• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

    Восеньскія святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 110с.
    Мінск 1995
    33.58 МБ
    (Зянькевіч, с. 111—113. Зап.у Пінскім п.)
    СВЯТА МЛЫНАРОУ
    25 кастрычніка (12 кастрычніка па с.ст.) — дзень Марціна, свята млынароў.
    11 лістапада (у беларусаўкатолікаў) — Марцін, свята млынароў
    У беларускім народным календары знайшлося месца і для свята млынароў. Праца млынара звязана з жытам, пшаніцай, мукой, хлебам. А для селяніна жыта, хлеб — гэта аснова дабрабыту, бязбеднага існавання сям’і. Сабраны добры ўраджай. адказная праца закончылася. трэба і аб хлебе падумаііь, і млынара ўшанаваць, каб муку добра змалоў. Можна і павесяліцца!
    Тэму і задачы заняткаў неабходна вызначань у залежнасці ад узросту дзяцей. Так. у дзіцячым садку і пачатковых класах яны моіуііь будавацца на асновс вывучэння беларускіх народных казак: «Два камені» (Людзей слухай, а свой розум май). Апрацоўка А. Якімовіча. — Мн.: Юнацтва, 1988. С. 55 — 56), «Як мельнік чорта надуваў» (Беларускія народныя казкі. 2-ое выд., дап. Склад. Г. А. Бартаіпэвіч, К. П. Кабашнікаў.— Мн.: Навука і тэхніка. 1986. С. 475 — 477) і іншых.
    Заняткі могузіь праводзіцца наступным чынам: разгадванне загадак, кароткае знаёмства са святам млынароў; праіляд ілюстрацый з відамі розных млыноў, іх апісанне і прызначэнне; работа над тэкстам казкі.
    План заняткаў у сярэдніх класах болып складаны. Ён можа насіць камбінаваны характар. У план уключаюцца: шырэйшае знаёмства з млынамі, іх гісторыяй; успаміны дзяцей аб прачытаным; сцэнічнае выкананне старажытнай іульні «Млын»; развучванне народных танцаў «Млынок», «Мельнік»; канструяванне і выраб з паперы, дрэва макетаў старажытных пабудоў; наведванне музеяў побыту беларусаў (агляд жорнаў і млыноў, калі ёсць гакая маічымасць).
    Вучні сярэдніх і старэйшых класаў вызначаюцца самастойнасцю ў падрыхтоўцы да тэматычных заняткаў. Фор.ма іх правядзення — лекцыя ў
    спалучэнні з гутаркай. Па даручэнню настаўніка школьнікі могуць самастойна рыхтаваць асобныя тэмы, з якімі потым выступаюць: Лексічнае значэнне паняццяў «жорны», «млын», «вятрак» (работа са слоўнікамі). Гісторыя ўзнікнення і развіцця млынавой справы. Адлюстраванне млыноў у старажытных дакументах. Гісторыя беларускіх млыноў. Архітэктура і пабудова. Млыны ў беларускім фальклоры.
    Многае патрэбнае пры падрыхтоўцы да свята млынароў настаўнікі і выхавапелі знойдуць у дадатковых матэрыялах.
    «Круціцеся, жорны...»
    (сцэнарый для вучняў пачатковых класаў)
    Настаўнік расказвае гіра свята млынароў (гл. дадатковы матэрыял) і паказвае малюнкі млыноў.
    — Як жа мелецца мука?
    — Што такое жорны? А жоранцы?
    (Добра, калі ёсць магчымасць паказаць жоранцы або на малюнку жорны.)
    — Паслухайпе, калі ласка, казку «Два камені» (гл. дадатковы матэрыял).
    Праводзіцца гутарка па казцы.
    Дзяўчынка. Адзін дзед ніколі не наесца! Хто гэта?
    (Млын)
    Крыламі махае, а ляцець не можа.
    (Вятрак)
    Круціцца, верціцца цэлы век, а не чалавек.
    (Млын)
    Трасецца, калоціцца, аб усім свеце клапоціцца.
    (Жорны)
    Выконваецца танец «Млынок» (гл. дадатковы матэрыял).
    Інсцэніруецца ўрывак казкі «Як мельнік чорта надуваў» (гл. дадатковы матэрыял).
    Дзяўчынка да інсцэніроўшчыкаў. Мялі Ямеля — прыйшла твая нядзеля. Адзін з іх. Добрыя жорны ўсё перамелюць.
    Дзяўчынка. 3 музыкі ды млынара не будзе гаспадара.
    Хлопчык. Кожны млын на сваё кола ваду лье.
    Дзяўчынка. Круціііеся, жорны,
    З’едзен хлеб наш чорны:
    Крысін і Марысін,
    Грунін і Анісін, З’едзен і Пятроў хлябок. Намялі на іх, дзядок.
    Гульня ў «Млын». Інсцэніроўка песенькі «Заінька шэранькі» ці «Чорны баран».
    ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ
    Млын — а, м...
    2	. Прадпрыемства, на якім мелюць збожжа; будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу збожжа. Паравы млын. Ветраны млын.ОНа беразе Марачанкі сярод пстлаву відна была будыніна — вадзяны млын. Лобан. Рачулка чыстая з-за млына. Цячэ праз травы і камлі. Лось.
    0 Ліць ваду на млын каго, чый.
    (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 3. 1979. С. 166.)
    Млін, м. Млын. На Рыччы млін такій, шо робіць муку белу-белупутлёванку. (Тураў.) У войну не було мліноў, а булі жорна. (Лугкі.) Морэ Морыйське, болото Пінське, сто коней цягне, адзін жэрэбец стогне (загадка). Млін (адгадка). (Хачэнь). Меле, як пусты млін (пра балбатуна). Старажоўка.
    (Тураўскі слоўнік. Т. 3. 1984. С. 83.)
    Млыннше, -а, с. ср. Мьсто, где была мьльннца. Конн на мьльннць ходюць.
    (Словарь бьлорусскаіо нарьчія, составленный Н. Н. Носовнчем. Спб, 1870. С. 236.)
    Вятрак, ветрака, м. Ветраны млын. Па адзін і па другі бок вёскі стаялі ветракі, як страшыдлы, шырока раскінуўшы свае крылы. (Колас.)
    (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 1. 1977. С. 604.)
    Жорны -аў; адз. няма. Ручны млын, які складаецца з двух глалка абчэсаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх зерне пераціраецца на муку. Маня з мачыхай перасявалі пшанічную муку на пірагі к святу і бамалвалі высеўкі ў жорнах. (Васілевіч.)
    (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Т. 2. 1978. С. 258.)
    Жорван, м. Жорны. Жорван — мельніца, што рукамі круцяць. Ручаёўка. Трэба свінням жыта змолоць на жорван, a то ў мельніцу нема чогб везці. Чаплін.
    (Янкова Т. С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны. 1982. С. 116.)
    Млён, м. Ручка, якой круцяць камень у жорнах. Тураў.
    (Тураўскі слоўнік. Т. 3. 1984. С. 83.)
    Жорны, жерна, жорна, наз. Жорны. Мы толькі жорна н до Матшокголы на млыны даемь [Лйтовская метрйка. Кннга судных дел. 1903]', в
    него кнепіню взюла... два топоры боты жорны сковород^ [Кніга Віцебскага земскага суда. 1539]; Тогьды два будуть на рольн, одмнь возьметьсе, а друіпй оставнтьсе. Две мелючме в жорьнах, одна возьметьсе, а одна оставнтьсе [«Евангелле» ў перакл. В. Цяпінскага каля 1580 г.]; подь дворомь млынь зрубь новый ннчымг не крнтый, пустый безь кола н безь жоронь [Археографйческйй сборнйк документов, относяіцйхся к ucmopuu Северо-Западной Русй, 1606]...
    (Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 10. 1990. С. 52.)
    Жорновннкь наз. Той, хто робіць жорны. Пан Бугрпмь мовшгь: тым жорновннкн дають мнь, тнв^н^. здавна Вілнкоденного двадцать н чотырн грошн. [Лйтовская метрйка. Кнйга судных дел. 1514.]
    (Гістарычны слоўнік беларускай мовы. T.10. 1990. С. 52.)
    Жорны (жорна), толькі мн. У вайну немяц млін спаліў, то ўсе на жорнах малолі. Ой цяшко круціць той камянь. Грабава з Зэльвеншчыны.
    Ветраны млын /архіт./. На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі /в. Ляды Жлобінскага раёна. —А. Л.1. Пабудаваны ў канцы XIX ст. з дрэва.
    Млын шатровага тыпу з 2 жарнавымі паставамі ўяўляе сабой васьмігранную ўсечаную піраміду каркаснай канструкцыі, якая стаіць на драўляным зрубе. Завершаны васьмігранным шатром, які паварочваецца вакол вертыкальнай восі пры дапамозе 2 кансолей. Асновай канструкцыі з’яўляецца магутны слуп — матавіла. На слуп пасаджана кола-шасцярня, што прыводзіць у рух жарнавыя паставы. Цяпер млын мае электрычны прывод.
    Ветраны млын — прыклад вытворчай пабудовы.
    А. Ю. Пятросава.
    /Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн.: БелСЭ, 1985. С. 178./
    Таксама можна прачытаць пра ветраныя млыны, якія захаваліся: ў в.Заляшаны і перанесены ў Клецк /Збор помнікаў... Мінская вобласць. Кн. I. Мн., 1987. С. 209/; у в. Зелянец Хоцімскага раёна/ Збор помнікаў... Магілёўская вобласць. Мн., 1986. С. 347/; у в. Ястромбель і перавезены ў 1935 г. ва Уласы Баранавіцкага раёна /Збор помнікаў... Брэсцкая вобласць. Мн., 1984. С. 95/; у в. Бярозаўка Кармянскага раёна (Збор помнікаў... Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 219).
    Вятрак, млын ветраны, збудаванне для размолу зерня з дапамогай сілы ветру. На Беларусі В. пачалі будаваць пазней, чым вадзяныя млыны, аднак у XYIII—XIX стст. яны былі паўсюдна. У 1840 г. у Мінскай губ. дзейнічала 795 вадзяных млыноў і 315 в.; у 1860-ыя гг. ў Гродзенскай губ. вадзяных млыноў было 592, конных — 157, В. — 374. У залежнасці ад спосабаў павароту В. да напрамку ветру яны падзяляліся на стрыжнёвыя (слупавыя) і шатровыя.
    Стрыжнёвы млын звычайна паварочваўся да ветру ўсім корпусам, меў фундамент з бярвення ці камення, на якім мацавалі крыжавіну з тоўстых бярвёнаў. Апошняя паварочвалася на вертыкальным слупе з дапамогай дышля. Таўшчыня слупа 80—90 см. Рама з брусоў служыла асновай млына. Такая ж рама крыху меншага памеру была і ўверсе. Да іх прыбівалі абшыўку з дошак (часам з дранкі, гонты, шчапы). Прыннып будовы вертыкальнага кола на гарызантальнай восі ўверсе і яго злучэнне з цаўкамі гарызантальнай шасцерні даволі складаны. Вертыкальная вось гарызантальнай шасцерні злучалася ўнізе непасрэдна з верхнім каменнем пастава і прыводзіла яго ў рух. Такія млыны звычайна мелі адзін пастаў. На канцы гарызантальнай
    восі мацавалася 4 — 6 крылаў. У зах. і зрэдку ў паўн.-усх. паветах Беларусі сустракаліся невялікія (сядзібныя) стрыжнёвыя млыны (казлоўкі) на адзін пастаў вышынёй да 4 — 5 м. Такі млын абслугоўваў жыхароў аднаго хугара ці нават двара.
    Шатровыя млыны болып складаныя і дасканалыя. Па форме яны васьмівугольныя або круглыя. У іх да ветру паварочвалася толькі верхняя частка — шацёр, ці вежа (шапка), дзе размяшчалася гарызантальная вось. Страха двухсільная ці круглая. Шацёр паварочваўся на крыжавіне з дапамогай доўгага дышля — бервяна, якое спускалася ад крыжавіны на зямлю. Нярэдка дышаль складаўся з трох тоўстых жэрдак, сярэдняя служыла стрыжнем, дзве астатнія ахоплівалі корпус шатра з двух бакоў. Унізе жэрдкі мацаваліся разам. Дышаль прывязваді да аднаго з 6 укапаных у зямлю слупкоў. На канцы гарызантальнай восі мацавалася 4—6, радзей 8 крылаў — доўгіх брусоў, абшытых тоненькімі дошкамі ці дранкай — застаўкамі. У залежнасці ад сілы ветру колькасць заставак на крыле змяншалася ці павялічвалася. На Віцебшчыне крылы часам абшывалі парусінай. Унутры шатра на гэту ж вось насаджвалася вялікае вертыкальнае кола (у сярэднім да 4 м у дыяметры). Яно мела да 100 кулакоў (кліноў) з цвёрдага дрэва (дубу, грабу і інш.). Апошнія злучаліся з цаўкамі меншага ў 6—8 разоў гарызантальнага кола, насаджанага на вертыкальную вось. Вось праходзіла праз памост 3-га паверха (яруса). На ўзроўні 2-га паверха на гэту вось мацавалі ніжняе гарызантальнае кола з 30—40 кулакамі. Яны злучаліся з двух бакоў з цаўкамі гарызантальных шасцерняў, восі якіх мацаваліся непасрэдна да верхніх камянёў. Над кожным з паставаў мацавалі кош ддя засыпкі зерня. Мяшкі з зернем падымалі з дапамогай блока. Дыяметр літых камянёў 1,5—1,8 м, таўшчыня кожнага каменя каля 40—45 см. На кожным паверсе былі па 2 маленькія акенцы. Дыяметр асновы шатровага млына каля 7—8 м. Кверху млын звужаўся. 3 бярвёнаў будавалі толькі 1-ы паверх. Там размяшчаліся 2 вялікія скрыні для мукі. Шатровыя млыны ўперамежку са стрыжнёвымі будаваліся на ўсёй Беларусі, але найболын іх было ў паўд.-ўсх. раёнах. Стрыжнёвыя В. сустракаліся часцей на Брэстчыне і Гродзеншчыне. В. дзейнічалі да сярэдзіны XX ст.