Восеньскія святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
Каб было чым душы памінань
Год ад году,
Век ад веку.
Юнак-Лёс запальвае свечку ў зерні.
Дзяўчына-Памяць атуляе яе далонямі, каб не згасла, затым налівае ў чарку гарэлкі, кладзе лусту хлеба, алкладае лыжку з куццёй для дзядоў на талерку, а з місай ідзе між радоў. Усе бяруць куццю рукамі.
«Выходзяць» павольна і нячутна дзяды — постапі ў белых, можна празрыстых, апранках, летуценныя і тонкія...
Пакуль «ілуііь» дзяды, аднекуль здалёку чуецца голас (можна фанаграмны), які нібы пераадольвае ціхае гучанне музыкі.
Бывае так: жыве чалавек на зямлі, прырос да яе. Ходзіпь штодзень па травах. А нібы... на іншай планеце знаходзіцца. Клічуііь яго залётныя вятры, зманьвае чужы голас. Дуіпа без кораня?
Нямее чалавек у гаманкім свеце. Роднага слова адцураецца. He матуліна кроў пульсуе ў венах яго?.. Падмяніў нехта песню. што нёс чалавек у свет? Бывае так... Ды не павінна быпь.
(Працягвае іншы голас на фанаграме.)
Хто я—дзівак, бяздомны, як месяц? Чаго хаджу па свеце нястомна? Што шукаю на сцяжынках глухіх, між муроў зруйнаваных і вежаў, між насыпаў курганных і гарадзішчаў? Хто я — прышэлец з глыбіні вякоў? Што маіу аддаць людзям?
Сэрца маё трапяткое б’ецца суладна з зямлёю. Мова мая—дыханне спрадвечных бароў. Думка мая заблукала ў таемных нябёсах.
Існасць мая — знітаванне з радзімаю цёплай...
Маю я Космас, Зямлю і руплівую Памяпь, піго з продкамі лучыць, шукае нашчалкаў. Маю я свету бясконцасць і прыгаршчы мараў. Маю надзею. Да грудзей прытуляю Гісторыі птаха...
(Гучыць песня ці журботная мелодыя скрыпкі.)
Спявае-гачосіць Спявачка. Выходзіць Паэт і гартае кнііу Гісторыі. Пасля кожнага прачытанага сказа тры разы гудзе-стогне звон.
Паэт. Старонку за старонкай мы перагортваем кнііу нашае Памяці, летапіс Гісторыі нашай.
(Доўгі працяглы гул званоў.)
...палае зьніч на Перуновым капішчы...
...на Нямізе снапы сцелюць галовамі...
...над Дзвіною, у Полацку, Сафія плыве, нібы карабель...
...на Наваградскіх пагорках вырастаюць суровыя вежы...
...лес дзідаў і харугвы з пагонямі калышуцца на Грунвальдскім полі...
...у вуніяцкіх храмах загучала родная мова...
...суседзі-дабрадзеі апанавалі нашым краем...
...у паўстанцкія шыхты на чарзе ўслед за бацькамі ўстаюць дзеці, унукі...
...надыходзінь час Адраджэння, зарунела наіпая ніва...
...свяціў час нам разам, талакой, збіраць ураджай, ды грымнулі сусветныя войны-землятрусы. Папялішчамі задыміліся Хатыні, калючым дротам ашчэрыліся Курапаты...
...перасохлі крынічкі, не чувапь пошуму векавечных дуброў.
Чарнобыльскім шляхам зноў едуць паязджане...
...храм стары зруйнавалі, абразам нягледзячы ў твары...
...Вось, нарэшце, схамянуліся людзі, сабраліся дзядоў спамянуць, падзячыпь ды пакаяцца...
(Сяржук Вітушка)
Апавядальніца (перад тым, як моладзь назаве імёны).
У кожнай сям'і берагупь-шануюць памяць пра сваіх дзядоў. Але мы, беларускі народ. — адна вялікая сям’я. I злучае нас у гэту вялікую сям'ю памяць пра нашых дзядоў.
У чуйнай цішыні па краях залы паволыіа ўстаюць па чарзе юнакі і дзяўчаты ў белым адзенні, кожны з іх называе імя славутага дзеяча Беларусі з любога адрэзку часу нашай гісторыі. як можа заглыбіцца ўдзячная намянь, і да сённяшніх дзён.
Дзяўчаты і юнакі (па чсірзе.)
Легендарныя волаты:
— князь радзіміцкі Радзім, князь дрыгавіцкі Тур, князь крывіцкі Рагвалод, князёўна Рагнеда;
—Ефрасіння Полацкая ды Кірыла Тураўскі;
— вялікі князь Вітаўт:
— Леў Сапега, Кастусь Астрожскі;
— Францішак Скарына. Пётра Мсніславеп, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі;
— Тадэвуш Касцюйіка, Алам Міцкевіч, Кастусь Каліноўскі, Францішак Багуіпэвіч;
— Алаіза Пашкевіч, Янка Kyiia.ua, Якуб Колас, Максім Багдановіч;
— Вацлаў Ластоўскі. браты Луцкевічы;
— Цішка Гартны, Алесь Чарвякоў;
— Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч;
— Яўгенія Янішчыц, Міхась Дубянепкі.
(Юнак пі дзяўчына, называючы імя славутага дзеяча, алданага патрыёта Радзімы, запальвае свсчку. Успыхвае шмат агеньчыкаў памяці. Свечкі павінны быць загадзя пастаўлены на стале ў падсвечнікі.)
Апавядальніца. Памаўчым хвіліну. Памянём бацькоў і мані, дзетак-немаўлят, братоў, сяснёр, каханых і сяброў, і змагароў за напіу волю, і нявінных ахвяр. Памянём дні чорныя, гады, калі паміралі — гінулі... ад куль, ад здрады, ал маны ці зла, ал Чарнобылю скрушнага. Паслухаем іх душы.
(Хвіліна маўчання.) Юнак-Лёс.
Крычыць маўчання хвіліна. А мы ўсё ніяк не злічым — Пульсуе зямля пад памі. Мы мяккай зямлі ім зычым. Ці ж лёгка пад дзірванамі?
(Нэлі Тулупава)
(Гучыць тужлівая песня-балада пра зямлю—людскі прытулак.) Дзяўчына-Памяць (пасля паўзы і звону).
Сонейка яснае на небе. узыдзі ў іх непрыглядныя цямніцы хоць адною лучынкаю светлаю, хоць адным тоненькім валаском залаценькім, кропелькаю расы гаручаю, тваім святым агнём, хоць ручайком купальным.
Спавядаешіа, жаліпна Дуда.
Дзяўчына-Памяць. Мама, мама, рукі твае ў барознах маршчынак, з дрыготкімі жылкамі, рукі твае шурпатыя, ды такія ласкавыя... прытаміліся, сцішыліся, як ластаўкі ў дождж. Мама, мама, вочы твае прытушылі слязінку і знерухомелі... I толькі ў гаі, як радзімка, бугарок...
Юнак-Лёс.
Спі, родная.
Ты мала спала.
Ты неспакойна спала на зямлі, дзе мала цішыні і ладу мала, і сны твае трывожныя былі. Спі, родная.
Ты мала спала.
Дзяцей прыспіш — сама усё не спіш.
Паэт-Вяшчун.
Спі, родная.
Ты мала спала.
Ты з дня у дзень і з году ў год рук не складала — мала спала, нас гадавала — мала спала, была навала —
мала спала, навала мінавала —
мала спала...
Ты знала болып бяссоніц і турбот.
Тваім спакоем мала даражылі. Ты старажыла сон усёй зямлі, а твой, а матчын сон пе сцераглі. Спі, родная. Ты мала спала.
(Анатоль Вярцінскі)
Ізноў галосіпь Дзяўчына-плакалыпчыца (ці іучыць запіс галашэння) па мужу, брату... Добра. калі прагучыць паўстанская ці рэкруцкая песня.
Паэт-Вяшчун.
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
Вочы на свет закрывать не трэба— Ёспь у прыроды туманныя дні. Вось і завешчаны далеч і неба, Як праз ваду — вечарамі агні.
Што вы, туманы, у сваім вар’яценні Так замуцілі вякі і гады
I на прастор найі барвова-асенні Зноў нацяпіулі далёкай бяды? Зноў я адкінуты вамі, туманы, У нерабыты бязлітасны час. Стук?
Гэта быццам бы бой барабанны.
Крык?
Перад сконам, паўстанны. да нас!
Скончана ўсё. Так паспеіпна ў лёхах Світку мужыцкую здзёрлі з плячэй. Гэтыя ж тут, недзе блізка, патроху
Гаснуць без жалю любімых вачэй. Воды сцюдзёныя, гнугкія клалкі— Трэба палотны бяліць.
Я не кравец, не іпавец аніякі, Трэба кашулі смяротныя шыць. Голас ад гора дрыжыць і нямее— Трэба ісці галасіць.
Я і магілы капаць не ўмею— Мёртвых жа трэба ў дол апусціць. Толькі ідзі, ідзі і не падай.
Доўга туман над зямлёю стаіць.
Сходзянь туманныя дні з лістанадам.
Сонца праглянула...
Жыць!
Вось далакоп, і шавец я, і столяр... Доўга стаялі туманныя дні, Твар мой збялеў ад жалобных застолляў, I зледзянелі пагляду агні.
Столяр, калыскі на іпчасце майструю Для немаўлятаў усіх.
Я і шавец, і абнову любую Шыю для святаў зямных. Вось я рыдлёўкаю грунт наіп капаю— Дрэўца, хлапчук, пасадзі.
Вось я і сумную пссню спяваю Там, дзе нядаўна блудзіў.
(Рыгор Семашкевіч)
Вакаліз-галапіэнне. Дзяўчына-спявачка плача-галосіць на працягу гучання верша. А потым набірае моп урачысзая духоўная мелодыя.
Выходзіць Паэт.
Нас трамбавалі ў жальнікі-равы. Сырым пяском нам засыпалі вочы. Мы прарасталі дзідамі травы. Лістотай шапацелі мы прароча. Крывёю захлыналася зямля, сляпых ахвяр прымаючы ва ўлонне. Наступнікі! Вам пяжка адбаляпь пакуты нашы ў жудасным палоне. Гудуііь хваіны ў ямах, як сурма. Канваліяў званы на нас галосяць. Мы — у прасторы, ў часе. Нас няма. А венер стогны па Сусвеце носіць. Нашчадкі наіпы! Адрачоны род! Замольваем з-пад шыбеніцы веку: каб зведаў волі змучаны народ, засейце памяшію дзірван палетку. Ды запаліце свечку на памін:
няхай агонь пабораецца з ветрам.
...Край, дараванне нашае прымі — спакоем дыхае зямная нетра.
(Антаніна Хатэнка)
Плача Жалейка. Багіня Жалю выходзіць з пукам зёлак. Выконвае магічны языцкі вакаліз. Мелодыя паволі заціхае. Жаля велічна абыходзіць «покуць», абкурваючы яе зёлкамі, прыгаворваючы: «Зара-зараніца! Чырвоная агнявіца! Узыдзі над зямлёю сунічнай. Асвяці імёны іх чыстыя, бязгрэшныя, вечныя! Лёс іх ахвярны!
Царыца-вадзіца! Светлая крыніца!
Красная дзявіца! Коцішся ты, вадзіца, па днях, па начах, па вячэрніх зорах, з-пад крутых гор, з-пад жаркага сонца, з-пдд яснага месяца, з-пад латыра камня, па тонкіх жылах, марскіх сілах. Падмываеш ты кругыя берагі, жоўтыя пяскі, калоды валяныя, траву шаўковую і вымываеш сырое карэнне, белае каменне. Ачышчаепі цароў, каралёў і ўвесь народ высокі! Абмый, зажыві боль зямелькі нашай пакутніцы. Вадзіца-царыца! Зямная і нябесная! Вылекуй боль неспатольны!»
Грае задуменна гусляр. Сівы Стары разважна чытае:
...Смерць ашалела волатаў касіла.
Імшэлі пні. Світаўся маладняк.
Увесну продкі дыхаюць з магілаў.
Усходзяць думкі іх жывою сілай у спавівальні будучага дня.
Заснула хата. А старыя гуслі зажурана пра вечнае гудўць. ...Я на пупышцы раніцы прачнуся.
Пайду гасцінцу тройчы пакланюся—
Адваражу драпежную бяду.
(Антаніна Хатэнка)
Дзяўчына-Памяць.
...Скавытаў і енчыў нема вецер.
Па-сірочы плакала жаўна.
Чорны воран панаваў на свеце— трэбная ўладарыла труна.
А планета гушкалася ў зорах.
Нараджала. Песціла сады.
Ноч-зладзейка у прыполе чорным прыхавала катавы сляды...
(Антаніна Хатэнка)
(Зноў гучыць галашэнне — сіроцкая песня.)
Багіня Жалн> (замаўляе, абыходзячы рытуальны стол, нібы мацуючы кругазварот жыцця).
Устану я рана-раненька, умыюся бела-беленька, узыду на крутую гару, зірну пад ясную зару. Рукі белы заламлю. Перад матухнай-зямлёй укленчу. Скажу я і сонцу краснаму, і вятрыску буйнаму, і вытоку, і кроне, і караню, і парастку, і зверу лютаму, і чалавеку літасціваму: успомніце!
I месячык ціхі, і зорачкі светлыя — світальныя, вячэрнія — і зёлкі, і птахі пявучыя бачылі: не абмывалі іх і не хавалі. Вачэй не закрывалі, ручак не складалі, не адпявалі. Снапамі падалі яны...
Сляпелі дні і ночы ад чакання. Крывёю цёплай набрыняла поле. Вада ў крыніпы горкла ад слязы. Спынялася дыханне, пухлі ногі, ад роспачы сівелі валасы. Збалела сэрца ал нямой надзеі...