Восеньскія святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
Дзяўчынка. Хоча лапкі пагрэць,
Завуркоча ён,
Hi гуляць, ні дурэць Нам не хочацца.
Вось і дзень праляцеў, I не спіцца нам.
Бабка казкі пляце
Чараўніцаю.
(В. Вярба)
Дзяўчынкі ў касцюмах кветак выконваюць «Вальс кветак».
Праводзіцца конкурс «Хто хутчэй бабулі дапаможа»;
1. Прадзець нітку ў іголку і завязаць на канцы ніткі вузельчык.
2. Прынесці як мага хутчэй вядзерца вады і не разліць.
3. Сабраць яблыкі ў кошык з завязанымі вачамі.
4. Разблытаць бабуліны клубочкі, што коцік пераблыпіаў.
Настаўнік. Да гэтага дня дзеці нашы вельмі старанна рыхтаваліся. Яны вам самі зрабілі падарункі.
(Дзеці ўручаюць сваім бабулям і дзядулям самаробкі-падарункі.) Хлопчык. Бабуля шмат пажыла — мудрасць нажыла.
Дзяўчынка. Паслухаеш мудрасць бабулі — сам мудрым станеш.
Настаўнік. Вось якія цудоўныя прыказкі склаў пра бабуль народ. А ці заўсёды, мае дзеткі, вы слухаецеся сваіх бабуль? Ці дапамагаеце ім?
Хлопчык.
Бабка кажа, што калісьці I яна была малою I не ўмела гэтаксама Адзявацца раніцою.
Дзяўчынка.
I касу ёй запляталі,
I вадзілі ў школу рана, I кручкі пісала ў сшытку Па лінеечках старанна.
Хлопчык.
Ой, як смешна! Наша бабка, Што і чуе вельмі слаба, I глядзіць праз акуляры, I бурчыць без перастанку— У кароценькай сукеначцы Бяжыць у школу зранку!..
Дзяўчынка.
Ой ты, мілая бабуся, He крыўдуй, што я смяюся! (Н. Гілевіч)
-
Маёй бабулі
(сцэнарый для дзіцячага садка)
Выхавальнік. Добры дзень, нашы шаноўныя дзядулі і бабулі, добры дзень,
дзеткі! Сёння ў нас з вамі вельмі важны дзень — дзень нашых дзядуль і бабуль.
Дзяўчынка.
Бабкі лешпае няма, Як мая, у цэлым свеце. He крычыць яна дарма, Ласкаю прывеціць.
Хлопчык.
Звяжа цёплыя пальчаткі Мне пал Новы год, А калі спячэ аладкі— Скачуць самі ў рот! А мая бабуля казкі Любіць баяць-іаварыць, Цэлы вечар будзеш слухаць, Сон не здолее змарыць. Безліч казак бабка знае, Іх заўжды ахотна бае.
Разам.
I таму шануюць дзеці Сваіх бабак нездарма, Бо для іх нікога ў свеце Ласкавейшага няма.
(А. Дзеружынскі)
Дзяўчынка.
Бабка ўнука калыхала, Ціха песеньку спявала:
Бабка (спявае).
Спі, унучак, люлі-люлі, Сон крылом пябе атуліць, Павядзе з сабою ў гай— Колькі хочаш там гуляй! Там ты, унучак, падрасцеш, А пакуль бабулю ўцеш!
(робіць выгляд, што засынае)
Дзяўчынка.
Бабка пела, пела, пела, Дый заснула, дзе сядзела. Тут унук падняўся ўраз I на песню склаў адказ:
Унук спявае. Спі, бабуля, люлі-люлі,
Сон крылом цябе атуліць, Павядзе з сабою ў гай— Колькі хочаш там гуляй! Там ты, бабка, пдцрасцеш, А пакуль — унука ўцеш! Спі, бабуля, дазваляю, Я ж пайду і пагуляю!
(В. Стаянава)
Дзяўчынка. Давайце пагуляем у народную гульню «Селезня вадзіць».
Сярод удзельнікаў гульні выбіраецца селезень (хлопчык ці дзяўчынка). Астатнія становяцца вакол селезня, угвараюць круг, ідуць карагодам і гавораць ці спяваюць:
Селязенька касаты, Маладзец кудраваты, Пакажы, селязенька, Як старыя бабкі ходзяць.
«Селязенька» скача пад музыку, а дзеці паўтараюць яго рухі. Затым дзеці просяць паказаць, як старыя дзядочкі ходзяць. Трэці раз просяць паказаць, як дзеці скачуць.
Хлопчык (спявае прыпеўкі).
Мне бабуля ўсё, што мае,— He скупая — аддае.
Так і быць, паабяпаю
Сёння слухацца яе!
Хлопчьік. Нітку ў вушка працягнуць
Бабка просіць Лерку.
— А за гэта ты дасі
Смачную цукерку?
Дзяўчынка. Дзед нясе прадукты з крамы, Побач я бягу таксама.
Дзед цюльпаны палівае, Пра цюльпаны я спяваю.
Хлопчык. Рабілі мы ўсё з дзедам самі—
Памагаем добра маме.
Кажа мне чамусь матуля, Што нічога не раблю я.
Інсцэніроўка смяшынак.
Унук просіць:
— Бабуля, хадзем на рэчку!
— Няма настрою.
— Тады хадзем у магазін і купім настрой.
* * *
Дзед кажа ўнуку:
— Вось ударыпь мароз, пойдзем катацца на каньках.
— Я тады не пайду!
— Чаму?
— Каб мароз не ўдарыў!
Дзені выконваюць народны танец «Весялуха».
Хлопчык. У бабулі кніг нямача, Ёсць і казак тоўсты том. Я прашу, каб пачытала Мне хоць крыху перад сном: Пра бяссмертнага Кашчэя, Пра сланоў і пра буслоў, Бо я сам яшчэ не ўмею Разабраць у кнізе слоў.
А калі я навучуся
I змагу пісьменным стаць,—Я табе, мая бабуся, Буду цэлы дзень чытаць!
(П. Прыходзька)
Выхавальнік. Але гэта будзе не так хутка. А вось падарункі-самаробкі мы нашым дзядулям і бабулям зрабілі.
(Уручаюцца падарункі)
А яшчэ наілы дзеткі для вас падрыхтавалі інсцэніроўку казкі «Рэпка». Паглядзіце, калі ласка.
(Інецэніроўка казкі)
Дзяўчынка. Дзякуй вам, бабулі, што прыйшлі да нас. Зычым вам здароўя і шануем вас!
ІВАН МІЛАСЦІВЫ
25/12 лістапада — Іван Міласцівы
Беларускі народ заўсёды вылучаўся добразычлівасцю, гасціннасцю, сардэчнасцю, міласэрнасцю. Гэтая нацыянальная рыса народа знайшла адлюстраванне ў народным календары, які складаўся стагоддзямі: 25 лістапада ў ім адзначаны як дзень Івана Міласцівага. На Палессі ў гэты дзень былі ўсе адзін да аднаго ўважлівыя, добрыя, ветлівыя, сардэчныя і нельга было ні ў якім разе каго-небудзь пакрыўдзіць.
Для дзяцей школьнага ўзросту Іван Міласцівы — гэта не толькі дзень ветлівых паводзін з дамашнімі, а хутчэй магчымасць праявіць міласэрнасць да тых, хто мае ў гэтым вялікую патрэбу.
Таму з дзецьмі напярэдадні праводзіцца гутарка аб нацыянальных асаблівасцях беларусаў, аб адлюстраванні жыцця ў народным календары. Абавязкова трэба адзначыць, што ў календары ёсць некапькі дзён, калі селянін павінен быў праяўляць асаблівую міласэрнасць, міласцівасць: на Вялікдзень, на Івана Міласцівага, Дзяды, на Каляды. Узнікненне звычаю хаджэння валачобнікаў, напрыклад, сяляне тлумачаць патрэбай дзяліцца з беднатою, жабракамі велікоднай ежай, каб і бядняк меў што паесці ў час Вялікадня. У кожнай хаце ветліва сустракалі падарожніка, жабрака, абавязкова кармілі. Вось і на Івана Міласцівага так неабходна сагрэць сваім сэрцам чыёсьці гора!
Прапануем дзецям правесці рэйды «Дапамажы мне, дружа!». У гэты дзень няблага арганізаваць дапамогу дзецям-інвалідам: канцэрт, батлейку, салодкі стол і інш.; падрыхтаваць самаробкі-падарункі дзецям, што знаходзяцца ў бальніцы. Адным словам, хай кожнае дзіця адчуе цеплыню ў душы, зрабіўшы добрую справу.
Падарожжа ў краіну ветлівасці
(сцэнарый ранішніка для дзіцячага садка)
Выхавалызіца. Добры дзень, дзеці!
Юрка. Прывітанне, сябры! Каб вы толькі ведалі, адкуль я зусім нядаўна вярнуўся! Ніколі не здагадаецеся! 3 краіны ветлівасці! Так! Так!
Выхавальніца. А як ты туды трапіў?
Юрка (збянтэжана). Ды я... Адным словам...
Дзяўчынка. Адным словам, здарылася гэта так: Юрка быў вялікі лянотнік. Мабыць, самы вялікі ў свеце. Бо ён ленаваўся нават у садок хадзіць. Аднойчы тата прывёз бабулю. Назаўтра прачнуўся хлопчык, а мама з татам ужо на працу пайшлі. Ен паваляўсяпаваляўся трошачкі ў ложку, бачыць, а ніхто яго і не думае прасіць уставаць. Падняўся сам. А бабуля тут як тут: — Прачнуўся, вось і добра. Зараз будзем снедаць. Толькі спачатку засцялі свой ложак.
— А я не ўмею, — прабурчаў хлопчык.
— Ну, нічога, давай тады паснедаем. Я кашу зварыла.
— Я не хачу есці! — прабурчаў Юрка.
— To мо табе бульбы падсмажыць? — спытала бабуля.
— I бульбы не хачу!
— А чаго ж ты хочаш?
— Цукерку!
— Цукеркі ў мяне няма, — сказала бабуля.
— Тады я не буду есці! — павярнуўся і пабег на вуліцу.
А на вуліпы якраз падняўся вецер. Падхапіў ён ІОрку, узняў над вёскай і панёс. Хлопчык быў маленькі і лёгенькі, як пушынка. Нёс яго вецер, нёс і апусціў на лясную палянку. Сядзіць Юрка на палянцы і ад страху ні крычаць, ні плакаць не можа. А ў кустах нешта як затрашчыць! А на дрэве нехта як закрычыць! Заплакаў Юрка. Але раптам пачуў вясёлы смех. Падняў вочы, бачыць, а там зайчаняткі. I яны заўважылі Юрку, падышлі і глядзяць.
— Чаго прыйшлі?
— Добры дзень, хлопчык!—адказалі зайчаняткі. — Чаго ты плачаш?
Юрка. Сорамна мне, па праўдзе сказаць, стала, што я з імі не павітаўся, дый і страшна аднаму ў лесе, — вось я і папытаўся: — А што вы тут робіце, зайчаняткі?
— Гуляем.
— А дзе вы раней былі?
— Загаралі каля ірадкі!
— А пасля куды прапалі?
— Мылі міскі, мылі лыжкі.
Акуратна склалі кніжкі.
— А што потым выраблялі?
— Мылі лапкі і гулялі.
А як жа ты трапіў у нашу краіну?
— Якую краіну?
— Краіну ветлівасці!
Выхавальніца. Дзеткі, а вы здагадаліся, чаму вецер занёс Юрку ў краіну ветлівасці? Што зрабіў Юрка няправільна? (Быў няветлівы з бабуляй, не заслаў свой ложак, не хацеў нічога есці і інш.) Юрка. А як трэба сябе паводзіць у такой сітуацыі? Што я не так зрабіў? Падумаеш! Прачнуўся, паваляўся ў ложку, есці не захацеў, і ўсё! (Дзеці папраўляюць Юрку: называюць правілы паводзін, якія трэба выконваць.)
Выхавальнік. А якія ветлівыя словы вы ведаеце?
(Дзеці называюць ветлівыя словы.)
Дзяўчынка. «Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень»— Ветлівыя словы чую ад людзей.
Я таксама буду імі даражыць:
3 ветлівымі словамі лёгка жыць.
Выхавальніца. Малайчына! Вы ўсе, мабыць, ведаеце, што не толькі ветлівыя словы трэба ведаць ветліваму чалавеку. Ён павінен таксама быць добрым, уважлівым, слухацца бацькоў, дапамагаць ім у працы па дому.
Юрка. Вось і мне ў краіне ветлівасці загадалі загадкі: сказалі, што хочуць праверыць, ці дапамагаю я дома маме. Цікава, ці правільна я адказваў? Слухайце!
Хлопчык. Запытаю ў сыночка,
Альбо ў дачушкі, У якога бугарочка Аж чатыры вушкі?
Юрка. Я сказаў, што гэта цукерка! Праўда ж?
(Дзеці папраўляюць Юрку, бо ён адказаў няправільна. Чатыры вушкі ў падушкі.)
Дзяўчынка. У дзвюх матак
Па пяць хлапчанятак, На кожнага адно імя.
(Дзеці ізноў адгадваюць: гэта пальцы — і называюць «імя» кожнага пальчыка.)
Хлопчык. Я аднавухая старуха.
Бо прыгаю па палатну
I нітку доўгую з-за вуха, Як павуцінне, я пляту. (Іголка)
Юрка. Дык вось чаму з мяне смяяліся зайчаняткі, калі я адгадваў гэтыя загадкі!
Выхавальніца. А вось мае дзеткі ўсе дапамагаюць маме. Малайцы! Якія ж яіпчэ выпрабаванні ты прайшоў у краіне ветлівасці?
Юрка. Зайчаняткі гулялі са мной у гульню «Ветліва — няветліва». Давайце, зайчаняткі, мы паспрабуем пагуляць зараз!
Адзін з зайчаняткаў. Гэта гульня праводзіцца ў нашай краіне ветлівасці як экзамен.
Калі мы будзем гаварыць пра выпадак няветлівы, вы
пляскаеце ў далоні адзін раз, калі ж пра ветлівы, пляскаеце два разы. Хто першы будзе правільна пляскаць у далоні, той самы ветлівы.