Восеньскія святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
Пра зменлівы характар гэтага прысвятка сведчыць прыказка: «Сымон да варот, на дварэ сем пагод: сее, вее, круціць, муіііць, зверху лье, знізу мяце» (1937). Першы дзень восені лічылі днём адлёту птушак: «На Сымона ластаўкі хаваюпна ў ваду», «На Сымона птушкі лятуць у вырай» (1934).
На Смаленшчыне праводзілі «жатву» — абрад выгаання мух у час дажынак. Адзявалі сноп, які называлі лялькай Салохай, упрыгожвалі, ставілі на стол, затым—у кут. Гэты абрад апісвае Уладзімір Дабравольскі так: «Адклаўшы сярпы ўбок. жнеі бяруць чапялу або скаварадзень, садзяцца на яе верхам і скачуйь на хаце, гаворачы: «Чарнушнікі, вон, а бялушкі ў хату!» Альховымі галінкамі начыналі выганяць з хаты мух са словамі: «Святы Сямён, гані мух вон!» Учынкі жней напаміналі, што з поля яны ўжо пайшлі, чорныя мухі хутка знікнуць, замест іх з’явяцца «бялушкі» (снег).
У XVIII — пачатку XIX стагоддзя праводзілі на дзень Сямёна абрад «Жаніцьба коміна» (пасвета, лучніка). У ім праяўляецца культ агню-багача, хатніх духаў-продкаў. Вядома болей дзесятка запісаў гэтага абраду, зробленых у асноўным на Палессі. Абрад праводзіўся тады, калі скарачаўся светлавы дзень, пачынала рана цямнець і неабходна было пераходзіць працаваць у хату «пры лучыне». На Сямёна камін уіірыгожвалі ручнікамі, кветкамі, стужкамі. «Частавалі» агонь на пасвеце гарэлкаю, кідалі кавалкі сала, зерне, арэхі. Жадалі сямейнага дабрабыту, спорнай працы.
Узвіжанне — дзень «закрывання» зямлі на зіму ў католікаў: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы», «Узвіжанне з поля збірае», «На Узвіжання пару гадзюкі й вужакі хаваюцца ў нару» (1934).
19/6. Цуды (Міхайла). Прысвятак асацыіруецца з «цудам» і лічыцца днём «цудаў», якія могуць прынесці бяду. Існуе шмат паданняў пра незвычайныя здарэнні, якія адбываюіша з людзьмі на Міхайла. На Піншчыне гавораць: «Не так бойся Прачыстай, як Цуда яе», а на Лельчыччыне: «Прачыста гаворыць: «Мяне не святкуй, а святкуй маё Цуда». Святар Іван BepMan з Ашмянскага павета сведчыў, нібы на Міхайла бывае такі моцны вецер, што «верне азероды з бобам і гарохам» (1874). У Свіслацкім раёне заканчваюць палявыя работы і гавораць: «Міхал з поля спіхаў».
21/8. Багач (Багатнік, Багатуха, Гаспожка Багатая, Малая Прачыста, Прачыста, Другая Прачыста, Другая Багародзіца, Другая Спажа, Зельная) — старажытнае свята ў гонар заканчэння ўборкі зерневых. Адам Баідановіч лічыў, што Багач — водгук язычніцкага свята земляробчага культу Дажбога, «боіа сонца, бога дастатку і багацця» (1895). Святкаваўся і ў іншыя дні, якія стаяць блізка да асенняга раўнадзенства. У Рэчыцкім Палессі лічыўся першым днём восені. Цяпер Багач прымеркаваны да Раства Багародзіцы.
У Віленскай губерні з новага ўраджаю пяклі вялікі каравай, таму і называлі дзень Гаспожкай Багатай (1874).
Да свята стараліся закончыць касавіцу, бо гаварылі: «Прачыста — сывба чыста, а косьба нычыста» (Драгічынскі р-н). Лічылася, што лепш сеяць паміж Першай і Другой Прачыстай. У валачобпай песні з Дзісненскага павета гаворыцца:
Прачыста Большая Памагаець.
Жыта свенціць, А Узвіжанне —
Засяваець, 3 поля дзвігні (1895).
А Меншая
Перад Прачыстай буслы збіраюцца ў вырай. «Калі паляціць бапян да Другой Багародзіцы, то ляжа раііняя зіма»,— лічаць у Шумілінскім раёне.
Восеньскае свята добра прадстаўлена прыказкамі: «У стагнача хопіць хлеба да Багача», «Багач заткнуў за страху рагач» (маічыма. саху або матычку), «На Барыса за рагач бярыся, а прыйдзе Багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку», «Прыйшоў Багач — рыхтуй рагач, прыйшла Пакрова — рыкнула карова», «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за нлот валачы».
Засідкі — пачатак хатніх жаночых работ, прадзенне («Засідкі — бабы ўзяліся за верацяно»),
22 або 23. Дзень астранамічнага асенняга раўнадзенства.
24/11. Тадора. «На Тадору ўсякае лета канчаецца».
27/14. Здзвіжанне (Уздзвіжанне, Звіжанне) — свята «закрывання» зямлі на зіму. Лічылася, што сонца і прырода «грае, здзвігаецца, мігае і дрыжыць» усімі колерамі. На Тураўшчыне гаварылі: «До й Івана сяўба кохана, а послі Здзвіжэнья трэ добро рукою дзвігаць!» У Шумілінскім раёне гавораць, што ў гэты час усё ў хату «ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў». He хадзілі ў лес, бо нібы збіраліся ў клубкі гадзюкі і вужы, каб пайсці ў норы на зіму. Увесь тыдзень («свістун») не сеялі, каб не было пустога калосся.
У валачобных песнях: «Святая Прачыста папары мяшаець, Святое Узвіжанне з поля збіраець» (Віцебская губ.), «бульбу капаець» (Лепельскі р-н), «снелінь лянок» (Дзісенскі п.).
29/16. Міхал. «На Міхала ясная ноч — будзе трывалая зіма. Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то ня май на пагоду надзеі».
КАСТРЫЧНІК (паздзернік, лйстопа&ь)
4/21. Пранцішак (Францішак). «На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка».
7/24. Пачатак Бабіна лета на Мядзельшчыне (да 14 кастрычніка). Гэты тыдзень прысвячаўся бабулям. якія прымалі роды.
8/25. Сяргей. «3 Сяргея пачынаецца зіма». Але фалькларысты таксама лічаць. што гэтая прыказка магла адносіцца да друіога Сяргея (20 кастрычніка).
Жалезны тыдзень. «На Сяргея пачынаецца зіма і Жалезны тыдзень. У гэты дзень жалезныя рэчы чысцяць, змазваюць — не булуць цэлы іод іржавець і ламацца».
9/26. Іван Шаптун (Іван Пакроўны, Багаслоў, Іван Журавіннік, Іван Кураед). Захавалася прымаўка: Іван Багаслоў дружкі разаслаў, а аб Пакрова дзеўка гатова. Называлі Шаптуном таму, што ў часы прыгону. як тлумачыць Еўдакім Раманаў, свахі сакрэтна шапталіся з жаніхамі пра нявест, каб 1 кастрычніка (па с. ст.) зрабіць вяселле. Асабліва гэта было распаўсюджана ў Віцебскай губерні.
Па гэтаму прысвятку арыентаваліся на заканчэнне сяўбы, іншых палявых работ і пачыналі вяселлі. На Століншчыне на гэты конт гавораць: «Пачыналі сеяць азімы пэрэд Прэчыстой і казалі, даўжно кончыць до Івана Богослова. бо хто не досіе до Івана Боюслова, той не варт доброго слова», а ў Драгічынскім раёне: «Богослаў сваі ы розослаў, пачынаюнь высілля робыты». Снявалі песні:
Ах, восень, восень!
Сватоў па восем, А ка мне ніводнага!.. Ай, восень, восень, макрота. Дзецюкам жаніцца ахвота...
У кастрычніку пры выкананні розных гаспадарчых работ, талок спявалі іншыя песні, не зусім замацаваныя за восеньскай парой.
У Шумілінскім раёне гэты дзень называюць Іванам Кураедам, бо папы на яго елі курэй. Куранят прыносілі ім сяляне.
10/27. Саўкі (Савасцей). На Савасцея пчаляры хавалі вуллі ў імшаннікі.
11/28. Пакроўны бацька (Пакроўцы) — прысвятак за тры дні перад Пакровамі. Расказваючы пра восеньскія Дзяды ў Віленскім павеце, якія праводзіліся прыблізна каля 1 кастрычніка, Юзаф Крачкоўскі заўважае: «Сяляне адной вёскі кожны год робяць памінкі ў адзін і той жа тыдзень, a сяляне другой вёскі —• у другі. Адны з іх звычайна ўдзелыіічаюць у святых іншых» (1874).
14/1. Пакрова (Пакроў, Пакравы, Трэцяя Прачыстая)— народнае свята глыбокай восені, пасля якога пачынаецца зіма.
У XII ст. нарква прыстасавала старажытнае земляробчае свята да свята нудалзейнага выратавання г. Канстанцінопаля ад сарацынаў.
Адбываюшіа змены ў прыродзе «Прыйшла Пакрова — усохла дуброва», «Пакрова — зіма гатова». Усім вядома, што Пакрова пакрывае зямлю чымнебудзь: лістам. a то і снегам, валу — лёдам: «Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку вяночкам».
Сяляне заканчваді ўбірапь бульбу, падвязвалі саламяным перавяслам садовыя дрэвы. Аб гэтым свяце існуе шмат прымавак: «Прыйшла Пакрова, пытае, ці ты ла зімы гатова», «Калі ла Пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ дзве нядзелі». «На Пакроў мароз — сей пал кустом авёс» і інш.
Па надвор’і ў свята гадалі пра будучае («Як на Пакрова дождж ідзе, то бортнік скача. а пахар плача», «Як на Пакроў маладзік стане — лёіха будзе, як «у старом» — сільна зіма»). Становіцца менш корму жывёле на лугах («Пакровы — зарыкалі каровы», «На Пакрова дай сена карове»),
Усе чакалі Пакроў, бо тады было менш работ. «Як прыйдзе Пакрова, то жыва-здарова, як прыйшлі жніва. то ляжу нежыва». Пачынаенна пара восеньскіх вяселляў. «Праходзіпь Пакрова — раве дзеўка бы карова», «Пакрова — дзеўка гатова», «Пакрова прыйшла — дзеўка замуж не пайшла».
Добра ахарактарызавана свята ў валачобнай песні:
Святы Пакроў Пытаецца
Да ў вазвышанькі, Ці ўпахала У полі жыта.
А я й буду Да й хадзіці, Аглядаці, Ці ўруніла У полі жыта, Зямлю лістом Засыпаці,
Снегам чыстым Пакрываці, Ваду лёдам.
Пчолку мёдам Налзяляці.
Старых бабак Кіёчкамі, Сярэдніх жонак Сыночкамі, А дзяўчатак Вяночкамі Наіражлаці.
(Міёрскі р-н)
Дзявоцкае лета (па 21 кастрычніка) на Мядзелыпчыне, тыдзень пасля Пакровы. У адрозненне ад Бабінага лета гэты прысвячаўся дзяўчатам, якіх прынялі «ў дзеўкі», і ім варажылі.
24/11. Зміцер— прысвятак. «Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў», «Да Змітра баба хітра».
25/12. Марцін— свята млынароў. Млынары Ашмянскага павета святкавалі яго на млынавым каменным крузе (1874). У Барысаўскім павеце елі гусей і гаварылі: «Марцін святы — губіцель гагаты» (1898).
28/15. Сымон і Юда. «Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць».
Параскева Пятніцкая. «Ня можна прасці, араць, вынасіць нопел і рабіць шчалок для мыцця бялізны».
29/16. Логін — прысвятак. Збавіцель ад хвароб вачэй.
30/17. Паклоньі — дзень адбівання паклонаў Андрэю Крыцкаму, святому пакутніку.
31/18. Лука (Лукаш) — прысвятак, па якім палешукі арыентаваліся на неспрыялыіую пару ддя сяўбы азімых. «Хто сіе до Лукы, то нэ будэ маты хлыба, ны мукы». Дзень вяселляў: «На Лукаша — дзеўка наша».
Юліян — прысвятак. Ахоўнік дзяцей.
ЛІСТАПАД (грудзень, лйстопадь)
1/19. Усе Святыя — памінальны дзень у беларусаў-католікаў. У жалобны памятны дзень — адпаведная прырода, аб гэтым сведчапь прыказкі: «Па ўсіх Святых холад уйме ўсіх», «Усе Святыя як засваволяць — дрэвы да рэшты аголяць».
Варылі кашу, клалі на стол хлеб і столькі лыжак, колькі з гэтай хаты было пахавана. Ставілі шклянку вады.
2/20. Задушны дзень — працяг памінальных дзён у католікаў.
Асяніны (Змітраўка, Змітравы Дзяды, Казанскія Дзялы) — памінальны дзень перад Змітрам (пятніца).
Змітрава (Памінальная, Радзіцельская) субота — працяг Асянін. У Змітраву суботу хадзілі на могілкі. Заўважалі: калі ёсць снег, то ён будзе і на Вялікдзень.
За памінальным сталом гаспадар клікаў дзядоў за стол і выпраўляў душы памерлых продкаў. У гэіыя дні таксама гаварылі: «Жылі дзяды — не бачылі бяды, а ўнукі набраліся мукі».