• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    — Вы ранены? — усклікнуў я.
    — Рому! — паўтарыў ён.— Мне трэба ўцякаць адсюль. Рому, рому!
    Я пабег па ром, але быў такі ўсхваляваны, што разбіў шклянку і запэцкаў граззю кран ад бочкі. I пакуль прыводзіў усё ў парадак, раптам пачуў грукат у гасцёўні. Пабег туды і ўбачыў, што капітан ляжыць на падлозе. Тае самае хвіліны маці, устрывожаная пачутымі крыкамі і калатнечаю, спусцілася ўніз. Мы прыўзнялі ўдваіх галаву капітана. Ён дыхаў вельмі гучна і цяжка. Вочы ў яго былі заплюшчаныя, твар пачырванеў.
    — Божа мой, божа! — усклікнула маці,— Якая ганьба нашай карчме! I бацька хворы!
    Нейкі час мы не ведалі, як дапамагчы капітану, і былі ўпэўненыя, што незнаёмец смяротна параніў яго. Я прынёс рому і паспрабаваў уліць яго капітану ў рот. Але ягоныя сківіцы былі сцятыя, усё роўна як жалезныя. На шчасце, тут расчыніліся дзверы і ўвайшоў доктар Ліўсі, які прыехаў наведаць бацьку.
    — Доктарі — закрычалі мы.~ Што нам рабіць? Куды ён ранены?
    — Ранены? Лухта! — сказаў доктар.— Ён та-
    кі ж ранены, як ты ці я. У яго ўдар, я яго папярэджваў. Вы, місіс Хоўкінс, вяртайцеся да мужа і, калі можна, нічога яму не кажыце. А я паспрабую ўратаваць гэтае тройчы нікому не патрэбнае жыццё. Джым, прынясі мне тазік.
    Калі я вярнуўся з тазам, доктар ужо закасаў у капітана рукаў і агаліў яго дужую мускулістую руку, усю ў татуіроўках. Паміж плячом і локцем сінелі надпісы: «На ўдачу», «Спадарожнага ветру» і «Хай спраўдзяцца мары Білі Бонса». Ля самага пляча была вытатуіравана шыбеніца, на якой матляўся чалавек. Татуіроўка, здалося мне, была зроблена з вялікім веданнем справы.
    — Прароцкі малюнак,— заўважыў доктар.— А зараз, васпане Білі Бонс, калі гэта вашае імя, мы паглядзім, якога колеру вашая кроў. Джым,— звярнуўся ён да мяне,— ты не баішся крыві?
    — He, сэр,— адказаў я.
    — Выдатна,— сказаў доктар,— тады трымай тазік.
    Ен узяў ланцэт і ўскрыў вену.
    Шмат выцекла ў капітана крыві, перш чым ён расплюшчыў вочы і абвёў нас цьмяным позіркам. Спярша ён пазнаў доктара і спахмурнеў, пасля заўважыў мяне і трохі супакоіўся. Затым раптам пачырванеў і, спрабуючы ўстаць, закрычаў:
    — Дзе Чорны Пёс?
    — Тут няма ніякага пса, апроч таго, што трызніцца вам,— сказаў доктар.— Вы пілі зашмат рому, і вось вас хапіў удар, як я папярэджваў. А мне прыйшлося супраць майго жадання выцягваць вас з магілы. Ну, містэр Бонс...
    — Я не Бонс,— перапыніў капітан.
    — Нічога,— сказаў доктар.— У мяне ёсць знаёмы пірат, якога завуць Бонсам, і я называю вас так дзеля сцісласці. Запамятайце добра, што я вам скажу: шклянка рому вас не заб’е, але калі вы вып’еце адну, вам захочацца яшчэ і яшчэ, і
    клянуся маім парыком, калі вы не кінеце піць, то хутка памрэце. Вы гэта разумееце? Вернецеся на неба, як сказана ў Бібліі. А цяпер паспрабуйце ўстаць. Я даяамагу вам дабрацца да ложка.
    Мы ледзь усцягнулі капітана наверх і паклалі ў ложак. Ён быў амаль непрытомны.
    — Дык памятайце,— сказаў доктар,— я кажу вам як ёсць: словы «ром» і «смерць» азначаюць для вас адно і тое ж.
    Узяўшы мяне за руку, ён пайшоў да бацькі.
    — Нічога страшнага,— сказаў ён, прычыніўшы дзверы,— Я выпусціў з яго столькі крыві, што ён супакоіцца надоўга. Праваляецца тыдзень у ложку, а гэта карысна і яму і вам. Але другога ўдару яму ўжо не перажыць.
    РАЗДЗЕЛ III
    Чорная метка
    Апоўдні я зайшоў да капітана з халодным напоем і лекамі. Ён ляжаў у той самай паставе, у якой мы яго пакінулі, хіба што пасунуўся трохі вышэй. Ён здаўся мне вельмі слабым і адначасна ўзбуджаным.
    — Джым,— сказаў ён,— ты адзін тут чагонебудзь варты. Ты ведаеш: я заўсёды быў добры з табою. Кожны месяц я даваў табе чатыры срэбраныя пенсы. А цяпер ты бачыш, мой добры малец, мне блага і нікому я не патрэбны. Джым, ты прынясеш мне шкляначку рому, га?
    — Доктар...— пачаў быў я.
    Але ён пачаў лаяць доктара — слабым голасам, аднак, сярдзітым.
    — Усе гэтыя лекары — швабры,— сказаў ён.— А ваш тутэйшы — ну што, што разумее ён
    у мараках? Я бываў у такіх мясцінах, дзе горача, як у кіпені, дзе людзі так і падалі ад «Жоўтага Джэка» а землятрусы гойдалі сушу, як марскую хвалю. Што твой доктар ведае пра такія мясціны? А я жыў там толькі ромам. Ромам! Ром быў мне і мясам, і вадою, і жонкаю, і сябрам. I калі я зараз не вып’ю рому, дык буду як стары карабель, выкінуты на бераг штормам, і мая кроў будзе на табе, Джым, і на гэтай швабры, на доктары.
    I ён стаў брыдка лаяцца.
    — Паглядзі, Джым, як дрыжаць мае рукі,— перастаўшы бэсціць доктара, стаў жаліцца ён.— Я не магу суняць іх. У мяне сёння аніводнай кроплі ў роце не было. Гэты доктар — дурань, я табе праўду кажу. Калі я не глытну рому, Джым, мне будуць мроіцца прывіды. Сёе-тое я ўжо бачыў, дальбог. Я бачыў старога Флінта, вунь там, у куце, у цябе за спінаю — бачыў ясна-ясна, як жывога. А калі мне мрояцца прывіды, я раблюся падобны да звера, чаго толькі не магу тады нарабіць! Твой доктар сам сказаў, што адна шклянка мяне не заб’е. Я дам табе залатую гінею2 за адну шклянку, Джым.
    Ён клянчыў усё больш настойліва і гэтак разышоўся, што я спалохаўся за бацьку: яму ў той дзень было асабліва блага і нельга было, каб ён хваляваўся. Да таго ж мяне падтрымлівалі доктаравы словы, што адна шклянка рому капітана не заб’е.
    — He трэба мне вашых грошай,— адказаў я: капітанава ярапанова — гінея за шкляначку — абразіла мяне.— Заплаціце лепш тое, што вінныя бацьку. Я прынясу вам шклянку рому, але больш і не прасіце.
    Калі я прынёс ром, ён схапіў шклянку і адразу ж прагна выпіў да дна.
    1 «Жоўты Джэк» — ліхаманка.
    2 Г і н е я — англійская манета (каля 10 рублёў).
    — Мне адразу ж стала лепей, Джым,— сказаў ён.— Паслухай, доктар не казаў, колькі мне ляжаць у гэтай бярлозе?
    — Прынамсі, тыдзень,— сказаў я.
    — Тыдзень! — усклікнуў капітан.— Пракляцце... Гэта немагчыма: яны паспеюць перадаць мне чорную метку. Яны ўжо пранюхалі, дзе я, гэтыя нікчэмныя людзі — свайго не змаглі зберагчы, дык цяпер на чужое квапяцца. Хіба гэтак робяць сапраўдныя маракі? Вось я: чалавек ашчадны, ніколі не раскідваўся грашыма і не збіраюся страчваць тое, што сам нажыў. Я зноў абвяду іх вакол пальца — я іх не баюся. Адчалю ад гэтага рыфа, і яны зноў застануцца з носам.
    Гаворачы, ён стаў прыўзнімацца, абапіраючыся на маё плячо, так што я ледзь не закрычаў ад болю. Ягоныя ногі цяжка, бы калоды, апусціліся на падлогу. I голас у яго быў вельмі слабы. Цяжка было паверыць, што ён зможа хутка ачуняць, каб здзейсніць задуманае.
    Сеўшы, капітан доўга не мог выгаварыць ні слова.
    — Даканаў мяне гэты доктар,— нарэшце прамармытаў ён.— У вушах так і звініць. Дапамажы мне легчы...
    Але не паспеў я працягнуць да яго руку, як ён зноў упаў у ложак і надоўга замаўчаў.
    Джым,— спытаўся ён нарэшце,— ты бачыў сёння таго марака?
    — Чорнага Пса? — перапытаў я.
    — Ага, сынок, Чорнага Пса,— узіраўся ў мяне капітан.
    Я адказаў, што нікога чужога паблізу не было.
    — Ён благі чалавек,— зноў загаварыў капітан,— але тыя людзі, што паслалі яго, яшчэ горшыя. Слухай: калі мне не ўдасца выбрацца адсюль і яны ўсунуць мне чорную метку, ведай, што ім патрэбны мой куфар. Тады сядай на ка-
    ня — ты ж можаш ездзіць вярхом,»ці ж не так? — тады сядай на каня і скачы да... А, цяпер мне ўжо ўсё роўна, скачы хоць да гэтай швабры, да доктара, і скажы яму, каб ён свіснуў усіх матросаў на палубу — усякіх там прысяжных і суддзяў — і накрыў бы маіх гасцей на борце «Адмірала Бенбоў», усю Флінтаву хеўру, усіх да аднаго, колькі іх яшчэ засталося ў жывых. Я быў у Флінта першым штурманам, так, першым штурманам, і я адзін ведаю, дзе знаходзіцца тое месца. Ён сам мне ўсё перадаў, калі ў Саване1 ляжаў пры смерці, як цяпер вось я, ты сам бачыш... Але ты нічога не рабі, пакуль яны не прышлюць мне чорную метку ці пакуль ты зноў не ўбачыш Чорнага Пса або аднаногага марака. Яго, Джым, сцеражыся больш за ўсіх астатніх.
    — А што гэта за чорная метка, капітан? — сяытаўся я.
    — Гэта выклік, хлопец. Запрашэнне паўстаць перад іхнім судом. Калі яны прышлюць, я табе скажу. Ты толькі ўпільнуй іх, Джым, і я раздзялю з табою ўсё папалам, слова гонару.
    Ён пачаў загаворвацца, голас у яго слабеў.
    Я даў яму лекі, і ён прыняў іх, сказаўшы:
    — Калі і меў які-небудзь марак патрэбу ў леках, дык гэта я.
    Нарэшце ён заснуў, усё роўна як праваліўся ў сон, і я пакінуў яго аднаго.
    Што б я рабіў, калі б усё ішло добра, не ведаю. Напэўна, расказаў бы пра ўсё доктару, бо страшэнна баяўся: раптам капітан пашкадуе, што адкрыўся, і прыкончыць мяне?.. Але здарылася так, што гэтым вечарам раптоўна памёр мой бедны бацька, і мы забыліся на ўсё астатняе. Мяне апанавалі нашае гора, наведванні суседзяў, пахаванне, гаспадарчы клопат, так што не было калі ні думаць пра капітана, ні баяцца яго.
    1 С а в а н a — порт у Паўночнай Амерыцы.
    Назаўтра ўранку ён сышоў уніз, нібыта і не быў хворы. Еў у звычайны свой час, але без усякага апетыту, і, баюся, выпіў лішняе, бо сам частаваўся ля стойкі. Ён пырхаў і соп так сярдзіта, што ніхто не насмеліўся спыніць яго. Увечары напярэдадні пахавання ён быў, як звычайна, п’яны. Гідка было чуць ягоную дзікую пірацкую песню ў нашым самотным доме. Але ён быў вельмі слабы, і мы баяліся, што ён можа памерці,— доктар быў у аднаго хворага за шмат міль адсюль, пасля смерці бацькі ён ні разу не завітваў да нас.
    Капітан не толькі не папраўляўся, але яшчэ больш занядужваў. Праз сілу выходзіў да лесвіцы і, хістаючыся, чыкільгаў да стойкі і назад. Часам ён высоўваў нос за дзверы — падыхаць морам, але хапаўся пры гэтым за сцяну. Дыхаў ён цяжка і хутка, як чалавек, што ўзбіраецца на крутую гару. Ён больш не загаворваў са мною і, напэўна, забыўся на сваё нядаўняе прызнанне, але стаў, нягледзячы на сваю слабасць, яшчэ больш нястрыманы і раздражнёны. Напіваючыся, ён выцягваў корцік і клаў яго перад сабою на стол. Апанаваны сваімі думкамі і трызненнямі, ён амаль не заўважаў людзей. Аднаго разу — мы дужа здзівіліся — ён стаў лагодна насвістваць нейкую вясковую любоўную песеньку, якую, мабыць, спяваў юнаком, да таго як адправіўся ў мора.
    Такія вось былі ў доме справы, калі назаўтра пасля пахавання — дзень быў пахмурны, туманны і марозны — гадзіны ў тры апоўдні я выйшаў на ганак. Я ўсё думаў і думаў пра бацьку.
    I тут я ўбачыў на дарозе чалавека. Напэўна, гэта быў сляпы, бо ішоў ён вельмі павольна і намацваў кульбаю дарогу, а над ягонымі вачыма і носам вісеў зялёны шчыток. Згорблены праз старасць або хваробу, чалавек быў захутаны ў ірваны, падраны матроскі плашч з капюшонам —