• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

    Восеньскія святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 110с.
    Мінск 1995
    33.58 МБ
    Яна.
    Ой. кінуся ў свет, як у лютую пельку, Выгнанніца любай святое зямелькі.
    Ілу немінучым чарнобыльскім шляхам...
    He сэрпа — вуголле пякучага жаху.
    Галашэнне.
    Паявіся, дочачка,
    Пташка адляцелая,
    Хоць у небе кропачкай, Зоранькай нясмелаю...
    (Фрагменты з паэмы Аніпаніны Хатэнка)
    Трывожпа, роспачна гудзе звон. Гучыць малітва (фанаграма царкоўнага хору). Людзі ўстаюць. Удзельнікі вечарыны ідуііь у залу з запаленай свечкай, ад якой усе прысутныя запальваюць агонь Памяці. Граюнь Скрыпка і Ліра вечную мелодыю памяці і суму. Юнакі і дзяўчаты з кветкамі падыходзяць да партрэтаў гістарычных дзеячаў. Дзве дзяўчыны абыходзяць залу з памінальнымі хлябамі на ручніках, кожны з прысугных адломвае кавалачак хлеба. Потым Апавядальніца бярэ хлеб на ручніку, адносіць да дзвярэй ці вакна са словамі: «Ідзеце, Дзяды, з Богам, да наступных Дзядоў», якія паўтараюцца тры разы.
    Пяе царкоўны (камерны) хор (абю фсінаграма).
    Выходзіць Апавядальніца, прапануе занесці ў кніжку-памінальніцу дарагія імёны.
    Гудзе і растае ў цішыні звон.
    Юнак-Лёс і Дзяўчына-Памяць раздаюць усім лісты з тэкстам і нотамі песні-малітвы (прыклабаюцца да сцэнарыя). Малітву пяюць усе разам.
    Гучаць паданні, гераічныя песні (па выбару).
    * * *
    На нягоды жыцця не жальцеся.
    He было б перамог без нягод. Нараджайцеся, нараджайцеся Кожны месяц і кожны год.
    У вачах любімай дзяўчыны, У вачах суседзяў, сяброў.
    У вачах прафесараў чынных
    I забеганых дактароў.
    I ў шырока раскрытых дзіцячых Вачанятах.
    I ў плыткай вадзе.
    He старэйце, людзі, дачасна, Нараджайцеся кожны дзень.
    (Пімен Панчанка)
    Малітва
    Магутны Божа! Ўладар сусветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхай і ветлай
    рассып праменне Свае хвалы.
    Дап сіюр у працы будзённай, шэрай, на хлеб штодзённы, на родны край. Паваіу, сілу і веліч веры у напіу праўду, у прышласць — дай! Дай урадлівасць жытнёвым нівам, учынкам нашым пашлі ўмалот. Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай краіну нашу і наш народ!
    (Наталля Арсеннева)
    ДАДАТКОВЫ МАТЭРЫЯЛ
    ...Дзяды — свята продкаў, не звязанае з сонечным культам, прыпадала на восень. менавіта на 1 лістапада. Дзісненскія крывічы ўрачыста абходзяць двое Дзядоў: веснавыя — Наўскі Вялікдзень і восеньскія — Вялікія Дзяды. Наўскі Вялікдзень, веснавыя Дзяды, пасвячаецца толькі наўцам, гэта значыць новапамерлым (бацькам, братам, сёстрам, дзецям), а Вялікія Дзяды пасвячаюпца цэламу роду, як толькі можа сягнуііь памяць людская, і ў гэтым ёсць істотная розніца паміж веснавымі і восеньскімі Дзядамі.
    Даўней восеньскія. Вялікія. Дзяды абходзілі lie паасобнымі сем’ямі, a родамі. Аб такіх родавых памінках апавядаў мой бацька, за якога яіпчэ памяццю, у 1840-ых, 1850-ых гадах спраўлялі гэткія памінкі на Дзісненіпчыне: Ванпны. Сарокі, Шышкі, Рублеўскія, Рыміпы. Дзяміловічы і іншыя. На гэткія Вялікія Дзяды збіраліся надзвычай у дом найбагацейшай з роду сям’і ўсе дарослыя родзічы — кожны са сваімі прыпасамі, і за агульным сталом спраўлялі вячэру. Вячэра пачыналася агульнымі малітвамі і спевамі за памерлых, якія прыпісвала царква. Скончыўшы малітвы. найстарэйіпы з роду першы ішоў за стол і, запаліўшы абрадавую свечку, якая дагэтуль стаяла ўткнутая ў карйы, напоўненым збожжам, гаварыў стоячы: «Святыя Дзяды, просім за пачэсны стол!» Пасля гэтага забіралі па старшынству месцы за сталом усе пры тым бытныя. Абрадавыя на Дзяды стравы — гэта юшнік з крыві, вараны з мясам, каўбаса і аладкі. Размова за сталом вялася выключна аб памерлых дзядах, гэта значыць — продках роду. Пачынаў яе найстарэйшы ў ролзе пасля першай чаркі, якая ііпла ўкруі авую, звычайным чынам, што першага праіпчура роду нашага было імя такое-та, жыў ён там-та, вызначыўся тым-та і г.д. Далей гаварылі аб бліжэйпіых продках аж да апошніх. Пасля вячэры размова цягнулася да «трэціх пеўняў», апавядаліся прыіоды, характары продкаў, ралавыя і звязаныя з родам успаміны і легенды.
    Падобна вышэйзгаданым дробнашляхецкім Дзядам, праводзіліся Дзяды і ў сялянскіх родах, толькі з большай прымешкай паганскіх перажыткаў. Гэтак рашчынялі напярэдадні Дзядоў хлеб, і пяклі яго абавязкова на сухіх лістах; калолі парсюка на дзень Дзядоў, і ўрэшце вечар прысвячаўся іутаркам аб жыцці продкаў.
    За маёй памяццю, у 1880-ых, 1890-ых гадах, ужо ў Дзісненшчыне не святкавалі Дзялоў родамі, а толькі сем’ямі. У маёй сям’і гэта адбывалася
    такім парадкам. Напярэдадні Дзядоў з самай раніцы жанкі прымаліся за капітальную чыстку хаты і ўсіх гаспадарскіх статкаў. Вечарам уносілі дзяжу, ставілі яе на крыжох, сярод хаты, пакрывалі чыстым абрусам і садзіліся за стол вячэрапь. У час вячэры лічылі дзядоў, гэза значыць прыпаміналі ўсіх памерлых продкаў. У нас налічалі іх да 30. Пасля вячэры расчынялі дзядоўскі хлеб і на другі дзень пяклі столькі боханаў, колькі налічылі дзядоў. Раніцай ехапі ў царкву і там раздавалі баханкі ўбогім, кожнаму па адной. Вслічыня баханкаў залежала ад заможнасці сям’і: сем’і багатыя пяклі вялікія баханкі, а бедныя абмяжоўваліся «бондачкамі» з кулак велічынёй. На вечар былі запрошаны бедныя з суседства, чалавек да 10, і начыналася за агулыіым сталом вячэра. На вячэру прыгатаўлялі юшнік з крыві. а ў гады, калі не калолі на Дзяды падсвінка, то клёцкі з «душамі», гэта значыць, з завернутымі ў цеста скваркамі, і аладкі з верашчакай або замест аладкаў каўбасы з сырой капустай і на заканчэнне саламатка, гэта значыць, сушаныя яблыкі, групіы і ягады, вараныя на мёдзе, або замест «саламаткі» аўсяны кісель з мядовай сытой. Варылі на вячэру болып, чым было трэба: і рэшткі мяса, аладак і інш. дзялілі паміж беднымі: кожны вяртаўся дадому з клункам, у якім заўсёды акрамя ўсяго іншага была пара каўбас.
    Перад вячэрай маліліся з малітоўнікаў па памерлых, а пасля вячэры, пасядзеўшы і паіугарыўіпы на пахавальныя тэмы сям’і, разыходзіліся.
    3 пераказаў майго бацькі, чутых ад дзеда і старых людзей яго пакалення, з днём Дзядоў звязвалі яшчэ адзін цікавы абрад — гэта ўпісванне і выпісванне з сямейнай кронікі членаў сям'і. Нованароджаных упісвалі, а памерлых выпісвалі. Кронікі гэтыя вяліся на бэльках хаты ў пачэсным куце.
    (Крывіч. 1927. 12, с. 66-69.
    Зап. у Дзісненскім п.)
    ДЗЯДЫ, АБО ПАМІНАЛЬНЫЯ АБРАДЫ
    ...Багата ў якіх мясцовасцях існуюць яшчэ дахрысціянскія жалобныя абрады. На Піншчыне, хоць і часткова, яны захаваліся і па сённяшні дзень, іх адзначаюць у лістападзе пад назвай Дзядоў. Ужо нават сам лістапад прыносіць разважлівыя думкі пра тое, у чым выяўлялася жыццё і што на нашых вачах перастала быць жывым: на палях востра тырчыць адно толькі ржышча пажатага збожжа; ні тут, ні ў лесе не чуваць болей песень; ні на дрэве, ні пад ім не напявае пастушок, пажоўклае і пачырванелае лісце аблятае з калісьці зялёных вершалін і смутна ўсцілае ўзгалоўе паміраючай прыроды на зімовы сон. Толькі часам пачуеш галасы адлятаючых журавоў, смугныя, як пахавальны плач. Хмура і панура: не відаць сонца, ад нябёс да зямлі навісла густая імгла. Толькі доўгім вечарам і ўночы праясняецца неба полымем зарыва, ці то ад смаляных печаў, ці то ад агнёў, рассыпаных далёка па балотных травах. Можна сказаць, што гэта зарыва, запаленае пры пахаванні прыроды. У сялянскія двары плённая восень натрэсла з поўнага рога і зерня і гародніны. У сялянскіх хатах спакойны, добры дух; сяляне маюць час успомніць пра сваіх продкаў, якім яны абавязаны жыццём, бадзёрым здароўем і ўласным набыткам, якія і Бога хваляць, і жыць на
    свеце іх навучылі; цяпер яны маюць час адплаціць доўг удзячнасці душам сваіх продкаў, дзякуючы абраду ў гонар памяці, і спраўляюць Дзады.
    На Піншчыне напярэдадні Дзядоў, альбо вячэры для памерлых, гаспадыні старанна прыбіраюць свой дом, усю рухомую маёмасць, расстаўляюць па кутках усе гаспадарчыя прылады. каб тыя не заміналі ў хаце духам, што збіраюцца прыйсці сюды на бяседу. Назаўтра амаль усёй сямейнай грамадой ідуць на могільнік, падаюць на магілы, плачуць уголас і моляцца за сваіх памерлых. Вярнуўшыся дадому, мітусяцца ў падрыхтоўцы да памінальнай вячэры, і да самага яе надыходу на працягу цэлага дня ніхто нічога не есць. Вечарам засцілаюць стол белым абрусам, пасярэдзіне яго запальваюць гарэлку для нагадвання пра пякельнае полымя (...), кідаюць соль на распаленае вуголле, каб пачуць мову яго таямнічага трэску. Асвяціўшы стол васковай свечкай, ставяць на яго боб ці гарох з мядовай сытай, поліўкамі з рыбы і мяса — кіслымі і прэснымі, смажанай саланінай, аладкамі, яечняй з каўбасамі, кашай прасяной ці грачанай, малаком макавым і кіслым. Пасярод страў ставяць на стале булку хлеба і нарэзаным хлебам ці малымі боханамі абкладаюць вакол стала так, каб тры булачкі былі ў рад адна каля другой, на пачэсным месцы стала. Тут жа, каля гэтага пачэснага месца ці на покуці, веіпаюць драўляную шабельку і пры ёй (калі няма кап’я) качаргу, у выпадку, калі хтосьці з гаспадароў служыў у войску. Прыгатаваўшы багатую для продкаў вячэру, каб іх духі ў колішнім іх доме шчодра прыняць і ўсім дагадзіць, адчыняюць вокны і дзверы, старэйшыя з сям’і абыходзяць дом навокал, моляцца, паглядаючы ў бок могільніка, і запрашаюць памерлых. Вярнуўшыся ў хату, у цішыні садзяцца воддаль стала і прыглядаюцца да ўяўнай бяседы духаў. Калі, па разуменню гаспадыні, духі нарэшце насыцяцца, яна падае знак, гаспадар садзіцца за стол і запрашае сям’ю і астатніх вячэраць. Гаспадар пачынае першы, зачарпнуўшы ад сыты з бобам або гарохам, ці так званай куцці, і першыя яе лыжкі адлівае для памерлых у асобную пасудзіну; за ім тое ж робіць гаспадыня, потым пачынаюць есці ўсе астатнія. Такім жа чынам гаспадар з гаспадыняй адліваюць духам і частку з усіх іншых страў. Яшчэ некалькі дзесяткаў год назад падчас святкавання Дзядоў завязвалі вочы смялейшай і спецыяльна выбранай для гэтага дзяўчыне ці жанчыне і саджалі яе на слуп, укапаны ў падлогу каля печы. Гэта жрыца, цэлы дзень перад тым не еўшы, прыглядалася да душ, якія ўваходзілі ў хату, стараючыся пазнаць у іх сваіх знаёмых і родных; бачыла ў сваім уяўленні, як душы далёкіх сваякоў і сяброў дружалюбна набліжаліся да тых, хто сядзеў за сталом, палохалася выгляду постацей душ, не вядомых яе дому, і чужых, і абпяжараных пракляццем за крыўды і прысваенне чужога. Убачыўшы постаці гэтых непрытульных агрэсіўных душ, жанчына палохалася, часам страціўшы прытомнасць, валілася на зямлю, палохаючы тым самым астатніх.