• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

    Восеньскія святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 110с.
    Мінск 1995
    33.58 МБ
    Згодна з народнай традыцыяй, Радаўніца заўжды прыпадае на другі аўторак пасля Вялікадня. Абрад на прыбраных магілках родных, блізкіх людзей, якія памерлі параўнальна нядаўна, — пры памяці таго пакалення сям’і, якое прыйшло памінаць.
    Восеньскія ж Дзяды здаўна праводзяцца ў суботу, часцей у хаце, і памінаюць на іх не толькі членаў сям’і, а ўвесь вялікі род, a то і ўсіх, хто жыў на роднай зямлі. Ушаіюўваюпь таксама імёны далёкіх продкаў.
    Народная творчасць — крыніца чыстых думак і пачуццяў. I толькі яна ўратуе ад абыякавасці. Бо нездарма ж нашы папярэднікі шанавалі памяць памерлых і дні Дзядоў лічылі светлымі. Ведалі: адцуранне ад каранёў пагражае бездухоўнасцю.
    Правесні абрад не самае галоўнае, куды важней зразумець неадкладную
    патрэбу выконваць гэты абрал. Толькі тады апраўдаюцца намаганні энтузіястаў адрадзіпь старажытныя традыцыі.
    Дзяды з часам прыходзіцца відазмяняць, з улікам успрымання сённяшнімі людзьмі спрадвечных традыцый. У народзе Дзяды — Асяніны ладзілі ў суботу, у хаце. У некаторых рэгіёнах іх звалі «вячэрай па радзіцелях» (Дзяды перад Масленай — адпаведна — снеданне, Радаўніца — абед. перад Тройцай — полудзень). Загадзя прыбіралі ў хаце, мыліся ў лазні, вешалі свежыя фіранкі, ручнікі, засцілалі белым абрусам стол. Калі трэба было паставіць помнік. ііплі на могільнік, праводзілі прыкладзіны — даводзілі да лану магільны насып — і паміналі, а затым пачыналася ўжо ўласна «дзядоўская» вячэра.
    Размова за сталом вялася аб памерлых дзядах, г. зн. продках роду. Пачынаў яе найстарэйшы з роду: першага прашчура роду нашага было імя такое-та, жыў ён там-та, вызначыўся тым-та і г. д. Апавядаліся прыгоды, характар продкаў, родавыя і звязаныя з родам успаміны і легенды. Варылі на вячэру больш чым трэба было, і рэіпткі дзялілі паміж беднымі і жабракамі.
    «Святыя дзяды, завём вас...»
    Усе мы з хат,
    Усе мы з цішыні,
    Усе з бабуліных, дзядуліных далоняў...
    Спачатку выхавальнік праводзіць гутарку і нагадвае бацькам аб тым, каб яны расказалі сваім дзецям пра памерлых бабуль, дзядуль, якія яны былі добрыя і працавітыя.
    Правядзенне свята
    У зале на цэнтральнай сцяне — ікона, ахінутая ручнікамі-набожнікамі. На маленькім століку пад іконай — свечкі. Пасярод залы — стол з памінальнымі стравамі — куццёй, кісялём, блінамі і г. д.
    У магнітафонным запісе іучыць жалобная мелодыя скрыпкі, на фоне музыкі чутны званы. У залу ўваходзяць дзеці ў светлым адзенні, яны трымаюйь фотаздымкі сваіх памерлых продкаў.
    Выхавальнік. Сёння мы сабраліся тут, каб ушанаваць памяць тых, каго з намі няма, хто памёр. У мінулым людзі збіраліся за такім сталом, запальвалі
    свечку, маліліся, елі куццю і іншыя стравы. Усё гэта на асобных сподачках ставілі для дзядоў пад ікону. Гэтак жа зробім і мы.
    Святыя дзяды, завём вас, хадзіце да нас!
    Ёсць тут усё, што Бог даў, што я для вас ахвяраваў, Чым толькі хата багата.
    Святыя дзяды, просім вас, хадзіце, ляціце да нас.
    Потым усе вячэраюпь. Дарослыя размаўляюць з дзецьмі пра іх бабуль, дзядуль, як трэба шанаваць іх памяць. У канцы абраду дзеці і дарослыя слухаюць у грамзапісе малітву ў выкананні хору.
    Усе Святыя
    Да гэтага дня дзеці рыхтуюць альбомы-радаслоўныя. У час гутаркі настаўнік расказвае пра дзень памінання, прапаноўвае распытаць у сваіх родных, сваякоў аб продках, запісаць іх імёны, прозвішчы, чым займаліся, чым вызначаліся, гады жыцця і г. д.
    На першай старонцы альбома начэрчана радаслоўнае дрэва.
    Потым прапаноўваепца запісаць са слоў мамы ці таты расказ аб памерлых продках. Калі ёсць фотаздымкі, іх трэба размясціць пад тэкстам ці перад ім. У гэтым абавязкова павінны дапамагаць бацькі. Дзеці загадзя вырашаюць, пра каго з продкаў варта расказваць.
    Памінальная вячэра праводзіцца разам з бацькамі, дзядулямі і бабулямі за вялікім сталом, пакрытым белым абрусам. Добра, калі старэйшыя дапамогуць сабраць памінальны стол у адпаведнасці з беларускай традыцыяй.
    Вячэру пачынае настаўнік. Ён расказвае аб дні ўшанавання памерлых, а затым дае слова самаму старэйшаму за сталом (яго трэба абавязкова папярэдзійь загадзя).
    Можа і сам настаўнік пачань так:
    — Няма той мясціны на Беларусі, дзе не збераглі б трапяткіх адносін да памінальных дзён. (Запальваючы свечку.) Святыя дзяды, хадзіпе да нас! Мы — дзеці Беларусі, запалім свечку, клікнем нашых продкаў, паразважаем у цішы... Бо мы — народ, і маем род, і маем памяпь, голас, зрок, сэрца...
    1	пацякуць няспешна ўспаміны дарослых і дзяцей. Настаўнік павінен тактоўна, неназойліва накіроўваць успаміны, размовы за гэтым памінальным сталом.
    Памінальная вечарына ў форме сучаснай трызны
    (сцэнарый для вучняў старэйшых класаў)
    Дзеючыя асобы-сімвалы: Дзяўчына-Памяць. Юнак-Лёс, Паэт-Вяшчун, Багіня памінання — Жаля, Сівы Стары, Музыкі (Гусляр, Скрыпак, Лірнік, Жалеечнік, Дудар), Спявачка, Сучаснікі, Апавядальніца.
    Афармленне залы: Пасярэдзіне, бліжэй да покуці, стаіць невялічкі стол, засланы саматканым абрусам. На стале — памінальны букет з галінак елкі, хвоі, каліны. Ляжыць бохан свежаспечанага на сухіх лістах хлеба, стаіць вялікая міска з памінальнай куццёй, чарка, бутэлька ці графін з гарэлкай. На куце — крыж, ахілены вышываным ручніком. Пад крыжам на ўслончыку, абвітым дзеразой, стаіць міска, поўная жыта, у якую ўторкнута свечка. У цэнтры залы вісіць абраз пад ручніком. Каля яго гараць свечкі. Тут жа могуць ляжапь лісты з турмаў ад рэпрэсіраваных, а таксама ад сваякоў — ахвяр 30—40-ых гадоў — j пісьмы-трохвугольнікі з франтоў. Па баках залы стаяць рамы, у якіх замест партрэтаў — белая папера — сімвал невядомасці лёсаў. Уздоўж залы размешчаны партрэты славутых людзей Беларусі, памяць якіх сёння ўсенародна ўшаноўваецца. Напрыклад, Цішкі Гартнага, Алеся Гаруна і інш. За партрэты засунуты галінкі елкі ці каліны. У самым далыіім кутку залы стаіць звон, голас якога будзе сімвалам гісторыі. 3 вокнаў звешваюцца белыя ручнікі —сімвал жалобы ў беларусаў.
    Ціха грае скрыпка ці гуслі, пакуль не пачнепца рытуал памінання.
    Абрадава-сучасная дзея пачынаецца ў двары: купка моладзі, апранутая ў белае адзенне, з белымі стужкамі ў валасах, саджае дрэўца (ці пэўную сімвалічную колькасць дрэў) у знак народнай памяці аб слаўных продках. Пакуль дзяўчаты абвязваюць саджанцы белымі стужкамі, гучыць жалобнагераічная мелодыя гусляў ці жалейкі. Потым каля кожнага дрэўца ставяць свечку.
    Дзяўчьіна-Памяць.
    Мы ўзышлі,
    Нібы зярняты, 3 поля, I ўпадзём ізноў у поле мы. Поле,
    У тваім замкнёным коле Нашы душы, думы і дамы.
    (Пятрусь Макаль)
    (Уступае скрыпка.)
    Юнак-Лёс.
    А зямелюхна чарназёмная, Расхініся ж ты на староначкі. Ды сагрэй жа ты, прыгарні Нашай памяці карані.
    Гаснуць блуднымі слёзы знічкамі.
    Нашы страты ўсе не палічаны.
    Ды бацькоўскі край век не выстыне.
    He знямець зямлі чорнай выспінай.
    Нашы парасткі караністыя,
    Сэрцы й думачкі нашы чыстыя. У сваім краі ўстанем дрэвамі, Ўзыдзем праўдаю, светлай вераю.
    (Антаніна Хатэнка)
    Мелодыя гусляў ці жалейкі мацнее. Выходзіць Паэт і прарочым голасам чытае:
    Тут не хочацца ні гаварыць. ні пець—
    Нібы к вечнасці прыйшоў у госці.
    Можа, гэта той курган-капец, Дзе ляжапь паэтаў даўніх косці. Каб жыццё ўпусгую не пралахаць, Кожны мусіць нейкі храм свой мець, Дзе не хочаіша ні гаварыць, ні пець— Толькі моўчкі, безгалоса плакапь.
    (Ніл Гілевіч)
    Багіня Жалю моўчкі апырсквае дрэва вадой з глінянага гарлача і накіроўваецца да ўваходу ў залу. Услед за ёй ідуць Гусляр, Паэт, Дзяўчына-Памяць, Юнак-Лёс і ўсе астатнія.
    Зала запоўнена задумлівай музыкай аргана ці гучаннем жалобных мелодый (фанаграма). Стаяць незапаленыя свечкі ля абраза і на дзядоўскім стале. Гудзе тры разы звон. Выходзіць Апавядальніца. Музыка сціхла. Растаў гул звону. Апавядальніца ў белым адзенні, якое сімвалізуе ў беларусаў чысціню памяці.
    Апавядальніца. Дзяды нашы святыя, радзіцелі, хадзіце да нас вячэраці. Чакаем вас, як і тысячы, і сотні гадоў наздд чакалі. Хадзіце на бяседу ціхую, спавядальную ўсе, хто на гэтай зямлі некалі жыў, — і старыя, і немаўляты малыя, і маці, і сёстры, і браты, і бацькі, і людзі чужыя, незнаёмыя. Пагаворымо мы з вамі. дзяды, як спрадвеку ў краі нашым. і вясной на Масленку, і ля магілак на Радаўніцу, і перад Калядамі, і на Сёмуху. Бо як жыве прырода разважна, так і памяць нашая не згасае, асвятляе шляхі наступнікам. Верым, як верылі некалі вы, дзяды нашы, — чалавек не знікае без следу. Душа ягоная жыве ў сусвеце. Гэта тыя, хто адышоў са сцежак
    зямных, перадакшь нам розум, дух, традыцыі і вопыт. Гэта ад вас пуцявіны нашыя да дзяцей, унукаў і далей імкнуць.
    Дзяды нашыя шаноўныя, завітайце на Асяніны. Мы хаты прыбралі, ручнікі белыя памінальныя павесілі. Чакаем вас. Зла не трымайце, што, бывала, забываліся на вас, не заклікалі на вячэру, маііл не бераглі. Мінае чорны час здранцвення, вяртаемся да ісцін векавечных. Дык дапамажыце, мудрыя дзяды, дайсці нам да святых крыніц вечнасці, каб дзені не зблудзілі потым.
    Для вас мы адчынілі дзверы, вокны, для вас на стол прыбралі, як належынь. Запалім свечку ў жыпе, як спрадвеку. Бо нам не жыць. калі не помніць вас.
    ...Здавалася, у цемры забыцця, у шале аднурання ад народа, калі ад нас ахоўвалі магілы і, кволыя. нявінныя, тапталі кветкі, не будзе даравання нам, нашчадкам, што гэтак занядбалі мы святое. Ды вы мудрэй за нас, дзяды. I вось ідзіце спадчыну агледзець. He надта мы багатыя цяпер, ад гучных слоў аскоміна на сэрпах. I ўсё ж сышліся разам сустрэпь вас, пагаварыць пра былое. Сказаць не складна, можа, але чыста, сумленна і аддана вам: мы чуем вашых дзіпаў трапятанне. Чакаем вас і верым.
    Дзяўчына-Памяць:
    Расплакаўся Яся, перад Богам
    стаўшы,
    Накрыж рукі склаўшы:
    «Ах, Божа мой, Божа!
    Як на гэтым свеце ўсяго нам мала:
    I злата, і срэбра — усё нам
    патрэбна.
    А на тойма свеце нічога не трэба».
    (Уступае скрыпка.)
    Юнак-Лёс (пераймае яе думку).
    А толькі трэба сажань зямлі
    ўдоўжкі.
    Ды чатыры дашчуркі
    I дваццаць лакцёў плацця —
    I ўсё наша багацце,
    А жоўтыя пяскі — усё наша наміцце.
    (3 народнага)
    Юнак-Лёс (заклікае дзядоў).
    Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі,
    I старыя, і малыя,
    Хто на етай сялібс жываў.
    Хлеба-солі ядаў.
    Прыхадзіце, дзяды-радзінелі, К свайму сталу, к нашаму прыпечку.
    Хлеба-солі засылайце,