Восеньскія святы
Дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў
Алесь Лозка
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1995
— Што табе нада?
— Ды як — што нада: чаму ты так шуціш?
— Ды затым я шучу, каб ты не малоў.
— А што мне рабіць?
— А давай у карты гуляць.
— На што мы будзем гуляць?
— Хочаш — на арэхі, а хочаш — на шчаўчкі.
— Адпусці мяне на тры часы.
Вось пруднік пайшоў да каваля ды скаваў сабе малаток на пружыне і нажаў алавяных арэхаў; тады і прыходзіць к чорту гуляць. Чорт раз узяў, другі раз узяў, а трэці раз пруднік схамянуўся. Як здалі карты, чорг і пытае ў прудніка:
— Што ў цябе?
— Хрэсці!
Чорт і гаворыць:
— Бяры, бяры!
Вось яны гулялі-гулялі, потым чорт як стане яго арэхі кусаць: жвець, жвець, дый выплюне, а пруднік як выйграе, так і пакусае. Чорт і гаворыць:
— Ці не хопіць нам гуляць у арэхі: твае арэхі дрэнь, давай лепш на шчаўчкі.
Вось як здадуць карты, чорт і пытае:
— Што ў цябе?
— Хрэсці!
Тады чорт гаворыць:
— Бяры, бяры!
Вось пруднік як стаў даваць свае шчаўчкі, чорт і кажа:
— He, пруднік, хопіць і на шчаўчкі гуляць!
— А што будзем цяпер рабіць?
— А во што, брат пруднік, пойдзем ляда матычыць.
— Ну, пойдзем!
Пруднік матычыпь цэлы дзень па ланічку, а чорт дзесяцінку. Вось яны наматычылі вялікае поле.
— Ну, што мы будзем сеяць? — пытае чорт.
— А пасеем пшаніцу.
Вось яны пасеялі пшаніцу. Расла-расла тая пшаніца і ўжо паспела. Тады прыходзіць чорт к прудніку:
— Ну, пруднік, давай пшаніцу дзяліць! Што ты возьмеш: макушкі ці камлюшкі?
— Я вазьму макушкі.
А чорт:
— А я вазьму камлюшкі.
Вось пруднік стаў ірваць макушкі ды вазіць дамоў і кладзе ў гумно, a чорт ірве ржышча ды носіць у кусты. Потым пруднік пачаў сваю пшаніцу малоць, памалоў яе. Прыходзіць чорт к прудніку:
— Давай мне паспытаць сваёй часці!
Пруднік даў чорту пакаштаваць ляпёшкі. Чорт і гаворыць:
— А ты мяне надуў, пагадзі — цяпер ужо не надуеш!
Давай зноў ляда матычыць.
Вось яны ўзматычылі.
— Ну, пруднік, што мы цяпер пасеем?
— А цяпер ужо пасеем рэпу.
Вось яны пасеялі рэпу. Паспела рэпа.
— Ну, пруднік, будзем рэпу дзяліць?
— Давай. Ды глядзі не памыліся: не вазьмі зноў камлюшкі.
— He, — гаворыць чорт, — ты мяне ўсё надуваеш, а цяпер ты не надуеш: цяпер я ўжо вазьму макушкі.
А пруднік гэтаму і рад.
Вось пруднік стаў выбіраць рэпу, а чорт давай валачыць цеціву ў кусты.
Управіліся яны з гэтай рэпай. Прыходзіць чорт к прудніку і гаворыць:
— Ну, давай есці, чыё каму падабаецца!
Вось даў пруднік чорту адну рэпку. Чорт і гаворыць:
— Ну, што, пруднік, наша дружба, здаецца, з табою ўрозь.
— Калі так, то ўбірайся прэч!
— Што табе нада яшчэ?
А пруднік гаворыць:
— А во што мне ндда: пазыч мне грошай тысяч пятнаццаць.
— А, гэта можна! А калі ты мне іх аддасі?
— А во калі я табе адаам: калі будуць ісці свінні з поля пяшком ды будзе вялікая спякота.
Вось чорт давай выбіраць самы жаркі дзень. Пайшоў на выган і глядзіць, як свінні ідуць: шагам або не. А свінні ідуць сваім парадкам. Нельга чорту ў прудніка грошай спытаць. Вось ён і гаворыць:
— Ну, піто, пруднік, прапалі мае грошы?
— Ты пачакай нямнога, потым зноў прыйдзі.
Праз некаторы час чорт зноў прыходзіць к прудніку, а пруднік стаў над ракой і давай віць вяроўку. Чорт і гаворыць:
— Пруднік, што ты гэта робіш?
— А я ўю кавязу, усіх чарцей з вады завязу!
— Брат пруднік, зрабі міласць, не ві! Што ты ў мяне грошы занімаў, то я ў цябе не буду пытаць.
Вось з тых пор пруднік з чортам раздружыўся.
(Добровольскйй В.Н. Смоленскйй этнографйческйй сборнйк. — СПб, ч. 1, 1891. С. 638—640.)
ПРА МЛЫН У АЛЬХОВІЧАХ
(паданне)
Па-нашаму, па-простаму, то тут, дэ мы жывэмо, называецца Ольховічы. Мой прадзед Лубко быў бедны чалавек. Вон служыў дваццаць лет у войску. I там дэсь якось банк з золатам разбілі. Набраў вон таго золата і, вэрнуўшысь дадому, купіў гету гаспадарку, а многа захаваў дэсь пад грушу. Меў штэры сыноў. Адзін сын паглелзіў тое. Паехаў раз прадзед на Спаса на Грабарку разам з тым сынам. Покі бацька маліўсе, сын бягом дадому і до таго золата. Воно было ў двух саганьцях. Мэншы саганэць вон пакінуў, а большы забраў. I стаў сабе зэмлі прыкупоўваці, а потым і млына пабудаваў собе ў Станковічах. А бацька нэ мог аджалаваці тае страты, праклінаў зладзея і ўдэнь і ўночы. Сын слухаў-слухаў тые праклёны і кажа:
— Тато, не праклінайтэ, то я ўзяў.
А бацька на тое:
— Ну, сынку, нэхай так будэ. Ты нэ пропіў, ано пабудаваўся прэч. Пользуйсе на здорове.
Так тое і асталосе. А тэпэр то і млыны пагнілі і Лубкі-млынары сталі звадзіцісе.
Сама меней чатырыста год з запруджанай грэбляю Машчонкі лілася жолабам вада на млынавае кола і круціўся ды скрыгітаў камень, мелючы жыта, авёс, пшаніцу ды грэчку. Завозу бывала багата, а з завознікаў за мліва браў мельнік скобкам збожжа. Малоў жа дробна або груба, а хто хацеў, дык яму і на рафку пускаў.
(Ніва, 1975. № 16. Запісаў М. Гайдук у в. Альховічы Сямяціцкай гміны ад былой мельнічыхі Ганны Каменскай, 1911 г.н.)
ДВА КАМЕНІ
(казка)
Ляжаў пры дарозе вялікі камень. Хто ні ідзе, спыніцца каля яго, пасядзіць, адпачне, a то і падсілкуецца трохі. Людзі з усяе акругі ведалі той камень і шанавалі яго.
Пабудаваў у тых мясцінах адзін чалавек новы млын. Але не было ў яго камянёў для жорнаў. Паехаў ён у горад, купіў там верхні жарнавы камень і вязе яго на валах дахазы. Убачыў жарнавік свайго таварыша пры дарозе і заганарыўся.
— Вось бачыш, які я пан! Мяне на валах возяць, а ты нікому не патрэбен. Валяешся тут, як ламачына. Прэч з дарогі, бо расцісну, як порхаўку!
Тут на валоў напалі авадні ды сляпні. Закруцілі валы хвастамі ды як скокнулі ўбок... Зачапіўся воз за камень, што ляжаў пры дарозе, вось зламалася, і ганарысты жарнавік паляцеў далоў. Ды як рэзнуўся аб прыдарожны камень, што аж усярэдзіне ў яго непіта трэснула.
Ляжыць жарнавік і траха са злосці не лопаецца, што давялося апынуцца побач з такім брыдкім каменем.
Тым часам млынар пачаў прыглядацца да прыдарожнага каменя. «Ці не зрабіць мне з яго споднік для жорнаў»? — думае.
Паклікаў ён майстра. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў.
Прывёз млынар абодва камені і зрабіў з іх жорны: камень, што валяўся пры дарозе, палажыў пад спод, а куплены — наверх.
Меле сподні камень муку ды толькі радуецца, што цяпер ён яшчэ лепш служыць людзям. А верхні камень аж скрыгоча ад злосці, фанабэрыцца перад таварышам:
— Куды табе да мяне! Я калі захачу, дык задушу цябе! He ты, а я мялю муку!
Пры гатым ён так закруціўся, так зашумеў, што аж распаўся на кавалкі. Пабедаваў млынар да выкінуў тыя кавалкі ў гразь як непатрэбныя. Кугііў млынар новы жарнавік, доўга малоў ім, але і той зламаўся.
А сподні камень трапіўся такі моцны ды ўдалы, што і да гэтага часу меле.
(Беларуская народная казка ў апрацоўцы А. Якімовіча.)
Прыказкі і прымаўкі
Каму што, а мельніку вепер.
Кожны млын на сваё кола ваду цягне.
Добрыя жорны ўсё перамелюць.
Хоць позна, да завозна.
Калі засыпаў, то няхай меле.
Мялі Ямеля — прыйшла твая нядзеля.
Нясі здароў, калі змалоў.
3 музыкі ды з млынара не будзе гаспадара.
(Прыказкі і прымаўкі, кн. / / Скл. М. Я. Грынблат. Мн., 1976. С. 161—162.)
Лічылка
Круціцеся, жорны, З’едзен хлеб наш чорны: Крысін і Марысін, Грунін і Анісін, З’едзен і Пятроў хлябок. Намялі для іх, дзядок.
(Дзіцячы фальклор / Скл. Г. А. Барташэвіч, В. I. ЯлатаЎ. Мн„ 1972. С. 426.)
Дзіцячыя песні
— Заінька, шэранькі, Дзе ж ты бываў?
— У млыне, у млыне. — Што ты відаў?
— Мех мукі, мех мукі. — Чаму ж не ўзяў?
— Хацеў я, хацеў я, Млынар не даў:
Набеглі, набеглі Млынарчыкі, Пабілі, пабілі Мне пальчыкі.
Набеглі, набеглі Падмельшчыкі, Пабілі, пабілі Мне плечыкі.
(Грыневіч А. Беларускі дзіцячы спеўнік. Вільня, 1925. С. 12. — Зап. А. Грыневіч у Нясвіжскім р. ад П. Гаўрыка.)
РУХАВА
J’ J J I ? ? p j | J)
—Ha млы_не быў, на млы_не быў, мі_ла_сці_вы
— Дзе ж гэта быў ты, наш чорны баран?
— На млыне быў, на млыне быў, міласцівы пан. — Што ж ты рабіў там, наш чорны баран?
— Муку малоў, муку малоў, міласцівы пан.
— Хто ж цябе скрыўдзіў, наш чорны баран?
— Млынарчыкі, млынарчыкі, міласцівы пан.
— Як цябе білі, наш чорны баран?
— Ды палкамі, стукалкамі, міласцівы пан.
— Як жа ты плакаў, наш чорны баран?
— Мэмэ-мэмэ, мэмэ-мэмэ, міласцівы пан.
— Як жа ўцякаў ты, наш чорны баран?
— To я скокам, то я бокам, міласцівы пан.
— Як бараніўся, напі чорны баран?
— Ды вось гэтак, ды вось гэтак, міласцівы пан.
(Дзіцячы фальклор. С. 321. Зап. В. Ф. Гусціновіч у 1960 г. у в. Ка-
жан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. ад М. Р. Гусціновіч, 1964 г.)
СВЯТА КАВАЛЁЎ
14 лістапада (1 лістапада па
с. ст.) —Кузьма — свята кавалёў
Унясенне свята кавалёў у народны каляндар гаворыць аб вялікай павазе да майстроў, якія займаліся коўкай металу. Некалі навучанне кавальскаму рамяству працягвалася ад 3 да 7 гадоў.
Звычайна кузня стаяла на краі вёскі, пры дарозе. Адгуль даносіўся стук молата і перазвон жалеза. Гэта каваль каваў метал. Ён вырабляў падковы, падкоўваў коней, адкоўваў восі для калёс ці палазы для саней. Ён жа каваў і зубіў сярпы, варыў сякеры і малаткі; адкоўваў нажы і нажніцы, нарогі да сахі і плуга... 3 глыбокай павагай адносіліся да каваля людзі, лічылі яго волатам, у якога рукі ў золаце.
Мы падаём разнастайны матэрыял па тэме кавальства, з якога настаўнікі і выхавапелі могуць выбраць для сваіх заняткаў неабходнае. У рабоце з тэкстамі, якія носяць рэгіянальны характар, неабходна вучням расказаць аб дыялектных асаблівасцях беларускай гугарковай мовы, але ўсё ж лепш падаваць гэты матэрыял на сучаснай беларускай, бо правядзенне такіх свят — цудоўная маічымасць моўнага абагачэння і г.д.
У залежнасці ад узросту дзяцей выхавальнікі або настаўнікі на аснове пададзенага матэрыялу самі прадумваюць тэмы і формы работы. Але лічым мэтазгодным у дзіцячым садку правесці гутарку з дзецьмі аб народным свяце кавалёў і пазнаёміць з казкамі:
«Каваль» у кнізе «Беларускія народныя казкі». 2-ое выд., дап. /Склад. Г.А. Барташэвіч, К.П. Кабашнікаў. Мн.: Навука і тэхніка, 1986. С. 308—316.
«Каваль і аднавокае гора». Там жа. С. 332—334.
«Каваль бяды іскаў» у тэме «Чарадзейныя казкі», ч. II /Склад. К. П. Кабашнікаў, Г.А. Барташэвіч. Мн.: Навука і тэхніка. 1978. С. 403 —404.
Для вучняў пачатковай школы змяшчаем сцэнарый правядзення свята. Гэты сцэнарый можа перапрацоўвацца, дапаўняцца дадатковымі матэрыяламі.