• Газеты, часопісы і г.д.
  • Восеньскія святы Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў Алесь Лозка

    Восеньскія святы

    Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
    Алесь Лозка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 110с.
    Мінск 1995
    33.58 МБ
    — Што куеш?
    Каваль адказвае:
    — Воду.
    — Вада наппо?
    — Для тваіх дзіты.
    — Дэ в мэнэ дзіты?
    — За плячыма.
    — В тэбэ пацеркі перэд очыма.
    I з крыкам «кру-кру-кру» зноў бягуць вакол стаўбоў і ідуць да каваля праз вароты, і г.д. да таго часу, пакуль вароты не абарвуць у «маткі» ўсіх дзяцей. Каб не дапусціць гэтага, «матка» мацнейшых ставіць бліжэй да сябе, а слабейшых — у канец. У адваротным выпадку могуць быць абарваны адразу ўсе дзеці. Калі «матка» згубіць усіх, то павінна зрабіцца кавалём, уступіўшы яму сваё ганаровае месца.
    Як бачна, гэтая гульня адлюстроўвае пералёты жораваў, якіх часта бачылі дзеці. Яна атрымала назву ад гука «кру», які выкрыкваюць птушкі.
    (Архіў Акадэміі навук СССР, г. Ленінград. Ф. 104, воп. 7, № 100, л. 3—4. Запісаў Пуцэвіч Васіль у г. Бельск Гродзенскай губ.)
    Кавалькі
    Робяць з дрэва два кавадлы і каля кожнага з іх па ўстою прыладжваіоць лёгкі драўляны малаток з прывязанай да яго ручкі ніткай.
    Затым два іульцы паасобку торгаюць за ніткі, каб малаткі без перастанку білі па кавадлах, а трэці іулец падстаўляе пальцы то адной рукі, то другой якраз у тыя месцы, дзе б’юць малаткі. Калі ён здолее падстаўляйь
    і адымаць пальцы з аднаго або другога кавадла так, каб па іх не ўдарыў малаток, дык ён становіцца торгаць нітку, а той, хто торгаў нітку, — на яго месца.
    (Дзіцячы фальклор /Скл. Г. А. Барташэвіч. Мн., 1972. С. 541.)
    Каваль
    Выбіраюць з удзельнікаў гульні «каваля». Каваль мае скручаную «пытку» з хусткі або ручніка. На лаве пад шапкай ці яшчэ пад чым хавае якую-небудзь рэч, напрыклад, арэх, цыбуліну, гарошыну і г.д. Да каваля падыходзяць па чарзе дзеці і адгадваюць, што схавана. Хто не адгадае з першага разу, таго каваль б’е пыткай. Так праходзяць усе ўдзельнікі гульні. Калі ніхто з удзелыіікаў не адгадае, які прадмет схаваны, тады ўсе б'юць каваля.
    (Дзіцячы фальклор. С. 542. Запісана ў в. Адамчукі Віленскага павета.)
    Ковайло
    Дзіцячая гульня з мячыкам. У ковайло як гуляюць, то выкоўваюць м’ячыком, як хто поймае, то очко, як не поймае, то вулазіць. В. Малешава.
    (Тураўскі слоўнік. Т. 2. 1982. С. 200.)
    Лічылка
    Саломіна, яломіна, Т рысцель-свісцель, Конік кован, — Чым падкован? — Золатам бітым, Навадзітым.
    Эч, прэч!
    (Дзіцячы фальклор. С. 430.)
    Дзіцячая песня
    УМЕРАНА
    — Сіўка-варонка. Да-лі-гойда!*
    — А нашто кароўкі? — Млечка даіці.
    * Паўт. пасля кожнага радка.
    Куды паляцела?
    — К кавалю на двор.
    — Нашто табе каваль?
    — Косы каваці.
    — Нашто табе косы?
    — Траўку касіці.
    — Нашто тая траўка?
    — Каровак карміці.
    — А нашто млечка? — Сырцы ляніці. — А нашто сырцы? — Пастухоў карміці. — А дзе ж пастухі? — На вайну пайшлі. — Дзе тая вайна? — Пасярод гумна.
    (Грыневіч А. Беларускі дзіцячы спеўнік. Вільня, 1925. С. 14. Запісаў В. Багдановіч на Дрысеншчыне.)
    Радзінная песня
    Паздароў, Божа, каваля, А літо скаваў нам дзіця. А ці ў ручкі не хукаў, А ці молатам не стукаў, А ў мяккіх падушках, А пад цёплай дзяружкай, Без молата, без кавадла, А паглядзіш — дзіця ладна.
    (Радзінная паэзія /Скл. М.Я. Грынблат. Мн., 1971. С. 111. Запісана ў Шчарбінскай воласці Віцебскага павета.)
    Каваль
    (карагод)
    У дастаткова хуткім тэмпе выконваецца карагод «Каваль», запісаны ў Гомельскай вобласці [ад Т. Валчковай 1913 г.н. у в. Канапліцы Рагачоўскага раёна]. Тры пары, якія стаяць паўкругам, пад тэкст, што спявае хор, зыходзяцца. Періпая і друіая пары кружацца пад руку. На яшчэ болып хуткі прыпеў: «Я і ў дзеле была, прыгаварывала, проціў мілага стаяла, разгаварывала» ўсе ўдзельнікі ідуць уперад, дробна адбіваючы, затым вяртаюцца на свае месцы. На наступную страфу ў цэнтры кружацца другая і перадапошняя пары, а на прыпеў усе зноў з адбіваннем рухаюцца ўперад.
    Вы_ га_няй, ма_ ці, ка_ва_ ля з ха_ ты.
    Вы_ганяй, ма_ ці, каваля з ха_ ты. Ка_валь маладаенькі
    
    
    (Чурко Ю.М. Белорусскйй хореографйческйй фольклор. Мн., 1990. С. 131—132.)
    Каваль, Кавалі
    (танцы)
    Танец, пабудаваны на харэаграфічным асэнсаванні працы кавалёў. Пагэтаму лейттэмай многіх варыянтаў з’яўляецца ўдар «молата па накавальні», які ўзнаўляецца палкамі аб падлогу, далонямі, кулакамі, каблукамі, нагамі, быццам куюць.
    Да танца створана даволі вялікая колькасць прыпевак, суладных з рытмам удараў:
    Я праз кузню шла, Малаток нашла. Любі мяне, кавалёк, Падарую малаток.
    Прывядзём некалькі музычных найгрышаў і найбольш характэрных варыянтаў прыпевак да танца, запісаных у палявых экспедыцыях:
    лю_бе жартава_ ці. Я і у дэе_ле была, прыгава_ рыва_ ла.
    Я і у дзе_ ле бы_ла, пры_га_ ва_ ры_ва_ла.
    Про_піў мі_ла_га ста_я„ ла, раз_ га_ ва_ ры_ва_ ла.
    Часта танец гэты выконваецца сольна. У Гродзенскай вобласці «Каваля» танцавалі мужчыны — адзін або двое. Стоячы на левай назе, танцор правую выстаўляе на паўпальцы ўперад з прыгнугым каленам. Яго правая рука ляжыць на калене далонню ўверх, а левая, сціснутая ў кулак, з усяго маху апускаецца на далонь правай, нібы молат на кавадла. Ударыўшы так
    некалькі разоў, першы танцор робіць нешта накшталт па-дэ-баскаў, мяняючыся з другім месцамі і прымаючы пачатковую позу. Трэці рух узмацняе першы: удар па «кавадле» адбываецца ўжо не кулаком, а галавою. Пры гэтым корпус рэзка нахіляецца ўперад, да калена. Першая нага, што стаіць на паўпальцах, апускаецца на пятку. Адначасова з нахілам корпуса правая нага, якая сагнута ў калене, падымаецца. Пасля гэтага танцоры зноў робяць па-дэ-баскі [запісана ад I. Ганчарэвіч 1898 г.н. у в. Новы Двор Свіслацкага раёна].
    УМЕРАНА ХУТКА
    0ы_га_ няй, ма_ ці, ка_ ва_
    вы_ га_няй, ма_ ці, ка_ва_ ля з ха_ты, бо ка_валь ма_па_ды
    хо_ ча на_ча_ва_ ці, бо ка_валь ма_ла_ды хо_ча на_ча_ва_ ці.
    (Нотны прыклад прыведзены з «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі». Т. 2. 1985. С. 604)/—А. Л.)
    У Гродзенскай вобласці бытаваў і другі варыянт танца. Двое мужчын спачатку ходзяць па крузе, прытанцоўваючы, затым становяцца адзін супраць другога і бяруцца за рукі. Свабоднымі рукамі яны ўзмахам рытмічна б’юць па прыціснутых далонях. Пры гэтым абодва сінхронна хістаюцца, пераносячы цэнтр вагі цела з адной нагі на другую (уперад — назад).
    Масавы варыянт танца пад назваю «Кавалёк» зафіксаваны ў Гомельскай вобласці. Мужчыны і жанчыны дзвюма лініямі ідуць насустрач адзін аднаму. Пры гэтым імужчыны стукаюць кулаком па калене. Затым удзельнікі садзяцца на стулы, адзін насупраць другога, падкурчыўшы пад сябе ногі, і сціснутымі ў кулакі рукамі б’юць імі, нібы малаткамі.
    (Чурко Ю. М. Белорусскйй хореографйческйй фольклор. С. 180—181.)
    Кузьма-Дзям 'ян
    (паданне)
    Кузьма-Дзям’ян былі калісь кавалі. I была змяя калісь. Дак яна ўбірала людзей. I дабіраецца да іх ужо, знацца.
    — Што, брат, іздзелаем мы зялезную саху.
    Здзелалі яны цяперака саху і кажуць змяі:
    — Пралізнеш трое от этых дзвярэй, дык мы табе сядаем на язык, ты нас і з’ясі.
    Цяперака яна раз лізнула, другі лізнула і трэці — і пралізала трое дзвярэй. Яны тагды — цапель! Ды за язык яе кляшчамі. Да адзін гвоздзе па галаве, а другі запрагае ў саху. Як запраглі яе, дак аралі яны на ёй лес, аралі яны луг, аралі яны поле, аралі ўсё і не давалі піць, пакуль прыараліся к Няпру, яна як вырыла роў, як стала піць, — апраглася. А яны тагды і прыстанавіліся.
    (Романов Е.Р. Белорусскйй сборнйк, вып. 4. Вйтебск, 1891. С. 17. Запісана ў Гомельскім павеце Магілёўскай губерні.)
    БЯЗНОП БАГАТЫР (чарадзейная казка)
    У неякім царстве, неякім гасударстве жыў-быў каваль ды каваліха. Спарадзіла каваліха, на яе ліха, гожага хлапчука, ды бязногага. Расце хлапчук не на радасць, а на гора. Ведама, калека зроду — якая радасць бацькам. Гадуецца ён як пакідзішча. Управіцца каваліха каля печы дый бяжыць у поле ці ў агарод, а хлапчук валяецца па зямлі ды смокча скарынку або жуе параную картоплю. Кінула яго раз каваліха на дзядзінцы, дык ледзь яго свінні не з’елі. He шкадуе каваліха, на яе ліха, свайго дзіцяці.
    — Бо, — кажа, — якая з яго карысць? Калека не памога, а толькі абуза. Хоць бы яго Бог са свету прыбраў.
    А тут ён насуперак расце ды таўсцее. Вырас ужо хлапчук нелапы, але не ходзіць, ды толькі поўзае. Карміць яго кармі, а карысці з яго ніякае няма. Яшчэ горш яго пачала праклінаць матка ды наракаць на Бога, што даў ён сына не на ўцеху, як людзям, а на бяду. Слухаў, слухаў каваль праклёны дурное бабы, але нічога не можа парадзіць. Шкода яму хлопца, але ад бабы жыцця няма. Нарэіпце не вытрымаў ён, запрог кабылку, пасадзіў на воз сына дый павёз яго ў лес. Завёз ён далёка ад вёскі дый хацеў там пакінуць сына на страту, але ўбачыў у лесе маленькую хатку. Улез ён у хатку, аж там нікога няма. Зірнуў ён туды-сюды — у хатцы ўсё ёсць, а гаспадыні няма. Унёс ён сына ў хатку ды там і пакінуў, а сам сеў на воз ды па кабылцы, ды па кабылцы! Патарахцеў ён хутчэй, не аглядаючыся, каб ніхто не дагнаў. Сядзіць хлапчук адзін ды разглядае, што там ёсць. Толькі вось прыходзіць якісь старэнькі дзядок і просіцца напіцца.
    — Рад бы я даць табе напіцца, — кажа хлапчук, — ды не магу хадзіць.
    — Прашкі, — кажа дзядок, — зачарпні ды перш пакаштуй сам, ці добрая вада.
    А хлапчуку даўно піць хацелася, хлебануў ён дый выдундзіў амаль поўны корчык. Як выпіў, дык адразу пачуў у сабе такую сілу, што, здаецца, усю зямлю перавярнуў бы, каб толькі было ў што ўперціся нагамі. Напіўся дзядок дый кажа:
    — Пі больш, бо табе трэба вялікая сіла, — і знік, быццам яго і не было.
    Падзівіўся хлапчук, думаў, што гэта яму прыснілася, але бачыць, што ў яго здаровыя ногі, што ён так ідзе, што пад сабой і зямлі не чуе. Напіўся ён яшчэ тае вады, дык і чуецца, што яму няма раўні на ўсім свеце. Хацеў ён яшчэ больш наліць вады, ды як узяўся за збан, дык і разгнёў яго, а вада вылілася. Схапіў ён вядро дый пабег да крыніцы. Шукаў ён яе, шукаў —
    няма, быццам у зямлю правалілася. Варочаецца ён да хаткі, аж і тая прапала. Ён туды, ён сюды, дык так запутаўся ў глушчэчы, што не ведае, куды ісці. Пастаяў ён трохі дый пайшоў проста. Ідзе ён, а спераду пападзецца тоўстая хвоя або дуб, як печ. Як схопіць ён адною рукою дрэва, дык тое і хрусне, бы саломіна. Ідзе ён ды варочае дзераўлякі, быццам там віхор праляцеў. A ён ломіць лес, каб зрабіць метку ды ў другі раз туды не прыйсці. Доўга ён так ішоў, пакуль выйшаў на дарогу. А там паабапал дарогі ляжалі вялізазныя камяні. Пачаў ён перакідаць тое каменне на дарогу, бы картоплю. Толькі вось едуць багатыры. Пад’ехалі яны дый спыніліся, бо нельга ехаць далей, каменне замінае.