Восеньскія святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
У сярэдніх класах можна спалучыць свята кавалёў з працай па тэме «Кавальства» з курса «Беларусазнаўства» (зборнік 2, прыкладная праграма «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», 6—7-ыя класы).
Па рабоце майстра знаць
(сцэнарый для вучняў пачатковых класаў)
Настаўнік (расказвае аб свяце Кавалёў (гл. вышэй і дадатковыматэрыял.) — Існуе шмат паданняў пра кавалёў. Паслухайце адно з іх «Кузьма і Дзям’ян».
Хлопчык. Жылі калісьці на беларускай зямлі кавалі Кузьма і Дзям’ян. A ў той старонцы завялася ў той час змяя, якая ела людзей. Дайшла чарга і да кавалёў.
— Давай, брат Дзям’ян, зробім жалезную саху!
Зрабілі яны жалезную саху і кажуць змяі:
— Пралізнеш трое дзвярэй нашай вежы, дык мы самі табе сядзем на язык і ты нас з’ясі.
Лізнула раз змяя, другі, трэці — і пралізала трое дзвярэй. A Кузьма яе ўхапіў за язык кляіпчамі, а Дзям’ян — кувалдай па галаве гаоздзіць. Запрэглі яе ў саху дый пагналі лес араць. Аралі поле, аралі луг, аралі ўсё і не давалі піць. He вытрымала змяя і здохла. Толькі пасля гэтага спыніліся кавалі.
Вось так выратавалі кавалі свой край ад змяі.
Дзяўчынка. А хто ведае прыказкі і прымаўкі пра каваля і працу? Давайце правядзём спаборніцтва «Складзі прыказку» (3 падрыхтаваных палавінак скласці наступныя прыказкі).
Рамясло піць-есці не просіць, а само корміць. Па рабоце майстра знаць.
Які рамеснік — такая работа. У каваля рукі ў золаце.
Багаты зажабруе, а каваль запануе.
Каваль куе, а жалеза пяе.
Каваль без молата, як без рук.
Хлопчык. А давайце пагуляем у «Кавалькі»!
(Апісанне гульні гл. у дадатковых матэрыялах.)
Дзяўчынка. Чур! Я лічу, хто будзе гуляць!
Саломіна, яроміна.
Трысцель — свісцель, Конік кован.
— Чым падкован?
— Золатам бітым, Навадзітым, Эч, прэч!
Пасля гульні выходзяць дзяўчынкі і, звяртаючыся да хлопчыкаў, спяваюць:
Сіўка — варонка, Да-лі-гойда!
Куды паляцела?
Хлопчыкі адказваюць:
К кавалю на двор.
I далей па тэксту (гл. дадатковы матэрыял).
Дзяўчьшка. Хораша вы песню спяваеце, заслухалася я нават. А ці ведаеце вы казкі пра каваля?
Праводзіцца віктарына «Кавалёчкі» па казках «Каваль», «Каваль і аднавокае гора», «Каваль бяды іскаў», «Каваль-вярнідуб» («Беларускія народныя казкі»).
Хлопчык. Казкі ведаем на «пяць», А цяпер давай скакаць.
Дзяўчынкі вядуць карагод «Каваль» або танец «Кавалі» (гл. дадатковы матэрыял).
Гэтым танцам заканчваецца свята.
ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ
Каваль, — я, м. Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу. Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, бароны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. // перан. Той, хто сваёй настойлівай працай дамагаецца чаго-небудзь, стварае што-н. Каваль свайго шчасця. □ Нас мільёны... Мы інакшай, лепшай долі кавалі. Таўбін.
(Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. 1978.)
Коваль — 1) кузнець. Кагда ледь — ковалю медь. Коваль халодный — плохой кузнець. Коваль іонь у нась холодный. Между тьмь ковалн куіоть козочкнны копытнкн. Ельннн[скнй уезд]... 2) самец, промзводшель. Былн бы коваль да ковалнха, а етыга буднть лнха.
(Смоленскій областной словарь. / Сост. В. Н. Добровольскій. Смоленскь, 1914. С. 329.)
Кпваць незак. I. Каваць. До войны мой дзед коваў. Чэрнічы. Кую, кую ножку, поеду ў дорожку, дорожка крывенька, кобулка слепенька (песенказабаўка, якая суправаджаецца пастукваннем пальцам у пятку дзіпяці). Саша не куе, не меле (прыказка пра няздатнага чалавека). В. Малешава. 2. Набіваць камень у млыне. Цераблічы.
(Тураўскі слоўнік. Т. 2. С. 200—201.)
Кўзьня, — і, ж. Кузьня. Кылі б тут блізка кузьня была, дык бы кыня пыдкувалі, і калёсы нада було б абкуваць. Арцёмаўка Міласл.
(Бялькевіч І.К. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мн.: 1970. С. 236.)
Тапанімічныя назвьі
Кавалёўка, рака. левы прыток р. Шайь (бас. Пцічы). Даўж. 22 км. Цячэ ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл...
Кавалц вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Беліца...
Кавалц вёска ў Рускасельскім с/с Вілейскага р-на Мінскай вобл., на р. Нарачанка.
Кавалц вёска ў Гледанскім с/с Лёзненскага р-на Віцебскай вобл...
Кавалц вёска ў Ваверскім с/с Лідскага р-на Гродзенскай вобл...
Каваліі вёска ў Ружанскім с/с Пружанскага р-на Брэсцкай вобл... Кавалц вёска ў Клясціцкім с/с Расонскага р-на Віцебскай вобл...
Кавалькь вёска ў Белаліпскім с/с Сенненскага р-на Віцебскай вобл., на левым беразе р. Бярозка...
(БелСЭ. Т. 5. 1972. С. 203—204.)
Кавалц майстры, якія займаліся коўкай металу (гл. Кавальства). У старажытнасці адначасова былі гутнікамі — майстрамі па выплаўцы жалеза з балотнай ці азёрнай руды, з якога потым выкоўвалі прылады працы, зброю, хатняе начынне, упрыгожанні і інш. У XI—XIII стст. К. адасобіліся ад гутнікаў, у XIV—XVII стст. дыферэнцыраваліся ў шэраг вузкіх спецыяльнасцей: мечнікаў, замочнікаў (клудачнікаў), рагатнікаў, лучнікаў, нажоўшчыкаў і інш. Гарадскія К. належалі да саслоўя мяшчан і з XVI ст. мелі права аб’ядноўвацца ў цэхі рамеснікаў. У 2-ой пал. XVII ст. шмат К. з Беларусі працавалі ў Маскоўскай дзяржаве. Навучанне кавальскаму рамяству працягвалася ад 3 да 7 гадоў, пасля чаго вучні станавіліся чаляднікамі (падмайстрамі). Для атрымання статуса майстра К. павінны былі зрабіць «вандроўку» па рамесніцкіх цэнтрах (ці заплаціць за яе) і выкаваць пэўны выраб («зрабіць штуку»), Сельскія К. задавальнялі патрэбы навакольнага насельніцтва ў неабходных прадметах хатняга ўжытку, сельскагаспадарчых прыладах і інш. Перадача майстэрства адбывалася шляхам вучнёўства, часта ў сваіх бацькоў (калі рамяство было спадчынным) ці ў местачковых К. Да канца XIX ст. К. працавалі часова ці пастаянна па найму ў грамадскіх кузнях. пазней сталі набывапь уласныя і ўсталёўваліся ў вёсках. Да канца XIX ст. у кожным павеце налічвалася да 50 сельскіх К. Звычайна К. працавалі разам з памочнікам-малатабойцам. Акрамя гарачай ці халоднай коўкі К. выконвалі зварку, загартоўку, а таксама слясарныя, бляхарныя, паяльныя і інш. работы. У час Вял. Айч. вайны К. у партызанах выраблялі і рамантавалі зброю. У наш час К. працуюць у калгасных і саўгасных майстэрнях, рамантуюць сельскагаспадарчую тэхніку, задавальняюць патрэбы ў неабходных вырабах, звычайна валодаюць газаі электразваркай.
Я. М. Сахута.
(Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. Мн., 1989. С. 225.)
Кавальства, вытворчасць вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з жалеза шляхам яго гарачага ці халоднага каваніія. На Беларусі вядома з часоў жалезнага веку. Жалеза здабывалі з балотнай руды
ў невялікіх паўшарападобных печах (домніцах), з атрыманых загатовак (крыц) выкоўвалі наканечнікі коп’яў, нажы, долаты, конскую збрую, упрыгожанні і інш. Пашыралася ў XI—XIII стст. 3 жалеза выкоўвалі рэчы гаспадарскага і бытавога прызначэння: сякеры, долаты, нажы, нажніцы, свярдзёлкі, зубілы, шпоры, коп’і, цвікі, крэсівы, замкі, ключы, спражкі, фібулы і інш. К. звычайна займаліся гарадскія рамеснікі, якія валодалі таксама загартоўкай, цэментацыяй, зваркай. У XVI ст. узніклі першыя кавальскія цэхі (Слуцк, Полацк, Магілёў, Віцебск і інш.), якія аб’ядноўваліся разам з іншымі (галоўным чынам слясарнымі) ці выдзяляліся ў самастойныя. Уставы кавальскіх цэхаў рэгламентавалі характар работы кавалёў: акоўванне транспартных сродкаў, падкоўванне коней, выраб сякер, крукоў, шлемаў, якараў, ланцугоў, рашотак, а таксама розных рэчаў маст. характару. Асаблівага развіцця дасяпіула К. у XVII—XVIII стст. У Віцебску, Полацку, Мінску, Магілёве, Пінску, Гродне налічваліся дзесяткі кавалёў розных спецыяльнасцей: нажоўшчыкаў, мечнікаў, замочнікаў, кацельшчыкаў і інш. Пераважная болыпасць гарадскіх майстроў працавала ў сферы манументальнага будаўніцтва. Яны выраблялі агароджы, балконы, лесвічныя парэнчы, алтарныя перагародкі, крыжы, флюгеры і інш. Многія беларускія майстры-кавалі працавалі ў Маскоўскай дзяржаве. У XIX ст. з развіццём прамыслсвасці К. у гарадах заняпала, адначасова ўзрастала яго роля ў вёсцы, дзе яно задавальняла галоўным чынам бытавыя і гаспадарчыя патрэбы навакольнага насельніцтва. Для кавальскіх работ будавалі асобнае памяшканне — кузню, у якой былі горан і неабходныя кавальскія інструменты. Вугаль (з лісцевых парод дрэў) набывалі на смалакурнях ці выпальвалі самі, жалеза выкарыстоўвалася ў выглядзе заводскага фасоннага пракату (шыннае, падкоўнае і інш.) ці рознага жалезнага лому. Асноўныя віды работ: акоўка транспартных сродкаў (калёс, саней, брычак, вазкоў) і выраб металічных дэталей да іх, падкоўванне коней, выраб сельскагаспадарчага інвентару (сярпы, сашнікі, матыкі, драпашнікі), слясарнага і сталярнага інструменту (сякеры, свярдзёлкі, стругі, долаты, скоблі), прыладаў хатняга ўжытку (секачы, качэргі, вілкі, багры, бязмены. крэсівы), дэталяў аснаіпчэння жылля і мэблі (завесы, клямкі, замкі, крукі, зашчэпкі, краты) і інш. Для выкоўвання патрэбнага вырабу жалезную загартоўку награвалі ў горне дачырвана (для надання металу пластычнасці) і, паклаўшы яе на кавадла, ударамі малатка выкоўвалі з яе патрэбную форму. У залежнасці ад прызначэння вырабаў іх тэрмічна апрацоўвалі — цэментавалі (насычалі паверхневы слой вугляродам, што надавала вырабам павышаную цвёрдасць і трываласць), загартоўвалі (награвалі і хугка ахалоджвалі ў вадзе для надання цвёрдасці, пругкасці) і адпускалі (награвалі і паступова ахалоджвалі, што змякчала дзеянне загартоўкі, змяншала крохкасць і павышала пластычнасць)...
Я. М. Сахута.
(Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. С. 227—228.)
ЧАРОЎНЫЯ РУКІ
На краі вёскі, пры дарозе, стаяла кузня. Адтуль даносіўся стук молата і перазвон жалеза. Гэта каваль каваў метал. Ён вырабляў скобы або цвікі, адкоўваў вось для калёсаў ці палазы для саней. Каваль вырабляў падковы
і падкоўваў коней, рабіў конскія жалезныя путы і замкі для іх; ён нацягваў шыны на колы калёсаў.
Ён жа каваў і зубіў сярпы, варыў сякеры і малаткі, акоўваў нажы і нажніцы, нарогі да сахі і плуга...
...Ён вырабляў і рамантаваў прадметы за пэўную плату збожжам або грашыма. Яго праца цанілася дорага, аб чым гавораць прыказкі: «У каваля што стук, то грыўня», «У каваля рукі ў золаце».
Сучасныя калгасныя і саўгасныя кузні непазнавальна пераабсталяваны (мяхі заменены электрычнымі кампрэсарамі), але тэхналогія апрацоўкі жалеза засталася тая ж самая...