• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

    Восеньскія святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 110с.
    Мінск 1995
    33.58 МБ
    А. ЛОЗКА
    «Жаніцьба коміна»
    У вёспы Дзяржынск Лельчыцкага раёна нам прыгадалі, што перад зімой «коміна жанілі». Абвязвалі комін ці пасвет стужкамі, запальвалі лучыну і потым вечарамі пралі кудзелю.
    Комін — гэта невялікая труба, сплеценая з лазы і абмазаная глінай, якая прымапоўвалася да адтуліны ў столі. Пад трубой вешалі пасвет (лучнік) — патэльню ці квадрат металічнай рашоткі, дзе гарэла лучына. што асвятляла хату селяніна ў восеньскія і зімовыя вечары.
    3 дзесятка вядомых нам запісаў абраду лепшым і паўнейшым уяўляецца публікацыя П. В. Шэйна «Жаніцьба коміна», матэрыялы даслаў у 1883 г. настаўнік Пінскага рэальнага вучылішча В. Л. Грудніцкі. Каб уявіць і зразумець старажытны абрад пакланення агню, мы друкуем фрагменты той публікаііыі.
    «У горадзе Пінску і яго навакольных вёсках здаўна існуе звычай штогод 1 верасня праводзіпь абрад пад назвай «Жаніцьба коміна...».
    Прыгатаваўшы ўсё неабходнае для вячэры, гаспадыня абвязвае комін і лучнік новымі ручнікамі. а моладзь прыбірае іх кветкамі. Стол накрываецца новым абрусам і ставіцца пры самай печы ці пад лучніком. Як толькі на дварэ сцямнее, у хату збіраецца ўся сям’я.
    Гаспадар выказвае пажаданне: «Паздароўтэ, дзедуся, бабусю, дзядзька, дзеткі, чапяднічкі, прыяцеляў і дабрадзеяў!.. Зашчытыты худобку: коныкі. волыкі, кароўкі для дыток і ўсякую скацінку. Зарадыты хлебец, жыта, пшэныцю і ўсяку пашныцю. Зашчытыты пчолкі, вынесь іх на красну весну!.. Дайтэ чэлядачцы ахоту раненька ўставаты, пры світлі працоваты. Дайтэ, што б нашаму роду не было пераводу...»
    Калі ўся сям'я паспее закусіць, павесялее і ва ўсіх языкі развяжуіша. гаспадыня прыносіць у фартуху семкі (гарбузікі), сыпле іх на комін, а на стол кладзе ласошчы: пернікі. бублікі, яблыкі, гнілушкі. каліну, журавіны. А гаспадар прыносіць міску свежага мёду ў сотах. Моладзь збірае рассыпаныя семкі і бярэцпа за салодкае. Тады гаспадыня прапаноўвае праспяваць жаніху, коміну, вясельную песню «Ой, прыйшлі ж ночанькі доўгенькі».
    Старэйшыя ў сям'і часта перапыняюць спяванне блаславеннямі, напрыклад: «Каб так рана ўставалы і іпчыра пранавалы, як голасна співалы!..»
    Запісаў абраду з мінулага стагоддзя захавалася вельмі мала, а тэкст песні зафіксаваны толькі на Піншчыне.
    Пры святле лучыны можна было не толькі працаваць, але і чытаць. Крапіўка (адзін з псеўданімаў Алаізы Пашкевіч) назвала дзіцячы часопіс «Лучынка», які нёс святло дзецям у шырокім сэнсе гэтага слова. Яна пісала ў 1916 г.: «Праз многа стагодцзяў у нас на Беларусі свяціла лучынка. Яшчэ і цяпер дзе-нідзе ў вёсках збіраюцца на попрадкі з кудзелямі дзяўчаты, маладзіцы: песні спяваюць. казкі баюць. Старэйпіая з кабет або нехта з дзяцей ахоўваюпь дзеда-лучніка: то вугаль абтрасе, то свежую лучынку
    пакладзе. Мігаюць іскры па хаце. Пры пламеньчыку складна родііая песня плыве. казка баецца».
    На Беларусі. у прыватнасці на Палессі, існуе асаблівая пашана да апію. «Жаніцьба коміна» — гэта слялы культу духаў-продкаў, дзядоў, хатніка, які, паводле ўяўлення язычнікаў, звязваўся з агнём (Сварожычам) і жыў у сушні, па печы і пад ёй, у коміне. Гэта яму прыносіліся ахвяраванні — «ласошчы». Паэтычна ўспрымаецпа цяпер абразок з песні «Вяселле коміна з працай». Абрад узнікнуў пры феадалізме і стаў цяпср архаічнаспю. на аснове даўнейшых традыцый пакланення агню. У нас вядомы і інпіыя «жаніцьбы»: і’улыіі «Жаніцьба Цярэшкі», «Жаніцьба бахара», свята «Жаніцьба свечкі» і інш.
    Алееь ЛОЗКА
    Цуды
    19/6 верасня — Цуды, Міхайла
    (дадатковы матэрыял)
    Лічылася, што на Цуды з людзьмі адбываліся розныя незвычайныя здарэнні, аб іх паведамляецца ў многіх беларускіх легендах.
    19 верасня адзначаюцца Цуды, або цуда Архістраціга Міхаіла. Прысвятак гэты нерухомы, мае цвёрдую дату. Цуды найбольш вядомы на Беларусі тым, што ў іэты дзень сяляне аснерагаліся запальваць агонь у асецях і не малацілі збожжа, бо, у адваротным выпадку, усё згарыць. Бытуе шмат легенд, у якіх апавядаецца пра названы прысвятак. Тэматычна яны звязаны з малацьбой сабранага з палеткаў і звезенага ў гумны збожжа. Некаторыя з гэтых легенд змешчаны ў восьмым выпуску «Беларускага зборніка» вядомага фалькларыста Е. Р. Раманава, да якіх мы і звернемся.
    Аднойчы алзін селянін заначаваў у гумне ў ноч на ІДуды, каб потым раней устань і ўзяппа за малацьбу. Але ноччу на яго навалілася нячыстая сіла, а калі ён схапіў яе за лапы і скінуў з сябе, яна пабегла з дзікім рогатам. I іэты мужык, страпіэнна напалоханы, ледзь да хаты дабег.
    А вось другі селянін з сям’ёй перад світаннем пачаў ужо малацьбу. I тут раптам у гумно заходзіць вельмі прыгожы чалавек і пытае, што яны туг робяць. Гаспадар як не са здзекам адказвае яму, іпто, маўляў, не бачыш, чым займаемся, — малоцім. Той жа ў адказ зазначае, што сам усё бачыць. Але псрасцерагае, сягоння ж Цуды! Ды селянін на гэтую перасцярогу не зважае, адказваючы амаль з выклікам, што, вось калі змалоцяць, тады і будзе цуда. Пасля такога адказу нечаканы наведвальнік стаўся нябачным, знік, а гумно вокамгненна занялося полымем і згарэла з усім збожжам, ледзь толькі паспелі выбегчы з яго гаспадары.
    Яшчэ адзін селянін ноччу выправіўся ў гумно распаліць печ, але, прыйшоўшы туды, ён са страхам убачыў, што ў печы гарыць ужо агонь у выглядзе вогненнага шара. Спалохаўшыся, ён выбег з гумна і ўсю ноч чакаў, што яно загарыцца. Але, на шчасне. усё закончылася лобра, і думак пра малацьбу ў гэты дзень у селяніна болый ужо не ўзнікала.
    3 Цудамі таксама ў народзе было звязана павер'е, што калі хто ў гэты дзснь сее жыта ды не ведае. што гэта за дзень, то таго чакае добры ўраджай. калі ж хто ведае, але працягвае сеяпь ці згадае і не спыніць працу, то збожжа не ўролзіцца.
    Слоўнік
    Асець, восень — старалаўняя гаспадарчая пабудова для прасуінкі збажыны, канапель, ільну. Кансірукцыйна больш складаная, чым ёўня (гэта таксама старадаўняя гаспадарчая пабудова, прызначаная для прасушкі збожжавых кулыур, тых жа самых канапель. ільну). Найчасцей асець ставілі ўнутры гумна ля тарповай сцяны, процілеглай варотам, зрэдку — за іумном.
    Гумно —гаспадарчая пабудова для працяглага захоўвання і апрапоўкі неабмалочанай збажыны, саломы, сена. У помніках усходнеславянскай пісьменнасці слова «гумно^ фіксуецца з XI стаіоддзя. Спачатку гэта было месца, дзе жывёлай «мялі» (вымалочвалі) зерне. I цяпер у некаторых раёнах Мінскай, Віцебскай, Гродненскай абласцей так называюць пляцоўку для малацьбы ў сярэдзіне гумна або каля яго. У старажытнабеларускіх помніках XV—XVII стагоддзяў тэрмін ужываўся як аіульная назва ўсіх будынкаў для захоўвання збожжа і сепа. На працягу XVIII—XIX стагоддзяў слова «гумно» ў большасці раёнаў Беларусі замацавалася за збудаваннем для захоўвання і абмалоту збожжа. У Віцебскай і на поўначы Магілёўскай абласцей гумно называюць токам, у большай частцы раёнаў Брэсцкай і на захадзе Гомельскай абласцей — клуняй, у сумежных з Латгаліяй раёнах — рыгай.
    Загадкі
    Ляцяць гускі, дубовыя наскі, ляцяць і гавораць: «То — то я! To — то я!»
    (Малацьба)
    Домна! Домна! Зрабі мне добра: мне дробна і сабе добра.
    (Малацьба)
    Як пайду я па вытапу, ды вазьму я па гутату, ды ўдару па татару.
    (Ток)
    Маці гладка, а дзеці кручоныя.
    (Ток і цэп) Mani гладка, сыны-цакуны, дочкі — палізухі.
    (Гумно)
    Бацька гарбаты, матка пляскатая, а сын кручоны.
    (Гумно, ток і цэп) Банька-сцюдзёнка, матка-таплёнка, сынкі-скакункі, а дачушкі-лізушкі. (Ток, ёўня, цапы і мёптлы) Бацька-шацёр, матка-хатка, сыны-падхватні, дочкі-падлізухі.
    (Гумно, ёўня, цапы, мётлы) Паміж дубінкі, паміж ляшчынкі ляжыпь кусок скурацінкі.
    (Цэп)
    У нашага Антонка сярэдзіна тонка.
    (Цэп)
    Братцы-хватцы, сястрыцы-палізушкі.
    (Цапы і мётлы)
    БАГАЧ
    21 верасня (8 верасня
    па с.ст.) — Багач — свята заканчэння ўборкі зерневых і пачатак азімай сяўбы
    Галоўнае ў абрадзе святкавання Багача — лубка-кошык, напоўнены жытам, з устаноўленай свечкай. Лубка прыладкоўвалася на самым пачэсным месцы — покуці і называлася багач. Багач, згодна павер'я, забяспечваў ніву жытам. На свята лубку з зернем і запаленай свечкай па чарзе пераносілі ал гаспадара да гаспадара, тым самым жадаючы кожнаму багацця. Лічылася, што Багач прыносіць у хату дастатак і шчасце. Таму кожная сям’я была яму рада.
    А ў пакіданні яго пачаргова ва ўсіх хатах нельга не бачыць пачатку народнай традыцыі восені.
    На Багача да ўсходу сонна гаспадар засяваў ніву жытам. Да азімай сяўбы селянін прыступаў урачыста. У доме ўсё мылася, чысцілася, варылі і пяклі шмат смачнага.
    Адпраўляючыся на засеўкі, селянін апранаў белую кашулю; вярнуўшыся з сяўбы. вечарам спраўлялі ўрачыстую вячэру. Чыспіня ў хаце, у адзенні сейбіта, дастатак на стале былі абрадавымі захадамі дзеля поспеху ў працы, урадлівасці засеянай нівы. Разам з тым было гэта ўсё святасцю, выказваннем пачуцця вялікай адказнасці, асобай пашаны да хлеба.
    «На нашай ніўцы сёння дажынкі»
    (сцэнарый для старэйшай групы дзіцячага садка)
    Зала ўпрыгожана сялянскімі ручнікамі, дыванамі, посцілкамі, рэчамі народнага быту. Пасярод яе — сноп жыта. Гучынь беларуская народная полька «Дажынкі». У залу ўваходзяць дзеці дзвюх старэйшых груп. Яны ўладкоўваюцца на лавах. На сярэдзіну залы выходзіць жанчына ў беларускім нацыянальным адзенні.
    Жанчына. Шаноўныя госці! Сёння мы запрасілі вас на свята Багач. У мінулым людзі адзначалі яго тады, калі апошні сноп на полі быў дажаты. Сноп урачыста прыносілі ў хату, абмалочвалі, зерне ссыпалі ў лубку. Затым устаўлялі свечку і запавальвалі яе. Такім чынам рабіўся багач, які заносілі ў кожны двор.
    Да снапа падбягае дзяўчынка.
    Дзяўчынка. Гаварыла поле шырокае, жыта ядранае:
    Жнейкі, жнейкі мае маладыя, сярпы залатыя, Прыходзьце ка мне заўтра рана, Каб я недажатым не стаяла.
    He хачу я ў полі стаяці,
    Апошнімі каласамі махаці, А толькі хачу ў полі — стагамі, А ў гумне — капамі.
    У залу ўваходзіць група жанчын. Яны спяваюць жніўную песню «Як на нашай ніўцы...». Яна выконваецца акапэльна.
    (Шырма Р. Беларускія народныя песні. Т. 3. 1959.)
    Як на нашай ніўцы сёння дажынкі.
    Дзіва, дзіва. (Паўтараеццсі пасля кожнага ра<)ка.) Да краю дажнёмся, мёду нап’ёмся.
    Наш хазяін Савасцей дасць гарэлкі берасцень.
    Хазяйка цяпера паставіць вячэру.
    Жанчыны апрануты ў белыя кашулі і светлыя спадніцы. Галовы пакрыты свстлымі хусткамі. Адны нясуць на плячах сярпы, другія трымаюць у руках торбачкі з ежай, глечыкі з квасам. Яны імітуюць абрад «завіванне барады». Жанчыны абступаюць сноп з усіх бакоў, упрыгожваюць яго кветкамі, затым абвязваюць каляровай стужкай.