Восеньскія святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
...Нямала ёспь у беларускім фальклоры твораў, у якіх ідзе гаворка пра ветракі, хоць бы ў такой хітрай загадцы: «На купіне Талочыцца, уся яго вера калоціцца», запісанай М. Федароўскім, або ў больш даступнай. запісанай у мінулым стагоддзі П. Чубінскім у былым Бельскім павеце: «На
васьмі нагах стаіць, аж трыма вачыма на вецер глядзіць». А ці мала спявалася песень, у якіх выступае млын і млынар? Прыгалаем найбольш папулярнуіо пра любоіа дзявочаму сэрцу малалога млынара, іпто «меле і пытлюе ды соладка цалуе». У казках жа розныя разбойнікі ды зладзеі любяць хавацца ў ветракі, каб там падзяліць паміж сабою награбленае дабро. Ветракі займаюць віднае месца ў прафесіянальнай літаратуры і мастацтве. На першым плане тут стаіць паняцце «бяссэнсавага змагання з ветракамі», якое выйшла са славутага рамана «Хітрамудры Ідальга Дон Кіхог Ламанчскі» пяра іспанскага пісьменніка Сервантэса і абышло ўвесь свет...
М. Гайдук.
(Беларускі калянбйр. Беласток, 1979. С. 145—156.)
Заява Віктарына Адынцэвіча пра спусташэнне яго млына Войцехам Ціжом (1565—1566)
Прнслаггь до кннгь земьскнхь Слоннміскнхт» землянннь господарьскпй повьту Слоннмского Внхторнні Одннцевнчь, жалуючн н оповедаючн на земеннна господарьского повету Слоннмского пана Войтеха Тмжа о томі, пжт> дей онь року шестьдесять тостого, месеца Мая двадцать первого дня, волторокь, наехавшн моцно кгвалтомь з слугамн н мнопімн помочннкамн свонмн на нменье мое Бусежь. на ставь мой на реце Бусежн мельннка моего Ондрейца збшть н зраннль, колесо воденос млнновое зрубать, у млнне дверн вырубавшн, каменье жорновое побіілг, кошь з жнтомь мукп моей властнвое п завозннцкое ііять бочокь разсыпалг, лоток зрубшть н воігь у реку выкннуль, железа млнновые, верстене, польпрішу, клевцовь трн, свердель, долото, секнрь две побрнль; в тоть част> за наеханьемі его кгвалтовннмь, з млнна жпта н мукн мерочное н завозннчее всего двадестя бочокь згннуло...
(Акты, йздаваемые внленскою коммйссіею Аля разбора древнйхь актовь. Т. XXII. Акты Слонймского земского суда. — Внльна, 1895. С. 240—241.)
Артыкул 21
Колн бы хто свонм ставом нншнй став або сеножатн затопнл або греблю к чужому берегу прнсыпал
Теж уставуем: колн бы хто у своей дедмзне всю сунолную реку мел, то ест обадва бы берегн его былм, а на ней ставы м млыны поставнл, а суседнне выпіііпе млыны свонм ставом затопнл, так мжбы ув нншнх вышшнх млынех за подвышеньем воды в ннжнем ставе млнво бытн не могло, аньбо еслн бы сеножатн затопнл без волн того пана, чые сеножатн суть, а он бы за то отмены взятп не хотел, к тому, еслн бы теж хто половнцу рекн, то есть однн берег маючы. а гірпсыпал іреблю к береіу другому чужому або што грунту, сеножатн чужое водою занял п затопііл, албо іпкодлнве подмочыл, так нжбы хто пожытку звыклого слушного, якнй перед тым мевал с того грунту своего, метп не мог...
А перед подкоморым покажет лн се то явне с права, же в которой с тых речей крлвда се ему дееть, тогды подкоморый маеть на той протіівной
стороне ему дванадцать рублев грошей гвалту н к тому шкоды, што бы нх затым у замешканье млнва або в неужыванью грунту своего затопленого поднял, за доводом слушным сказатн...
(Статут Вялікага княства Літоўскага. 1588.—Мн., 1989. С. 263— 264.)
Артыкул 7
Хто бы кому озеро албо став, або сажовку зволочнл, або млын зжог
...А паклн бы млын сказнл або греблю перекопал, або млын зжог, а в том бы оный шкодовал, нж млын стоял, а пожіітку ему з млнва не было, або теж став выпустнл, на што слушный довод учнннть або пріісегою телесною потверднть, таковый маеть платнтн гвалт дванадцать рублей грошей н шкоды або замешканье млнва за слушным доводом оправнтн. A млын будет лн скажон, тот же, хто будеть сказнл, знову свонм накладом збудоватн...
(Статут Вялікага княства Літоўскага. 1588. —Мн., 1989. С. 272.)
ГУЛЬНЯ Ў «МЛЫН»
У гэтай гульні адзін хлопец кладзецца на тапчане і бярэ кароткую палачку ў рукі. Каля тапчана садзіцца другі хлопец і ставіць на падлозе міску, у якой знаходзіцца збанок з попелам. Зверху іх накрываюць посцілкай, якая спускаецца аж да зямлі. Другія робяць мельніка-яўрэя. Узяўшы мех, напханы саломай, прывязваюць да жывата якому-небудзь хлопцу і прычэпліваюць бараду з лёну ці пянькі ды надзяваюць шапку. Мельнік падыходзіць да тапчана і пускае ў ход млын: хлопец, што ляжыць на тапчане, пачынае не моцна, але часта стукаць па ножках тапчана, а той, што сядзіць унізе, — круціць збанок у місцы, ад чаго ўтвараецца шум, падобны, як у млыне. Тады мельнік адыходзіць убок і выдае сябе за спячага. Хлопцы, што імітуюць шум млына, неўзабаве перастаюць круціць збанок і стукаюць палкай. Тады другія хлопцы будзяць мельніка. Узяўшы таўкач (а калі яго няма пад рукою, дык якое палена), хто-небудзь крычыць: «Хаім, млын стаў! Млын стаў!» — ды б’е з усёй сілы па жывату-сянніку. Мельнік прачынаецца не хутка і, усхапіўшыся, бяжыць да тапчана і б’е кулаком па пятах таго хлопца, што ляжыць на тапчане: гэта мельнік нібы падбівае кліны. Пасля гэтага млын зноў ідзе, а мельнік садзіцца і спіць. I гуляюць такім чынам, пакуль служыць ахвота.
(Наша ніва, 1911, № 6. Запісана ў Мінскім павеце.)
ТАНЦЫ «МЛЫНОК». «МЕЛЬНІК»
«Млынок», «Мельнік» — танец, харэаграфія якога была незаслужана забыта, хаця яго ў свой час выконвала трупа I. Буйніцкага і ўпамінаўся танец этнографамі XIX ст. У фальклорных экспедыцыях Мінскага інстытута культуры запісаны ў асноўным на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі,
а таксама ў Віцебскай вобласці. Галоўны пластычны матыў танца — кручэнне мельнічных жорнаў (на шматазёрнай Віцебшчыне — колаў вадзянога млына), а таксама праца самога мельніка.
Прывядзём некалькі варыянтаў.
Танцоўшчыкі становяцца ў кола адзін за другім, злучаючыся праваю рукою ў цэнтры круга, левую кладуць на плячо адзін аднаму і кружацца пад песню. Кола можа рухацца з нарастаннем хуткасці, ногі пры бегу выкідваюцпа ўперад, «з падбрыкам». Прыпеўкі самыя розныя:
Ой, мамачка, ельнік, ельнік.
Любіць мяне мельнік, мельнік...
Мука шатруецца,
Мельнік з дзеўкамі цалуецца.
Прывядзём два варыянты напеву, запісаных у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці:
У Гомельскай вобласці чацвёра танцоўшчыкаў злучаюць у цэнтры правыя рукі і бягуць па крузе. Пад рукамі ваўчком кружыцца пяты. Іншы раз танцор залазіць пад лаўку або пад стол і там кружыцца або проста голасам узнаўляе «тарахценне» мельніцы.
У «Мельніку», запісаным студэнткамі Інстытуга культуры Е. Кірылавай і Н. Арціменя ў вёсцы Прыбалавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, двое хлопцаў становяцца алзін супраць другога ў нявываратнай чацвёртай пазіцыі і падаюць адзін аднаму левую руку. На «раз» — цэнтр цяжару пераносіцца на правую нагу ў невялікім прысяданні, левая нага злёгку прыпадымаецца, правая рука робіць узмах над галавою; на «і» — крок на левую нагу з ударам ступнёй, правая рука апускаецца паверх левай, нібы нешта захопліваючы. Рух паўтараецца некалькі разоў, пасля гэтага да танцуючых далучаецца яшчэ двое хлопцаў, угвараючы кола з крыжападобным злучэннем у цэнтры левых рук. Усе чацвёра працягваюць пачаты рух. Ствараецца ўражанне, нібы круцяцца крылы мельніцы.
Дзяўчаты ў гаты час, прытанцоўваючы, рухаюцца вакол хлопцаў. Затым, нагнуўшыся, уваходзяць у цэнтр кола, замяняюць хлопцаў і гіаўтараюць іх рухі. Хлопцы танчаць вакол дзяўчат упрысядкі, апісваючы «васьмёркі» і выкідваючы розныя каленцы. Пасля гэтага ўсе ідуць парамі па кругу крокам з двайным прытопваннем.
I, нарэшце, на Віцебшчыне юнак, што танчыў «Млынок», круціўся пасярод хаты ўпрысядку з выцягнугай убок нагою (рух «мельніцы»), доўгаю палкай, якая ўяўляе сабой вуду, «вудзіў» рыбу, а затым кружыўся, апусціўшы палку на зямлю і стараючыся дакрануцца ёю да ног гледачоў. (Запісана ад В. Запольскага 1905 г.н. у вёсцы Логаўцы Верхнядзвінскага р-на Вінебскай вобл.)
Загадкі*
Трасецца, калоціцйа, аб усім свеце клапоціцца. (Жорны)
Брат брата сячэ — бела кроў цячэ. (Жорны і мука)
Два вепры б’юцца, паміж іх пена цячэ. (Млынавыя колы, жорны)
Мех на мяху і кій навярху. (Жорны)
Радаіўся ў цьме, не бачыў ні сонца, ні луны, прыступалі людзі, прабілі грудзі, набілі жэзл і вянец, на тым яму і канец. (Млынавы камень)
Радзіўся ў цяні, не відзеў ні сонца, ні месяца, дабраліся да мяне людзі, прабілі мне наскрозь грудзі, жалезным абручам мяне падпаясалі і скакаць казалі. (Жорны)
Сівенькі канёк аўса хоча. (Жорны)
За сцяною крамяною два мядзведзі гудуць. (Жорны)
За сцяною касцяною бугай раве. (Жорны)
Кароўка мычыць, у небе хвосцік стучыць. (Жорны)
Сядзіць Давыд, калом прыбіт; яму даеш і кланяешся, а ён усё просіць. (Жорны)
Стаійь на гары, крыламі махае, супраць ветру грудзі падстаўляе. (Вятрак)
Круціцца, верціцца цэлы век, а не чалавек. (Млын)
Пціпа — не пціца: на дзевяці нагах стаіць, ва ўсе бакі глядзіць, крыламі махае, а лятан не лятае. (Ветраны млын)
Стаіць гон на ганах, на дванаццаці нагах, кліча сана скаварына з-пад белага горада. (Млын)
Крыллямі маша, а ляцець не можа. (Вятрак)
Адзін дзед ніколі не наесца. (Млын)
Бегла чачотка праз сямі варотка, прыйшоў чачот, даў ёй вецер — тыц і стала. (Млын)
Трах-тарарах, вада бяжыць, барада трасецца. (Вадзяны млын)
На ганах, на ганах, на чатырнаццаці нагах, талусіны-балусіны з-пад белага мястэчка. (Вадзяны млын)
Стаіць кулік над вадою, круціцца, лапочыцца, аб ім людзі клапоцяцца. (Вадзяны млын)
Стаіць мядзведзь на купіне, дрыжыць і калоціцца, а к яму ўвесь свет коціцца. (Млын)
Стаіць дом нахлебны, усяму свету патрэбны, а ў тым доме гучы, крычы, на гуры заўлячэ і праз граты ўцячэ. (Млын)
На рэках, на водах, на ракавых клешнях стаіць двор бялебен, на ўвесь свет патрэбен. (Вадзяны млын)
Стаіць вулей на балоце, не жне, не малоціць, а за хлеб грошы калоціць. (Вадзяны млын)
(Загадкі: Беларуская народная творчасць / Скл. Грынблат М. Я„ Гурскі A. I. Мн., 1972. С. 227—233.)
* У запісе тэкстаў захавана лексіка мясцовасці.
ЯК МЕЛЬНІК ЧОРТА НАДУВАЎ
(казка)
У некаторым царстве, у некаторым гасударстве жыў адзін пруднік, і вельмі добра знаў ён сваю справу. Вось ён адзін раз малоў-малоў — камень яго і астанавіўся. Ён і тое рабіць, ён і другое рабіць — нічога не бярэ. Ён і гаворыць:
— Што за чорт!
А чорт як тут быў: