Восеньскія святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
восжскія cm
Беларускі навукова-метадычны цэнтр гульні і цацкі
Дапаможнік для настаўнікаў і выхавальнікаў
Рэкамендавана Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства алукапыі і навукі Рэспублікі Беларусь
МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1995
ББК 63.5я7 В 76
УДК 394.2(072)
Укладальнік
Алесь ЛОЗКА
Мастак
Аляксандра РУДАЯ
3940200000 — 028
В 18-94
М 301 (03) 95
ISBN 985-01-0103-2
© Укладанне. А. Ю. Лочка, 1995
© Афармленне. А. У. Рудая, 1995
Да зачаткаў беларускай народнай педагогікі
3 самых старажытных часоў навучанне і выхаванне чалавека адбывалася ў натуральных умовах. Праз узаемаадносіны з прыродай чалавек злучаўся ў адно цэлае з Сусветам, пазнаваў піляхі чыннага быцця і існавання ў ім. Важнае значэнне ў непарыўным і комплексным навучанні належала старажытным язычнійкім культурам і хрысціянскай маралі.
3 цягам часу чалавецтва сабрала столькі каштоўных эмпірычных ведаў і вопыту, што стварыўся спецыяльны інстытут захавання і перадачы набытага. Гэты інстытут рускі педагог і пісьменнік Канстанцін Ушынскі назваў «народнай педагогікай», якая з’яўляецца вынікам творчай калектыўнай працы. Яна выяўляе самыя чалавечныя і дэмакратычныя ідэалы.
Беларуская народная педагогіка вучыць паважапь сваіх продкаў, апічадна адносіцца да матулі-зямлі, бацькаўшчыны, выхоўвае сціпласць, кемлівасць, гуманнасць, развівае фізічныя здольнасці. Але, бадай, стрыжнявой задачай з’яўляецца працоўнае выхаванне. перадача вытворчага вопыту, родавых і сямейных традыцый у розных відах старажытных рамёстваў і заняткаў.
Асноўнымі крыніцамі народнай педагогікі з’яўляюцца калыханкі і забаўлянкі, лічылкі і дражнілкі, песні і гульні. казкі і прыказкі, а таксама нацкі, рэчы побыту і народных рамёстваў, святы і прысвяткі, традыцыі сямейнай «школы» і інш. Важнай акалічнасцю ў народным выхаванні з’яўляўся каляндар, які якраз і канцэнтраваў у пэўнай сістэме ўсе традыцыі і веды.
Элементы беларускага земляробчага календара пачалі збірацца даследчыкамі этнаграфіі і фальклору з сярэдзіны XIX — пачатку XX стагоддзя. Захаваліся карысныя матэрыялы з календароў асобных рэгіёнаў у работах Івана Бермана, Дзмітрыя Булгакоўскага, Уладзіміра Дабравольскага. Юльяна Крачкоўскага, Казіміра Машынскага, Мікалая Нікіфароўскага, Еўдакіма Раманава, Сяргея Сахарава, Аляксандра Сержпугоўскага, Пятра Шэйна і іншых. Аднак дагэтуль не існавала поўнага збору беларускага народнага календара, які ўключыў бы элементы ўсіх назапашаных рэгіянальпых матэрыялаў сучаснага і мінулага. У значнай ступені вялікай перашкодай на піляху належнага збору і вывучэння календара паслужыла ленінская палітыка ваяўнічага атэізму. Паслядоўнікі Леніна яшчэ больш жорстка праводзілі лінію партыі ў жыццё. Сталінскае асяроддзе загубіла ў канцэнтрацыйных лагерах тысячы служыцеляў царквы, партыйных, савецкіх і навуковых работнікаў, звязаных з нацыянальнай культурай. Доўгі час на традыцыйных земляробчых святах, наогул на фальклоры, стаяла кляймо «рэлігійнага», «царкоўнага», «наіідэмаўскага», «антысавецкага». Толькі зусім нядаўна мы
пачалі пісаць назвы народных святаў і прысвяткаў з вялікай літары, разумеючы пад гэтым факт іх рэабілітацыі.
Вялікую шкоду развіццю народнай педагогікі прыносілі розныя гвалтоўныя меры, якіх нямала было ў гісторыі беларускага народа. Гэта, у першую чаргу, забарона выкарыстання ці абмежаванне ўжывання роднай мовы ў афіцыйнай школе і грамадскіх установах. He выключэннем стаў для Беларусі і перыяд сацыялістычнага будаўніцтва. У часы сталіншчыны вынішчалася ўсё нацыянальнае і адметнае, а пры Брэжневе панавала тэндэнцыя зліцця народнасцей і моў. Уплыў народнай педагогікі на выхаваўчы працэс быў зведзены да мінімуму, а таму ёй пагражала поўнае выміранне разам з беларускай мовай. Манапольная палітыка ў адносінах да форм уласнасці на зямлю прывяла да занядбання і самой вёскі, захавальніцы мудрасці і таленту беларусаў, адвучанай за гады савецкай улады ад спрадвечнай любові да земляробчай працы.
Адраджэнне беларускай нацыянальнай школы павінна грунтавацца на яе традыцыйным вопыце з улікам сучаснага развішія. Як сведчыць гісторыя, на Беларусі існавалі дыферэнцыраваныя навучальныя ўстановы — гімназіі і калегіумы, якія рыхтавалі навучэнцаў для паступлення ў вышэйшыя ўстановы. У той жа час, асабліва ў сялянскім асяроддзі, дзейсна функцыяніравала народная педагогіка, навучанне і выхаванне членамі сям’і і хатнімі настаўнікамі. Аб гэтым пісаў і Якуб Колас у сваёй паэме «Новая зямля». Развіццё беларускай нацыянальнай школы сёння бачыцца ў разумным спалучэнні трох пачаткаў: класічнага накірунку, народнай педагогікі і выкарыстання дасягненняў сучаснай навуковай педагагічнай думкі.
Матэрыялы, якія змяшчаюцца ў дапаможніку, рэкамендуем выкарыстоўваць наступным чынам. Навучальны дзень школыіікаў і дзяцей дзіцячага садка варта пачынапь з кароткаіа паведамлення аб адпаведным свяце ці прысвятку, іх змесце і значэнні ў побыце беларусаў. Усё гэта ёсць у раздзеле «Восеньскі народны каляндар». Спатрэбііша і наступны раздзел «Метадычныя рэкамендацыі, сцэнарыі», і дадатковы матэрыял, які можна выкарыстоўваць пры болып падрабязным вывучэнні восеньскіх святаў і прысвяткаў. Тут — асноўнае з восеньскага календара. Пачынаецца з дня Сымона, на які праводзіўся абрад «Жаніцьба коміна» (ці пасвета). Нашы дзяды ўшаноўвалі культ нродкаў-духаў. агню-багача, хатніка, які, паводле ўяўленняў язычнікаў, жыў у сушні, на печы і пад ёй, у коміне. Сімвалічна тое, што абрад праводзіўся ў першы дзень вучобы дзяцей у школе. Таксама прадстаўлена свята ўраджаю, якое вядома ў многіх раёнах пад назвай Багач, святы кавалёў, млынароў. Ну і, безумоўна, Дзяды як дзень памінання продкаў і інпіыя. У гэтым раздзеле можна знайсці ўсё неабходнае для складання самастойнага сцэнарыя. свят ці для напісання канспекта заняткаў.
Настаўнікі і выхавальнікі павінны творча адбіраць матэрыял для сваёй работы згодна з узростам дзяцей, іх здольнасцямі, а таксама выкарыстоўвань рэгіянальны фальклор, што бытуе ці бытаваў у той мясцовасці, для жыхароў якой рыхтуецца свята ці ўрок. У дапаможніку змешчаны песні з нотнымі прыкладамі, апісанні гульняў. танцаў, абрадаў, святаў, неабходных для практычнай работы.
Алесь ЛОЗКА, кандыдат філалагічных навук
ВОСЕНЬСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР
У восеньскі народны каляндар уключаны як паганскія (язычніцкія), так і фалькларызаваныя хрысціянскія святы і прысвяткі, у час якіх традыцыйна выконваліся народныя песні, праводзіліся абрады, гульні, з якімі звязаны прыкметы, павер’і і нрыказкі, а таксама — назвы тыдняў і большых прамежкаў часу, піто традыцыйна склаліся ў побыце беларусаў.
Першая лічба ў календары азначае дату па новаму стылю, а другая — па старому (5/23—-5верасня пан.ст., 23 жніўня пас. ст.; 14/1 — 14верасня па н. ст., 1 верасня па с. ст. і г. д.). За старым (юліянскім) календаром, які існаваў у нас да 1 лютага 1918 года, замацаваны святы і прысвяткі, якія бытуюць сярод праваслаўных беларусаў (выдзелена паўтлустым шрыфтам). Курсівам пазначаны назвы каляндарных дзёп. якія бытуюць ці бытавалі сярод беларусаў-католікаў і замацаваны ў новым (грыгарыянскім) календары.
ВЕРАСЕНЬ (вресень, рунн)
5/23. Лупа («На Лупа будзе жыта купа», «У дзень памяці святога Лупы нельга сеяць жыта, таму што на ўсёй ніве будуць «лупы» — жыта ўзыдзе і вырасце плешынамі»),
7/25. Баўтрамей (Варфаламей) — час сяўбы («Прыйшоў Баўтрамей — жыта на зіму сей»). У гэты час з’яўляецца шмат аваднёў і мух, таму і ўзнікла прыказка: «Святы Баўтрамей душыць аваднёў і труціць мух». А наступная прыказка гаворыць аб адлёне птушак і надыходзе вясельнай пары: «Святы Баўтрамей высылае буслоў па дзяцей».
8/26. Другая Прачыстая (Меншая Прачыстая. Малая Прачыстая. Другі святок). У Заходняй Беларусі існавала прыказка: «Прыйшла Мепшая Прачыста — канчай сеяць начыста».
10/28. Мацей (Майсей, Маісей Мурын) — абаронца ад запойнага п’янства. Вельмі паважалі гэты прысвятак жанчыны, у каго мужы пілі гарэлку («Майсей Мурын — сцаліцель ал п’янства», «Пасля Мацея мужык на полі не пацее»),
11/29. Калінавік (Іван Калінавік, Ян Галавасек, Іван Крываўнік, Іван Посны, Галаварэз, Сцянцель). Назва замацавалася ад царкоўнага наймення дня ўсячэння галавы Івана Прадцечы, Івана Хрысціцеля. У народзе ўсталяваліся за ім бытавыя прыкметы і павер’і. Лічылася, што ў гэты дзень нельга рэзаць, сячы і нават есці круглае (капусту, бульбу і г. д.). На Тураўшчыне, закончыўшы некаторыя палявыя работы. адсякалі галаву старому пеўню і рыхтавалі вячэру. Певень лічыўся старажытным ахвяраваннем розным культам. У Рэчыпкім павепе не мылі галаву, каб не захварэш, на каўтуіі.
Пчаляры «падглядалі» мёд. Вядома восеньская песня:
Чаго, пчолачка, чаго ярая, К вулейку прылятаеш? Ці ты, пчолачка, ці ты, ярая, Ліху зіму чуепі?
Калі пасеяць у гэты дзепь жыта. лічылі на Магілёўшчыне, то будзе ўмалотны ўраджай. На Усходнім Палессі стараліся пасеяць жыта ў адзін дзень, вечарам дзяўчаты выходзілі віць вянкі, спявалі песні. На Калінавіка збіралі ягады каліны, журавіны, якія выкарыстоўвалі потым ад галаўнога болю.
Наставала пара сельскагаспадарчых работ, і дождж быў ужо не патрэбен. У народзе гаварылі: «Да Яна прасіце, дзеткі, дажджу. а па Яне я й сам упрашу».
3 Калінавіка да Цудаў, Багача ці Пакроваў (у розных рэгіёнах па-рознаму) гэтая пара называлася Бабіна лета — пачатак жаночых сельскагаспадарчых работ.
Восенню спявалі ярынныя, ільняныя, пастухоўскія і іншыя песні. У большасці з іх — тэма замужжа. Гэта выклікана тым, што пасля Івана Пакроўнага, Пакровы, да Піліпаўкі пачыналіся сялянскія вяселлі.
13/31. Пачатак севу ячменю на Смаленшчыне; шосты ці сёмы тыдзень ад Іллі. Сярод беларусаў, якія там жывуць, існавала шмат прыкмет, калі лепш сеяць ячмень: «Сей ячмень, як загудзець сляпень», «Сей ячмень, як каліна ў кругу», «Калі на елцы піышкі стануць чырвоныя, а на сасне зялёныя — сей ячмень», «Ячмень сей на сёмым тыдні ад Іллі, у той дзень, капі на Усяедным тыдні была вея», «Ячмень сей на шостым тыдні ад святога Іллі».
14/1. Сымон (Сямён, Стоўб). У народзе гаварылі: «У Сямёнаў дзень да абеда пашы, а пасля абеду пахара з поля гані», «Святы Сымон — а й сявец дамоў». На Віцебшчыне існавалі розныя прыкметы наконт ураджаю, прымеркаваныя да Сымона: «Калі першы засевак жыта рабіць напярэдадні Івана (18 жніўня), то жыта ўродзіцца з буйным коласам. калі ж напярэдадні Сямёна, Стаўба (1 верасня), то яно дасць добрую салому, але не будзе каласістым» (1897).