• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восень у Вільнюсе  Маргарыта Прохар

    Восень у Вільнюсе

    Маргарыта Прохар

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 318с.
    Мінск 2014
    74.71 МБ
    Падзякаваўшы, ён так і зрабіў, здзіўлены яе дабрынёй. Адначасна звярнуў увагу і на карціны — Прага ў фарбах і ценях, прыстойныя карціны, пра што ён і сказаў ёй. Яна абыякава паціснула плячыма і адказала:
    — Купляюць.
    Марцін прапанаваў ёй кавы. I тут, адкуль ні вазьміся, з-пад яго рукі вынырнула котка і лізнула каву ў яго шкляначцы.
    — Ах ты, гарэза! — адагнала яе рукой Марыя і, апраўдваючыся, сказала: — Яна ў мяне такая: усё есць, а каву асабліва любіць. Сапраўдная котка беднай мастачкі.
    Марцін здзівіўся, пахітаў галавой, а потым дастаў з кайстры пакладзены Таняй бутэрброд і аддаў палову котцы. Праглынуўшы пачастунак, котка, відаць, з таго моманту прасяклася добрым даверам да Марціна, таму што згарнулася абаранкам ля аднаго з яго стэлажоў.
    Марцін усміхнуўся, але раптам успомніў Таню, кошт гэтага бутэрброда і тое, што ён пакуль не здольны самастойна харчавацца ў гэтым горадзе, не тое што сам, а нават на гэтую котку не хапіла б. Яму стала горка. Аднак маркотныя разважанні перапыніліся гаворкамі турыстаў: пайшлі першыя экскурсійныя групы. 3-за хмар ізноў паказалася сонца, а яно прыносіць добры настрой. I шмат хто купляў паштоўкі, нейкую карціну купілі і ў Марыі, усміхаліся котцы, лапочучы на сваёй мове. Увогуле гэты дзень прайшоў удала: Марцін прадаў траціну нарыхтаваных паштовак.
    — Вы прынеслі мне поспех! — сказаў ён Марыі, складаючы стэлажы, калі пачало цямнець і паштоўкі і карціны гублялі ў цені свае фарбы.
    Яна не адказала, але ён, абярнуўшыся, у водбліску ліхтара заўважыў яе чамусьці маркотную ўсмешку.
    — Можа, вас праводзіць? — прапанаваў ён, падумаўшы, што ёй, мусіць, журботна вяртацца дадому ў адзіноце (з ім таксама такое бывала).— I цяжка ўсё-ткі,— Марцін кіўнуў на карціны.
    Падумаўшы трохі, яна пагадзілася.
    — Калі толькі да метро. Далей я сама.
    Марцін падхапіў кайстры, а яна ўзяла на рукі котку.
    — Няма з кім пакінуць: бяру з сабой, пакуль цёпла. Яна прывыкла, нікуды без мяне. Разумніца! — усміхнулася Марыя, пакалашмаціўшы рукой пухнатыя каціныя вушы.
    Такой дзіўнай працэсіяй яны і рушылі да метро на Старамесцкую.
    Ужо вяртаючыся адзін, праводзіўшы іх, Марцін адчуў незвычайную цеплыню на сэрцы ад гэтай сустрэчы і падумаў: мусіць, гэта быў самы шчаслівы і спакойны дзень для яго ў гэтым горадзе...
    За аблокамі душы
    За аблокамі душы
    Вось і цяпер, заказваючы квіток на аўтобус да Прагі, ён успомніў Марыю і гэтую першую з ёй сустрэчу, якую яму падарыў лёс.
    Чаму ён спадабаўся ёй? Аднойчы, пазней, яна сама адказала, чаму. Ён першы, хто выявіў не ветлівасць, а дабрыню: не паспагадаў ёй, а не заўважыў, нічым не нагадаў аб яе абпаленай шчацэ.
    Так, зараз, ацэньваючы пражытае, разумова ўваскрашаючы выявы Ніны, Тані, Сашы, Алега, Марыі, ён пытае сябе: чаму чужыя людзі бываюць бліжэй, чым тыя, родныя па крыві? Чым яго брат Павел, што муштраваў і не даваў продыху сваёй дысцыплінай, правільнасцю і парадкам, не зразумеў яго і не прызнаваў, што іншыя людзі маюць права на сваё меркаванне. Чаму? Пачаўшы з дзяцінства, мы, мусіць, ніколі не перастанем задаваць гэтае пытанне іншым: чаму? Хоць нічога не зменіцца, нават калі хтосьці адкажа. Мусіць, таму, што гэта не пытанне, а хутчэй наш выраз болю і здзіўлення. Наша разгубленасць на дарозе жыцця.
    На кватэры, дзе ён правёў тры гады, ён, Ніна, Саша, Таня і Алег гаварылі не так многа, больш ён і Таня. I ў іх гутарках таксама прарывалася гэта «чаму», рэдка пераходзячы ў дыялогі, хутчэй — маналогі адно аднаму. У гэтым была выратавальная неабходнасць душы. А вось у гутарках з Марыяй... не, там было нешта іншае: не споведзь, а зварот да свету — да забытых рэчаў, пра якія можна гаварыць,— мастацтва, прыгажосць, аб творчасці, нарэшце. Гэта была зусім іншая грань адносін, і сустрэчы з Марыяй, мабыць, дапамаглі яму не апруцянець на гэтым мосце ля стэлажоў з паштоўкамі, не патрапіць у залежнасць ад тых, хто працягвае табе грошы, усвядоміць, што гэта — плата за працу, а не міласціна. Вярнуць сабе вартасць і гармонію. Дваім гэта зрабіць заўсёды лягчэй. Шкада, што ўсяго гэтага, мусіць, не зразумела Таня.
    Навошта, навошта яна пакахала яго?..
    У той дзень Марыя прынесла сваю першую сапраўдную карціну — дрэва на ветры, напалову ў колерах, напалову высахлае.
    — Што гэта значыць? — вядома ж, спытаў ён.
    — Гэтае душа,— адказала яна.— Гэта таксама і каханне, гэта і лёс, гэта і пакута і радасць адначасова. Усё дваіста, не-
    адназначна і пераплецена, як галінкі гэтага дрэва — жывыя і мёртвыя. Але само дрэва жыве — значыць, і квітнее, і пакутуе, уваскрашаецца і памірае, цешыцца і сумуе. Гэта шлях жыцця, якім праходзіць кожны, таму што няма толькі аднаго — чорнага або белага,— а ёсць усё, што здараецца з намі і выносіць часцінку нас. А мы не бачым або не хочам бачыць гэтага. Зараз можна паглядзець і задумацца. Пакуль чалавек думае і адчувае, ён жыве, таму што думка і пачуццё рухаюць нас, а жыццё — гэта і ёсць рух.
    Марціна заўсёды здзіўляла, наколькі сапраўдна і спакойна яна магла гаварыць аб самых заблытаных рэчах, і яму гэта дапамагала разабрацца ў самім сабе. А чужы прыклад устойлівасці духу не праходзіць бясследна. I для яго не прайшоў дарма гэты год: дзякуючы Марыі ён стаў мужней глядзець у твар жыцця, перастаў пачувацца недасканалым і зняважаным у гэтым чужым горадзе. А гэта важна, калі ты жадаеш жыць далей, і ён хацеў, таму што нарэшце зразумеў: ён не хоча развітвацца нават са сваімі ўспамінамі аб Дашы, іх каханні, са сваёй маленечкай — аднаадсоткавай — марай, хоць бы раз яшчэ ўбачыць яе. Даша заўсёды была больш трывалай, чым ён, і яна любіла жыццё, а значыць, і ён будзе жыць дзеля яе, з ёй, з яе перакананнямі і паняццямі. I ён адчуваў, што разам з Марыяй зможа аднавіцца, нібы баксёр паміж паядынкамі.
    Гэта была незвычайная восень у яго жыцці. Ніна, Саша і Алег не прыцягвалі яго да сваіх спраў, а ён і не выказваў жадання. Яны проста складалі яго дом, яго сям’ю. I гэтага хапала, каб усім ім было добра разам. Цяжэй — з Таняй: чым больш ён прападаў на мосце, а потым на фотаздымках з Марыяй, якая таксама шукала добрыя сюжэты і ракурсы, тым менш у яго заставалася часу быць з Таняй, і яна не магла не заўважыць: у яго жыцці за гэты год з’явілася нешта іншае.
    Наступілі першыя замаразкі, турыстаў стала менш — да Каляд і Новага года. Марцін пачаў падумваць, што прыйшоў час і адпачыць, тым болыіі што дазвалялі і яго сціплыя зберажэнні.
    Вяртаючыся з гэтай думкай увечары, ён убачыў у Таніным пакоі святло і вельмі здзівіўся: звычайна яна сыходзіла па вечарах. Няўжо і ў яе змушаныя «вакацыі»?
    Яна сустрэла яго ў пярэднім пакоі. Стомлена скінуўшы з плячэй цяжкую кайстру, Марцін усміхнуўся ёй. Яна неяк дзіўна
    За аблокамі душы
    За аблокамі душы
    павяла плячамі, быццам ёй было холадна, і нічога не сказала. Марцін не надаў гэтаму значэння: ён вельмі стаміўся і хацеў выспацца, каб заўтра прыйсці да Марыі і сфатаграфаваць яе працы: яму прыйшла ідэя зрабіць фотасайт, каб карціны маглі заказваць. Гэта была нядрэнная думка, і першае, што ён зрабіў, расказаў аб гэтым Тані.
    — Так, дарэчы, вяртаю табе доўг,— ён працягнуў ёй грошы.— Вядома, я разумею, што абавязаны табе большым,— працягнуў ён,— але рады хоць бы таму, што магу вярнуць табе гэтыя грошы.
    Яна абыякава ўзяла купюры.
    — Ты стамілася? Што з табой? — спытаў ён: не заўважыць яе маркотнага настрою ўжо было немагчыма.
    Яна адказала, што ўсё добра, яму не варта за яе турбавацца, і сышла да сябе.
    Больш ён не бачыў яе ніколі: яна з’ехала і пакінула яму запіску, што кахае яго, але безнадзейна кахаць не ўмее, гэта для яе занадта балюча. I яшчэ напісала, каб ён бярог Сашу...
    Але ён тады не збярог Сашу. Сашу — вось каго ёй трэба было пакахаць. Саша — вось хто кахаў яе. А ён ізноў саслужыў гэтым людзям дрэнную службу. Ён разбурыў іх свет.
    Ніна суцяшала і яго, і Сашу, яе ненадакучлівы клопат пра іх быў кранальны, але ў той жа час яна нагадвала аб тым, што здарылася.
    Марцін патэлефанаваў Марыі і месяц жыў у яе на кухні, каб ачуняць ад усведамлення, якое вярнулася, што ён усё робіць не так, што ён ізноў прыносіць непрыемнасці.
    Потым яго знайшла Ніна і сказала, што Саша таксама пакідае іх, але гэта азначае, што іх справы пагаршаюцца: толькі Саша мог адчыняць сейфы, касы, камеры на вакзале. I Саша калісьці вучыў яго, Марціна, тэхніцы справы, тады, калі Марцін думаў, што іншага выхаду ў яго не будзе, а прыйдзецца заняцца менавіта гэтай справай. He, ён не хацеў ісці шляхам Сашы, але і жыць на кухні Марыі ён не мог. I не мог быць няўдачнікам-утрыманцам у Ніны і Алега.
    I ён вярнуўся да іх, каб замяніць Сашу і развітацца з ім. Ён адчуваў перад ім віну з-за Тані, але ён ніколі не казаў, што кахае яе, нічога не абяцаў. Гэта быў яе выбар.
    Яны сядзелі на кухні: ён, Саша, Алег і Ніна, нібы асірацелая сям’я. Саша імкнуўся ўсміхацца, але гэтая маўклівая ўсмешка, нібы выбачэнне за сваё каханне, якое парушыла іх планы, усмешка болем пранікала ў сэрца Марціна, і тады ён падумаў: наколькі далікатны свет, дзе сёння ўсё спакойна, а заўтра ты прачынаешся на абломках лёсу...
    На развітанне ён абняў Сашу, а той на пальцах, як мог,— пажадаў яму поспеху.
    — I табе — поспеху. Абавязкова знайдзі Таню. Гэта вельмі важна. Знайдзі яе!..
    Ён кіўнуў у адказ, узяў кайстру і сышоў...
    3 сыходам Сашы пачалося новае жыццё Марціна. Ён змог замяніць яго ў справе, а потым, ратуючыся ад нуды і проста думак, пачаткаў сам весці справы, пракручваць даволі буйныя аперацыі, і адчуў, што Ніна і Алег пачынаюць паважаць яго і падпарадкоўвацца яму. I ўсё ж вечарамі Марцін успамінаў той час, калі яны былі ўсе разам, часам заходзіў у Танін пакой са званкамі. Слухаў у цішыні іх тонкую, заўсёды розную мелодыю, пакуль аднойчы не наважыўся — упершыню за два гады прыехаў да Марыі, і яна тады параіла яму купіць гэтую кватэру па суседстве.
    Ніна нічога не сказала яму: яна заўсёды разумела людзей, а на гэта здольны толькі той, хто сам шмат страціў. Мабыць, поўнай супрацьлегласцю ёй быў Алег — моцны з выгляду мужчына з вельмі ўражлівай, нават па-дзявоцку ўражлівай душой. Марціну заўсёды было цяжэй у адносінах з ім, чым з астатнімі, але гэта нічога не змяняла: мы ўсе розныя, а значыць, павінны быць памяркоўныя і спачувальныя. Гэта правіла бумеранга: зваротны ўдар заўсёды прыйдзецца па табе самім. I правільна казала Марыя: у жыцці гармонія складаецца з супрацьлегласцяў.