• Газеты, часопісы і г.д.
  • Востраў Скарбаў  Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Востраў Скарбаў

    Робэрт Льюіс Стывэнсан

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 239с.
    Мінск 1993
    67.62 МБ
    Так закончыліся падзеі гэтае ночы. Неўзабаве, выпіўшы рому, мы леглі спаць. Сільвер, помсцячы, прызначыў Джорджа Мэры вартавым, прыгразіўшы яму смерцю, калі ён чаго-небудзь не ўгледзіць.
    Я доўга не мог заснуць: думаў пра забітага мною чалавека, пра сваё небяспечнае становішча, і, перш за ўсё, пра тую адмысловую гульню, якую вёў Сільвер, адной рукою ўтрымліваючы мяцежнікаў, а другой хапаючыся за любы магчымы і немагчымы сродак, каб уратаваць сваё нікчэмнае жыццё. Ён мірна спаў і гучна хроп, і ўсё ж маё сэрца сціскалася ад жалю, калі я, гледзячы на яго, думаў, якімі страшнымі небяспекамі ён акружаны і якая ганебная смерць чакае яго.
    РАЗДЗЕЛ XXX
    Пад слова гонару
    Мяне разбудзіў, дакладней, усіх нас разбудзіў — я ўбачыў, як ускочыў спрасонку ля дзвярэй Джордж Мэры,— ясны, гучны голас, які данёсся з узлеску:
    1 Крона — срэбраная манета.
    — Гарнізон, пад’ём! Доктар ідзе!
    Гэта і праўда быў доктар. Як я ўзрадаваўся, пачуўшы ягоны голас! Але было і сорамна. Я парушыў дысцыпліну ў такім цяжкім для таварышаў становіпічы, пакінуў іх адных — і чым усё гэта скончылася? А тым, што я ў палояе ў злачынцаў, якія ў любы момант могуць зрабіць са мною ўсё, што захочуць. Ну як я пагляджу зараз доктару ў твар?..
    Доктар, напэўна, устаў яшчэ да золку, бо дзень толькі пачынаўся. Я падбег да байніцы і выглянуў. Ён стаяў унізе, па калена ў паўзучым тумане, як стаяў нядаўна тут Сільвер.
    — А, доктар! Добрай раніцы, сэр! — усклікнуў Сільвер з ветлівай усмешкаю на твары.— Рана ж вы ўсталі! Але, як людзі кажуць, хто рана ўстае, таму бог дае... Джордж, ачомайся, сынок, і дапамажы доктару Ліўсі ўзняцца на борт... Усё ў парадку, доктар. Вашы пацыенты павесялелі.
    Так ён сустракаў доктара, стоячы на вяршыні пагорка з мыліцаю пад пахаю, абапіраючыся рукою аб сцяну,— зусім ранейпіы Джон Сільвер — і па голасе, і па манерах, і па смеху.
    — У нас ёсць сюрпрыз для вас, сэр! — працягваў ён.— Адзін маленькі бадзяга, ха-ха! Новы пасажыр, сэр, і не абы-які! Спіць, як кватармайстар насля раздачы пайка. Усю ноч побач з Джонам, борт да борта.
    Доктар Ліўсі тым часам пералез цераз частакол і падышоў да кухара. Я чуў, як дрыжаў ягоны голас, калі ён пытаўся:
    — Няўжо Джым?
    — Ён самы,— адказаў Сільвер.
    Доктар здранцвеў. Выдавала на тое, што ён не можа зварухнуцца з месца.
    — Добра,— сказаў ён нарэшце.— Спярша справа, а потым будзем весяліцца. Так, здаецца, вы казалі, Сільвер? Агледзім спачатку хворых.
    Доктар увайшоў у блакгауз і, холадна
    .9
    кіўнуўшы мне, заняўся хворымі. Трымаўся ён спакойна, хоць не мог не ведаць, што ягонае жыццё сярод гэтых злачынцаў вісіць на валаску. Ён гаманіў з імі так, быццам яго запрасілі наведаць хворага ў паважную англійскую сям’ю. Мяркую, ягоныя паводзіны з піратамі моцна ўплывалі на іх. Яны самі паводзілі сябе з ім так, нібыта нічога не здарылася і ён па-ранейшаму іхні карабельны доктар, а яны — дысцыплінаваныя матросы.
    — Табе лепей, прыяцель,— сказаў ён пірату з перавязанай галавою.— Іншы на тваім месцы не выжыў бы. У цябе галава, што той чыгунны кацёл... А як ты сябе пачуваеш, Джордж? Ды ты ўвесь жоўты! Пячонка не ў парадку. Ты прымаў лекі?.. Скажыце, ён прымаў лекі?
    — Вядома, сэр, прымаў! — адгукнуўся Морган.
    — Бачыце, з тае пары як я стаў доктарам у мяцежнікаў, ці, дакладней, турмовым доктарам,— сказаў доктар зычліва,— я лічу сваім абавязкам захаваць вас жывымі і здаровымі для караля Георга, блаславі яго бог, і для пятлі.
    Піраты пераглянуліся, але моўчкі праглынулі доктараў жарт.
    — Дзік блага сябе пачувае, сэр,— сказаў адзін.
    — Блага? — спытаўся доктар.— Падыдзі, Дзік, пакажы язык. О, нічога дзіўнага, што яму кепска. Такім языком можна напалохаць і французаў. У яго таксама ліхаманка.
    — Вось што здараецца з тымі, хто псуе святую кнігу,— сказаў Морган.
    — Гэта здараецца з тымі, хто дурны, як асёл,— паправіў яго доктар.— 3 тымі, у каго не хапае розуму адрозніць свежае паветра ад заразнага, сухую зямлю ад гнюснага балота. Вельмі верагодна, ва ўсякім разе, я так думаю, вы ўсе схапілі малярыю, і міне багата часу, перш чым вы
    ад яе пазбавіцеся. Атабарыцца на балоце!.. Сільвер, вы мяне проста здзівілі! Вы не такі дурань, як астатнія, але вы не маеце ніякага паняцця аб тым, як захаваць здаровымі сваіх падначаленых... Выдатна,— сказаў доктар, агледзеўшы пацыентаў і даўшы ім некалькі парад, якія яны выслухалі так уважліва і ўдзячна, што смепіна было глядзець: ну чыста вучні дабрачыннае школы, a не заплямленыя крывёю піраты-мяцежнікі,— На сёння хопіць. А зараз, калі дазволіце, я хацеў бы пагаварыць з гэтым хлопцам.— Доктар кіўнуў у мой бок.
    Джордж стаяў ля дзвярэй і моршчыўся, прымаючы нейкія лекі. Калі ён пачуў доктараву просьбу, твар у яго наліўся крывёю. Джордж павярнуўся да доктара і закрычаў, вылаяўшыся:
    — Нізашто!
    Сільвер ляпнуў далонню па бочцы.
    — Маўчаць! — прароў ён і агледзеўся, нібыта леў.— Доктар,— працягваў ён пачціва,— я быў упэўнены, што вы захочаце пагаварыць з Джымам, бо ведаў: гэты хлопец вам даспадобы. Мы ўсе так удзячныя вам за вашую дабрыню і, як бачыце, так верым вам: п’ём вашыя лекі, што грог'. Зараз, доктар... Хоўкінс,— звярнуўся ён да мяне,— ты можаш даць мне слова юнага джэнтльмена,— бо ты джэнтльмен, хоць бацькі твае і бедныя людзі,— што нікуды не ўцячэш?
    Я з радасцю даў яму гэтае слова.
    — У такім разе, доктар,— сказаў Сільвер,— пералазьце цераз частакол. Калі вы пералезеце, я звяду Джыма ўніз. Ён будзе з аднаго боку частаколу, а вы — з другога, але гэта, упэўнены, не будзе вам замінаць. Усяго найлепшага, сэр! Перадавайце прывітанне сквайру і капітану Смолету.
    Ледзь толькі доктар выйшаў, як піраты,
    1 Г р о г — алкагольны гарачы напой.
    пераадолеўшы страх перад Сільверам, зноў абурыліся. Яны абвінавацілі Сільвера ў тым, што ён вядзе двайную гульню, хоча выгарадзіць сябе і здрадзіць таварышам. Словам, яны разгадалі ягоную задуму. Я ўжо не верыў, што яму ўдасца выкруціцца і на гэты раз. Але ён быў удвая разумнейшы за ўсіх іх, узятых разам, а ўчарашняя перамога дала яму вялікую ўладу над імі. Ён абазваў іх дурнямі і, можаце сабе ўявіць, заявіў, што без маёй размовы з доктарам нельга абысціся, тыкаў ім у нос карту і пытаўся: няўжо яны хочуць парушыць дамову ў той самы дзень, калі можна пачаць шукаць скарбы?
    — He, клянуся небам! — крычаўён.— Прыйдзе час, і мы плюнем на гэтую дамову, але да тае пары я буду дагаджаць гэтаму доктару, няхай мне давядзецца чысціць яму боты ромам!
    Ён загадаў развесці агонь, узяў мыліцу, паклаў руку мне на плячо і зачыкільгаў уніз, пакінуўшы піратаў у поўнай разгубленасці. Адчувалася, што на іх паўплывалі не так ягоныя довады, як настойлівасць.
    — Цішэй, хлопец, цішэй,— сказаў ён мне.— Яны ўмомант кінуцца на нас усе разам, калі ўбачаць, што мы спяшаемся.
    Мы паволі спусціліся па пясчаным адхоне да таго месца, дзе чакаў нас за частаколам доктар. Сільвер спыніўся.
    — He забудзьцеся, доктар, на гэты мой учынак,— сказаў ён.— I няхай Джым раскажа вам, як я ўратаваў яму жыццё і ўжо быў нізвергнуты за гэта. Калі чалавек так рызыкуе, як я, калі ён гуляе ў арлянку са смерцю, ён хоча пачуць хоць адно добрае слова! Майце на ўвазе, што цяпер гаворка ідзе не толькі пра маё жыццё, але і пра Джымава. Прашу вас, доктар, будзьце міласэрныя, дайце мне хоць якую надзею!
    Цяпер, адышоўшы ад таварышаў і стоячы спінаю да блакгауза, Сільвер зрабіўся зусім
    іншым чалавекам. Шчокі яго запалі, голас дрыжаў. Гэта быў амаль што мярцвяк.
    Няўжо вы баіцеся, Джон? — спытаўся доктар.
    — Доктар, я не баязлівец. He, я нават вось настолькі не баязлівец,— паказаў ён кончык пальца,— але прызнаюся шчыра: мяне калаціць пачынае ад думкі пра шыбеніцу. Вы чалавек добры і праўдзівы, лепшага я ніколі не бачыў! I вы не забудзецеся на ўсё добрае, што я зрабіў вам, хоць і благога было багата. Я адыходжу ўбок, бачыце, і пакідаю вас сам-насам з Джымам. Гэта ж вы таксама мне залічыце?
    Кончыўшы, ён адышоў убок, якраз на такую адлегласць, каб не чуць нас, і пачаў насвістваць. Ён круціўся з боку ў бок, яазіраючы то на мяне, то на доктара, то на непакорлівых піратаў, якія валяліся на пяску, разводзячы агонь, то на блакгауз, адкуль яны выносілі свініну і хлеб на сняданак.
    — Дык вось, Джым,— сумна сказаў доктар,— ты тут. Што пасееш, тое і пажнеш, мой хлопчык. He буду сарамаціць цябе. Скажу адно: калі б капітан Смолет быў здаровы, ты б не пасмеў уцячы. Ты зрабіў гэта, калі ён быў хворы і не мог за ўсім прасачыць, і, клянуся каралём Георгам, учынак твой несумленны!
    Мушу прызнацца, што тут я заплакаў.
    — Доктар,— сказаў я,— не ганьце мяне! Я сам сябе не раз асудзіў. Маё жыццё на валаску. Мяне б ужо не было ў жывых, калі б Сільвер не заступіўся за мяне. Доктар, паверце мне, смерці я не баюся, баюся адно катаванняў... Калі яны пачнуць катаваць мяне...
    Джым,— перапыніў мяне доктар, і я заўважыў, што голас у яго трохі змяніўся.— Джым, я гэтага не магу дапусціць. Давай уцячом! Пералазь цераз частакол.
    — Доктар,— сказаў я,— я ж даў слова.
    — Ведаю, ведаю! — усклікнуў ён.— Што зробіш, Джым... Я вазьму гэты грэх на сябе... He магу ж я пакінуць цябе тут! Ну, пералазь! Пералазь, Джым... Мы памчымся, як антылопы,
    — He,— адказаў я.— Вы б самі так не зрабілі. Hi вы, ні сквайр, ні капітан. I я таксама не зраблю гэтага. Сільвер даверыўся мне, я даў яму слова гонару і вярнуся назад. Але вы не даслухалі мяне, доктар. Калі яны пачнуць катаваць мяне, я не вытрымаю і скажу, дзе стаіць цяпер «Іспаньёла». Мне пашчасціла, доктар, і я адбіў у піратаў карабель, адбіў, многім рызыкуючы. Вы знойдзеце яго ля паўднёвага берага Паўночнай стаянкі. У час прыліву ён падымаецца на хвалі, у час адліву стаіць на мелі.
    — Карабель! — усклікнуў доктар.
    Я коратка расказаў яму, што рабіў увесь гэты час, ён моўчкі выслухаў мяце.
    — Гэта лёс,— заўважыў ён, калі я скончыў,— Кожны раз ты выратоўваеш нам жыццё. Дык няўжо ты можаш падумаць, што мы пакінем цябе ў бядзе? Колькі ж разоў ты нас выручаў!.. Ты раскрыў змову, знайшоў Бэна Гана, вярнуў нам цяпер карабель... Лепшае справы ты не зробіш за ўсе жыццё, нават калі пражывеш сто гадоў. А гэты Вэн Ган — хлопец, якіх пашукаць!.. Сільвер! — закрычаў ён.— Я хачу даць вам параду,— сказаў ён, калі кухар наблізіўся.— He спяшайце надта шукаць скарбы.