Восеньскія святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
Л. I. Мінько.
(Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. —Мн., 1989. С. 131.)
Жорны, прылада для памолу зерня; ручны млын. Былі каменныя і драўляныя. Каменныя Ж. у Ст. Русі ўжываліся паўсюдна. У Паўд.-Зах. і Паўн.-Усх. Русі іх рабілі з пясчаніку, буйназярністага граніту, вапняку, дыярыту. Складаліся Ж. з 2 каменных дыскаў дыяметрам 35—50 см, таўшчынёю 10—13 см, пастаўленых у скрынку ці станок. Каб мука лепш ссыпалася, паверхню ніжняга каменя рабілі трохі выпуклай, а верхняга — увагнутай, для лепшага размолу зерня рабочая паверхня мела насечкі. Пазней майстравалі болыл масіўныя, удасканаленыя Ж. з камянямі дыяметрам 55-70 см, выш. 15—20 см. Ніжні нерухомы камень звычайна быў таўсцейшы, верхні (верхавік) — болыіі лёгкі; ён меў у сярэдзіне адтуліну для засыпкі зерня, мацаваўся, паднімаўся і апускаўся пры дапамозе паўпрыцы — жалезнай крыжавіны або пласціны, якая круцілася на шпяні, замацаваным у ніжнім камені. Камень прыводзіўся ў рух пры дапамозе доўгага круілага кія (млёна), верхні канец якога ўстаўляўся ў бэльку ці ў адтуліну спецыяльнай планкі, прыбітай да сцяны, а ніжні — у жалезную
скабу на краі верхняга каменя. Сустракаліся Ж. з кароткай ручкай. Шпень прымацоўваўся на спецыяльнай падстаўцы, якую паднімалі і апускалі клінам, каб мяняць вышыню стаяшія верхняга каменя і рэіуляваць мліва. Пры адсутнасці камянёў ці пясчаніку жарнавыя паставы рабілі з дубовых калодак, на рабочую частку якіх набівалі веерападобнымі радамі кавалачкі чыгуну або жалеза. Такія Ж. сустракаліся пераважна на Палессі, большасць з іх не мелі паўпрыцы. Формы і памеры станка былі розныя: чатырохвугольны — 80x80 ці 90x90 см (пашыраны па ўсёй Беларусі), круглы — дыяметрам да 80 см (сустракаўся на Палессі і Цэнт. Беларусі), у выглядзе ночваў (ва Усх. і Паўд.-Усх. Беларусі). Яшчэ ў канцы XIX — пач. XX ст. Ж. былі неабходнай прыналежнасцю амаль кожнага сялянскага двара. Стаялі яны звычайна ў сенцах, радзей у хаце або варыўні. За дзень на каменных Ж. можна было змалоць 2—3 пуды зерня. Да 1920-ых гг. значную частку зерня бел. сяляне малолі ў Ж., бо плата за мліва складала дзесятую частку прывезенага ў млын зерня, што для беднякоў было не пад сілу. Ва ўжытку захаваліся да 1950-ых гт.
Л. I. Мінько.
(Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. —Мн., 1989. С. 195—196.)
МЛЫНЫ
Вадзяныя млыны на Палессі з’явіліся ўжо ў старажытнарускі перыяд. Акты XVI ст. часта называюпь аднаколавыя сялянскія млыны вешнякамі. Яны будаваліся не толькі на рэках, але і на балотах. Напрыклад, інвентар 1668 г. апісвае балотныя вешнякі каля Дзівіна (Кобрынскі раён) і адзначае, што яны прапуюпь тут «згодна даўняму звычаю і павіннасці».
Па прынцыпу работы вылучаліся колавыя і наплаўныя млыны. Колавыя працавалі за кошт энергіі вады і будаваліся ў комплексе з плацінай або запрудай. Наплаўныя размяшчаліся пасярэдзіне рэчкі па палях або паромах — «лодзях», «скрыне». Іх механізмы прыводзіліся ў рух натуральным цячэннем ракі. Галоўным рабочым органам вадзянога млына з’яўлялася кола, якое пры дапамозе валаў і шасцярончатых перадач круціла верхні камень пастава. Акрамя млыноў, якія малолі зерне, вядомы «фолюшы» (сукнавальні) і «тартакі» (лесапільні)...
Млын у Цімкавічах (Капыльскі раён), паводле інвентару 1833 г., уяўляў манументальнае трохпавярховае збудаванне. На першым навсрсе размяіпчаліся прыёмнае памяіпканне і трохкамернае жыллё (хата-сенцы-хата). На другім паверсе знаходзіліся рабочае памяшкапне з чатырма паставамі і чатыры хаты з каморамі і сенцамі. Трэці павсрх займаў склад збожжа.
У этнаірафічнай літаратуры склалася меркаванне, што ветраныя млыны ў Беларусі распаўсюдзіліся толькі ў XVIII ст. ...
Так, ветраны млын, на нашу думку, існаваў у XVI ст. у Кобрынскім замку, інвентар якога 1597 г. называе «вежу млыновую». «Люстрацыя хлебных млыноў Бераспейскага староства» 1777 г. паказвае, што толькі ў гэтым старостве ў другой палавіне XVIII ст. існавалі 34 ветраныя мельніцы. Значыць. на захадзе Палесся ветраныя млыны ў XVIII ст. былі ўжо дастаткова распаўсюджаныя.
На Беларускім Палессі сустракаліся два тыпы ветракоў: стрыжнявы (козлавы) і шатровы...
(Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся. XVII— XIX стст. — Мн„ 1978. С. 76—79.)
Цікавымі пабудовамі былі конныя манежы. Звычайна манеж будаваўся ў адным комплексе з пуняй ці гумном. У манежы размяшчаўся механізм, аснову якога складала драўлянае зубчатае кола вялікага дыяметра, звычайна 3—4 м. Гэта кола прыводзілася ў рух запрэжаным канём, які хадзіў па крузе. Пры дапамозе розных прыстасаванняў, выкананых таксама з дрэва, рух ад кола перадаваўся малатарні, размешчанай у пуні ці гумне. Часта кола злучалася з жорнамі, і, такім чынам, атрымліваўся конны млын. Такія млыны былі распаўсюджаны на Палессі, Гродзеншчыне і Наддзвінні. Часпей за ўсё сяляне будавалі адзін манеж на ўсю вёску. У вёсцы Янукі Докіпыцкага раёна старажылы расказвалі аб перасоўным манежы, які меў калёсы, і яіо перавозілі ад гумна да гумна. Нярэдка манеж прыстасоўвалі і для вытворчасці дранкі...
(Лакотка А.І., Барыс С.В. Сцежкамі дзядоў: Этнагр. нарысы: Кніга для вучняў. Мн., 1986. С. 70.)
АДМАХАЛІСЯ
...Час ад часу пад'язджаў пад ветраковыя ўсходні са свайго ці з суседняга сяла вазок з пукатымі мяхамі ў драбінах і худзенькім конікам у хамуце пад вялізнаю крывою дугою. Побач з возікам шлёпаў растаптанымі лапцямі вусаты дзядзька ў піэрай свіпе ды круглай шапцы без брыля, не інакш, пашытай з сырамятнай шкуркі з зімовага ягняці. Гаспадар ветліва ручкаўся з ім, кідаў задаволеным зрокам на мяхі ў драбінах і заводзіў прыязныя доўгія размовы. I не без прычыны: гэта ж, глянь, заробак сам у рукі прыйшоў — як не ладны грош, то мерка збожжа пэўная! Дзьмуў роўны ветрык, і вятрак размашыста загортваў яго пругкія паверы сваімі крыламі ды аж тросся ад працавітай натугі. Спявалі колы, гаманілі шасцерні, бурчэлі жорны, і цёк з жалабка ў кораб плаўны струменьчык мукі, як непаспешліва цяклі калісьці дні, гады, дзесяцігоддзі...
Цяжка з упэўненасцю сказаць, калі канкрэтна паявіўся першы на свеце вятрак, але напэўна вядома, што ў другой палавіне ХШ стагоддзя ён ужо быў папулярны ў Англіі. У адным з англійскіх рукапісаў, які паходзіць з 1270 года, знаходзіцца найдаўнейшы малюнак ветрака. Яго выгляд нагадвае казачнуіо хатку на курынай ножцы: на даволі высокім слупе змайстравана невялікая будка, каля шчытавога боку страхі якой відаць чатыры крылы, што круцяць вось. Яна, відаць, прыводзіць у рух жорны. У будку можна ўзабрацца па даволі высокіх усходнях — драбінцы. Падобны вятрак ёсць і ў італьянскім рукапісе з XIV стагоддзя.
...Што ж, нашым продкам намнога лягчэй было не шкадаваць нявольнічай ці сваёй уласнай працы або запрэгчы да яе струмень вады, чым скарыстаць з надта ж свавольнай ды наравістай сілы ветру. Таму, відаць, у «Люстрацыях каралеўскіх маёмасцей ваяводства Падляскага» з 1570 і 1576 іадоў аж кішыпь ад пераліку млыноў на самых розных рэках, рэчках, рачулках, а нават і ручаях, пра якіх пяпер проста ўспаміну няма, бо яны высахлі. У той жа час зусім не ўпамінаюцца ветраныя млыны...
Затое ў XVIII стагоддзі наступіўшае хуткае развіццё гарадоў і мястэчак і ў сувязі з тым павелічэнне запатрабавання на муку і крупу выклікала даволі хугкае развіццё будаўніцтва ветракоў. Паяўляліся яны перш за ўсё там, дзе
не было ўмоваў пабудавапь іювыя вадзяныя млыны. А такіх умоваў было ўсё менш. Непрыхільна да валзяных млыноў адносіліся памешчыкі, бо розныя млынавыя запруды і сажалкі, падымаючы ўзровень вады, прычыняліся да забалочвання луіоў і палёў. У каралеўскіх маёмаснях на тагачаснай усходняй Беласточчыне разгарнуў актыўнуіо гаспадарчую дзейнасць падскарбій надворны літоўскі А. Тынгаўз. Каб належна эксплуатаваць лясныя багацці, ён перш за ўсё зрабіў сплаўнымі Нарву, Нараўку, Сакалду, Супрасль і інпіыя рэкі. Значная колькасць вадзяных млыноў, размепічаных на іх берагах, у сувязі з гэтым перастала існаваць. Таму ў хуікім часе па пагорках вакол гарадоў, мястэчак, а таксама каля памешчыцкіх фальваркаў пачалі гуснепь вяночкі ветракоў. Належалі яны да памешчыкаў, манастыроў або гаралскіх прадпрымалыіікаў: уладальнікаў розных мануфактур, купцоў, толькі зрэдку іх гаспадарамі былі незаможныя рамеснікі. Прыгоннае сялянства ў той час ветракамі не цікавілася — увесь свой скупы збор з мізэрных гаспадарачак перамолвала яно ў жорнах. Абы толькі было што малоць!..
Знясенне прыгону яіпчэ больш садзейнічала змяншэнню колькасці вадзяных млыноў, затое насталі часы праўдзівага росквіту для ветракоў. Вырасталі яны, як грыбы пасля дажджу, на ўзвыіпшах амаль каля кожнай вёскі, а пры вялікіх сёлах нярэдка было іх па некалькі...
Аднак гэты «залаты век» ветракоў не трываў доўга. Успыхнула першая сусветная вайна. пачаліся зацяжныя пазіпыйныя баі, і ваюючыя бакі заядла знішчалі якраз ветракі, бо яны былі дасканалымі назіральнымі пунктамі, служылі арыенцірамі дпя артылерыі і г.Д. Яшчэ горіп давялося ветракам, калі Беласточчыну акупавалі кайзераўскія войскі. Каб сцягнунь як мага болей збожжа ад насельніцтва, немцы пад пагрозай пяжкіх пакаранняў забаранілі малоць яго звыш устаноўленай імі мізэрнай колькаспі на дуіпу насельніцтва. Каб не дапускаць да нелегальнага памолу, акупанты знішчалі ветракі, жорны, большасць вадзяных млыноў...
Цікава, што „ярэдка незвычайнае майстэрства млынароў выклікала амапь забабонную боязь у люлзей. Хадзілі легенды пра іх, як пра ведзьмароў, што трымаюць сувязь з нячыстымі сіламі, часам змушаюць чарцей крупіпь крылы свайго ветрака. калі няма ветру, або насіць цяжкія мяхі са збожжам ці мукою. А ў прыказцы «Мельнікава карова, дзеўка папова і эканомава кабыла ніколі галолныя не былі» выявілася зайздрасць да мельнікавага жыціія, крыху лешпага, чым усіх іншых у сяле.
Трагічны лёс спаткаў ветракі ў час апоіпняй вайны. Фашысты, абклаўшы насельніцтва цяжкімі падаткамі... забаранілі малоць звыпі устаноўленай імі галоднай нормы, пры гэтым за мліва бралі вялікі збор збожжам...
Некаторыя ветракі служаць яіпчэ і цяпер да мліва збожжа на асыпку. як, напрыклад, у М. Бабулевіча ў вёсцы Парпава каля Бельска. Некаторыя майстры-самавучкі прыстасавалі ветраныя млыны да іншых прац, напрыклад, А. Гаранюк з вёскі Кабылянка каля Міхалова — да пілавапня бярвенняў на доіпкі, А. Савіцкі з Саловага Стоку каля Супраслі — да вытворчасці электрычнасці. a I. Палепкі з Гарбароў у гміпе Міхалова — да выточвання розных металічных элементаў і ініпых прац.