• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

    Восеньскія святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 110с.
    Мінск 1995
    33.58 МБ
    4/22. Казанская. «Хто на Казанскую жаніхаецца. той не пакаецца». У праваслаўным царкоўным календары — святкаванне Казанскага абраза Божай Мапі (у памяць выратавання Масквы і Расіі ад войскаў Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы ў 1612 годзе).
    8/26. Зміцер (Дзмітры) — «Хітры» дзень, канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе. У Гомельскім раёне гавораць: «Проціў Дзмітрыя ў вечэрам не прадуць, не матаюць — Дзмітры хітры. А назаўтра вышываюць». Паўсюдна вядома, што да Змітра — дзеўка хітра. Дзень гэты адлюстраваны і ў прымаўках: «Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў», «Да Змітра пасуііь. а па Змітру пільнуюць». А таксама ў народных песнях:
    Святы Зміцер — ён на ўсіх хіцер: Салады салодзіць, піва робіць, Сыноў жэніць, дачок выдаець...
    (Дзісенскі п.)
    Святы Змітра —
    Ён багаты:
    Сыноў жэніць, Дачок аддаець, Па сто рублёў Пасаг даець, А сынам па канёчку...
    (Міёрскі р-н)
    На Змітра не пралі, не ткалі і ў полі не прапавалі.
    Дзяды. Дарэвалюцыйныя этноірафы адзначалі, што ў Ашмянскім павеце першыя Дзяды ў чацвер, другія — у суботу, трэція — у нядзелю, чацвёртыя — у суботу перад Загавінамі. У Гомельскім павеце спраўлялі Змітраўкі, Дзялы — 26, а Бабы — 27 лістапада.
    9/27. Тодар — прысвятак напамінаў, што ўраджай сабраны. «На Тадора поўна камора».
    10/28. Параскі (Параскева Пяценка, Параскеўя Пятніца, Параскімка, Параскіммя, Параскоўя, Параскі Асеннія) — дзень забароны прадзення і ткання. Існавалі павер’і: хто будзе прасці ў гэты дзень, то з-пад печкі вылезе Пятніца і пакарае (1914); святая Пятніца ў выглядзе старой бабулі ходзіць па вёсках і сочыць, каб ніхто не праў кудзелю ў пятніцу (1888). Царква да гэтага дня прымеркавала святкаванне святой Параскевы Пятніцы — вялікапакутнійы. А раней язычнікі ўшаноўвалі Макаш. багіню зямлі і пладароддзя. На Драгічыншчыне дзяўчаты яшчэ не гублялі надзеі на замужжа, таму гаварылі: «Пяцёнка. мая мацёнка, памажы хоч ты, каб мне замуж пайты».
    11/29. Настуся (Настасей, Анастасій) — дзень авечак. Даглядалі і стрыглі авечак. «Настуся пачынае стрыгчы авечак». Іх нябачнага апекуна прасілі: «Святы Настасей прэкрасны, саблюдзі авец нашых».
    Марцін — свята млынароў. Мусіць, заканчвалася работа на вадзяных млынах, бо замярзалі рэкі. «3 Марцінавага дня пачынаецца зіма».
    12/30. Артошка — дзень пачатку прадзення на Смаленшчыне. «Святы Артошка, напрадзі пачатык з лукошка, а клубок з карабок, а мальчык-зпальчык напрадзі пачатык з пальчык» (1894).
    14/1. Кузьма-Дзям’ян (Кузьма-Земян, Касьма-Даміян) — свята шаўцоў, кавалёў; апякун земляробства і вяселля.
    Існуюпь паданні пра кавалёў Кузьму, Дзям'яна і Змея. У Лельчыцкім раёне гаворапь: «На Кузьму-Дзям’яна прынялі першага салдата на службу». У слоўніку Івана Насовіча чытаем: «Кузьма да Дамян — два ліцвіны, прынеслі гаршочак бацвінні» (1870).
    У валачобнай песні пяецца:
    Святы Пакроў ў гумно звозіць.
    Кузьма з Дзям'янам на васець садзіць, На васець садзіпь да Бога просіць: — Дай, Божа, ды слаўнаму мужу На васець пасадзіці, на таку намалаціці.
    А ў свірні ўсё насыпіста, А ў млыне ўсё намеліста, А ў дзяжы ўсё падходзіста, А ў печы ўсё падросціста.
    (Барысаўскі п., J887)
    Піліпаўскія запусты (па 27 снежня)— апогпнія дні перал Піліпаўкай. У Калінкавіцкім раёне гавораць: «У Запускі не прэдуць, на Крэшчэнне, Міхайла, Кузьму-Земяна. Рукі позаверняе, або рот набок скрывіць, або — ходзім у палажэнні — дзіця паўрэдзіць».
    Міхайлаўскія (Міхальскія, Міхайліны, Асеннія) Дзяды— пятніца перад Міхайлам. У Столінскім раёне сцвярджаюць, што хату беляць два разы: вясною і перад Міхайлам, Асеннімі Дзядамі.
    Бабы (Міхайлаўскія Бабы). Працяг памінальных дзён у суботу перад Міхайлам.
    Існуюць і Дзяды, якія вядомы ў асобных міні-рэгіёнах, напрыклад, у в. Залатуха Калінкавіцкага раёна восенню адзначаюць Сівакоўскія Дзяды (назва па прозвішчу, распаўсюджанаму сярод жыхароў вёскі). Удзельнічаюць у іх (родавых памінках) тыя, хто мае адпаведнае прозвішча.
    21/8. Міхайла (Міхаіл, Міхайла Архайла. Міхайлаўдзень) — апошняе свята года, як лічылася ў народзе; абаронца ад грому.
    «Міхайло — усім сятком запіхайло, посьлі Міхайла ўжэ нема сеткоў до Рожэства», — гавораць на Століншчыне. У Калінкавіцкім раёне: «Міхайла мы празднуем, коб гром не біў нас. He рубаем ні топором, ні нажом, ні красён не тком, штоб не абідзіўся Міхаіл». На Старадарожчыне заўважаюць: «Не трэба рабіць у гэты дзень, бо Міхайла злы — крышы рве». Лічылася, што на Міхайла Архайла мядзведзі ідуць у спячку (Свіславіцкі р.). Раней пастухі выганялі кароў толькі да Міхайла, пасля — самі гаспадары. У Шумілінскім раёне на Міхайла Рахайла наглядаюць за надвор’ем і гавораць: «Калі на сцёках лёд, то будзе ў пчалавода мёд».
    «Святы Міхайла з халодным ветрам»,— спяваецца ў валачобцы, а ў асенняй, якую запісаў Міхась Федароўскі:
    Дзевачкі, мае сястрыцы, Папасеце да валоў маіх. Я пайду, чабору нарву, А з чабору да вянок саўю, 3 вамі, дзевачкі, у танок пайду.
    Унукі ў гэты дзень наведвалі сваіх бабуль. Лічыцца, што да Міхайла трэба выткаць адны кросны, другія — у Піліпаўку, трэція — у Мясаед, a чацвёртыя — у пост.
    22/9. Матрона (Матруны). 3 прысвяткам звязаны прыказкі і прыкметы пра наступленне зімы: «3 Матроны становіцца зіма», «Калі на Матруну іпэрань на дрэвах — будуць маразы, туман — да адлігі».
    Піліпаўскія (Раздзвяныя) Дзяды — памінальны дзень перад Піліпаўкай у пятніцу і суботу (Заходняе Палессе). На Глушчыне вядома прыказка: «Піліпаўскі дзед кажа — хоць трашчу, але не пушчу».
    23/10. Аўлампій. «Калі на Аўлампія рогі месяца паказваюць на ноўдзень —будзе позняя зіма, на поўнач — суровая».
    25/12. Кацярыны — прысвятак у католікаў. які напамінае пра надыход снягоў і кароткіх зімовых дзён. «Прыйшла Кацярына — прыйдзе й пяры-
    на», «Кацярына забрала лета». У некаторых мясцінах лічылася: калі 12 лістапада будзе дождж або снег, то аж да Грамніц будуць адлігі.
    Іван Міласцівы. На Палессі былі адзін да аднаго ў гэты дзень уважлівыя. добрыя.
    24/11. Хвёдар Студзянсц. «Хвёларавы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць».
    27/14. Юсцініян — апякун плоднасці жанчыны і дзяцінства. Мусіць, стаў ім таму, што святы Юсцініян паказаны на абразе з дзіцём на руках.
    Піліп (Піліпей). Пачынаюцца халады, усе апранаюцца цяплей. Таму на Тураўшчыне вядома прымаўка: «Ек залезе Піліп, то і Петро не вужэне», у Лельчыпкім раёне: «Піліп дзяцей адзявае».
    Запусты (Загавіны на Піліпаўку) — канец Мясаеда (ад Усплення). На наступны дзень Піліпаўка. Клікалі ў госці бабу, «што пупы вяжа». Жанчыны заканчвалі апрацоўку льну і канапель, рыхтаваліся да піліпаўскіх пасядзелак. У Вілейскім павеце гаварылі: «Пуста места Запусты, пусці, Божа. куцейку» (1893). Перад Піліпаўкай заканчваліся вяселлі, таму спявалі:
    Лета сходзе, зіма будзе,
    Злое ўрэмя настае, Дзяўчына маладая Да й сваю долю кляне.
    (НаДзісне, 1869)
    Была восень, цяпер зіма, Былі хлопцы, цяпер няма.
    (Бярозаўскі р-н)
    28/15. Піліпаўка (Калядны, Піліпаўскі пост) — шасцітыднёвы перадкалядны пост (да 6 студзеня). Гаварылі: «У Піліпаўку дзень да палудня». He елі скаромнага. He рабілі вяселляў. Дзяўчаты хадзілі на папрадкі, пачыналі ткаць «другія» кросны. Лічылася, што ў Піліпаўку збіралася «воўчае вяселле», хадзілі ваўкі зграямі («Ек Піліпаўка настала, то ваўкі ідуць гайною».) Заўважалі, што калі на Піліпаўку надвор’е хмарнае або снежнае, то травень будзе мокры. «Як у Піліпаўку навісь на дзерэве, то будзе ўраджай на хлеб». Піліпаўскі пост успамінаецца ў асенняй песні:
    Пасціла ўдоўка сем панядзелкаў,
    Васьмую нядзелечку.
    Прынясі, Божа. нежанатага На маю пасцелечку...
    (Вілейскі р-н).
    30/17. Лнбрэй. Дзяўчаты вечарам перад Андрэем варажылі, сыпалі пад падушку ячмень са словамі: «Святы Андрэю, я ячмень сею, дай жа ты мне знаць, з кім я буду жаць».
    У дужках пазначаны гады крыніц, з якіх узяты матэрыялы.
    Даазепы варыяпт калепдара не лічыцца завершапым і бездакорпым, работа пад ім
    працяіваецца.
    МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ, СЦЭНАРЫІI ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ
    ДЗЕНЬ СЯМЁНА
    14 верасня (1 верасня па с. ст.) — Сямён, абрад «Жаніцьба коміна» (пасвета). Вясной на Фаміным тыдні, на Засеўкі
    Абрад «Жаніцьба коміна» спраўлялі двойчы на год: 14 верасня (або 1 верасня па с. ст.) на дзень Сямёна ў народным календары і вясной на Фаміным тыдні (тыдзень пасля Вялікадня). Памяць пра гэты абрад і сам комін захавалася на Палессі, і ў розных раёнах абрад носіць розпыя назвы: «Жаніцьба коміна», «Жаніцьба пасвета», «Жаніцьба лучніка».
    Періпы раз увосень лучыну на лучніку або пасвеце запальвалі ў хаце, пачынаючы прасці, неабавязкова 1 верасня па с. ст., але і пазней, калі вызваляліся ад сельскагаспаларчых работ у полі і на агародзе, а ўвечары збіраліся да каго-небудзь на вячоркі. Гэты звычай можна выкарыстоўваць і як урачысты абрад 14 верасня, які сімвалізуе пачатак „авучальнага года, нікавых вячорак у школе, як пачатак жыцця першакласнікаў у новай сям’і — пікольнай сябрыне. Думку — «Школа — гэта наша вялікая сям’я» (або тое ж — пра дзіпячы сад) — неабходна падкрэслівапь, выконваючы абрад. I яшчэ — калі абрад правялі, трэба ў пэўным месцы захоўваць свяціла (як гэта зрабіць, растлумачым пазней) і час ад часу збірацца каля яго на сябрыны, запальваць свечку пры правядзенні іншых абрадаў і святаў (напрыклад, на Дзяды). у час гутарак пра народныя звычаі для дзяцей і дарослых. Гэтае свяціла — сімвал таго аппо (жыцця. народа, памяці), які перадалі нам продкі. I мы павінны яго захоўваць і перадаваць нашчадкам, «каб нашаму народу не было псраводу».
    Свяці, наша свяціла!
    (сцэнарый для вучняў пачатковай школы)
    Удзельнікі — дзеці і выхавацелі, настаўнікі, бацькі і іншыя члены сям’і, госці. Пажадана, каб усе апранулі нацыянальную вопратку і папоўнілі яе атрыбутамі: паясамі, наміткамі на галовы, гальштукамі тканымі або з тасьмы, саламянымі абручамі або шапкамі з тасьмой, трэба не забыцца пра квсткі.
    Абавязкова павінна іучаць народная музыка.
    Нагадваем: 1 верасня (14 верасня па н. ст.) і праз тыдзень пасля Вялікадня, усяго два разы на год, спраўляюць гэты абрад. Першы раз — як пачатак хатніх работ, вячорак; другі — летніх работ у полі.
    Рэкамендуем выкарыстоўваць сцэнарый творча, уключаючы яго ў правядзенне святочных вечароў, ранішнікаў, ініпых урачыстасцей. Але абавязкова, як і ў батлейцы, не змешваць абрад з праграмай. Бо абрад ёсць абрад; грэба верыць, што ён мае вялікую сілу ўздзеяння на душы памерлых продкаў, якіх просім садзейнічаць у нашых справах, і на кожнага з удзельнікаў або сведкаў гэтай урачыстасці.