Восеньскія святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
— Здароў, дзяцюк, — кажуць багатыры, — што ты робіш?
— Гуляю сабе, — кажа той хлапчук.
Багатыры злезлі з коней ды хацелі апрастаць дарогу; узяліся яны за адзін камень, але не могуць яго і крануць. Падышоў туг хлапец дый згроб тое каменне ў роў.
— Паедзем з намі, — кажуць багатыры.
— Як жа я паеду, калі ў мяне няма каня, — адказвае хлапец.
— Выбірай сабе каня з нашых.
Пайшоў хлопец выбіраць сабе каня, але толькі паложыць каню на спіну руку, дык той і падзе на пярэднія калені. Перабраў ён так усіх коней, a сабе не выбраў ніводнага. Пайшоў ён з баіатырамі, тыя на конях, а ён пешкі. Толькі вось бачыць ён, што каля дарогі мужык скародзіць поле. Кабылка ў яго худая, маленькая, але жылістая. От пачаў ён таргаваць тую кабылку, але мужык не хоча яе аддаваць ні за якія грошы.
— Навошта мне грошы, — кажа ён, — яіцчэ хто заб’е, а без канякі як я ўпраўлюся з гаспадаркаю. Без канякі і чалавек не чалавек.
— Памяняй сваю кабылку на каня, — кажуць багатыры, — бяры сабе на выбар, якога хочаш.
— Хто мяняе, у таго хамут гуляе, — кажа мужык.
Насілу багатыры ўламалі мужыка ды за пару самых лепшых коней выменялі хлопцу тую кабылку. Сеў ён на тую кабылку, і паехалі яны далей. Толькі вось пад’ехалі яны к той вёсцы, дзе жыў бацька хлопца, дый сталі каля кузні каваііь коней. He пазнаў каваль сына — так ён змяніўся — ды падкаваў і яго кабылку. I просіць кавальчук, каб бацька выкаваў яму булаву. Сабраў каваль усё жалеза дый выкаваў такую булаву, што ўтрох насілу яе варочаюць. Узяў кавальчук тую булаву, пакруціў яе адною рукою ды як шыбануў угору, дык яна невядома дзе і дзелася. Стаяць багатыры ды дзівяцца. Але вось па немалым часе гудзе тая булава, бы гром грыміць, ляціць уніз. Падставіў кавальчук калена. Ударылася булава аб калена ды толькі скрывілася. Прыбавіў каваль яшчэ з пуд жалеза дый выкаваў мацнейшую булаву. Падзякаваў кавадьчук, узяў тую булаву і паехаў з багатырамі ў свет. Прыехалі яны к аднаму цару і наняліся на службу. Па немалым часе аб'явіўся там вельмі дужы змей і пачаў прылятаць ды цягаць к сабе людзей. Багата пахватаў ён людзей ды паеў іх. Нарэшце захацелася яму царскага мяса, вось і схапіў ён царэўну і запёр к сабе ў лёху, але не есць, а трымае на закуску. Аб’явіў цар па ўсім царстве, што дасць таму паўцарства і аддасць замуж царэўну, хто яе выбавіць ад змея, а змея заб’е. Многа парывалася сільных багатыроў біцца з тым змеем, але ўсе яны загубілі свае костачкі. Нарэшце вызваліся і тыя багатыры, што прыехалі з кавальчуком.
— Паедзем з намі, — кажуць яны кавальчуку. — Ты яшчэ малады, пара і табе шукаць славы. Паедзем, то мы цябе навучым, як біцца.
Згадзіўся кавальчук, і паехалі яны разам. Едуць яны ды едуць і пад’язджаюць, аж растанцы на дарозе, і стаіць слуп, а на ім штось напісана. Быў з іх адзін пісьменны, і пачаў ён чытаць. I прачытаў ён, што, хто паедзе направа, той дабудзе сабе славу, хто налева, знойдзе багацце, а хто проста, таго спаткае смерць. I пачалі тут багатыры выбіраць, куды хто ахвочы ехаць. Выбралі яны ўсе дарогу направа і паехалі шукаць славы; толькі адзін кавальчук кажа, што ад смерці не адперці, дык лепш ехаць проста. Як ні адгаворвалі багатыры, а кавальчук упёрся ды такі адзін паехаў проста. Праехаў ён трохі на тую самую хатку, куды яго завёз бацька бязногага. Прывязаў ён кабылку дый улез у хатку. Зірнуў ён у куг, аж там у запечку сядзіць вельмі старэнькая баба.
— Здарова была, бабка!
— Дзякуй табе, дзешочок. Куды Бог нясе? — пытае яна.
— Паеду, бабка, проста.
— He едзь, дзетка, бо загінеш. Там змей з’есць.
— He, бабка, паеду, хоць загіну.
— Шкада мне цябе, дзетка. Ты быў у маёй хатцы, дык ты мне быццам родны ўнук. Дык от жа слухай мяне. Што ты ні сустрэнеш на дарозе, дык не забівай, то яно табе ў дарозе ды ў бядзе паслужыць.
Падзякаваў хлопец бабе і паехаў далей. Толькі ён ад’ехаў ад хаткі, аж выскачыў заяц. Хацеў ён кінуць у яго булавою, але той кажа:
— He бі мяне, я табе ў бядзе паслужу.
Паехаў ён далей, а заяц бяжыпь за ім назіркам. Толькі вось выскачыў воўк. Ён за булаву, а воўк кажа:
— He бі мяне, буду табе патрэбен у бядзе.
Апусціў ён булаву дый паехаў далей. Бяжыць воўк назіркам. Вось пад’ехаў ён к каменнай гары. Няма як ехаць далей. Злез ён з кабылкі, пусціў яе на папіу, а сам пайшоў шукаць дарогу. Тым часам змей вылез з лёху жыраваць ды якраз трапіў туды, дзе была кабылка. Бачыць воўк, іпто змей з’есць кабылку, ён як напалохаў яе, дык яна і пусцілася наўцёкі з усіх ног ды тым часам і ўцякла ад змея. Пажыраваў змей дый вярнуўся к сабе ў лёху. Вось прыбег к хлопцу заяц дый паказаў яму тую шчыліну, дзе змей зачыніў царэўну. Паірукаў хлопец булавою ў каменную сцяну, там і паказалася царэўна дый кажа:
— Уцякай, бо змей з’еснь.
А тут хлопец размахнуўся ды як трэсне булавою аб сцяну, дык яе і высадзіў. Кінулася яму царэўна на шыю ды давай прасіць, каб давёз яе к матцы ды к бацьку. Тым часам змей высунуў галаву праз шчыліну і хацеў з’есці таго хлопца. Тут хлопец схапіў булаву ды як рэзне па галаве змея, дык з яе і мазгі пацяклі. Адрэзаў ён у змея язык дый палажыў яго сабе ў кайстру. Тым часам змей высунуў другую галаву. Хлопец і тую размажджэрыў ды вырваў язык. Такім парадкам расквасіў ён змею ўсе дванаццаць галоў. Рада царэўна, што такі знайшоўся багатыр і забіў ліхога змея. Спадабаўся ёй той хлопец, і абяцала яна, што пойдзе за яго замуж, як ён завязе яе к бацьку ды к матцы. А што іэта праўда, дык яна разарвала хустачку дый дала хлопцу адну палавіну. Палажыў хлопец хустачку за пазуху і лёг спаць, бо вельмі стаміўся, пакуль забіў змея. Спіць хлопец багатырскім сном і не чуе, што бяда блізка. Тым часам тыя багатыры
пад’ехалі туды, убачылі царэўну дый пачалі яе пытаць, як тое ўсё было. Расказала яна ўсё, як было, і кажа, што пойдзе замуж за таго хлопца. Пазайздросцілі яны хлопцу, падбеглі к яму соннаму дый забілі яго. Потым пачалі яны спрачацца, каму павінна дастацца царэўна. Доўга спрачаліся яны, нарэшце, пачалі біцца, пакуль пазабівалі адзін другога. Застаўся толькі адзін самы дужы ды спрытны. Ён прымусіў царэўну, каб яна сказала бацьку ды матцы, што гэты багатыр забіў змея і выбавіў яе з няволі. Няма чаго ёй рабіць, трэба згаджацца, бо яе каханага хлопца няма ў жывых. Вось той багатыр пасадзіў царэўну на свайго каня дый павёз яе к цару. Тым часам заяц пабег да крыніцы, набраў там жывое вады ў рот, прынёс дый пырснуў хлопцу ў вочы. Ажыў той дый прахапіўся. Зірнуў ён, аж царэўны ўжо няма. Дагадаўся ён, што тут было ліха, ды ледзь не заплакаў ад жалю. Хацеў ён хутчэй бегчы к цару ды расказаць там усю праўду, дык, вядома, пешкі далёка не забяжыш хутка. Тым часам воўк пабег па лесе дый трапіў яго кабылку. Напужаў ён яе і прыгнаў туды. Сеў гэты хлопец на кабылку і паехаў хутчэй к таму цару. Прыязджае ён туды, аж там ужо ўсе рыхтуюцца к вяселлю. Пайшоў ён к цару і расказаў яму ўсю праўду. He мае цар веры дый пытае ў дачкі. Але, вядома, тая кажа толькі тое, што ёй вялеў казаць той багатыр. Цар загадаў за паклёп павесіць таго хлопца. Туг толькі пачалі яго пытаць, хто ён такі.
— Я, — кажа, — бязногі багатыр, а больш я вам нічога не скажу.
Вось ужо вядуць таго бязногага багатыра вешаць. А тым часам царэўна пайшла ў сад гуляць. Ідзе хлопец дый бачыць, што каля плоту туляецца заяц. Ён выняў з-за пазухі тую хустачку і кінуў зайцу. Схапіў заяц хустачку і прымчаў к царэўне. Тая ледзь не абамлела.
— Чаго ты? — пытае цар.
Тут яна кінулася цару-бацьку ў ногі, расказала ўсю праўду і пачала прасіць, каб не вешалі таго хлопца, каторы збавіў яе ад змея. Цар загадаў не вешаць таго хлопца, а прывесці яго ў палац. Прыйшоў ён са сваёю кайстраю дый стаіць. Пачаў туг цар пытаць яго, як тое было. Расказаў ён усё, як было. А той багатыр кажа, што гэта няпраўда. Тады бязногі багатыр выцягнуў з кайстры змеевы языкі дый пытае:
— А гэта што?
Сумеўся той багатыр, а царэўна паказала бацьку абедзве палавінкі хустачкі. Тады ўсе паверылі. Таго ліхога багатыра павесілі, а бязногі багатыр жаніўся з царэўнаю дый завалодаў палавінаю царства. Справілі гучнае вяселле.
Я там быў і мёд піў, па барадзе цякло, а ў рот не папала.
(Сержпутоўскі A. К. Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета. Л., 1926. С. 47—52.)
МІХАЙЛАЎ ДЗЕНЬ
21/8 лістапада — Міхайлаў дзень — апошняе свята гаспадарчага года
Восеньскія звычаі і абрады выглядалі больш сціпла, і іх менш у параўнанні з іншымі порамі года. Тлумачылася гэта тым, што заканчваліся палявыя работы. Для беларуса наступала кароткая перадышка, час падумаць пра сямейныя справы: ажаніць сына, выдаць замуж дачку, прывеціць старых маці і бацьку. Менавіта таму ў канцы лістапада ў народным календары адзначаны дзень наведвання ўнукамі сваіх дзядуль і бабуль. Дзеці заўсёды ішлі з падарункамі да іх, а вярталіся з гасцінцамі, прысмакамі. Так неназойліва выхоўвалася бацькамі павага дзяцей да дзядуль і бабуль.
Бабка казкі пляце чараўніцаю
(сцэнарый для вучняў пачатковых класаў)
Дзяўчынка. Дзядулі, бабулі—
Нам родныя людзі,— Хай добра вам будзе, Хай весела будзе!
Хлопчык. Хай будуць дарэчы У гасцёўні сустрэчы.
Дзяўчынка. Пачнём?
Хлопчык. Калі ласка!
(В. Жуковіч)
Настаўнік. У беларускага народа ёсць цудоўны звычай, які занесены і ў беларускі народны каляндар. Гэта дні, калі ўнукі абавязкова павінны былі наведваць сваіх дзядуль і бабуль. Вось мы і рашылі падгрымаць традыцыю. Мы сюды запрасілі бабуль і дзядуль, бо нашы дзеткі вельмі ж хацелі, каб усе ўбачылі вас, нашы дарагія!
Дзяўчынка (абдымаючы сваю бабулю).
Прытуліцца да галавы
Сівенькай галавой, А вочы — васільковыя, Нібыта ў маладой.
Хлопчьік (дакрануўшыся да пляча бабулі).
Спявае песні родныя,
Вядзе ў чароўны свет, Дзе радасцю нязводнаю Працоўны люд жыве.
Дзяўчынка. Вясёлая, лагодная,
Руплівая яна,
I без яе ніводнага Я не ўяўляю дня! (М. Пазнякоў)
Некалькі дзяцей выконваюць песню.
Дзяўчынка. Я люблю бабулю!
Летам прыязджаю, На дварэ і ў хаце Ёй дапамагаю.
Мыю я падлогу,
Кветкі паліваю
I ў гародзе з градак Зелле вырываю.
(Л. Рудзько)
Дзеці выконваюць беларускі народны танец «Бульба».
Хлопчык. У бабулі маёй
Рукі лоўкія,
У бабулі маёй Песні доўгія.
Разматае клубок
3 новай казкаю, Прыйдзе хітры каток, Трэцца з ласкаю.