Востраў Скарбаў
Робэрт Льюіс Стывэнсан
Выдавец: Юнацтва
Памер: 239с.
Мінск 1993
Мне хацелася ванітаваць, кружылася галава — нагадаў аб сабе перажыты страх. Гарачыя струменьчыкі крыві цяклі ў мяне па спіне і па грудзях. Кінжал, што прыцвічыў маё плячо да мачты, апякаў яго, як распаленае жалеза. Аднак не боль быў страшны — такі боль я мог перацярпець нават не застагнаўшы,— палохала думка, што я магу сарвацца з салінга ў гэтую спакойную зялёную ваду, туды, дзе ляжыць мёртвы боцман.
Я з такой сілаю ўчапіўся ў салінг рукамі, што адчуў боль у пальцах. Каб не бачыць вады, я заплюшчыў вочы. Патроху галава мая праяснілася, сэрца стала біцца спакайней, я зноў узяў сябе ў рукі.
Перш за ўсё я паспрабаваў выцягнуць кінжал. Аднак, або ён задужа глыбока ўвайшоў у мачту, або мяне падводзілі нервы, але зрабіць гэта ніяк не ўдавалася. Мяне ахапіла дрыготка. 1, як ні дзіўна, менавіта яна і дапамагла. Кінжал
закрануў мяне, зачапіўшы толькі скуру, і, калі я задрыжаў, яна парвалася. Кроў пацякла яшчэ мацней, але затое я стаў вольны. Зрэшты, не: мае камзол і кашуля ўсё яшчэ былі прыцвічаны да мачты.
Ірвануўшыся, я вызваліўся зусім. На палубу я вярнуўся па вантах правага борта. Ніякая сіла не прымусіла б мяне спусціцца па тых самых вантах, з якіх нядаўна сарваўся Хэндс.
Я сышоў у каюту і паспрабаваў перавязаць рану. Боль быў вельмі моцны, усё яшчэ цякла кроў. Але рана была неглыбокая, бяспечная і не замінала рухаць рукою. Я агледзеўся. Карабель належаў цяпер мне аднаму, і я стаў думаць, як пазбавіцца ад апошняга пасажыра — мёртвага О’Браяна.
Я ўжо казаў, што мярцвяк скаціўся да самага фалыпборта. Ён ляжаў там, як жудасная, нязграбная лялька: велізарная, такога ж росту, як жывы чалавек, але пазбаўленая фарбаў жыцця. Справіцца з нябожчыкам было няцяжка. За час маіх трагічных прыгод я ўжо прызвычаіўся да мерцвякоў і амаль перастаў іх баяцца. Я падняў яго за пояс, як торбу з вотруб’ем, і адным узмахам выпіхнуў за борт. Ён упаў з гучным усплёскам. 3 галавы зляцеў і паплыў чырвоны каўпак. Калі ўзнятая муць улеглася, я ўбачыў на дне і Хэндса, і О’Браяна. Яны ляжалі побач. Ірландзец, нягледзячы на маладыя гады, быў зусім лысы. Так атрымалася, што ягоная галава апынулася на каленях у Хэндса, чалавека, які яго забіў. Над імі праносіліся рыбкі.
Я застаўся на караблі адзін. Толькі іпто пачаўся адліў. Сонца стаяла ўжо так нізка, што цені соснаў заходняга берага перасеклі бухту і дасягнулі палубы. Падзьмуў вячэрні брыз, і хоць з усходу бухту прыкрываў пагорак з дзвюма вяршынямі, снасці пачалі гудзець, а ветразі — пагойдвацца і хлопаць.
Я ўбачыў, што судну пагражае небяспека. Я хутка згарнуў кліверы і апусціў іх на палубу. Але спусціць грот было нашмат цяжэй. Калі шхуна дала крэн, гік перакінуўся за борт, і ягоны канец з двума-трыма футамі ветразя апынуўся нават пад вадою. Становішча стала яшчэ больш небяспечнае. А задача была такая цяжкая, што я не рашыўся хоць да чаго-небудзь дакрануцца. Нарэшце я выняў нож і перарэзаў фалы'. Гафель2 адразу апусціўся, і абвіслы ветразь паплыў па вадзе. Як я ні пнуўся, але з ніралам3 нічога не мог зрабіць. Гэта было вышэй маіх сіл. Засталося адно: кінуць «Іспаньёлу» на волю лёсу, як быў кінуты я сам.
Тым часам бухту ахуталі прыцемкі. Апошнія сонечныя промні, прабіўшыся цераз лясны прагал, ззялі на ветразях шхуны, як каштоўныя камяні на каралеўскай мантыі. Халадала. Адліў набіраў сілу, і карабель усё больш клаўся на бок.
Я прабраўся на нос і зірнуў уніз. Пад носам было вельмі мелка, і я, учапіўшыся на ўсякі выпадак абедзвюма рукамі за канат, асцярожна пералез цераз борт. Вада ледзь даходзіла мне да пояса. Пясок быў шчыльны, зрыты хвалямі, і я шпарка выйшаў на бераг, пакінуўшы «Іспаньёлу» ляжаць на баку і паласкаць свой ветразь у вадзе. Сонца зайшло, і ў соснах шумеў брыз.
Нарэшце кончыліся мае марскія прыгоды, і кончыліся ўдала. Шхуна была вырвана з рук піратаў, і мы можам хоць заўтра выйсці на ёй у мора. Я думаў адно аб тым, каб як мага хутчэй вярнуцца дамоў, у блакгауз, і пахваліцца сваімі перамогамі. Вядома, мне трохі дастанецца за самавольную адлучку, але захоп «Іспаньёлы» пе-
1 Фал снасць, пры дапамозе якой падымаюць ветразі.
2 Гафель — перакладзіна, да якой прымацоўваецца верхні край ветразя.
2 Н і р а л — снасць для спуску ветразяў.
раважыць усё, і я спадзяваўся, што нават сам капітан Смолет прызнае: часу я не марнаваў.
Разважаючы такім чынам, у цудоўным гуморы, я рушыў да блакгауза, дзе мяне чакалі сябры. Я памятаў, што самая ўсходняя з рачулак, якія ўпадаюць у бухту капітана Кіда, пачынаецца ля двухгаловага пагорка, і збочыў налева, да гэтага пагорка, разлічваючы перайсці рачулку ў найвузейшым яе месцы. Лес быў досыць рэдкі. Ідучы па адхоне, я абагнуў неўзабаве край пагорка і перайшоў рэчку ўброд.
Гэта было тое самае месца, дзе я сустрэў Бэна Гана. Я насцеражыўся, пачаў пільна паглядваць па баках. Стала зусім цёмна. Прайшоўшы праз цясніну паміж дзвюма вяршынямі пагорка, я ўбачыў водбліск вогнішча. Я вырашыў, што астраўлянін, мабыць, гатуе сабе вячэру, і падзівіўся ягонай неасцярожнасці: раз бачу гэты вобліск я, дык як жа ён застанецца незаўважны ў пірацкім лагеры?
Цемра была непраглядная, і я з цяжкасцю знаходзіў дарогу. Двухгаловы пагорак ззаду і вяршыня Падзорнае Трубы справа былі маімі адзінымі арыенцірамі, але іхнія абрысы ўсё болей размываліся ў змроку. Цьмяна мігцелі рэдкія зоркі. Я натыкаўся на кусты і звальваўся ў пясчаныя ямы.
Раптам трохі развіднела. Я зірнуў уверх. Вяршыню Падзорнае Трубы заліло бледным святлом. Унізе я ўбачыў між дрэў нешта вялікае, серабрыстае і зразумеў, што ўзышоў месяц.
Ісці стала нашмат лягчэй, і я паскорыў хаду. Часам нават бег, так не цярпелася дабрацца хутчэй да частаколу. Але, трапіўшы ў гай, які акаляў наш форт, я зноў насцярожыўся і пайшоў болып павольна. Сумна закончыліся б мае прыгоды, калі б сябры прынялі мяне за ворага і пачалі страляць.
Месяц уздымаўся ўсё вышэй і вышэй. Ляс-
ныя прагалы былі залітыя святлом. Але акурат на маім шляху я заўваясыў паміж дрэвамі нейкае ззянне; не падобнае да месяцовага. Гарачае, чырвонае, яно часам слабела. Я ніяк не мог зразумець, што ж гэта такое. Можа, гэта дагарала вогнішча.
Нарэшце я дабраўся да ўзлеску. Заходні край частаколу залівала святлом месяца, астатняя ж частка агароджы і сам блакгауз патаналі ў цемрадзі, прарэзанай сям-там доўгімі серабрыстымі палосамі. А за блакгаузам палала вялізнае вогнішча. Ягоны барвовы водбліск дужа адрозніваўся ад бледна-пяшчотнага водсвету месяца. Ля блакгауза не было ніводнага чалавека. Цішыню парушаў толькі вецер, які пакалыхваў галлё.
Я спыніўся, здзіўлены і, бадай, крыху напалоханы: мы ніколі не разводзілі вялікіх вогнііпчаў, бо бераглі дровы па загаду капітана. Мяне працяў страх: ці ж не здарылася што з маімі сябрамі, пакуль я адсутнічаў?
Я прабраўся да ўсходняга краю форта, трымаючыся ўвесь час у цяні, і пералез цераз частакол у самым цёмным месцы.
Каб нічым не выдаць сябе, я аііусціўся на карачкі і ціха папоўз да рага блакгауза. I нарэшце паспакайнеў, бо пачуў храп. Я яго зазвычай цярпець не магу, проста пакутую, калі нехта храпе побач у сне, але цяпер гучны і мірны храп сяброў здаўся мне музыкаю. Ён падзейнічаў на мяне так, як дзейнічае на моры ўпэўнены голас вахтавага: «Усё ў парадку!»
Але засмуціла другое: вартавы не выконвае свайго абавязку. Калі б цяпер да блакгауза падкраўся не я, а Сільвер са сваімі людзьмі, дык ніводзін з маіх сяброў ужо не ўбачыў бы золку. Мабыць, падумаў я, усё таму, што капітан ранены. I я зноў папракнуў сябе за тое, што пакінуў таварышаў у небяспецы, калі іх так мала, што цяжка нават падмяніць вартавога.
Я падышоў да дзвярэй і зазірнуў у блакгауз. Але там было гэтак цёмна, што я нічога не змог разгледзець. Апроч храпу чуліся яшчэ нейкія дзіўныя гукі, усё роўна як нешта пастуквала, хлопала.
Выцягнуўшы ўперад рукі, я ўвайшоў у блакгауз. «Лягу на сваё звычайнае месца,— падумаў я, усміхнуўшыся.— Але ж і насмяюся я ўранку, калі мяне заўважаць!»
Тут я спатыкнуўся аб чыюсьці нагу. Чалавек перавярнуўся на другі бок, прастагнаў, але не прачнуўся.
I тады ў цемнаце раптам пачуўся рэзкі крык:
— Піястры! Піястры! Піястры!..
Гэта быў Капітан Флінт, Сільвераў папугай! Ён крычаў без перадыху, адным і тым голасам, усё роўна як заведзены. Дык вось што гэта былі за дзіўныя гукі: нешта дзёўб і хлопаў крыламі папугай! Вось хто ахоўваў піратаў лепш за любога вартавога.
Пачуўшы пранізлівы крык птушкі, мяцежнікі прачнуліся і ўскочылі.
— Хто ідзе? — вылаяўшыся, закрычаў Сільвер.
Я кінуўся ўцякаць, але наляцеў на некага. Адштурхнуўшы аднаго, трапіў у рукі другога. Гэты ўжо ўхапіўся за мяне.
— Дзік, прынясі галаўню.
Нехта выбег з блакгауза і вярнуўся з галаўнёю.
ЧАСТКА ШОСТАЯ
КАШТАН СІЛЬВЕР
РАЗДЗЕЛ XXVIII
У варожым лагеры
Барвовае святло галаўні разлілося па блакгаузе. I што ж я ўбачыў!.. Піраты захапілі блакгауз і ўсе нашыя запасы. I бочачка з каньяком, і свініна, і торбы з сухарамі стаялі, дзе і раней. Але найбольш жахнуўся я ад таго, што не заўважыў аніводнага палоннага. Усе мае сябры загінулі, падумаў я, і сэрца маё сціснулася. Чаму я не сустрэў смерць разам з імі!..
У жывых засталося толькі шасцёра піратаў, усе яны былі цяпер перада мною. Пяцёра, з чырвонымі, азызлымі тварамі, узняліся. Было відаць, што сон іх не працверазіў. Шосты адно прыўзняўся на локці. Ён быў бледны, што мярцвяк. Галава ў яго была перавязана акрываўленай анучаю. Я згадаў, што ў час пірацкае атакі мы падстрэлілі аднаго з нападнікаў, які потым знік у лесе. Напэўна, гэта ён і быў.
Папугай сядзеў на плячы ў Цыбатага Джона і чысціў дзюбаю пёры. Сам Сільвер быў бледны і змрочны, як ніколі. Ён усё яшчэ не зняў свайго файнага каптана, у якім прыходзіў да капітана на перамовы, але цяпер каптан быў выпацканы ў гліну і падраны калючкамі.
— Глядзі ты,— сказаў ён,— ды гэта Джым Хоўкінс, трасца на мяне!.. Зайшоў у госці! Заходзь, заходзь, хлопец, я табе заўсёды рады.
Сільвер усеўся на бочачку з брэндзі і пачаў набіваць тытунём люльку.
— Дай мне, Дзік, прыкурыць, — папрасіў ён. I, закурыўшы, дадаў: — Дзякуй, прыяцель. Можаш пакласці галаўню. А вы, джэнтльмены, кладзіцеся, не саромцеся. Вы зусім не абавязаны стаяць перад містэрам Хоўкінсам навыцяжку. Ён ужо нам прабачыць. Дык ты тут, Джым, у нас... Які прыемны сюрпрыз для беднага старога Джона! Я з першага позірку зразумеў, што ты спрытны хлопец, але цяпер бачу, ты проста герой.