• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

    Восеньскія святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 110с.
    Мінск 1995
    33.58 МБ
    Дзяўчаты размяшчаюцпа асобнай групкай. Яны садзяцца на падлогу і пачынаюць плясці вянкі з каласоў і кветак. Адна дзяўчына падыходзіць да старэйшых і вымаўляе словы, якія павінны прагучаць на фоне спеву.
    Дзяўчынка. Радзі, Божа, жыта! Радзі і пшаніцу на другое лета! Лепшае за гэта!
    3 апошнімі словамі песні жанчыны «дажынакшь» сноп, падхопліваюць яго і выходзяць з залы.
    Гучыць беларуская народная песня «Ой, капуста...». Вучні старэйшай групы падымаюцца з месцаў і пачынаюць збор каласоў. Калі музыка перастае гучаць, на сярэдзіну залы выбягае дзяўчынка.
    Дзяўчынка (усхвалявана). Ой, глядзіце, колькі я каласоў назбірала! Дзеці (Усе). Дзе? Дзе? (абступаюць дзяўчынку). I праўда, багата! Хлопчык. Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста! Дзяўчынка. Зямля, як талерка! Што пакладзеш, тое і возьмеш.
    Зноў гучыць музыка. Дзеці пачынаюць збор каласоў. Потым яны садзяцца на падлогу маляўнічай групкай. Музыка сціхае.
    Дзяўчынка. Ой, нешта сумна стала!
    Адзін з хлопчыкаў (весела). А я ведаю загадкі!
    Дзяўчынка. А вось і не ведаеш!
    Хлопчык. Ведаю!
    Дзеці. Ну, дык загадай!
    Хлопчык. Добра, слухайце! Стаіць паніч дагары нагамі.
    Дзеці (разам). Вілы, вілы!
    Хлопчык. А я яшчэ адну ведаю! Маленькі, гарбаценькі, а ўсё поле абскача! Дзеці. Серн! Серп!
    Другі хлопчык. Я таксама ведаю загадкі.
    Дзяўчынка. Нічога ты не ведаеш!
    Хлопчык. Ведаю, вось слухайце. Ална матка дванаццаць сыноў мае, на ўсіх націскае.
    Дзеці. Граблі!
    Дзяўчынка. Ну, хопіць вам размаўляць... Гутарка гутаркай, ды і за працу час!
    Усе падхопліваюцца і пачынаюць зноў збор каласоў пад тую ж музыку. Затым дзеці садзяцца на свае месцы.
    На сярэдзіну залы выбягаюць дзеці другой групы. Яны па чарзе вымаўляюць наступныя словы, адлюстроўваючы свае пачуцці выразнымі рухамі рук.
    Ой, якая багатая восень!
    Усё ў яе ўдалося!
    Жыта ў трубу павілося, А авёс, як тын, парос! А ячмень палёг на пляцень! А пшаніца, як брусніца, А грэчачка, як кветачка!
    Гучыць уступ да карагода «Прывітанне, восень» (Муз. М. Шнейдэрмана, сл. А. Благіной, пераклад А. Вольскага).
    Дзеці водзяць карагод, у цэнтры якога знаходзіцца дзяўчынка, апранутая ў касцюм Восені:
    _та_ ем: "Што пры_ нес_ ла, во_сень, нам?"
    (Нашнм дошколятам /Сост. Л. В. Кузьмпчева. Мн.. Народная асвета. 1977.)	у/
    Дзеці. Восень, Восень! Прывітанне!
    Рады мы тваім дарам! У цябе мы запытаем:
    — Што прынесла, Восень, нам?
    Восень. Я прынесла вам мукі.
    Дзеці. Значыць. булуць піражкі!
    Восень. Я прынесла грэчкі!
    Дзеці. Будуць перапечкі!
    Восень. Буракоў, капусты, круп...
    Дзеці. Будзе боріпч і будзе суп.
    Восень. Ці рады вы грушам?
    Дзеці. На зіму насушым...
    Восень. Ну, а яблыкі. што мёд!
    Дзеці. На варэнне, на кампот!
    Восень. Я прынесла мёду!
    Дзеці. Поўную калоду!
    Ты і яблык, ты і мёду, ты і хлеба нам дала.
    Ну, а добрае надвор’е ты для нас не прыпасла?
    Восень. Я пашлю вам дожджык з неба!
    Дзеці. He, не хочам, нам не трэба!
    Дожджык, не перашкаджай, мы збіраем ураджай,
    Будзе ў нас багаты год. А цяпер — у карагод!
    Дзеці выконваюць беларускі танец. Пасля танца ў цэнтры залы застаецца толькі дзяўчынка Восень. Да яе падыходзяць некалькі хлопчыкаў,
    Хлопчыкі (па чарзе). Ой, Восень мая. Восень сцюдзёная!
    Чаго ж ты раненька захаладалася?
    Восень. А я не раненька, а я не позьненька!
    Як мая пара прыйшла, лісточак апаў, зямельку ўслаў!
    Усе разам адбягаюць на свае месцы.
    У грамзапісе гучыць «Палескі вальс» у выкананні ансамбля «Свята». У . залу шпаркім крокам уваходзіць гаспадыня. У руках яна трымае чыгунок з дранікамі.
    Гаспадыня. (Зычна). Гэй, Рыгор'. (Пад нос). Каб цябе качкі патапталі! I дзе ж гэта ён падзеўся?
    Чуцен голас з другога канца залы.
    Рыгор. Я тут, мая ясачка!
    Гаспадыня. Дзе цябе носіць! Ты падрыхтаваўся?
    Рыгор. А што, мая ясачка?
    Гаспадыня. Як што? Жнейкі ўжо вяртаюцца з работы... О, чуеш, спяваюць?
    У гэты час чуваць спеў за дзвярамі. Гаспадары мітусяцца, рыхтуюць пачастункі. У залу уваходзяць жнейкі. Яны спяваюць жніўную песню «Ой, у садочку» (выконваецпа акапэльна):
    Ой, у садочку цвіла лілея.
    Ды жала жытка панна Марыя.
    Збор жытка, збор! Нашаму пану ў двор.
    (Пасля кожных двух радкоў) Па нашым полі беглі лябёдкі, Дажалі жытка красны малодкі.
    Па нашым гюлі беглі авечкі, Дажалі жытка красны дзявочкі.
    Па нашым полі скакалі жабы, Дажалі жытка старыя бабы. He шкадуй, пане, бочку мядочку. Нажалі жытка, так, як лядочку. Засцілай, пане, сталы і лавы, Бо ўжо ідзе госць небывалы...
    Спявачкі, прыбраныя ў святочнае адзенне, нясуць перад сабой «завітую бараду».
    Жнейкі (па чарзе). Адчыняй, пан, вароты! Ідуць жнейкі з работы! Адчыняй і другія — ідуць маладыя, сярпы залатыя!
    Усе разам. Добры дзень. наша гаспадыня!
    Гаспадыня. Добры дзень, жнейкі маладыя!
    Жнейкі. Добры дзень гаспадару маладому!
    Рыгор. Добры дзень жыту яравому, зярну залатому!
    Жнейкі з паклонам перадаюць сноп гаспадару.
    І’ыгор. Добрае жыта, багатае...
    Гучыць вясёлая музыка восеньскай талочнай песні «Як пазвалі ў талаку» (Прапануецца інструментамная мелодыя
    ХУТКА
    (Восеньскія і талочныя песні / Скл. A. С. Ліс. Мн., Навука і тэхніка. 1981.)
    3 вясёлымі воклічамі ўсе пачынаюць церушыць сноп над ручніком, затым зерне ўсыпаюць у лубок. устаўляюць свечку і падпальваюць яе. Рыгор бярэ лубок і ўрачыста ставіць, як на покуці.
    Гаспадыня. Добры ў нас атрымаўся Багач. А зараз не грэх і пачаставацца.
    У грамзапісе гучаць вясёлыя мелодыі (ансамбль «Свята»). Жнейкі, госці і ўдзельнікі садзяцца за сталы.
    Гаспадыня (разносіць частаванне). Хлеб ды соль! Смачна есці!
    Жнейкі (па чарзе). Вялікае дзякуй! Мы даўно сябруем з вамі і прыйшлі за пірагамі.
    Гаспадыня. У мінулым годзе, калі жыта ўрадзіла, дык уся радня хадзіла! А як жыта звялося, дык нікога не засталося!
    Рыгор. Ешпе, госцейкі, бо без сала куса няма жыцця ў беларуса.
    Жнейкі. Дзякуй, на смачны кусок знойдзем куток.
    Гаспадыня. Чым хата багата, тым і рада. А самая багацейшая тая, у якой гучаць песні.
    Далей прапануецца вольная праграма на выбар мастацкіх кіраўнікоў. Сюды можна ўключыць народныя песні, танпы. Актыўны ўдзел у гэтай частцы свята павінны прымаць дзеці.
    Рыгор. Але, дзеўкі, грэба ўжо несці Багача да іншых двароў.
    Жнейкі. Павесяліліся, і досыць!
    Гаспадыня. He, даражэнькія, так справа не пойдзе... Трэба Багача правесці весела, як і сустрэлі. А ну, засгіяваем, даражэнькія!
    Грай, музыкант!
    Гучыць любая вясёлая музыка. Гаспадар бярэ Багача і нясе яго з залы, за ім выходзянь усе ўдзельнікі свята.
    «Прыййіоў Багач»
    (сцэнарый свята для вучняў пачатковых класаў)
    На сцэне плакат «Прыйшоў Багач. кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку».
    На «покуці» — багач. у другім кутку сноп жыта, перавязаны прыгожай стужкай, каля яго вянок з жытніх каласоў і кветак. Над імі развешаны ручнікі і г. д.
    Гучыць мелодыя беларускай народнай песні, пажадана жніўнай.
    Некалькі дзяцей з каласамі ў руках стаяць на «полі», імітуючы ніву (рост каласоў, іх калыханне, шум ад ветру і г. д.).
    Хлопчык-гаспадар. А што ў полі рана гукала?
    Ніўка (tbeifi хорам). Гаспадар, прыйдзі да нас, паглядзі на нас!
    Гаспадар (падыходзячы бліжэй). Пайду да каваля, закажу сярпоў, паклічу добрых жнеек.
    (Паварочваецца да жнеек): Жнейкі, будзьце ласкавы, дапамажыце! (кланяецца ў пояс.)
    Жнейкі (выходзячы). Ваша ніўка залатая,
    Нашы сярпы вострыя! (клсіняюцча у абказ.)
    (Да «ніўкі»), Добры дзень, ніўка, Ядранае жыта!
    Адна са жнеек (узяла трох чалавек з «ніўкі» і паставіла ў адно месца, як снапок).
    Стаўлю сноп на сто коп, На тысячу мерак!
    Усе разам (ідуць карагобам / спяваюць).
    Грала, грала сонейка, Небагата ірала.
    У хмару схавалася, Дажджу напужалася...
    Дзяўчынка-«багіня» стаіць у сярэдзіне карагода, скача і спявае:
    Камарочкі вы мае. He кусайце вы мяне, А кусайце жнеек, Каб мне ўцячы неяк.
    Жнейкі хуценька ставяць снапочкі так, як гэта зрабіла першая, і спяваюць:
    У нас сягоння вайна была, Усё поле заваявалі, Змялі none мяцёлкамі, Ідзём дамоў вясёлкамі. Ніўка, ніўка, ніўка, Аддай нашу сілку!
    Пры гэтым жнеі клаліся на ніву і качаліся на спіне, быццам зямля надавала ім сілу. Ізноў спяваюць:
    Мы свайму гаспадару
    Ды зрабілі славу: Жытачка пажалі, У копы паклалі.
    Усе разам, ідучы ў карагодзе:
    Канец ніўцы, канец, Упляцём гаспадару вянен.
    Выконваецца танец «Весялуха». Жнеі бяруць вянок і надзяваюць яго на галаву «багіні», а ў рукі даюць сноп. Усё гэта — кружачыся ў карагодзе.
    Затым ідуць па гаспадароў:
    2.	Зак. 641.
    Ой, гаспадарачку наш! Дажыначкаў час!..
    Гаспадар і гаспадыня сустракаюнь іх хлебам-соллю. «Багіня» выступае наперад і кладзе сноп ля ног гаспадара, а вянок надзявае на галаву гаспадыні са словамі:
    — Добры дзень гаспадару! Добры дзень гаспадыні! (Кланяюцца ў пояс.) Прынеслі вам вянок з шырокага поля, з ядранага жыта. Гаспадар свайго гаспадарства не страціць, за вянок нам заплаціпь. Гаспддару вянок, а нам мёду збанок!
    Гаспадар і гаспадыня дораць «багіні» грошы і збанок мёду.
    З’яўляецца музыка: хлопчыкі з дудачкай, з бубнам, дзяўчынкі са званочкамі, цымбаламі, пачынаюць іграць. Дзяўчаткі кружапна вакол «багіні», прытанцоўваючы. Пачынаюцца танцы «Талакуха», «Журавель». Затым праводзяцца гульні-карагоды «Проса», «Лянок», «Іванка». Усе танцы і карагоды перамешваюцца жартамі, прыказкамі і г.д.
    Гаспадар і гаспадыня дзякуюць жнейкам і «багіні». На гэта жнейкі, развітваючыся, спяваюць:
    Дай, Божа, табе, нябожа, Абсяваць, насяваць, А нам жаць, дажынаць!
    ДЗЯДЫ — ДЗЕНЬ ПАМШАННЯ ПАМЕРЛЫХ
    1 лістапада — Усе Святыя, памінальны дзень у католікаў.
    2 лістапада — Задушны дзень. Пятніца-субота перад Змітравым днём (8 лістапада) — Змітраўскія Дзяды, Асяніны
    У беларускага народа дні памінання памерлых захаваліся яшчэ з дагістарычных часоў. Шмат якія старажытныя элементы памінальных язычніцкіх абрадаў страцілі свой першапачатковы сэнс, ад іх засталася толькі сімволіка.
    Памінальныя дні, вясновая Радаўніца і вялікія Змітраўскія Дзяды (Асяніны), з уласцівымі ім адметнымі якасцямі найболып распаўсюджаныя ў нашым краі. Каталіцкая царква прымеркавала дзень усіх памерлых да 1 лістапада (Дзень задушны). А ў народзе, незалежна ад веравызначэння, усё роўна бытуіоць чатыры ў годзе памінальныя дні: перад Масленкай, Радаўніцай, Траецкая субота, Змітраўская субота. Аднак найбольш яскравую абрадавую тканку маюць вясновыя і восеньскія Дзяды, якія па сваёй накіраванасці розняцца між сабой.