• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восень у Вільнюсе  Маргарыта Прохар

    Восень у Вільнюсе

    Маргарыта Прохар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 318с.
    Мінск 2014
    74.71 МБ
    Праз месяц Чэслаў ужо працаваў у патрэбным банку.
    Так пачалася гэтая апошняя і самая буйная справа.
    I вось як нялёгка яна заканчваецца для ўсіх іх. Гэта ён, Марцін, не дагледзеў, не мог нават думкі такой дапусціць, што
    паслухмяны Чэслаў шмат зразумее і зробіць усё, каб пачаць сваю гульню. Што ж, не ўсё і не заўсёды можна адразу разгледзець у чалавеку, вызначыць, на што ён здольны, а на што — не.
    I зараз Чэслаў — гэта відавочна — будзе чакаць яго ў Вроцлаве. У яго свой план.
    Заехаўшы ў горад, Марцін замарудзіў рух, ехаў асцярожна, не хутка, як у той дзень, восем гадоў назад, калі з Таняй, хворай рукой, асвойваў машыну, адыходзячы ад снатворных і разумеючы, што яго не выкінулі на вуліцу, ён жывы і чымсьці можа быць карысны. Ім тэрмінова патрэбен быў шафёр. Усе былі занятыя ў справе, у якую яго не запрашалі, але ён і не крыўдзіўся. За доўгія дні ў адзіноце ён радаваўся гэтым людзям, якія не зневажалі яго, не пляваліся ў твар абвінавачваннямі, што ён — ніхто, што ён нічога не дамогся ў жыцці. Можна сказаць, што да яго прыйшоў спакой, разбураны апошнімі днямі гібення ў чужым горадзе. Ён раптам адчуў сябе разам з кімсьці, і гэта «разам» — не простае слова, менавіта яно часта вяртае сэнс жыцця.
    Ён памятаў і той вечар, калі ўпершыню яны разам сустрэліся за вячэрай і ён убачыў астатніх — Алега і Сашу. Гэта была звычайная вячэра, але Марцін чамусьці хваляваўся, гатовы да ўсяго.
    Ён увайшоў у кухню разам з Таняй, і яна назвала яго:
    — Гэта Марцін. Ён заменіць шафёра.
    — Алег,— прадставіўся светлавалосы мужчына гадоў трыццаці пяці, крыху вышэйшы за Марціна, але больш поўны, са шнарам на правай шчацэ, і таму яна трохі тузалася, калі ён гаварыў.
    Другі быў зусім малады хлопец. Рука, якую ён працягнуў Марціну, была па-дзіцячаму слабой, а пальцы доўгія, як у дзяўчынкі, якая з пяці гадоў іграе на піяніна.
    Марцін запытальна паглядзеў на яго, але той нічога не сказаў, толькі мякка і неяк сарамліва ўсміхнуўся.
    — Гэта Саша,— адказала за яго Ніна.
    I Таня шапнула яму на вуха: «Саша нямы, ён не гаворыць, але чытае па вуснах».
    Цырымонія была скончаная, усе селі за стол. Ніна і Таня паклалі на талеркі бульбачку са свінінай. Марцін, які ў апошні час прывык есці ў адзіноце, зараз пачуваўся ніякавата, яму
    За аблокамі душы
    За аблокамі душы
    здавалася, што ўсе на яго глядзяць. Ён употай пазіраў на суседзяў, але ўсе елі моўчкі, і ніхто на яго не глядзеў, і ён вырашыў, што ўсе занятыя сваімі думкамі, далёкімі ад нейкага пачаткоўца, кім бы ён ні быў. Да таго ж, Таня, мусіць, усё расказала пра яго.
    Ніна прынесла пірог з рыбай і гарбату, а Алег дастаў нейкія манеткі, паклаў у шапку.
    — Выбіраем.
    — He здзіўляйся. Гэта ў нас традыцыя: якую манетку выбярэш, такі кавалак пірага атрымаеш,— растлумачыла яму Таня.
    Ён усміхнуўся. Нешта ў гэтым нагадала яму дзяцінства, радзіму, бабулю, якая прыязджала да іх пад Новы год. Потым ён зразумеў, што гэта, мусіць, была тая іскра святла, якая хоць на імгненне збліжае людзей не горам, а радасцю.
    Ён бачыў, як ціха ўсміхаецца Саша, дастаючы з шапкі сваю манетку, як са стрыманай цікавасцю працягвае руку за сваёй неспадзеўкай Ніна, як Таня, прымружыўшы вочы, перабірае звонкія кроны, і смяецца Алег, назіраючы за ёй.
    Ніхто, акрамя нас саміх, не ўпрыгожыць наша жыццё.
    Ніхто, акрамя нас саміх, не пашкадуе і не падтрымае адзін аднаго.
    Ніхто, акрамя нас саміх, не дапаможа нам.
    Марцін адчуў, што напружанне яго знікла канчаткова, што ён будзе з імі, што ён закрэсліць мінулае. Бо ён заўсёды хацеў прыгод. Але нішто не даецца проста так — усё наўзамен чагосьці. Шляху назад няма, смерць яго нічога не зменіць, пакуль можна жыць — трэба жыць.
    — Вось твае дакументы,— сказала Ніна, калі ўсе падняліся з-за стала,— Дакументы на машыну — у «бардачку».
    Марцін адкрыў пашпарт. Такім чынам, зараз ён Вацлаў Гоабоўскі, паляк.
    Ніна растлумачыла яму, дзе ён павінен чакаць з машынай. Ехалі чацвёра, уключаючы яго самога.
    — Будзь уважлівы,— папярэдзіла Таня.
    Пад кіраўніцтвам Ніны ён паехаў віхляць пражскімі вуліцамі, потым прыпаркаваўся за нейкай аркай. Саша, Алег і Ніна вышлі і зніклі ў змярканні. Пацягнуліся пакутлівыя хвіліны чакання. Вакол было цёмна / бязлюдна. Здалёк, ад вуліцы, даносіўся шум. Марцін не выходзіў з машыны, каб не прыцяг-
    ваць увагі. Чаканне — заўсёды час для разважання. Звычайна жыццё пакідае мала часу для роздуму, але калі ты сядзіш у цёмнай скрынцы пасярод такога ж цёмнага вечара ў глухой цішыні, табе не застаецца нічога, акрамя цябе / тваіх думак. Ён чамусьці падумаў пра Таню. Зараз, пасля яе слоў, яму стала лягчэй думаць пра яе, але зараз усё стала / больш заблытаным.
    У двор заехала машына, і Марцін насцярожыўся. He, спынілася ля пад’езда, пачуліся галасы — мужчынскі і жаночы. Грукнулі дзверы машыны, нешта сказала жанчына, потым прагучалі крокі, ляск жалезных дзвярэй пад’езда, і ўсё зноў заціхла.
    Марцін дастаў запальніцу і пасвяціў на гадзіннік. Прайшло дваццаць хвілін. Праз пяць хвілін, калі ўсё добра, усе павінны вярнуцца.
    Але ні праз пяць, ні праз дзесяць хвілін ніхто не з’яўляўся. Марцін не ведаў, што рабіць: чакаць або выходзіць на дапамогу. He, усё ж яго задача — чакаць. I ён працягваў моўчкі сядзець у цёмнай машыне, нібы сфінкс, пакуль, нарэшце, не пачуў крокі. Крокі былі ўсё бліжэй, усё гучней: яны беглі. Ён завёў матор, і Ніна, а потым Алег і Саша літаральна ўляцелі ў машыну.
    — Давай! Хутчэй! — крыкнула Ніна, і ён, не шкадуючы шын, рэзка вывярнуў руль, вылятаючы з завулка на магістраль.
    Ніна сядзела побач / была вельмі бледнай. Марцін ні пра што не распытваў: не час, цяпер галоўнае — сачыць за дарогай. Паездзіўшы па горадзе, Марцін пераканаўся, што іх ніхто не пераследуе.
    Было каля адзінаццаці, калі яны вярнуліся дадому.
    Марцін выйшаў першым, пачаў дапамагаць выбрацца Ніне, якая амаль хісталася ад стомы і напружання.
    — Дапамажы Сашы, я сама. Перанясіце яго ў дом.
    — 3 ім нешта здарылася? — занепакоена спытаў Марцін.
    Ніна, здавалася, была гатова ўзарвацца, так яна раззлавалася.
    — Дапамажы яму, чуеш!
    Марцін паціснуў плячамі. Ён не разумеў, чаму яна ўззлавалася на яго. / толькі ўбачыўшы Сашу ў крыві, ён зразумеў, што нервы і ў яго не каменныя. Саша заціскаў на грудзіне рану, з якой цякла кроў. Ён крывіўся ад болю.
    За аблокамі душы
    За аблокамі душы
    Сяк-так з Алегам яны перацягнулі яго ў дом. Ніна ішла следам за імі. Калі Сашу паклалі на канапу, яна замітусілася на кухні, шукаючы бінты. Алег пачаў сцягваць з Сашы адзежу, і ў цішыні дома было жудасным чуць хваравітыя выкрыкі і мыканне нямога чалавека. Марцін пайшоў на кухню дапамагчы Ніне. Убачыўшы яго, яна сказала:
    — Ідзі за Таняй. Знайдзі яе,— і яна назвала вуліцу,— Без Тані мы нічога не зробім.
    I ён зноў сышоў у цемру ночы. Машыну не браў: не хапала яшчэ, каб яго спыніў які-небудзь занадта заўзяты вартавы парадку і заўважыў у салоне кроў. Ён ішоў амаль механічна, стараўся не думаць пра Сашу, засмучаны, што яго першая справа разам з гэтымі, ужо не чужымі яму людзьмі, прайшла так няўдала.
    Вуліца, якую назвала яму Ніна, была амаль у цэнтры. Яна ззяла святлом, і ніхто не заўважаў ночы, нават здавалася, што для людзей, якія знаходзіліся тут, гэты дзень быў яшчэ ў самым разгары. 3 рэстаранчыкаў даносіліся музыка, смех, воклічы на розных мовах свету. Нельга сказаць, што гэта быў непрыстойны раён, але зусім не для самотных дзяўчын, і Марцін з сумам падумаў, што Таня яго ўсё ж абдурыла. Але, як бы там ні было, яе трэба знайсці, і Марцін павольна цягнуўся па вуліцы, зазіраючы ў рэстараны і ў вокны кавярань, дзе залы былі невялікімі і ўсё, што адбывалася ў іх, можна было ўбачыць і з вуліцы. Марцін прайшоў усю вуліцу, але Тані нідзе не было.
    Што ж яму рабіць?
    He, ён не можа вярнуцца адзін. He хапала яшчэ аднаго бескарыснага гледача каля беднага Сашы, які чакае ад іх дапамогі.
    Трэба абавязкова знайсці Таню. / ён пайшоў на паўторны абход, рухаўся яшчэ больш павольна / яшчэ больш пільна ўзіраўся ў п’яныя твары ў цыгарэтным дыме.
    Ён заўважыў яе выпадкова — пачуў смех, інакш не звярнуў бы ўвагі і прайшоў міма. Сапраўды, дзяўчына ў блакітным парыку і вельмі экзатычных акулярах памяранцавага колеру ў спалучэнні з ярка-чырвонай памадай на вуснах мала чым нагадвала яму Таню — тую хатнюю Таню, да якой ён прывык за час, праведзены разам з ёй у доме.
    Таня была не адна: побач з ёй за столікам сядзеў нейкі вульгарны вусаты таўстун. I, падобна, яны абодва былі ладна п’яныя. Іх столік стаяў у кавярні пад адкрытым небам, недалёка ад выхаду, але прайсці да іх было не так проста, перашкаджалі п’яныя пары, сярод якіх Марцін пачаў лавіраваць, нібы на караблі ў шторм. Яму трэба хутчэй прабірацца да Тані, расказаць, што Саша паранены, што ўсе чакаюць яе, што трэба спяшацца, трэба збегчы — хутчэй, хутчэй!..
    Пакуль ён прабіраўся да яе, ён не выпускаў яе з вачэй. Вось яна ўжо амаль побач, засталося прыбраць з дарогі мажную даму, якая ўжо заблыталася, дзе лева, дзе права / ўперлася тоўстым носам яму ў грудзі. Але пазбавіцца ад яе аказалася не так проста: яна чаплялася за яго рукі, клікала «Мішэль» і дыхала ў твар сумессю віна і піва. Завяршаў гэты набор агідны пах самай ненавіснай яму кветкавай жаночай парфумы. Марціну ладна надакучыла гэтая камедыя, ён то пафранцузску, то па-англійску спрабаваў патлумачыць кумачцы, што ён не Мішэль і каб яна прыбрала махіну свайго цела з яго дарогі, як раптам ён убачыў нешта, што ўразіла яго: таўстун, які яшчэ так нядаўна ажыўлена забаўляў Таню, зараз стаў падобны на даму, што павісла ў Марціна на грудзях. Таўстун амаль заснуў і нічога, відаць, не цяміў. А вось Таня — наадварот: з п’янай ушчэнт паненкі ператварылася ў вельмі бадзёрую асобу. Адзін рух яе рукі — прыкметны, праўда, толькі для цвярозага Марціна,— і папернік таўстуна пераскочыў у яе сумачку. Акінуўшы хуткім поглядам залу, Таня пачала прабірацца да выхаду. Адапхнуўшы даму, Марцін кінуўся назад, за ёй.
    Ён злавіў яе ўжо на вуліцы ля іншай кавярні.
    — Таня!
    Яна спалохана павярнулася, але, убачыўшы Марціна, супакоілася. Схапіўшы за руку, яна пацягнула яго ў нейкую падваротню.
    — Што ты тут робіш? Навошта ты прыйшоў?! — здавалася, што з кожным вымаўленым словам злосць яе павялічвалася.