• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

    Восеньскія святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 110с.
    Мінск 1995
    33.58 МБ
    Наша беларуская зямля заўсёды была багата на таленавітых і майстравых людзей. Беларускія рамеснікі (збройнікі, керамісты, майстры залатых і сярэбраных спраў, будаўнікі) яшчэ ў XVII ст. славіліся сваім майстэрствам за межамі свайго краю. Вялікая колькасць іх працавала ў Рускай дзяржаве, у прыватнасці ў Маскве.
    (Лакотка A. 1., Барыс С. В. Сцежкамі дзядоў. Мн., 1986. С. 115—117.)
    3 ГІСТОРЫІ КАВАЛЬСКАГА РАМЯСТВА
    Нешматлікія ўцалелыя да нашага часу кавальскія вырабы XVI—XVII стст. сведчаць, што тагачасныя беларускія майстры былі добра знаёмыя з агульнаеўрапейскімі мастацкімі стылямі. Аднак гэта не зусім сведчыць аб механічным перайманні чужых узораў. Майстрамі праводзіўся своеасаблівы іх адбор, творчае пераасэнсаванне ў адпаведнасці з уласнымі густамі і мясцовымі традыйыямі.
    Найбольш ярка змены ў мастацкіх стылях ілюструюць каваныя дэталі архітэктурнага ўбранства. Характэрная для перыяду готыкі* акоўка дзвярэй збудаванняў многіх краін Еўропы ўяўляе сабой рамбічную сетку з металічных стужак, прыбітых да драўлянай паверхні вялікімі каванымі цвікамі з іранёнымі ці фігурна аформленымі ў выглядзе разеткі, кветкі плешкамі. Каваныя фігурныя аздобы мацаваліся як на скрыжаваннях жалезных палос, так і ў прамежках паміж імі. Выдатным узорам работы беларускіх майстроў у такой стылістыцы з’яўляецца каваны дэкор дзвярэй Супрасльскай благавешчанскай царквы пачатку XVI ст. (сёння — тэрыторыя Польшчы; разбурана нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1944 г.).
    ...Уплыў Рэнесансу** найболып ярка выявіўся ў каваных рашотках. Калі гатычныя рашоткі выконваліся з гранёных стрыжняў і вызначаліся некаторай сухаватасцю і суровасцю, то асноўнай асаблівасцю рэнесансавых вырабаў становіцца прымяненне круглага прута. Ён даў магчымасць аздабляць вырабы разнастайнымі спіралямі, завіткамі, адгалінаваннямі, якія заканчваліся лістамі, кветкамі, вінтападобнымі вусікамі.
    * Готыка (ад назвы германскага племя готаў) — стыль у еўрапейскім мастацтве XII—XVI стст., які папярэдпічаў рэнесансу і вызначаўся імклівасцю і стромкасцю форм, узбагачаных насычаным ажурным дэкорам з перавагай крыжападобных элементаў.
    ** Рэнесанс — слова паходзіць ад французскага «адраджэнне», гэта эпоха XIV—XVI стст. (у Беларусі — XVI —першая палова XVII ст.), якая з’яўляецца пераходнай ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу і вызначаецца зваротам да антычнай культуры спадчыны (адраджэнне).
    Выдатнымі ўзорамі такіх вырабаў з’яўляюцца дзвярныя рашоткі касцёла ў Вішневе Валожынскага раёна. Адна з іх, пазначаная датай «24 мая 1619», асабліва звяртае на сябе ўвагу...
    Новы стыль (барока*. —A. Л.) з яго пышнасцю, пампезнасцю, адмысловай дэкаратыўнасцю парушыў выразную схему кавальскіх вырабаў, у тым ліку і рашотак. Металічныя стрыжні мудрагеліста пераплятаюцца між сабой, у дэкор уключаюцца каваныя кветкі, букеты, лісце. Узорамі такіх вырабаў з’яўляюцца дзвярныя рашоткі ў касцёле аўгусцінцаў у Міхалішках Астравецкага раёна, бернардзінскім касцёле ў Гродне (XVII ст.) і інш.
    Многія работы беларускіх кавалёў выяўляюць уплыў мясцовага народнага мастацтва, разнастайнае спалучэнне заходнееўрапейскай стылістыкі і ўсходняй тэматыкі. Прыкладам з’яўляецца каваны дэкор дзвярэй сінагогі сярэдзіны XVII ст. у старым Быхаве (не захавалася).
    (Сахута Я. М. Беларускае народнае мастацкае кавальства. Мн., 1990. С. 20—23.)
    АКОЎКА ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ
    Аснашчэнне транспартных сродкаў металічнымі дэталямі — з’ява ў народным побыце беларусаў (як і іншых суседніх народаў) параўнальна позняя...
    Значнае пашырэнне аздоблены выязны транспарт меў сярод заможнага насельніцтва ў заходняй частцы Беларусі ў часы буржуазнай Польшчы. Адмыслова вырабленыя брычка ці вазок лічыліся сімвалам прэстыжнасці, асабліва сярод шляхты. Па іх выгляду меркавалі пра гаспадара, яго заможнасць, дастатак, а значыць — і становішча ў грамадстве.
    ...Прыгожа аздобленыя вазкі шырока ўжываліся ў вясельных абрадах, што знайшло сваё пацвярджэнне ў вуснапаэтычнай творчасці:
    Па нашу Любку
    Падвода прыйшла— Вазок маляваны, Конь гадаваны.
    (Шчарбінская воласць Віцебскай губ.)
    (Там жа. С. 125—129.)
    МАСТАЦКАЕ КАВАЛЬСТВА Ў НАРОДНЫМ ПОБЫЦЕ
    Найболып пашыраным відам мэблі, які меў асабліва багатае і своеасаблівае металічнае ўбранне, з’яўляюцца куфры. Здаўна яны выконвалі важнуіо ролю ў вясельным абрадзе, таму вырабляліся з асаблівым стараннем і ўмельствам, спалучаючы ў дэкоры розныя яго віды: кавальства, роспіс, разьбу...
    * Барока (ад італьянск. Ьагоссо — вычварны, дзівосны) — стыль, які ўзнік у еўрапейскім мастацтве канца XVI — сяр. XVIII ст. на асіюве традыцый позняга рэнесансу і папярэдпічаў класіцызму; творы вызначаюцца дыпамічнасцю кампазіцыі, пышнасшо дэкору, кантрастам маштабаў, рытмаў, матэрыялаў. (Заўвап нашы.)
    Цікавы раздзел народнага мастацкага кавальства складаюць унікальныя вырабы...
    Сярод падобных твораў перш за ўсё варта адзначыць жырандоль, адкаваную ў 1881 г. для мясцоваіа касцёла таленавітым мастаком-кавалём і паэтам-самародкам П. Багрымам з Крошына (Баранавіцкі раён). Гэты унікалыіы ўзор кавальскаіа майстэрства ва ўсіх адносінах цікавы і каштоўны: ён добра збярогся, дакладна датаваны, з абазначэннем аўтара і месца вырабу. Сёння жырандоль (па-мясцоваму — жарандаль) упрыгожвае экспазіцыю музея, арганізаванага ў будынку былога касцёла. У творы ўвасобіліся ўсе лепшыя тэхналагічныя і мастацкія дасяівенні кавальства канца XIX ст., спалучыліся праявы заходнееўрапейскага мастацтва, гарадскіх цэхавых рамёстваў і мясцовых народных традыцый, нарэшце, праявілася высокае майстэрства вясковага паэта-каваля...
    Як расказваюць мясцовыя старажылы, П. Багрым у заклад з мясцовым панам выкаваў сцізорык (па ініпых звестках — брытву), які нельга было алрозніць ад вырабу замежнай фірмы. Падобны сцізорык зберагаўся ў Кроіпыне да нядаўняга часу, прычым яго не брала ржа. Гэта пацвярджае надзвычай высокі ўзровень майстэрства каваля, яго дасведчанасць у сакрэтах тэхналогіі апрацоўкі металаў.
    (Там жа. С. 140—153.)
    «ВЯЗУЦЬ СКРЫНІ МАЛЯВАНЫЯ...»
    Сёння спяваюць далёка не ўсе цудоўныя песні нра куфар. (I гэта зразумела. Ён цяпер адыгрывае пасіўную ролю ў вясельным абрадзе, ім рэдка карыстаюцца ў іюбыце). Напрыклад, песня «Да гула пчолка, гула, кругом бору лятаючы...», што была запісана ў 1914 годзе ў Дарашэвічах (цяпер Петрыкаўскі раён) польскім даследчыкам К. Машынскім, у сучасным рэпертуары вёскі ўжо не зафіксавана. А твор гэты вельмі вобразны. Нявеста, якая збірала ў куфар пасаг, упадабляецца руплівай пчолцы: «Вулейку мой навесенькі, быў жа ты паўнесенькі; што за год нанасіла, то за час разнасіла!» У песні трапна выкарыстаны псіхалагічны, падмацаваны страфічным, паралелізм:
    Да плакала Марылька, да куфрыка прылягаючы: «Куфрыку мой навесенькі, быў жа ты паўнесенькі... Што за век нарабіла, то за адзін вечар раскаціла».
    ...У Драгічынскім раёне, дзе выраблялі, як і ў суседніх Іванаўскім і Пінскім, маляваныя куфры, спяваюць: «Яго коні каваныя вязуць скрыні маляваныя». У Бепіанковіцкім: «Вось табе, мамачка, торба верацён, а мне, моладзе, шкаф палайён...» На Тураўшчыне і ў прылягаючых раёнах, дзе ў духоўнай і матэрыяльнай культуры збераглося болып архаікі, бытавалі старадаўнія, аббітыя дэкаратыўным жалезам, амаль без размалёўкі скрыні. У іх на вяселле бацькі і надкублікі (сяброўкі нявесты) везлі пасаг. Брат нявесты не аддаваў дарма скрыню з дому, прасіў за яе выкуп. Ад’язджаючы, спявалі песню, у якой выказвалі клопат пра тое, каб не згубіць «ні скрыні. ні пярыны, ні маладой гаспадыні»:
    ...Бо як скрыню згубім, To другую зробім.
    А як маладую згубім, To другой не знойдзем.
    На сваім двары маладому даводзілася выкупляць скрыню:
    ...Скрыня сакоча.
    Чаго яна хоча?
    Паўтара залатога Ад князя маладога.
    На кубле ці скрыні ў многіх мясцовасцях адбываўся важны рытуал вяселля: «засмальвання», расплятання валасоў маладой...
    Выраблялі скрыні і ў Лельчыцкім раёне. Усё, апроч скобаў для бакавых ручак і чатырох кольцаў, якія заказвалі ў кузні, кожны майстар рабіў сам. Скрыні былі вялікія па памеру (шырыня і вышыня да 70 см, даўжыня — да 1,5 м). Добрыя майстры змацоўвалі дошкі сталярным клеем, вуглы — шыпамі. Самі рабілі з дроту на спецыяльных прыстасаваннях дэкаратыўныя цвічкі. Геаметрычныя фігуры для аздобы высякалі, падклаўшы дрэва, з бляхі спецыяльнымі самаробнымі зубіламі. Паводле характару дэкору можна было вызначыць майстра, бо кожны меў свой, адметны «почырк». Устаўлялі ўнутраныя замкі або рабілі прыстасаванні для вісячых...
    Скрыні выраблялі ў Лельчыцкім раёне і пасля вайны. Славіліся такія майстры, як Р. I. Бакуновіч са Слабады, М. А. Дрынеўскі з Тонежа, Я. Р. Бакуновіч, П. I. Сушчык з Букчы, В. М. Бабовіч, I. В. Гайкевіч, П. М. Лукашэвіч з Дзяржынска. Цяпер яны выяўляюць сваё майстэрства ў сталярнай справе.
    Алесь Лозка
    (Мастацтва Беларусі. 1987. № 8. С. 74—75.)
    Прыказкі і прымаўкі
    Рамясло піць-есці не просіць, а само корміць.
    Па рабоце майстра знаць.
    Які рамеснік — такая работа.
    Замка без ключа не робяць.
    У каваля рукі ў золаце.
    Багаты зажабруе, а каваль запануе.
    Калі на дварэ лёд, то кавалю мёд.
    Як снег завее, то каваль хварэе.
    У каваля што стук, то грыўня.
    Каваль куе, каваліха пяе.
    Каваль куе, а жалеза пяе.
    He ўмееш шыць золатам, так куй молатам.
    Каваль без молата, як без рук.
    Каваль на то клешчы куець, каб рук не папеч.
    Каваль — без сякеры, шавец — босы.
    Пугаю кавадла не рассячэш.
    3 іголкі долата не зробіш.
    (Прыказкі і прымаўкі, кн. 1 /Скл. М. Я. Грынблат. Мн„ 1976. С.
    146—157.)
    Загадкі
    Спераду горача, а ззаду холадна. (Каваль каля горна)
    Спераду грэе, а ззаду вее. (Каваль зімою каля горна)
    Поп саграшыў, а дзяка калоцяць ці лаюць. (Агонь і жалеза)
    Поп саграшыў, а дзяк пакугуе. (Агонь і жалеза)
    (Загадкі /Скл. А.І. Гурскі. Мн., 1972. С. 215—216.)
    Гульні
    Крук
    Для гэтай гулыіі дзеці выбіраюць даволі прасторнае месца, дзе-небудзь каля каменя. Адзін з хлопчыкаў («каваль») б’е каменем па камені, г.зн. куе. Побач з кавалём два хлопчыкі бяруцца за рукі. Астатнія выбіраюць «матку», звычайна самага моцнага сярод удзельнікаў, і становяцца адзін за адным. «Матка», якая ўперадзе, вымаўляе гукі: «Кру-кру-кру», і ўся чародка, імітуючы жораваў, паўтарае тое ж. Усе бягуць за ёю да двух хлопчыкаў, да так званых «варотаў», праходзячы пад іх узнятымі рукамі. Пасля праходу «маткі» хлопчыкі, якія стаяць з узнятымі рукамі, стараютша некаторых не прапусціць, «абарваць» апошніх жораваў, якія ў такім выпадку павінны стаць новымі «стаўбамі варот». Але дзеці, папярэджаныя «маткай», моцна трымаюць адзін аднаго за вопратку і стараюцца ўсе прайсці да каваля. Падышоўшы да яго, «матка» пытаецца: