Восень у Вільнюсе
Маргарыта Прохар
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 318с.
Мінск 2014
Так, ён будзе менавіта такім, яго заўтрашні дзень. Толькі ці патрэбен яму такі дзень у яго жыцця? Ноч, гэтая апошняя ноч,— вось што ў яго засталося, калі ён яшчэ хоча паважаць сябе.
Унізе, у цёмнай вадзе Влтавы, адбіваліся зоркі і агні Прагі. Гэта на імгненне нагадала яму яго Горад. Марцін зваў яго проста Горадам — радзіму ў вуліцах і дамах, дзе таксама наступіла ноч і, мусіць, у рацэ, што перасякае яго Горад, таксама адбіваюцца ліхтары і зоркі, зліваючыся ў дружныя, цёплыя блікі на чорным аксаміце вады. He, гэта не была настальгія, хутчэй — нейкі дзіўны спакой: ён прыходзіць, калі ты ведаеш, што нічым не зможаш дапамагчы сабе і нікому, і ніхто не здатны нічога змяніць.
Мабыць, гэта падобна на развітальны пацалунак.
Прага апускалася ў восеньскі начны сон, і нікому не было ніякай справы, ці стаіць на мосце каменная статуэтка, ці замярзае яшчэ адзін няўдалы эмігрант, якому не так даўно здавалася, што ў яго ўвесь свет у кішэні, толькі вось кішэня на
За аблокамі душы
За аблокамі душы
самай справе аказалася дзіравай. Марцін павярнуўся ў той бок Прагі, дзе знаходзілася турма для незаконных эмігрантаў і заспяваў любімы Дашын раманс пра белыя хрызантэмы, якія адцвітаюць у далёкім садзе. Ніхто не перабіваў яго, зрэшты, і слухачоў было няшмат: камяні, вада і неба. Мабыць, толькі песня аказалася для яго адзіным даступным апошнім жаданнем. Цяпер можна было падумаць, як менш балюча звесці свае рахункі з жыццём. 3 такіх сродкаў у яго заставаліся складны нож і рака. Але ён, на жаль, бачыў, наколькі пакутлівая смерць з перарэзанымі венамі, ды яшчэ амаль тупым складным нажом. Заставалася рака... Марцін яшчэ раз павольным, але ўжо цалкам іншым поглядам зірнуў на цёмную вадзяную роўнядзь, і раптам пачуў за сваёй спінай крокі. Марцін азірнуўся, і ў яго абамлела сэрца: да яго накіроўваўся паліцэйскі. He варта нават спадзявацца, што ён не папросіць прад’явіць дакументы ў абадранца ў дзве гадзіны ночы. Марцін меў рацыю: паліцэйскі патрабаваў яго пашпарт, а тэрмін візы ўжо даўно прайшоў.
— У мяне няма з сабой пашпарта,— адказаў Марцін наіўнай хлуснёй.
Зблізку было ясна відаць, што паліцэйскі ўсміхнуўся. Што ж, можна і пасмяяцца, калі табе плацяць 30 тысяч крон у месяц. Марціна ахапіў адчай: менш за ўсё ён хацеў дэпартацыі на радзіму, дзе яго чакала турэмная камера, таму што Павел не дасць ні рубля, каб аплаціць суду. Але і гэта нішто ў параўнанні з тым, які боль ён прынясе Дашы. А так ён знік, проста знік назаўжды...
Што ж зараз рабіць? Збегчы? Але куды? I раптам погляд яго, накіраваны загнаным мозгам, спыніўся на кабуры паліцэйскага. А што, калі аглушыць яго, забраць пісталет? Смерць ад кулі лёгкая і дакладная. Марцін азірнуўся: на мосце было паранейшаму бязлюдна. I ён нечакана для паліцэйскага скокнуў на яго, стукнуўшы кулаком у падбародак, і той кулём паваліўся на маставую. Марцін, закрываючы сабою цела, апусціўся на калені і адшпіліў кабуру. Падняўшыся, ён хацеў ужо збегчы, але раптам паліцэйскі сутаргава тузануўся. Марцін здрыгануўся ад нечаканасці і, зірнуўшы на яго, убачыў, што ў кутку яго рота паказалася пеністая кроў. Марцін нібы застыў, пазіраючы, як пузырыцца і чарнее кроў. Ён хацеў уцячы, але не слухаліся ногі, хоць свядомасць крычала: бяжы, цяпер ён падымецца, бяжы!..
Але паліцэйскі не падымаўся, толькі бязгучна і страшна цякла кроў па яго падбародку. I Марцін, пераадолеўшы сябе, зноў нахіліўся над целам і толькі цяпер заўважыў, што са скроні ў паліцэйскага ідзе кроў. Схапіўшы яго запясце, Марцін з жахам выявіў, што пульс таксама згасае: мабыць, падаючы, той моцна стукнуўся скроняй аб камень. Марціна ахапіў адчай: ён забіў гэтага паліцэйскага, цалкам незнаёмага яму чалавека, і ён быў, падобна, аднаго ўзросту з Марцінам — гадоў 25, відаць, толькі пачынаў служыць. Зараз ён мёртвы.
Марцін агледзеўся поглядам загнанага звера: на мосце паранейшаму было пуста. Адвярнуўшыся ад цела, ён механічным рухам выцягнуў пісталет з кабуры і апусціў яго ў кішэню сваіх старых штаноў. Адыходзячы ад нябожчыка, раптам наступіў нагой на нешта цвёрдае на маставой. Гэта быў кашалёк забітага: мусіць, вылецеў пры падзенні. Імгненне Марцін вагаўся, але цяжка балансіраваць на тонкай мяжы прыстойнасцей, калі свету напляваць на цябе і твой лёс. Яму вельмі хацелася выпіць, ён адчуваў сябе змардаваным і пабітым. Так, у апошні час ён шмат піў — як ніколі ў жыцці: ад безнадзейнасці. Вось і зараз ён стаяў і глядзеў на грошы, якія валяюцца на мосце, і адчуваў, што не зможа стрымацца. Ён падняў кашалёк і, азіраючыся, пайшоў у бок Кампы.
Ідучы, нібы самнамбула, ён ледзь не зваліўся, паварочваючы ў завулак, дзе павінна быць знаёмая кавярня. Але ён, мабыць, ад хвалявання нешта пераблытаў і патрапіў на цалкам незнаёмую вулачку. Марцін спыніўся, каб агледзецца. Наперадзе слаба гарэў ліхтар, адцяняючы чарноцце і недагледжанасць будынкаў: выбітае шкло ў чорным масіве аблупленай тынкоўкі глядзела на яго з фасаду. Марцін здзівіўся: няўжо яшчэ захаваліся такія вулачкі, якія ў першароднай прыгажосці адпачывалі ад турыстаў? Ён крануў нагой камень, што вываліўся з маставой, штурхнуў яго з такой сілай, нібы хацеў адпомсціць камусьці нябачнаму за свае няўдачы, і ён з грукатам пакаціўся ў бок ліхтара.
I раптам Марцін пачуў галасы: мабыць, напалоханыя нечаканым гукам, ад суседняга з ліхтаром будынка адскочыла пара: жанчына і нейкі высокі хлопец. Марцін, зморшчыўшыся ад болю ў назе (камень быў цяжкім), хацеў сысці, але раптам выразна пачуў гук аплявухі і нямецкую гаворку мужчыны,
За аблокамі душы
За аблокамі душы
а ў адказ — рускае: «Балюча, прыдурак! He чапай мяне!» У школе Марцін вывучаў нямецкую, таму разабраў словы. Здаецца, тут свае разборкі. I ён бы ўжо пайшоў, але ўслед яму данёсся пранізлівы жаночы крык. У ім прагучала гэтулькі болі, што Марцін міжволі замарудзіў крок. «Ніхто табе не дапаможа...» — успомніў ён. Вось яшчэ адзін, які ўпэўнены, што чужому ніхто не дапаможа. Марцін адчуў халоднае дакрананне пісталета. Можа, папалохаць гэтага малойчыка?.. I ён пайшоў да ліхтара.
Падышоўшы, Марцін разглядзеў худога плячыстага хлопца з тварам, перакошаным злосцю, ад чаго той быў падобны хутчэй на пацука, чым на чалавека. Побач з ім стаяла дзяўчына.
Заўважыўшы Марціна, хлопец пагардліва агледзеў яго адзежу, асабліва пакамячаную пасля сутычкі з паліцэйскім.
— Гэй, абадранец, каціся адгэтуль! — прагаварыў ён скрозь зубы.
Можа, нічога б і не адбылося, калі б не гэтая фраза. Занадта шмат абраз і занадта шмат разоў Марціна прасілі «каціцца» далей — ветліва і не вельмі.
Ён моўчкі падышоў ушчыльную да хлопца і нечакана стукнуў яго каленам у жывот. Той зваліўся на маставую. Дзяўчына схапіла Марціна за руку.
— He чапай яго, ён наркаман, у яго нож! Ён зарэжа цябе!
Але было позна. У таго хлопца сапраўды аказаўся нож. Халоднае лязо бліснула ўночы, і Марцін убачыў, што яго супернік усё бліжэй падыходзіць да яго, і грымаса на яго скрываўленым твары не прадвяшчала нічога, акрамя гатоўнасці прынесці смерць. Ну што ж, яму таксама ёсць чым адказаць, калі так выйшла. Рука Марціна пацягнулася да кішэні, дзе ляжаў пісталет. Далей усё страшэннае адбылося хутка, скіраванае найстаражытнейшым інстынктам жыцця і смерці, а не правіламі элегантнага двубою: ён стрэліў ва ўпор, не чакаючы рыўка хлопца з нажом. Той у апошнім руху зваліўся на Марціна, пацягнуўшы за сабой на маставую. Выбраўшыся з-пад яго цела, Марцін адпоўз да ліхтара. Усё было скончана.
...I надыдзе момант, калі ўсё ўжо скончана, калі нішто не зможа нас ні здзівіць, ні ўзрадаваць, ні ўстрэсці. Калі цела і душа крывяцца ў апошняй агульнай агоніі...
Колькі разоў для сябе ён паўтараў гэтыя словы. Для сябе...
Усё сплывала ад яго, і ён здаваўся сабе караблём без ветразей, які перакатваўся хвалямі з боку на бок. Пакуль хтосьці кіраваў ім, карабель плыў правільна, па курсе, якім плывуць усе: дзяцінства, юнацтва. Але Марціну заўсёды хацелася самому дабрацца да руля. I вось што з гэтага атрымалася... I зараз толькі пісталет, заціснуты ў яго ў руцэ, нагадваў яму пра апошняе ў яго няўдалым жыцці.
Хтосьці апусціўся над ім, крануў за руку. Яна...
— Ён мёртвы?
— Так. Ты патрапіў у сэрца, таму ён памёр хутка, і крыві зусім трохі.
— Сыходзь...— прашаптаў Марцін.
Яна не рухалася. Дзіўная...
— Сыходзь...— глуха паўтарыў ён.— Мне трэба сёе-тое зрабіць.
Яна працягвала стаяць. «Ну і няхай, ёй жа і горш: яшчэ адным кашмарам больш у яе снах»,— падумаў Марцін і прыставіў пісталет да скроні. Дзяўчына схапіла яго за руку.
— He!
Марцін раззлаваўся: яшчэ адна выратавальніца чалавецтва на яго галаву. Ён ірвануў пісталет на сябе, да скроні, націснуў на цынгель. Пачулася лёгкая пстрычка — і больш нічога. Здзіўлены Марцін паглядзеў на зброю. Няўжо... Так, з яго атрымаўся б нядрэнны фаталіст. Толькі ў цырку. У пісталеце быў усяго адзін патрон, і Марцін патраціў яго так недарэчна, адкаціўшыся да зыходнай кропкі...
— Пайшлі!
Ізноў гэтая дзяўчынка... Сведка яго камедыі.
— Я ж сказаў — сыходзь,— знарок зло адказаў ён.
— Але ты мне дапамог. Без цябе я ніколі б не адвязалася ад гэтага прыдурка.
— Ну вось і ідзі адгэтуль, калі адвязалася.
— Як жа я пайду?.. Ты...
Ён не даў ёй дагаварыць.
— Проста. Нагамі. Раз-два, раз-два,— груба адказаў ён і з нудой падумаў: «Калі ж яна адвяжацца ад мяне?.. Абазваць яе, ці што...»
— Паслухай, я змагаўся не за гонар цудоўнай дамы. Я змагаўся, таму што ён мяне абразіў — мяне. Ты зразумела?!
За аблокамі душы
За аблокамі душы
Ён паспрабаваў устаць з маставой, абапёрся рукой аб камяні і ўскрыкнуў ад болю. Аказваецца, гэты падонак гваздануўтакі яго нажом.
Дзяўчына хуценька дапамагла падняцца. Ён прыхінуўся да ліхтара. Яго ўсяго трэсла дробнай, непрыемнай дрыготкай. Марцін заплюшчыў вочы, пастаяў, чакаючы. Калі ён ачуняў, убачыў смешную карціну: жыццё любіць кантрасты. Дзяўчына дарэмна спрабавала знайсці штосьці для перавязкі яго рукі. Яна ў разгубленасці азірнулася.
— Гэй, лепш перавяжы рамянём ад курткі, вышэй локця. Так лепей будзе.
Яна пакорліва падышла і зрабіла так, як ён прасіў.
Марцін крыва ўсміхнуўся:
— А ты не баішся мяне? Я ж забойца, на тваіх вачах забіў чалавека, і, хто ведае, можа яшчэ каго-небудзь, не такога грэшнага, а?..