Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

Восеньскія святы

Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
33.58 МБ
(Журботна плача скрыпка.)
Юнак-Лёс.
У піпіыні напятай душы ўскрэслі,
Зноў растрывожапь сонныя клады...
Чаго прасцей — гісторыю закрэсліць.
Ды паўстаюць з мінуўшчыны дзяды.
I вось ужо акрэсленыя рысы:
Усмешка, вочы, прысак далані...
Да іхняй праўды сёння дакраніся:
Усіюмні, павініся, памяні!
(Антаніна Хатэнка)
(Плыве тужлівая мелодыя скрыпкі.)
Дзяўчына-Памяць.
I ўдзень, і ўночы, і світаннем, і на змярканні, і на ўсходзе бяжы, вада— журбы адхланне. Спатоль пякельны боль, ііародзе! У чыстым полі і ў дуброве, у цёмнай пушчы, у белым гаі ўзыдзі, маё святое слова, на паратунак... Заклінаю!
Бяры святло зямлі. крыніпа! Нясі, як кроў жывую ў венах. Знясіленаму дай напіцца. Каб уваскрэсла ў сэрцы вера. Блакіт слязы тваёй, крыніца, няхай адорыць шчодра сонца. Пад ціхі крыж вада бруіцца струменем памяці бясконцым. I маладзік, і поўня, і ветах. і Мілавіна. і Дзянніна! Дабро папіліце людзям свету. Насыпце зорак у крыніцу!
У небе зоркі, у лузе росы. у лесе травы лекавыя — збалелых душаў чуйны Космас, Сусвету клетачкі жывыя!
Дзяўчаты спяваюць канты. Затым — доўгі звон, трывожны і заклінальны.
Юнак-Лёс.
Я ведаю:
не вечны шлях жыцця, He вечнае знядужалае сэрна. Яно ў грудзях аднойчы разарвецца. Я ж ведаю:
не вечны пілях жыцця.
Ды мне не страшна:
нешта застанецца
Пасля мяне ад дум маіх і спраў, Ад парыванняў, што ў дуійы сабраў. Я веру: нешта ў свеце застанецца. Застанецца
на роднай зямлі грудок.
Застанецца
на родпай мове радок...
(Генадзь Бураўкін)
Дзяўчына-Памяць.
Мы так яе і называем — братняй.
Гаворыць звычай, даўні і святы,
іпто паўшыя на полі ратным і разам пахаваныя — браты. Што ж, ёсць у гэтым праўлы доля. Яны зляглі ад куль адных.
I ў доле, як у дружным доме, нішто не падзяляе іх.
Там — цішыня.
Там — мір і згода.
Ляжаць, плячо ў плячо, рады. He знае мёртвая прырода варожасці. Яны — браты.
(Анатоль Вярцінскі)
Сівы Стары.
Ёсць дзень, калі з вякоў ссівелых Ідуць, ідуць да нас Дзяды.
А мы, з душою ачарсцвелай, Каменнем сыплем на сляды. Нямыя вусны зноў нямеюць, Сляпыя вочы слепнуць зноў. Няўжо на сонца выпаўз нелюдзь I сэрцы вырваў у сыноў? Няўжо ў грудзях нясём каменне, I памяць спалена няўжо?
Мы ж самі ў заўтрашніх памкненнях Памерлі ўжо. Памерлі ўжо.
Мы ўжо Дзяды. Наступных летаў Няўжо і нас заб’юць сыны? Жывём без Бога ў дробных сэрцах, Забылі прашчуравы сны.
I помніць голас немаўляці, Якога ўзняў на дзіду таць. Як можна не прывеціць маці, Як можна бацьку не вітаць? Як можна? Літасцівы Божа, He дай аглухнуць, скамянець! Мой лёс над безданню варожыць— Без прадзедаў няма мяне. Няма мяне, калі няма Учора, Няма мяне — не будзе Заўтра днець. ...Дзяды ідуць. Дзяды да нас гавораць. А іх з трыбун крыжуе смерць...
(Алесь Емяльянаў)
Плыве песня — гераічна-самотная балада.
Паэт-Вяшчун.
Далёкія-далёкія дарогі
Пад хмарнай лебядзіпай чарадой...
Іду... He веру ў д’ябла, ані ў Бога.
Былі б — дык не паднеслі б чары той: Пакугваць цяжка гневам і журбою, Ў пустыні марна да пяскоў гукаць. За край, даўно адвучаны ад бою, Ад мовы, гонару і языка.
I жыць, як тыя. што вось-вось сканалі, Але яіпчэ не ўпалі ў вечны смерч: Мозг шле навокал клічы і сігналы, А цела — у мёртвы лад закула Смерць. Ў распадзе клетак мозгу, бы ў магіле, Чуць. як лікуе крумкачоў імша, Ўсе словы чутіь у гневе і бяссіллі, Пакуль не вернепца ў Нішто душа. I з горыччу, бы ў сполаху зарніцы, Убачыць раптам далыіія гады, Калі нашчадкі ўзвядуць грабніпы Ўсім тым, каго распялі іх дзяды, Каго пабілі на стапіах каменнем, Каго на плаху валаклі з турмы...
Вы, людзі ўсіх наступных пакаленняў, Ці будзеце у роспачы, як мы, 3 сваёй апопіняй ледзяной калыскі Чуць мозг, што марна растае ў агні? He трэба. Што нам славы абеліскі?! Што нам, памерлым, знічы і граніт?! Калі жадаем мы адной кароны: Пачупь, як лёсу валяцца муры, Пачуііь, хаця і ў першы дзень па сконе, Ў згасанні мозгу ярасны ваш крык.
I зразумець, іпто вы ўзламалі краты, Апошняй думкай. цяжкай. як свінец. Што блізка ён, вялікі ваш пачатак, Што блізкі ён, вялікі мой канец.
I ў водбліску згасалыіае заранкі Апошнім промнем, як лязом нажа, Пайсці раллёю, мною ўзаранай Для руні невядомай і жаданай... Пайсці да вас...
I да свайго крыжа.
(Уладзімір Караткевіч)
Ідуць усе чыталыіікі. Выходзіць Паэт.
Жылі-былі...
Так пачынаюцца казкі.
Задоўга да нас людзі жылі-былі.
Справы рабілі,
ханелі любві і ласкі, ірвалі краскі.
I адышлі, адплылі.
Жылі-былі...
Словы гучаць эпітафіяй.
Жылі-былі.
I адышлі, адплылі.
Толькі над намі
лятаюць іх душы птахамі, толькі сляды іх
цямнеюпь усё па зямлі.
Жылі-былі...
Скончацца нашы краскі, справы і ласкі, скончыцца наш час.
Жылі-былі...
Так пачынаць будунь казкі.
I гэтыя казкі
будупь ужо і пра нас.
(Анатоль Вярцінскі)
Сівы Стары (сядзіць і прамаўляе).
Я хацеў бы спаткацца з Вамі
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі, Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціпь наша Сонца,
I нясецца за Сонцам Зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя — папугнікі
сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор?»
(Максім Багдановіч)
Гудзе Ліра ці плача жалейка, роспачна і спавядальна
(На дудзе без скрыпкі)-
Юнак-Лёс. Спагадны свет! Бязмежны свеце! 3 дажджамі, зоркамі, вятрамі, не дай задзьмуць жыццёвай свечкі — не дай душу зямлі параніць.
Пайду па ўсёй зямлі радзімай, па долах і гарах, і пушчах, і па балотах, і па сцежках, і па карэнні дрэў спрадвечных, па берагах азёр і рэк, пад мройным небам. сонцам вечным, перал паглядам чапавека, пал позіркам нязгасных зораў, зірну на ўсе бакі чатыры, сусвету нізка пакланюся і намалюся на дарогу, што ад мінуўшчыны ў вечнасць радзінным ручніком спавіта.
Дзяўчына-Спявачка пяе песню чыстую, ціхую, маркотную.
(Фанаграмнае гучанне.)
Зямля-зямелька. Свята сямейка.
Мая надзся. Нясу нядзельна
Гаючы зёлкі.
Малюся сонцу, чырвону золку.
...Святыя вязні сваёй радзімы. Дуіпа не гасне. Зямля не стыне. ...Mae турботы. Mae трывогі... Пчаліне — соты. А мне — дарога. Іду шляхамі між неба й долу. У светлым храме малю я долі. Майму народу, маёй Айчыне. Жывому роду не стлець, не згінуць. Бялеюць косці — зямля мудрэе. Гадуе Космас жыццёва дрэва. Сусвет гукае да чыстых зорак. Зямля трымае.
Дзіця гаворынь.
...Сын чалавечы. Зямны. Нябесны. Люляе Вечнасць матулі песню.
(Антаніна Хатэнка)
Паэт-Вяшчун.
Часпей, часцей прыпамінай Імёны паўшых смерцю храбрых За родны край, наш мілы край.— Каб над зямлёй, што млела ў ранах, Плыў гэты сіні-сіні ранак, Цвіў гэты белы-белы май,— Часцей, мой друг, прыпамінай. Прыпамінай часцей, мой друг, Імёны тых, што ўсё зрабілі— Вышэй усіх тваіх заслуг, Што, як і ты, да слёз любілі Маністы ўвосень на рабіне I ў росных смолках майскі луг... He забывай пра іх, мой друг!..
(Ніл Гілевіч)
Багіня Жалю (ка фоне ўзнёслага спявсіння скрыпкі).
He раздзімайце, буйны ветры, былінкі кволыя па свене. Трымай дзяпей. зямная нетра! Гадуй заступнікаў суквецце! Разгушкай голас чалавечы ўвысь, бязмежная прастора! Хай зазірне ў вочы Вечнасць, каб не дуіпыла сэрца змора! Гайдай, зямелька, жытні колас — святую будучыню веку. Круціся, божых летаў кола! He дай загінуць чалавеку. He дай спустошыць людзям дуіпы — аберажы, кара зямная! Гаючай повязі не рушце Зямлі і Неба! Заклінаю!
He рушце пругкай ніткі лёсу, вятры залётныя, чужыя... Тут заснавала Вечнасць кросны. Бягуць вясельныя сцяжыны. Жывём. Прадзём спрадвечнай долі жывое прадзіва, святое. Жыццё бярэ вытокі з болю і нараджэнне смерці тоіць... Імкні, світальная Дарога! Надзея крылы развінае. Святла айчыннага парогу не растапчыце... Заклінаю!
Маўклівасць. Цемра. Выходзяць жанчына і мужчына ў чорнай апранцы з чорнымі стужкамі на галаве. У руках яны трымаюць белыя хусты. Здаля гучыць журботнае галашэнне.
Ён.
У росах сцюдзёных купаецца ночка. Зязюля кувае ў самотным гаёчку. He спіць белатвары анёл — немаўлятка: Ягоная доля — над прорваю кладка. Раскінугы роспачна ў свет ручаняты— Расхрыстаны крыж. Акрылёны? Распяты? ...Расшчэплены атам. Счаплёныя пальцы. I свечка ўтрапёная ў чорным палацы. Хусцінку сціскаюць далоні нямыя.
Над белай зямлёю — чорны дух лейкеміі.
Галаіпэнне.
А мая ж ты кветанька, А мая ж ты любая, У чырвона летайка Ой, цябе на зіубу я Нарадзіла-песпіла Люлянкаю-песняю. Ножанькі здарожаны. Ручанькі зняможаны...
Яна.
На сорак дзянькоў малітоўна і скрушна Заплакань матулі. А ветру загушкаць Яе галашэнне ў немых цянётах, Дзе нам паміраці дазволена ўпотай. Пад зоркай бяды, на глухім небакраі Чыя памінальная свечка згасае?
Галашэнне.
А мая дачушачка, Г [ташка-іпчабятушачка, Ягадка няспелая. Галованька белая.
А мая ж ты красачка, Зорка мая, ясачка, He згасайце, вочанькі, Проці цёмнай ночанькі.
Ён.
Адплакала ў полі тужлівая каня.
Бабуля зямлі саірабла на расстанне У клуначак белы дрыготкай рукою... А могілкі дыхалі вечным спакоем. Ручнік на крыжы, як абраз перад светам. 3 радзімы жанчына сыходзіць раздзетай. Атрутная вонратка кінута долу.
Няма павяртання да крэўнага дому. He вепер-блазён яе цела кранецца.
Употайкі ўп’ецца пад самае сэрца Нялюдскага ладу шалёная куля.
А хто ў белым свеце жанчыну прытуліць?..
Галашэнне.
А мае ж вы пальчыкі, Лёікія пялёстачкі... Сонечныя зайчыкі На русявых косачках. Допечка-слязіначка, Яблынька ружовая... He аддам спябліначку У глухія сховы я.
Яна.
За дозы смяртэльныя ў гул дэманстрацый Якімі рублямі бяздуіпна заплацяць?
Нашчадкі сляпыя да бездані крочапь. Крывёй захліпаепна ўночы сыночак. Крыжуе расстанне маўклівыя вокны.
У гулкім бары грыбнікам не галёкаць. Развеяўся попел балючых выжарын.
Як свечкі, над краем гаротным Стажары. ...Зжаўпелае цела на жоўтым услоне.
Палбітымі птушкамі ўпалі лалоні. А хто ж уратуе, суцешыць, заслонінь? Бязлітасна трэбы збірае плутоній.
Галашэнне.
А маё ж ты сонейка, Нашто закацілася?
На зямельцы цёмненька Без нябе зрабілася.
Ой, з якога полечка, Любая зязюлечка, Галасок твой тоненькі Мне чакаць адкулечка?
(Усе ўкленчваюць.)
Ён.
Мая ж ты зямелька, сляпая вязніца. А я ж над табою — вярбіпаю ніцай. Страчала Дзянніцу, вяла Мілавіцу. Бывала, што сіл не ставала хрысціцца. Стаіць на кладах адзінока капліца— He будзе каму за памерлых маліцца.