• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

    Восеньскія святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 110с.
    Мінск 1995
    33.58 МБ
    Дарэчы, свята прымеркаваць да дня якога-небудзь святога. Павесьце ў школе (садку) аб’яву, што 1 верасня па старому стылю — дзень Сямёна ў народным календары, што ў гэты дзень на Палессі спраўлялі ўрачысты абрад першага запальвання святла ў хаце і г. д. — кароткае апісанне абраду і яго атрыбутаў.
    На ролю гаспадароў выбіраецца нехта з бацькоў ці настаўнікаў. Яны раскажуць пра дзень Сямёна; пра абрад і вераванні нашых продкаў. Гаспадыня і яе дзені павязваюць ручнікамі і кветкамі, стужкамі комін. Пакрываюць абрусамі сталы (іх трэба паставіць пад лучніком або пры самай печы).
    Гаспадар выказвае пажаданне, захоўваючы гаворку той мясцовасці, дзе запісаны абрад (глядзіце ў дадатковым матэрыяле).
    Для гумару хтосьці з дзяцей можа ўстаўляць у прамову рэплікі на тэмы сучаснага жыцця. Гаспадар стукае свавольніка драўлянай лыжкай (яна — сімвал улады).
    Гаспадыня (запальвае свечку і гаворыць):
    Свяці, наша свяціла,
    Шчоб агню нам не тушыла, Шчоб добра было прасці, ткаці I сеяць цяпло ў хаці.
    Узяўшы ў рукі палавінку гарбуза, у якуіо ўстаўлены бураковы цвет, адзін з удзельнікаў вядзе за сабой карагод вакол пасвета (коміна). Пры гэтым спяваюць вясельную песню: пачынаецца «жаніцьба» коміна з працаю.
    Мой Семёнку, Мой салавейку, Як таб харашэнька! Як занвіла калінанька Да на лютым марозі. Пацалуймося, мая сванечка, Да на першым парозі.
    Гаспадыня «частуе» комін і запрашае ўсіх да стала. Пачаставаўшыся, уся сям'я, госці спяваюць розныя пазаабрадавыя песні. Але з’яўляецца гаспадыня. якая на надносе нясе «ласошчы» — семкі (гарбузікі), пернікі, бублікі, сушаныя слівы, яблыкі. грушы, журавіны, каліну. Гаспадар выстаўляе мёд у сотах. У першую чаріу частуюць комін, потым — усіх прысутных (пачастунак залежыць ад дастатку сям’і).
    — Дзяўчаты, праспявайце нашаму маладому песню,— просіць гаспадынька. паказваючы на комін. Адна з іх або хорам спяваюць:
    Ой, прыйшлі ж ночанькі доўгенькі, Посвіты ж нам, коміну, біленькі. Мы ж цябе квіткамі ўбіралы, Бервяночкам, рутай аперазалы. Праца наша — дзіўка гарненька, Палюбыты коміна радзенька. Мы ж цябе будзема жаніты, Жаніты — квас, піва, мёд піты. Светы ж, каміночку, яснэнька, Пабуджай чэлядачку раненька: Шыты, прасты, ткаты маладым, А падарачкі збіраты старым. Каміночку, ты нам спагадай, Кручу, верчу і буры праганяй. Дым і сажу нясы варагам, Світ, ахоту і радасць пашлы нам. Гаспадыня наша, паглядай, Піва, квасу, мёду падлівай.
    Гаспадыня зноў частуе ўсіх, а гаспадар кажа: «Каб так рана ўставапы і шчыра працавалы. як голасна співалы!..»
    Затым пачынаюцца танцы, або друіая частка праграмы. Калі абралам пачынаюцца вячоркі, пасля таннаў ларэчы сесці за якую-небудзь работу: вышыванне, аплікацыю, выраб з саломкі, паперы і інш. Затым нехта пачынае расказваць казкі, легенды, паданні. Пачынаць трэба з твора, прысвечанага працоўнай дзсйнасці, у залежнасці ад праграмы вечара. Калі застолле ў праграме не прадугледжана, можна абысціся без яго, але частаванне ласошчамі абавязкова ўваходзіць у абрад.
    ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ
    «Жаніцьба пасвета»
    Свяціла — прыстасаванне для асвятлення ў розных рэгіёнах Беларусі мела свае назвы: камінак — смалісты корчык або лучына, якія паліліся на рагу прыпечка, звернутага да покуці, для асвятлення хаты; дзядок — спецыяльнае прыстасаванне, куды торкалі лучыну (такі стаяк на ножках); светач — такое ж прыстасаванне, але дзядком яго называлі на Гродзеншчыне, а светачам — у Віцебскай вобласці.
    Выкарыстанне агню ў гісторыі чалавецтва мела выключнае значэнне. Пачынаючы расказ пра наша свяціла, коратка апішыце жыццё старажытнага чалавека, якое палкам залежала ад агню: гэта цяпло і святло; гарачае харчаванне, маічымасць абараніцца ад драпежнікаў; гэта іюпел — угнаенне, якое дапамагала збіраць багатыя ўраджаі. Нарэшце, толькі з дапамогаю агаю сталі выплаўляць жалеза, вырабляць шкло.
    Нашы продкі былі язычнікамі (язык — народ, язычніцтва — народная рэлігія, вера ў мноства багоў). На іх думку, багі кіравалі рознымі сіламі ў прыродзе. былі пасрэднікамі паміж чалавекам і наваколыіым асяроддзем. Іх шанавалі, прасілі аб літасці, ім прыносілі ахвяры.
    Наш абрад «Жаніпьба коміна» звязаны з культам апію. Паводпе старажытнага міфа, богам апію быў Сварог (ад санскрыцкага слова, якое азначае: неба), ён злучыў неба і зямлю. навучыў людзей каваць жалеза, яму прыпісваепца таксама ўвядзенне іллюбу (ён злучаў пару, і муж з жонкай павінны былі захоўвайь вернасць адзін аднаму ўсё жыццё. Хто парушаў гэты закон, таго Сварог кідаў у вогненную печ). 3 пашырэннем хрысціянства гэтыя фуіікпыі — апякунства шлюбаў — былі нададзены святому Кузьме. Сварог — галоўнае боства ўсходніх і заходніх славян. Калі сёння запытаем дзяцей, імёны якіх старажытных багоў ім вядомыя. — абавязкова назавупь Перуна. Словы «Каб пябе Пярун забіў!» ды яшчэ дзіцячы страх перад навальніцай і захоўваюць у іх памяці вобраз Бога агню. Пярун — пазнейпіае імя Дажбога (які ўвасабляе вобраз продка і апекуна славян). Яму пакланяліся, у свяцілішчы ў яго гонар запальвалі рытуальны агонь. Дажбог — Бог сонца, ён даваў цяпло, спрыяў ураджаю. Гэта — божышча нябеснага агню.
    Сварожыч — божышча зямнога аітао. На Беларусі ў час сушкі снапоў у Ёўні спальвалі неабмалочаны сноп жыта ў ахвяру Сварожычу. Людзі верылі, што Сварожыч можа адвесці бяду.
    Абавязкова раскажыце дзецям пра сялянскую хату, пакажыце малюнак або зрабіце макст, наведайце музей народнай архітэктуры і побыту ў
    Строчыцах пад Мінскам, або хату-музей, ці любую сялянскуіо старую хату. Гэта вельмі цікавая тэма для асобнай іугаркі з дзецьмі. Добра, калі яна будзе папярэднічаць абраду.
    Здаўна печ у сялянскай хаце размяшчалася ў куце ля дзвярэй. Гэта — як бы сваё ўласнае свяцілішча сям'і (дарэчы, вуглі з печы выграбалі ў спецыяльную ямку-нішу, прысыпалі попелам — і яны цэлыя суткі выкарыстоўваліся як запалкі). Калі згасне агонь у печы, патухнуць вугольчыкі — лічылася дрэннай прыкметай. Спачатку печы былі курныя: дым ііпоў на хату або выходзіў у сені праз адтуліну з дзвярэй, а печ — паўкруглае або авальнае прыстасаванне, складзепае з валуноў на грунце або на невысокай пляноўцы, — уяўляла сабою капішча. Паступова печ набыла складаную форму, стала канструкцыяй, часткі якой мелі свае функцыі і назвы: апечак — зрубная або слупавая аснова; падпечча — свабодны прамежак унізе, дзе зімой у маразы трымалі свойскую птуіпку; прыпечак (загнет) — шырокая пляцоўка печы; ляжанка (чэрань) — верхняя частка печы, месца для адпачынку, сушкі адзення, ягад, зеріія і г. д.; комін — дымаход і інш.
    КОМІН. ПАСВЕТ, ЛУЧНІК
    Комін — гэта дымаход у печы, а яшчэ часам рабілі другі комін. які выцягваў бы на гарышча дым са свяцільніка (лучыны або інш.), што асвятляў хату, у спецыяльную дзірку-адтуліну, якая летам затыкалася (пра што нам расказвалі ў вёсцы Дзяржынск Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці). Тут быў запісаны і ўвесь абрад «Жаніцьба коміна».
    Для выканання абраду ў школе, садку або дома комін можна пашыць з белай тканіны, працягнуўшы ў швы дропік або ўставіўшы пруточкі, палачкі. Такі комін лёгкі, яго можна ўсюды падвесіць. Зверху прышываюць вяроўкі, на якіх будзе вісець комін, пад ім падвешваюць лёгкую бляіпанку або рашотку — пасвет або лучнік, да якога прымацоўваецца свечка (раней палілі лучыну). Гэта выглядае прыкладна так.
    Сапраўдны комін рабілі з лазы, абмазвалі глінай і бялілі. У час абраду ўпрыгожвалі ручнікамі, кветкамі, стужкамі. Яго частавалі півам або квасам, ласошчамі — арэхамі, гарбузовымі семкамі, мёдам у сотах, печывам, а таксама абсыпалі зернем, клалі сала, хлеб — тое, што елі самі.
    Абрад называлі яшчэ «Жаніцьба лучніка», «Жаніцьба пасвета». Вядома болып за 10 запісаў гэтага абраду, зробленых у асноўным на Палессі ў XIX— XX стст. Першы яго апісаў Л. В. Шэйн у пачатку 1880-ых гадоў. Сучаснае апісанне вы знойдзеце ў кнізе «Земляробчы каляндар». Мн„ 1990 г. С. 268—270 і 270— 272.
    ДАМАВІК
    Паводле старажытных вераванняў беларусаў, у хаце жыў хатнік (дамавік). Яго ўяўлялі ў выглядзе старога дзеда ў белай вопратцы з сівой барадой і доўгімі валасамі. Жыў ён у падпечку або за печчу (часам лічылі, што ў каморы, у сснпах або клеці). У кожнай хаце быў свой такі дамавік, які ўвасабляў памерлага гаспадара. Лічылася, што хатнік ахоўвае будынак, маёмасць. Ён запальвае агонь, назірае за сямейным побытам. Баяліся і шанавалі яго людзі, прыносілі яму ахвяры (на Дзяды за печ або ў падпечак клалі патроху ад усіх страў). Спраўляючы абрад «Жаніцьба коміна», трэба абавязкова, перш чым пачаставацца самім, пакласці на комін крыху ласункаў, ежы і праліць некалькі капель пітва.
    Загадкі пра светач і лучнік, пра лучыну і агонь
    He бразгае дзвярыма, у вокны не грукоча, а ў пакой увойдзе, калі захоча. (Святло ў хаце)
    Старэнькі дзядок зубкі папёк. (Свепшч або лучнік)
    Цыган зубы папаліў,
    Цыган грыбы папёк,
    У цыгана губы чорны. (Светач)
    Стаіць Гаўрыла — замазана (мазанае) рыла. (Каганец, светач)
    Вісіць Гаўрыла, памазаўшы рыла. (Светач)
    Есць белае, а астаўляе чорнае. (Лучына)
    Разлажу я пасць — нікому не сказаць: ні цару, ні царыцы, ні папам, ні дзякам, ні нам, дуракам. (Лучына)
    Чырвоны дзядзя па жэрдцы едзе. (Агонь на лучыне)
    На гару бягом, а з гары — ні з месца. (Агонь на лучыне)
    Па жэрдцы чырвоненькі петушок скача. (Агонь па лучыне)
    На беленькай кладачцы чырвоны певунок скача. (Агонь на лучыне)
    He тое грозна, што дзярэцца розна, ды тое страшна. што на канцы ясна. (Запаленая лучына)
    3 кнігі «Загадкі». A. I. Гурскі. Мн., 1972.
    «ЖАНІЦЬБА ПАСВЕТА»
    У вёсцы Дзяржынск (раней Радзілавічы) абрад успомнілі ў 1988 годзе пажылыя жанчыны, якія раней жылі ў суседняй вёсцы Храпунь Столінскага раёна.
    Яны вырывалі з градкі васілька, такі бураковы цвет. I ўстаўлялі яго ў дзірку, зробленую ў палавінцы гарбуза. Потым адзін трымаў васілька, і ўсе за ім хадзілі кругом пасвета і спявалі або казалі:
    -—Свяці, наша свяціла, шоб агню нам не тушыла, шоб добра было прасці, ткаці і сеяць цяпло ў хаці.
    Як «жанілі» пасвета, то спявалі:
    — Мой Семенку, мой салавейку, як табе харапіэнька! Як запвіла калінанька да на лютом марозі. Пацалуймася, мая сванечка, да на першым парозі.
    Раней выконваліся як спецыяльныя абрадавыя песні, так і вясельныя. У абрадзе прымалі ўдзел дзяўчаты, якія ў гэты вечар «запрадалі». Капя пасвета за ірэбнямі. нрадучы, спявалі многія пазаабрадавыя песні, слухалі бываліцы, жарты, гулялі на вечарніцах з хлопцамі.