег забіваў шкло. Пра хуткасць няма чаго і думаць: толькі і глядзі, каб не ўрэзацца ў дрэва ці агароджу. Аднак усе пакуты калі-небудзь канчаюцца, і Марцін нарэшце прыехаў у мястэчка, дзе пакінуў Ніну і Алега. На запраўцы даведаўся, дзе тут можна спыніцца, і яму паказалі двухпавярховы катэдж, дзе здаваліся пакоі.
    Марцін прыехаў позна і доўга стукаўся, пакуль яму адчынілі. Ён сказаў, што ён па тэрміновай справе да пары, якая нядаўна ў іх спынілася. Заспаная гаспадыня, засмучаная тым, што яе пад’ём не стаў чарговым камерцыйным поспехам здачы пакоя, незадаволена ўпусціла Марціна ў дом і паклікала прыслужніцу. Тая правяла Марціна да дзвярэй пакоя на другім паверсе. 3 поўным хвалявання сэрцам ён асцярожна пастукаў. I вось Марцін убачыў Ніну, хутка ўвайшоў, не даўшы цікаўнай прыслужніцы дазнацца, у чым справа.
    Ніна кінулася да яго, і ён адчуў на сваім змёрзлым ад холаду твары яе слёзы. Але гэта былі іншыя слёзы — слёзы радасці, а не смутку. Такія слёзы рэдкія, і яны сцішваюць сэрца.
    3 глыбіні пакоя выйшаў Алег і таксама ўбачыў Марціна.
    — Чэслаў? — толькі і спытаў ён.
    Марцін кіўнуў.
    На твары Алега зайгралі вужлакі.
    — Я яго знайду! Я яму зраблю вясёлае жыццё!
    Марцін вызваліўся ад Ніны і сказаў:
    — He. Ты атрымаеш дакументы, калі паабяцаеш не чапаць яго.
    Ніна кінулася да Алега, схапіла яго за руку. Ён уздыхнуў і вымавіў скрозь зубы:
    — Добра.
    Марцін дастаў пашпарт і правы на машыну і перадаў Алегу.
    — Ну што ж, можна збіраць рэчы.
    — Ты паедзеш з намі? — спытала Ніна.
    — He.
    — Чаму?
    — Таму што гэтым разам не ты, а я павінен сказаць табе, Ніна, бывай. Я вырашыў вярнуцца.
    — У Прагу?
    — He. Я вяртаюся на радзіму. Назаўжды.
    — Навошта? — Ніна няўцямна паглядзела на яго.
    — Я шмат зрабіў, я не падвёў вас. У мяне ёсць грошы, але няма шчасця, няма радасці ад гэтага жыцця. Я адчуваю, што тут у мяне нічога не атрымаецца. А калі ты разумееш, што дзесьці ўсё роўна не можаш быць шчаслівы, то трэба з’язджаць туды, дзе ёсць хоць бы адзін шанец жыць так, як ты хочаш.
    Але было відаць, што Ніну не пераканала яго тлумачэнне.
    — Такім чынам, як у песні — не патрэбен мне бераг турэцкі...Ты сам не разумееш, што кажаш. Што, напрыклад, ты будзеш тамака рабіць? — скептычна спытала яна.
    — Жыць. Проста жыць. Пагадзіся, гэта не так ужо і дрэнна,— ён усміхнуўся.
    — He ведаю,— Ніна з сумненнем пахітала галавой.— Я туды ніколі не вярнуся. Настальгія, радзіма — усё гэта прыгожыя словы. А на самай справе — пустыя фантазіі, смецце.
    — А ў свеце наогул шмат смецця. Але людзі, як амары, выгортваюцца, агароджваюцца, робяць свае норы.
    — А я не люблю падзелаў.
    — Ніна, я ўсё разумею, але я не магу тут заставацца, калі ёсць шанец вярнуцца туды.
    Горкая зморшчына паказалася ля яе вуснаў.
    — Я проста хацела зберагчы цябе ад расчараванняў. Але, у выніку, выбіраеш ты.
    Ён абняў яе, паціснуў руку Алегу і выйшаў з пакоя.
    На вуліцы было па-ранейшаму цёмна, але набліжаўся світанак. Марцін пачысціў шкло машыны і сеў за руль. Кінуўшы апошні погляд на адзінае асветленае акно катэджа, дзе засталіся Ніна і Алег, ён завёў матор і паехаў са двара гасцініцы на вуліцу. Паварочваючы на магістраль, ён раптам зразумеў, што ў яго на сэрцы: гэта былі смутак і радасць адначасова. Смутак ад развітання і радасць ад таго, што ён прыняў рашэнне
    За АБЛОКАМІ душы
    За аблокамі душы
    вярнуцца. Развітанне са старым жыццём, заўсёды чароўнажурботнае, але пачатак новага жыцця надае сіл.
    Праехаўшы мяжу, ён заўважыў, што кантроль стаў больш жорсткім, памежнікі ўважліва глядзелі на твары, падсвятляючы ліхтарамі. Няма сумнення, што яны яго запомнілі. Гэта непрыемна. Марцін яшчэ гадзіну ехаў па магістралі, а потым павярнуў на вузкую дарогу. Зараз трэба пазбавіцца ад машыны. Лепш перастрахавацца, чым калі яго знойдуць потым па машыне ва Вроцлаве.
    Ён заехаў у лясок, спыніўся і выйшаў з машыны. Колькі гадоў яна вазіла яго!.. Добрая, выпрабаваная рэч. Да добрых рэчаў прывыкаеш, як да людзей. Можа, часам рэчы і лепш людзей. Яны, прынамсі, слухаюцца цябе і ніколі не здрадзяць.
    Наогул, развітанне — дзіўная рэч. Добра, калі ты ў гэты момант хаця б ведаеш, што пачынаецца новае жыццё. Можаш лічыць сябе разумным, калі гэта паслужыць табе суцяшэннем. Але развітанне ўсё ж нешта забівае ў табе, гэта незразумелая, хваравітая матэрыя. I толькі калі ты пасля гэтага ўсё ж не перастаеш чуць музыку свайго сэрца — ты не стаміўся жыць, варушыцца ў гэтым свеце.
    Яму чамусьці ўспомнілася Таня. Тады, пасля ранення Сашы.
    У тую ноч ніхто так і не заснуў. Алег граў на скрыпцы, і Ніна растлумачыла, што гэта супакойвае нервы. Ніна дапамагала Тані, а Марцін, застаўшыся без справы, хадзіў па кватэры і моўчкі паліў, думаючы, чым жа ўсё гэта скончыцца. Безуважліва блукаючы па кватэры, ён зайшоў у пакой Тані. Яго пакой быў заняты — там было зручней пакласці Сашу. Марцін сеў на канапу, заплюшчыў вочы. Ачуўся ад нейкага меладычнага звону, спалохана агледзеўся. У святле Танінай настольнай лямпы ўбачыў яе самую. Твар бледны, стомлены.
    — Як там Саша?
    — Будзе жыць, толькі крыві шмат.
    Марцін працягнуў ёй цыгарэты. Яна запаліла, прыхінуўшыся да дзвярэй, і зноў нешта зазвінела.
    — Што гэта? — спытаў ён.
    — Званочкі. Я іх збіраю,— яна ўключыла святло і паказала над дзвярамі чародку маленькіх парцалянавых падбухторшчыкаў спакою.
    — Дзіўна...— прамармытаў ён у задуменнасці.
    — Што дзіўна? — здзівілася яна.— Яны вельмі прыгожыя.
    — Так,— пагадзіўся ён.— Але званочкі чамусьці нагадваюць пра смерць. Мне неяк у дзяцінстве пра гэта сказала мама.
    — Яна засталася там?
    — He, мае бацькі памерлі. Мяне выхоўваў старэйшы брат, Павел.
    — Дзіўнае супадзенне.— Яна памаўчала, відаць, успамінаючы нешта сваё, потым ізноў пачала гаварыць — павольна, нібы сама з сабой: — У мяне таксама няма бацькоў. Пра бацьку не ведаю нічога. Пра маму цётка расказала, але мала. У асноўным — дрэннае. Потым, пасля школы, яна дапамагла мне паступіць у інстытут. На гэтым яе дабрадзейства скончыліся разам з яе смерцю. Дзецям адышла яе кватэра, a я засталася — ніхто і ні з чым. А калі застанешся без нічога — толькі тады і зразумееш, хто ты і на што здольны, таму што ніхто табе не дапаможа. Так, спачатку будуць яны — добрыя: сябры, знаёмыя. Але гэта не доўжыцца бясконца: дабрыня найблізкага свету хутка заканчваецца, і добрыя калі-небудзь сыходзяць, хораша знікаюць з твайго гарызонту з пачуццём выкананага абавязку. Цётка плаціла за маю вучобу, але яна памерла — / я аказалася на вуліцы.
    — I дзе ж ты жыла?
    — Узімку — у сяброў, потым наступіла вясна, стала цёпла, я пасялілася ў маленькім вагончыку на тупіковых шляхах. Там я сустрэла Сашу. Ён збег з калоніі, а пасадзілі яго за крадзеж. У турме яго моцна білі, бо ён нядужы, худы — з дзіцячага дому, вырас на бульбачцы і пярлоўцы. Але ў яго, ад прыроды, мусіць, залатыя рукі. Вось ён не вытрымаў, адамкнуў замкі і збег. А падацца яму таксама не было куды... усе мы непрыкаяныя, дзеці зла.
    Яна змоўкла, і погляд яе быў скіраваны кудысьці далёкадалёка, у мінулае. Ён тады яшчэ падумаў:
    ...Дзеці зла.
    Іх, а разам з імі ўжо і мяне, нідзе не чакаюць.
    Мы нідзе не патрэбныя, / нікому няма справы, што мы таксама хацелі і жадаем шчасця.