• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    пэўна, уявіць сабе ўсёй гэтай крывавай і бруднай, ахутанай тайнаю, эпапеі. Цяпер на востраве знаходзіліся тры чалавекі — Сільвер, стары Морган і Бэн Ган, якія бралі колісь у ёй удзел і спадзяваліся яшчэ атрымаць сваю долю.
    — Уваходзь, Джым,— сказаў капітан.— Ты, па-свойму, можа, і добры хлопец, аднак не думаю, што калі-небудзь мы яшчэ выйдзем разам у мора: ты ж з народы ўлюбёнцаў, робіш усё як хочаш... А, гэта вы, Джон Сільвер! ІПто прывяло вас да нас, чалавеча?
    Вярнуўся выконваць свае абавязкі, сэр,— адказаў Сільвер.
    — А! — сказаў капітан і болып ужо не дадаў аніводнага слова.
    Як выдатна павячэраў я ў той дзень з усімі маімі сябрамі! Якой смачнаю здалася мне салёная казляціна Бэна Гана! А запівалі мы яе добрым старым віном з «Іспаньёлы»... Ніколі яшчэ, я думаю, свет не бачыў людзей, шчаслівейшых за нас! Сільвер сядзеў ззаду ўсіх, далей ад святла, але еў іпмат, імкліва ўскокваў, калі трэба было што-небудзь падаць, і смяяўся нашым жартам разам з намі — словам, зноў стаў тым самым ласкавым, пачцівым і старанным кухарам, якім быў у час нашага плавання.
    РАЗДЗЕЛ XXXIV
    I апошні
    Назаўтра ўранку мы ўзяліся за працу. Да берага была міля хады. Трэба было перацягнуць туды ўсё нашае золата і даставіць у шлюпцы — тры мілі да «Іспаньёлы» — на борт карабля. Цяжкая праца для такой жменькі людзей. Пра трох піратаў, якія бадзяліся недзе па востраве, мы думалі мала. Дастаткова было паставіць адна-
    	да	
    го вартавога на вяршыні пагорка, і мы маглі не баяцца раптоўнага нападу. Да таго ж мы меркавалі, што іхні ваяўнічы шал знік назаўжды.
    Мы працавалі без адпачынку. Грэй і Бэн Ган адвозілі золата ў лодцы на шхуну, астатнія насілі яго на бераг. Звязвалі два залатыя зліткі вяроўкаю і ўзвальвалі іх адзін аднаму на плечы — больш аднаму чалавеку было не падняць. Мяне, як самага нядужага, пакінулі ў пячоры, дзе я насыпаў грошы ў торбы з-пад сухароў.
    Як і ў куфры Білі Бонса, тут былі самыя разнастайныя манеты, але іх было так шмат, што, думаю, такой стракатай калекцыі я ўжо не ўбачу нідзе. Я з цікавасцю сартаваў іх. Англійскія, французскія, іспанскія, партугальскія манеты, гінеі і луідоры, дублоны і двайныя гінеі, муадоры1 і цэхіны2, манеты з выявамі ўсіх еўрапейскіх каралёў за апошнія сто гадоў, дзіўныя ўсходнія манеты, на якіх можна было ўбачыць ці то клубок вяровак, ці то шматок павуціння, манеты круглыя і квадратныя, манеты з дзіркаю пасярэдзіне, каб іх можна было насіць на шыі,— словам, тут былі сабраныя амаль усе тыпы манет, якія бачыў калі-небудзь свет. Іх было, пэўна, больш, чым лісця на прысадах сквайравай сядзібы ўвосень. У мяне ўжо ныла спіна і балелі пальцы.
    Праходзіў дзень за днём, а нашай рабоце канца не было відаць. Кожны вечар мы адпраўлялі на карабель груды грошай, аднак у пячоры заставаліся груды не меншыя. I за ўвесь гэты час піраты аніводнага разу не патрывожылі нас.
    Нарэшце — здаецца, на трэці вечар,— калі мы з доктарам падымаліся на пагорак, знізу, з непрагляднае цемры, вецер раптам данёс да нас ці то крык, ці то песню.
    1 Муадоры — старадаўнія манеты.
    2 Ц э х і н ы — старадаўнія венецыянскія залатыя манеты.
    — Даруй ім, божа, гэта піраты,— сказаў доктар.
    — Усе п’яныя, сэр,— пачуў я за спінаю голас кухара.
    Мы ні ў чым не абмяжоўвалі Сільвера, і, нягледзячы на нашую халодную да яго пагарду, ён зноў пачаў трымаць сябе з намі па-прыяцельску. Ён нібыта не заўважаў нашае знявагі і пяўся кожнаму дагадзіць. Ветлівая ўсмешка адданага слугі не сыходзіла з ягонага твару. Але, вядома, адносіны да яго не мяняліся — з сабакам нашмат лепш абыходзяцца. Толькі я і Бэн Ган ставіліся да яго лепей. Бэн Ган усё яшчэ трохі пабойваўся свайго былога кватармайстра, а я быў удзячны яму за сваё ўратаванне ад смерці, хаця, вядома, меў падставы думаць пра яго горш, чым хто іншы: бачыў я на падыходзе да яміны, што за пачуцці былі ў яго на твары.
    Доктар рэзка адгукнуўся на Сільвераву заўвагу:
    — А можа, яны хворыя і трызняць?..
    — Слушна, сэр,— сказаў Сільвер,— але якая нам з вамі розніца?
    — Мяркую, што наўрад ці вы прэтэндуеце на тое, каб я лічыў вас высакародным чалавекам, містэр Сільвер,— заўважыў, усміхнуўшыся, доктар,— і ведаю, што мае пачуцці здзівяць вас. Але каб я быў сапраўды ўпэўнены, што хоць адзін з іх хворы і трызніць, я, нават рызыкуючы сваім жыццём, пайшоў бы да іх, каб аблегчыць ягоныя пакуты.
    — Выбачайце, сэр, але вы зрабілі б вялікую памылку,— запярэчыў яму Сільвер.— Вы б страцілі вашае каштоўнае жыццё, вось і ўсё. Я цяпер на вашым баку і душою і целам і не хацеў бы, каб каманда страціла такога чалавека, як вы. Я бясконца вам удзячны. А гэтыя людзі нізашто не змаглі б стрымаць свайго слова. Больш таго, яны ніколі б не паверылі вашаму слову.
    — Затое вы добра ўмееце трымаць сваё слова,— сказаў доктар,— Мы гэта ведаем.
    Больш піраты і не аказваліся. Толькі аднойчы мы пачулі ўдалечыні мушкетны стрэл — напэўна, яны пачалі паляваць. Параіўшыся, мы вырашылі пакінуць іх на востраве, што вельмі ўзрадавала Бэна Гана. I Грэй сказаў, што так будзе лепш. Мы пакінулі ім вялікі запас пораху і куль, груду салёнае казляціны, трохі лекаў і іншых неабходных рэчаў, інструменты, адзежу, запасны ветразь, некалькі ярдаў вяровак і, па асаблівым жаданні доктара, вялікую порцыю тытуню.
    Больш нам на востраве не было чаго рабіць. Карабель быў ужо нагружаны і золатам, і прэснай вадою, і, на ўсякі выпадак, рэшткамі салёнае казляціны. Нарэшце мы паднялі аднае раніцы якар і выйшлі з Паўночнае стаянкі. Над караблём быў той самы сцяг, пад якім мы абараняліся ад піратаў у форце.
    Тут выявілася, што піраты сочаць за намі нашмат больш пільна, чым мы думалі. Плывучы пралівам, мы ўбачылі, калі набліжаліся да паўднёвага краю вострава, усіх траіх: яны стаялі на каленях на пясчанай касе і з мальбою працягвалі ў наш бок рукі. Ведама ж, нам было цяжка пакідаць іх на бязлюдным востраве, але мы баяліся, што калі возьмем іх на карабель, дык можам стаць ахвярамі новага мяцяжу. Дый жорстка везці на бацькаўшчыну людзей, якіх чакае там шыбеніца. Доктар пракрычаў ім, дзе шукаць пакінутыя намі запасы, але піраты адно малілі нас пашкадаваць іх і не даць ім памерці ў адзіноце.
    Нарэшце, бачачы, што карабель адплывае, адзін з іх — не ведаю, хто,— з дзікім крыкам ускочыў на ногі, схапіў мушкет і стрэліў. Куля прасвістала над галавою ў Сільвера і прадзіравіла грот.
    Мы схаваліся за фальшборт. Калі я вырашыў глянуць зноў на востраў, піратаў на касе ўжо не было, дый сама каса амаль знікла. А незадоўга да поўдня, на маю невымоўную радасць, знікла за даляглядам і самая высокая гара Вострава Скарбаў.
    Нас засталося так мала, што матросам на караблі быў цяпер кожны, адзін толькі капітан ляжаў на матрасе і аддаваў загады. Ён паправіўся, але яму ўсё яшчэ быў патрэбны спакой. Мы трымалі курс на бліжэйшы порт Іспанскае Амерыкі, каб наняць новых матросаў: без іх мы плыць дамоў не асмельваліся. Вецер часта мяняўся і збіваў карабель з курсу, два разы мы былі ў шторме і, пакуль дабраліся да Амерыкі, знясілелі зусім.
    Сонца ўжо садзілася, калі мы нарэшце кінулі якар у надзвычай прыгожай закрытай гавані. Нас адразу ж акружылі лодкі з неграмі, мулатамі і мексіканскімі індзейцамі, якія прадавалі нам гародніну і садавіну і былі гатовыя кожнае хвіліны ныраць за кінутымі ў ваду манетамі. Зычлівыя твары (пераважна чорныя), неверагодна смачныя ананасы, бананы і, галоўнае, агеньчыкі, якія пачалі запальвацца ў горадзе,— усё гэта было так прыгожа, так не падобна на змрочны, заліты крывёю Востраў Скарбаў! Доктар і сквайр вырашылі правесці вечар у горадзе і захапілі з сабою мяне. На беразе мы сустрэліся з капітанам англійскага ваеннага судна і цудоўна прабавілі вечар у яго на караблі. Вярнуліся мы на «Іспаньёлу», калі ўжо світала.
    На палубе быў толькі адзін Бэн Ган, і, як толькі мы падняліся на борт, ён пачаў каяцца і біць кулакамі сабе ў грудзі: уцёк Сільвер. Ган прызнаўся, што сам дапамог яму сесці ў лодку, бо быў перакананы, што мы ўсе ў небяспецы, пакуль «на караблі застаецца гэты аднаногі д’ябал». Але гэта было не ўсё: кухар уцёк не з пу-
    стымі рукамі. Ён непрыкметна праламаў перагародку і ўкраў невялікі мяшок з грашыма — прыкладна трыста — чатырыста гіней. Без іх яму, ведама ж, цяжка прыйшлося б у ягоных далейшых блуканнях.
    Думаю, усе дзякавалі богу, што Сільвер нарэшце знік, і не шкадавалі тых грошай.
    Каб не адымаць у вас шмат часу, скажу адно, што, наняўшы некалькі матросаў, мы шчасліва дабраліся да Брыстоля. «Іспаньёла» вярнулася якраз у той самы час, калі містэр Блэндлі падумваў ужо пра тое, каб паслаць нам на дапамогу другі карабель. 3 усяго экіпажа дамоў вярнуліся толькі пяцёра. «Пі, і даканае цябе д’ябла рука» — словы гэтыя спраўдзіліся на маіх вачах. Зрэшты, «Іспаньёла» ўсё ж была шчаслівейшая за той карабель, пра які спявалі піраты:
    Усе семдзесят пяць не вярнуліся з мора — Усіх праглынула марская прастора...
    Кожны з нас атрымаў сваю долю скарбаў. Скарысталіся ёю хто як мог, адпаведна характару. Капітан Смолет больш не ходзіць у мора. Грэй не толькі збярог грошы, але і, вырашыўшы раптам дасягнуць у жыцці поспеху, вывучыўся і стаў штурманам і саўладальнікам выдатнага, добра абсталяванага судна, ажаніўся і мае дзяцей. Што ж да Бэна Гана, дык гэты, атрымаўшы сваю тысячу фунтаў, прагуляў іх за тры тыдні, ці, дакладней, за дзевятнаццаць дзён, бо на дваццаты вярнуўся да нас жабраком. Сквайр зрабіў з ім менавіта тое, чаго Бэн так баяўся: даў яму месца брамніка. Бэн жыве й дагэтуль, і сябруе, а часам сварыцца з вясковымі хлапчукамі. У нядзелю ды іншыя святыя дні ён цудоўна спявае ў царкоўным хоры.
    Пра Сільвера мы болып нічога не чулі. Агідны аднаногі марак назаўжды знік з майго жыцця. Мусібыць, ён адшукаў сваю старую негры-
    цянку і жыве з ёю і Капітанам Флінтам, не наракаючы на лёс. Будзем спадзявацца па гэта, бо, я мяркую, ягоныя шанцы на лепшае жыццё на тым свеце — не дужа вялікія.
    Астатняя частка клада — срэбра ў злітках і зброя — усё яшчэ ляжыць там, дзе закапаў яе Флінт. I, па-мойму, няхай сабе ляжыць. Цяпер ужо мяне нічым не завабіш на гэты пракляты востаў! Мне й дагэтуль сняцца па начах бураны, якія разбіваюцца аб ягоныя берагі, і я ўскокваю з ложка, калі чую хрыплы голас Капітана Флінта: