• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    Роберт Льюіс Стывенсан
    Роберт Льюіс Стывенсан
    ^ТрАў
    Раман
    Мастак У. В. ГЛАДКЕВІЧ
    МІНСК «ЮНАЦТВА» 1993
    ББК 84 4Вл
    С 88
    Пераклад з англійскай мовы
    A. М. АСТАШОНКА
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Мастак У. В. ГЛАДКЕВІЧ
    Пераклад зроблены з выдання: Stevenson R. L. Treasure Island. Moscow: Foreign Languages Publishing House. 1963.
    Много ряскованных прнключеннй пряходлтся пережнть юному герою Джлму Хоукянсу в путешествяя на талнственный Остров Сокровяіц. 11 главное сокровяіце, которым овладевает он в нтоге,— доверне я благодарность друзей, вера в добрых людей н настояіцую мужскую дружбу.
    4804010100—016
    С	124—90
    М 307 (03)—93
    ISBN 5-7880-0428-4
    © A. М. Асташонак.
    Пераклад на беларускую мову, 1993 © У. В. Гладкевіч. Афармленне. 1993
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    СТАРЫ ШРАТ
    РАЗДЗЕЛ I
    Стары марскі пёс у карчме «Адмірал Бенбоў»
    Сквайр 1 Трэлані, доктар Ліўсі ды іншыя джэнтльмены папрасілі мяне напісаць падрабязную гісторыю нашага падарожжа на Востраў Скарбаў, ад самага пачатку да канца, не ўтойваючы нічога, апроч месцазнаходжання вострава, адкрыць якое яшчэ нельга, бо там дагэтуль захоўваецца так і не вывезеная намі вялікая частка скарбаў. I вось нарэшце, у 17.. годзе ад нараджэння Хрыстова, бяруся я за пяро і згадваю той дзень, калі ў бацькавай карчме «Адмірал Бенбоў» 2 знайшоў сабе прытулак стары загарэлы марак з шаблевым шнарам на шчацэ.
    Я памятаю, быццам гэта было ўчора, як, цяжка ступаючы, дайшоў ён да нашых дзвярэй, як везлі за ім на каламажцы ягоны марацкі куфар. Быў гэта высокі, дужы, грузны, цёмны з твару мужчына. Над каўняром ягонага зашмальцаванага сіняга каптана тырчала набраклая дзёгцем коска. Рукі ў яго былі шурпатыя і рубчастыя, пазногці — чорныя, паламаныя, а памянёны ўжо
    1 Сквайр — дваранскі тытул у Англіі.
    2 Адмірал Бенбоў — англійскі адмірал канца
    шнар на шчацэ — бруднаватага барвова-бялёсага колеру. Памятаю, як незнаёмец, пасвістваючы, агледзеў нашую бухту дый загарланіў раптам старую матроскую песню, якую пасля гэтак часта спяваў:
    Пятнаццаць чалавек на куфры мерцвяка — Ё-го-го, і бутэлька рому!
    Старэчы ягоны голас быў брынклівы, вісклівы — рыпеў, усё роўна як рычаг кабестана
    Потым марак пастукаў кульбаю ў нашыя дзверы — зноў уражанне было такое, што ў ягоных руках быў нейкі карабельны рычаг. Калі бацька выйшаў, незнаёмец груба запатрабаваў шклянку рому. Атрымаўшы яе, ён стаў павольна, з выглядам знаўцы, смакаваць кожны глыток, паглядваючы то на скалы, то на шыльду над дзвярыма нашай карчмы.
    — Зручная бухта,— сказаў ён нарэшце.— Неблагое месца для карчмы. Шмат народу, прыяцель?
    Бацька адказаў, што, на жаль, народу якраз небагата.
    — Ну што ж,— сказаў марак,— гэтая каюта акурат для мяне. Гэй, хлопец! — крыкнуў ён чалавеку з каламажкаю,— Каці сюды ды памажы ўцягнуць мой куфар... Я пажыву тут трохі,— зноў павярнуўся ён тварам да нас.— Чалавек я просты. Ром, вяндліна і яешня — вось і ўсё, што мне трэба. Ды яшчэ вунь тая скала, з якой відаць караблі ў моры... Як мяне зваць? Можаце зваць мяне капітанам... Бачу, бачу, чаго вы хочаце!
    Ён кінуў на ганак тры ці чатыры залатыя манеты.
    — Калі я іх пражыву, можаце прыйсці і сказаць,— дадаў ён, сурова, па-начальніцку, зірнуўшы на бацьку.
    I праўда, хоць вопратка ў незнаёмца была
    1 Кабестан — прылада для падымання карабельнага якара.
    непаглядная, а мова грубая, ён не выдаваў на звычайнага матроса. Хутчэй за ўсё ён быў падобны да штурмана ці шкіпера, які прызвычаіўся камандаваць і мог лёгка даць волю свайму кулаку. Чалавек з каламажкаю распавёў нам, што марак прыбыў учора раніцаю на паштовых у «Гатэль караля Георга» і распытваў там пра ўсе заезныя дамы на ўзбярэжжы. Калі яму пахвалілі нашую карчму і сказалі, што яна месціцца наводшыбе, ён вырашыў спыніцца ў нас. Гэта было ўсё, што ўдалося нам даведацца пра новага пастаяльца.
    Капітан — так мы і сталі яго зваць — быў чалавек маўклівы. Блукаў днямі вакол бухты або ўзбіраўся на скалы з меднай падзорнай трубою. Вечарамі ж сядзеў у гасцёўні, у самым куце ля агню, і піў слаба разбаўлены ром. Ніколі не адказваў, калі з ім пачыналі гаварыць. Адно паглядзіць люта на чалавека ды засвішча носам, усё роўна як карабельная сірэна ў тумане. Неўзабаве і мы, і нашыя наведнікі навучыліся не зважаць на яго. Кожнага дня, вярнуўшыся са шпацыру, ён распытваў, ці не праходзілі па нашай дарозе якія-небудзь маракі. Спачатку мы думалі, што яму не хапае кампаніі флоцкіх людзей, але ўрэшце пачалі разумець, што ён, наадварот, жадае быць як мага далей ад іх. Калі якінебудзь марак, дабіраючыся па ўзбярэжнай дарозе да Брыстоля, спыняўся ў «Адмірале Бенбоў», капітан спачатку разглядваў яго з-за дзвярное заслоны і толькі потым выходзіў у гасцёўню, непрыкметны, як мыш.
    Я ведаў, чаму капітан так паводзіць сябе, бо ён сам прызнаўся мне, з кім не хацеў бы сустрэцца. Аднаго разу ён адвёў мяне ўбок і паабяцаў плаціць мне ў першы дзень кожнага месяца па чатыры срэбраныя пенсы, калі я буду «пільна-пільна сачыць, ці не з’явіцца дзе паблізу марак на адной назе», і адразу ж паведамлю яму,
    як толькі ўбачу такога. Калі пачынаўся месяц і я напамінаў яму пра абяцаныя грошы, ён адно соп, люта паглядваючы на мяне. Ды толькі праз тыдзень усё роўна, адумаўшыся, даваў мне чатыры пенсы і зноў загадваў «не прапусціць марака на адной назе».
    Гэты аднаногі марак не выходзіў у мяне з галавы. Ён не пакідаў мяне ў спакоі нават у сне. Бурнымі начамі, калі вецер біў у сцены нашага дома, а ў бухце, дасягаючы верхніх скал, роў прыбой, якім мне толькі не сніўся гэты аднаногі — я перабачыў тысячу страшных, як чорт, маракоў. Нага ў яго была адрэзана то да калена, то да самага сцягна. Часам ён здаваўся мне пачвараю, у якой адна-адзіная нага расце з жывата. На гэтай адной назе ён ганяўся за мною, пераскокваючы цераз платы і канавы. Дорага каштавалі мне мае чатыры штомесячныя пенсы: платаю за іх былі начныя кашмары.
    Ды які б страшны ні быў для мяне аднаногі марак, самога капітана я баяўся нашмат менш, чым усе іншыя людзі, што бывалі ў нас у карчме. У некаторыя вечары ён выпіваў столькі рому, што галава ў яго ішла ходырам, і тады ён падоўгу сядзеў у гасцёўні і спяваў свае старадаўнія дзікія, жорсткія марацкія песні, ні на кога не звяртаючы ўвагі. Здаралася і так, што ён запрашаў наведнікаў да свайго стала і, запатрабаваўшы ўсім рому, прымушаў бедных людзей, што дрыжалі ад спалоху, слухаць ягоныя аповяды пра марацкія прыгоды або падпяваць яму хорам. Сцены нашага дома сатрасаліся тады ад «ё-го-го, і бутэлька рому», бо ўсе запрошаныя стараліся перакрычаць адзін аднаго; кожны баяўся, што капітан застанецца незадаволены ім. У такім стане ён быў асабліва страшны: то стукаў кулаком па стале, патрабуючы раптам, каб усе змоўклі, то раз’юшваўся, калі ў яго пра штонебудзь пыталіся ці, наадварот, ні пра што не
    пыталіся,— яму ўсё здавалася, што яго няўважліва слухаюць. I ніхто не мог выйсці з карчмы да тае пары, пакуль ён не пасунецца, перапіўшыся, зусім ужо сонны, да свайго ложка.
    Але яшчэ больш, чым ён сам, палохалі людзей ягоныя аповяды, жудасныя гісторыі пра шыбеніцы, «шпацыр па дошцы» штормы, пра далёкія астравы ў Новым Свеце з іхнімі разбойніцкімі гнёздамі і пра пірацкія геройствы. Мяркуючы па гэтых аповядах, жыццё ягонае прайшло сярод самых адчайных гіцляў, якіх сцярпеў калі-небудзь на моры бог. I лаянка, якой ён густа прыпраўляў свае гісторыі, ’бянтэжыла нашых прастадушных вяскоўцаў не менш чым нечуваныя злачынствы, удзельнікам і сведкам якіх ён быў.
    Бацька ўсё трывожыўся, што мы застанемся ўрэшце ні з чым, бо страцім усіх наведнікаў: хто захоча хадзіць да нас, каб калаціцца ўвесь час ад жаху? Аднак я мяркую, капітанава прысутнасць была хутчэй карысная нам. Людзі, вядома, баяліся нашага пастаяльца, ды ўжо назаўтра пасля перажытага страху іх зноў цягнула да старога марака: ён прынёс з сабою ў нашае ціхае вясковае жыццё нейкую прыемную трывогу. Сярод маладзейшых знайшліся нават і такія, што захапляліся ім. «Сапраўдны марскі воўк, наскрозь прасолены морам»,— казалі яны з павагаю. На іхнюю думку, дык менавіта такія людзі, як наш капітан, і зрабілі Англію ўладальніцаю мораў.
    Але, з другога боку, мы сапраўды цярпелі праз яго страты. Праходзілі тыдзень за тыднем, месяц за месяцам, грошы, якія ён заплаціў нам, даўно ўжо былі выдаткаваныя, больш ён не
    1 «Шпацыр па дошцы» — спосаб пакарання ў піратаў. Асуджанага прымушалі ісці па непрыбітай дошцы, адзін канец якой выдаваўся ў мора.
    даваў, а ў бацькі не хапала смеласці запатрабаваць іх. Варта было яму адно заікнуцца аб плаце, як капітан пачынаў сапці, пасля рыкаць, і бедны бацька выбягаў у спалоху з пакоя. Бачыў я, як пасля такіх сутычак ён ламаў сабе з адчаю рукі, і не сумняваюся, што ўсе гэтыя трывогі і страх, у якім ён пастаянна жыў, дужа паскорылі ягонае заўчаснае самотнае скананне.
    За ўвесь час, які ён жыў у нас, капітан ні разу не пераадзеўся, хіба што змяніў панчохі, якія набыў у вулічнага гандляра — той завітаў неяк у нашую карчму. Адзін край ягонага капелюша абвіс, але капітан не зважаў на гэта, хоць пры моцным ветры хадзіць у такім капелюшы было вельмі нязручна. Памятаю, які падраны быў у яго каптан: колькі ён ні латаў яго наверсе, у сваім пакоі, каптан усё роўна ператварыўся ўрэшце ў рыззё. Ніякіх лістоў наш пастаялец ніколі не пісаў і ні ад кога іх не атрымліваў. Ніколі ні з кім, паўтараю, не загаворваў, хіба што калі быў зусім п’яны. I ніхто з нас не бачыў, каб ён адчыняў хоць калі-небудзь свой куфар.
    Адзін-адзінюткі раз капітану насмеліліся запярэчыць, і то здарылася гэта ў апошнія дні, калі мой няшчасны бацька быў ужо пры смерці.
    Неяк увечары да бацькі прыйшоў доктар Ліўсі. Ён агледзеў хворага, наспех з’еў абед, якім пачаставала яго маці, і прайшоў у гасцёўню выкурыць люльку, чакаючы, пакуль яму прывядуць каня. Конь застаўся ў селішчы, бо канюшні ў старым «Бенбоў» не было. Правёў доктара ў гасцёўню я і памятаю, як кінулася мне ў вочы ягоная непадобнасць да нашых наведнікаў — нязграбных вясковых гуляк. Модна адзеты, у беласнежным парыку, чарнавокі, з выдатнымі манерамі джэнтльмен, ён неяк асабліва адцяняў нашае пудзіла — бруднага, азызлага, змрочнага пірата, які насцябаўся таго дня рому і сядзеў цяпер, наваліўшыся локцямі на стол.