• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восень у Вільнюсе  Маргарыта Прохар

    Восень у Вільнюсе

    Маргарыта Прохар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 318с.
    Мінск 2014
    74.71 МБ
    ГІАЎНОЧНАЕ ЛЕТА
    Паўночнае лета
    сказаць, яна развітвалася па-свойму. Яна не магла пераадолець сябе; усё, што для мяне было простым, для яе аказалася залішне складаным. Для свету, у якім яна жыла.
    I таму, калі я вярнуўся з Парыжу, сіла майго болю была роўнай сіле майго колішняга шчасця, толькі яны памяняліся ў маім сэрцы...»
    Прачытаўшы гэтую шчасліва-самотную старонку, я заплюшчыла вочы і доўга сядзела, услухоўваючыся ў пошум хваляў. Мы ўсё робім па-свойму, лічым, што так — лепш... Мы лічым: няхай будзе балюча, але гэта будзе правільна. Усе людзі жадаюць праўды, яснасці. Але яны не ведаюць, чаго хочуць: людзі не вытрымліваюць праўды, як не вытрымлівае агню такое моцнае на выгляд жалеза. I тут я раптам задумалася: а ці сапраўды лепшае менавіта тое, што выбіраем мы, не слухаючы нікога? А можа, гэта смяецца з нас наш лёс?..
    Вецер перапыніў мае разважанні, ледзь не вырваўшы з рук старонку. Я зірнула на неба: набеглі хмары. Ізноў будзе дождж — моцны і раптоўны. Можа, нават лівень. Значыць трэба сыходзіць у гатэль.
    Я паспела своечасова: толькі зайшла ў нумар — і буйныя кроплі дажджу пошчакам забіліся за акном. I мне чамусьці стала самотна: можа, ад рамана Андрэ, а можа, ад таго, што я паранейшаму нічога не разумею, што ж са мной адбываецца...
    I таму я нават ўзрадавалася, калі зазвінеў мабільны. Але адразу спахапілася: не, не!.. Аднак голас ўжо гучаў — голас болыл не ўпэўнены і самаўлюбёны, а крыху нясмелы і стомлены, пацяплелы голас.
    — Хочаш, я прыеду? Проста прыеду. Толькі скажы, дзе цябе шукаць — і я прыеду,— угаворваў мяне голас.
    — Ты стаў сентыментальны.— Я ўздыхнула.— Што ж з табой раней такога не адбывалася? Так, ты чамусьці стаў сентыментальным.
    — Няхай будзе так. Але я хачу цябе бачыць.
    «Чаму я сёння так доўга гавару з ім?» — раптам падумала я, і ў мяне вырвалася даўняе, ранейшае:
    — Прабач. Пакуль!
    — Ты хочаш са мной развітацца? Забыць мяне? Таму ты і з’ехала, збегла? — аднак пры гэтым ягоны голас гучаў хутчэй сумна, чым абвінаваўча.
    Я ўспомніла раман Андрэ: так горка развітвацца, які невыносны боль прыносіць развітанне... I, успомніўшы гэта, я сказала:
    — Я перазваню.
    — Хоць нешта,— уздыхнуўшы, заўважыў аддалена голас.
    Я выключыла тэлефон і задумалася над усім тым, што мы сёння так стыхійна сказалі адзін аднаму. I я сама зрабіла крок насустрач, не ведаючы, з якой прычыны, на хвалях нейкага раптоўнага парывання ці настрою.
    А можа, гэта раман Андрэ?.. Аднак мая ідэя ўцёкаў пачала здавацца мне не такой ужо цудоўнай і вызваляючай ад усяго.
    * * *
    У наступны дзень я ізноў вярнулася да рамана Андрэ: ён прыцягваў мяне, як усё неспакойнае і рамантычнае, у якое мы перастаём верыць, калі сыходзіць вясна нашага жыцця,— насмешліва махаем рукой, развітваючыся з верай у рамантыку, як мы некалі развітваліся з верай у дзіцячыя казкі. I раптам аказваецца: яна ёсць. Няхай не з намі, але яна ёсць. I тады мы ў здзіўленні спыняемся пасярод жыцця і адчуваем, як нешта светлае пачынае ізноў прачынацца ў тваёй душы, нібыта нечакана атрымаўшы ваду і сонца зусім нягеглы каласок.
    I горка, і светла табе ў такі час...
    I горка, і светла...
    «Так, у той вечар вяртання з Парыжу я, закінуўшы рэчы ў нумар, адразу ж паімчаўся ў kavine. Прысеўшы за столік каля лесвіцы, я стаіўся ў шчасліва-трывожным чаканні. Нарэшце я ўбачыў яе: яна спускалася да мяне па лесвіцы. Аднак нешта ў яе рухах было дзіўным, не падобным да Інгрыды. Яна азірнулася, і тут я з расчараваннем убачыў: не, гэта не яна, гэта іншая, знешне падобная да яе. Сэрца маё ўпала глыбока і разбілася.
    — Што жадаеце заказаць? — спытала гэтая афіцыянтка.
    Аднак я не ў стане быў адказваць: тады, у той момант я раптам зразумеў усё, па-новаму адчуў значэнне і падоранага пярсцёнка, і таго апошняга пацалунку.
    Паўночнае лета
    Паўночнае лета
    Я бездапаможна азірнуўся і тут заўважыў старога наглядчыка маяка. Я падбег да яго.
    — Дзе Інгрыда?
    Стары цяжка ўздыхнуў:
    — З’ехала Інгрыда.
    — Куды?! — дабіваўся я.
    Але ён толькі пахітаў галавой.
    — He ведаю. Ніхто не ведае.
    — Чаму, чаму яна з’ехала, мы... — і я не дагаварыў, раптам зразумеўшы, што і так адкрыў старому зашмат сваімі роспытамі.
    Аднак ён у гэты раз не стаў гаварыць сваё «я папярэджваў вас, мсье...», не, хутчэй вочы яго былі сумнымі і спачувалі мне, нягледзячы на тое, што ён нічога не сказаў, толькі ўздыхнуў і пайшоў з kavine, так і не выпіўшы свайго піва.
    Я таксама не мог тут заставацца. У самоце я пайшоў па дзюнах да мора. Убачыўшы яго высокія хвалі, быццам пачуўшы ягоны голас, я падумаў: колькі ж тут марылі мы разам з табой, мора?.. Пра каханне, пра Інгрыду, пра шчасце?.. Ці памятаеш ты гэта ўсё, мора? Мора трывожнае, палохаючае і прыгожае, як жыццё. Спачатку яно палохае сваёй сілай, а потым уваходзіць у тваё сэрца — моцна і светла, як жыццё.
    Заплюшчыць вочы і слухаць гэты голас. Мора і вецер будуць гаварыць з табою. To ласкава крануць кветкі ля маіх ног, і яны безабаронна прыціснуцца да мяне, то прашабуршыць пясок. У такія хвіліны нельга нічога гаварыць, таму што гэта — самая лепшая музыка, а лепшую музыку слухаюць моўчкі, таму што яна нараджае твае лепшыя мары і ўспаміны. «Ты можаш думаць пра усё, пра што захочаш, ты вольны»,— спяваюць гэтыя хвалі. Любоў, чаканне, светлыя карціны твайго жыцця праносяцца ў свядомасці пад гэтую самую простую і самую велічную музыку ў свеце — музыку мора...
    Цэлымі днямі я сядзеў ля мора і думаў, думаў... Я разумеў, што мне тут ужо няма чаго рабіць, аднак не з’язджаў. Я падсвядома ўсё яшчэ чакаў яе. Чакаў, што яна вернецца.
    Але яна не вярталася...
    Гэта здарылася са мною ў тую раніцу, якую, напэўна, я буду доўга памятаць. He, не дату і час — на іх я нават не звярнуў увагі, а тое адчуванне, якім я прасякнуўся ўпершыню за мае
    горкія дні. Нібыта нешта добрае адбудзецца са мной сёння, нешта значнае. Хаця напачатку было не так: пачуўся тэлефонны званок. Гэта была Эльза.
    — У цябе ўсё добра? — спытала яна так, нібыта дакладна ведала, што са мной зусім не добра.
    Падазрона спытала, як доктар у пацыента, які не жадае рабіць укол, таму кажа, што ён здаровы, пры гэтым аглушальна кашляючы.
    Я вырашыў сказаць ёй праўду.
    — Яна з’ехала без мяне.
    У трубцы маўчалі. Эльза заўсёды напружана маўчала, калі пра нешта думала. Калі маўчанне нарэшце стала невыносным, я нагадаў пра сябе.
    — У цябе хрыплы голас. Ты ізноў шмат курыш. Гэта шкодна,— заўважыла яна.
    Я стомлена ўздыхнуў.
    — Усё шкодна. Жыць таксама шкодна — можна памерці. Пры чым тут усё гэта, Эльза?!. He трэба адводзіць убок!.. Хаця, прабач. Я стаўлю цябе ў няёмкае становішча. Я не павінен быў табе казаць гэта ўсё. Гэта мае праблемы.— Я памаўчаў, а потым загаварыў больш цёпла: — Ты пазваніла мне, хоць магла б гэтага не рабіць. I таму я хачу сказаць табе, што мы ўсё ж добра жылі з табой, таму што не сталі ворагамі, калі ўсё скончылася.
    Яна памаўчала, адказаўшы ізноў не адразу.
    — Я таксама так думаю,— нарэшце прамовіла яна.— Болей не буду нічога казаць: усё астатняе залішне і смешна.
    Я выключыў тэлефон.
    Так, я ведаў, разумеў, што можна на ўсё забыцца і вярнуцца да Эльзы. Многія сказалі б, што гэта мудрае і правільнае рашэнне. Я ведаў пра гэта. Але адначасова я стаў усведамляць і тое, што ўжо не магу гэтага зрабіць. Калі я вярнуся, жыццё маё будзе карысным і простым, як салата з памідораў. Але ж мы заўсёды стараемся знайсці розны смак, кідаючы ў гэтую салату жыцця ўсё, што заўгодна, спрабуючы, адплёўваючыся і радуючыся. Можа, часам атрымліваецца і няўдалая салата, але заўсёды цікавей эксперымент, чым нуда на сыты страўнік.
    Я падышоў да акна і зноў убачыў мора, якое заўсёды падтрымлівала мяне. I падумаў: божа мой, мне столькі гадоў,
    Паўночнае лета
    Паўночнае лета
    гэта сярэдзіна жыцця! Мяне больш нічога не чакае, акрамя восені. I нават лета майго жыцця стане халодным, як восень, калі я ізноў не ўбачу Інгрыду. Я не буду болей сядзець у гэтым гатэлі. Я паеду яе шукаць, і я знайду яе. Я ж увесь час думаю пра яе. I мне часам здаецца, што нават у сне я адчуваю пах гэтага kavine — пах грогу і піва, змешанага з водарам старога дрэва. I яна кружыць па зале — ціхая, светлыя валасы акуратна заколаты, ветліва ўсміхаецца мне... Потым пах старога kavine змешваецца з водарам мора, што ўваходзіць у адчыненае акно майго пакоя ў гатэлі; змешваецца, але не знікае. Шкада, што памяць нельга праветрыць, як пакой. А можа, і не шкада. У апошнім прызнацца яшчэ цяжэй... Вось таму мне і здаецца, што не важна, колькі дзён пражыта табой, а важна толькі тое, чым жа яны былі напоўнены. Важна для сябе, з якім пачуццём ты некалі будзеш пакідаць гэтую зямлю: гэтыя вуліцы і паркі, гэтыя дрэвы і кветкі, свае кнігі і думкі; нарэшце, гэтае мора, гэтыя мясціны... I, відаць, я ізноў адчую гэты пах, гэты водар старога kavine...
    За акном шуміць мора, быццам нешта гаворыць мне музыкай сваіх хваляў... Быццам ведае, што я напісаў крыху і пра іх, пра іх і пра сябе, пра літоўскую дзяўчыну Інгрыду, што нібыта выйшла з гэтых хваляў, увабраўшы іх прыгажосць, спакой і пяшчоту.
    Ну вось я і падышоў да галоўнага, хоць гэтыя словы дапісваю спяшаючыся, губляючы думкі, але галоўнае ўсё ж застаецца, нягледзячы на тое, што яно можа падацца крыху дзіўным. Я хачу сказаць: ніколі не чакайце восені. Спыніцеся, пакуль у вас яшчэ ёсць ваша лета».
    Так закончыўся гэты раман — нечакана і незразумела, але не скончыўся мой роздум пра яго.
    Цэлымі днямі ідзе дождж. Усе раз’язджаюцца з гатэля: надвор’е на гэтым тыдні не палепшыцца, таму ў холе я толькі і сустракаю людзей з чамаданамі. Але гэта — уранку і ўвечары, бо ўвесь астатні час я прападаю на лодцы ў старога наглядчыка маяка. Нягледзячы на дажджавую смугу, мора спакойнае, і мы плаваем за касу: там нядрэнна ідзе рыба. Дождж нам не перашкаджае. А я ўпершыню адчуваю сапраўдны спакой. Ён не вызваляе мяне ад думак, але вызваляе ад смутку. Ніхто з
    нас не гаворыць пра Андрэ — ні я, ні стары. Аднак мне здаецца, што ён таксама думае пра яго, і ў мяне не выходзіць з галавы гэты раман, гэтае, можа, апошняе ў маім жыцці дакрананне да рамантыкі. I суровая і неадольная на першы погляд мяжа даросласці гатова ўпасці ў любы момант. Гэта, відаць, тое, да чаго мы так і не падабралі наймення.